100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Выдавец: Звязда
Памер: 80с.
Мінск 1993
53.68 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Браты Луцкевічы і Аляксандр Уласаў у часе выдання "Нашае Нівы"
Статута 1588 года, святая кніга беларускіх мусульманаў Аль-Кітаб XVI стагоддзя, пячаткі полацкіх князёў Усяслава і Барыса, сцяг беларускіх паўстанцаў 1863 года. На аснове гэтай калекцыі ў 1921 годзе быў створаны Віленскі беларускі музей. Іван Луцкевіч з'яўляўся таксама ініцыятарам заснавання беларускай настаўніцкай семінарыі ў Свіслачы, Беларускага навуковага таварыства, Віленскай беларускай гімназіі.
Антон Луцкевіч (нарадзіўся 30 студзеня 1 884 года) вывучаў матэматыку і права. Ён быўпубліцыстам, літаратурным крытыкам, педагогам і гісторыкам. 3-пад яго пяра выйшлі рэцэнзіі і артыкулы пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М.Гарэцкага, 3. Бядулі. У. Жылкі, У. Дубоўкі. М. Чарота. Н. Арсенневай. Склаў першыя падручнікі па беларускай мове, выкладаў на настаўніцкіх курсах у Вільні, у Віленскай беларускай гімназіі. Апублікаваў працы пра Ф. Скарыну, Статут Вялікага Княства Літоўскага, дзейнасць беларускіх нарадавольцаў ды іх часопіс «Гомон». Быў заснавальнікам Віленскага беларускага музея, старшынёю Беларускага навуковага таварыства і Беларускага выдавецкага таварыства.
Браты Луцкевічы ўвайшлі ў гісторыю таксама як палітычныя дзеячы. У 1903 годзе яны былі сярод заснавальнікаў Бепарускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая ў 1905 годзе ўзяла назву Беларуская Сацыялістычная Грамада. Абодва ўваходзілі ў ЦК гэтай партыі. Бралі актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. У 1906 годзе былі ініцыятарамі заснавання пер-
шай легальнай беларускай газеты <Наша Доля», а потым — газеты «Наша Ніва», якая сталася трыбунай беларускіх патрыётаў, у 1915 —1916 гадах браты Луцкевічы прыйшлі да высновы, што Беларусь павінна стаць незалежнаю дзяржавай у канфедэрацыі з Летувою. Па іх прапанове 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 3 верасня 1918 года да лютага 1920 года A. Луцкевіч з'яўляўся Старшынёю Рады Міністраў і міністрам замежных спраў БНР.
Пасля таго як урад Леніна аддаў Польшчы заходнюю частку Беларусі, Антон Луцкевіч, які жыў і працаваў у Вільні, пяром публіцыста змагаўся за нацыянальныя і сацыяпьныя правы беларускага народа. Яго заслугаю з'яўляецца тое, што на выбарах 1922 года 14 беларусаў атрымалі мандаты ў попьскі сейм і сенат. Антона Луцкевіча арыштоўвалі царскія жандары, бальшавіцкія камісары. Польскія ўлады двойчы садзілі яго на лаву падсудных. Змагаючыся супраць антыбеларускай палітыкі польскіх урадаў, А. Луцкевіч адначасова выкрываў сталінскую палітыку ў БССР. Капі ў верасні 1939 года ў Вільню прыйшла Чырвоная Армія, яго арыштавалі і, патрымаўшы 20 месяцаў у турмах, асудзілі на 6 гадоў зняволення ў лагерах.
Дакладныя месца і дата смерці А. Луцкевіча невядомыя.
Іван Луцкевіч, хворы на сухоты, памёр яшчэ ў 1919 годзе ў Польскім курортным горадзе Закапанэ. У 1991 годзе ягоны прах перавезены ў Вільню. Тут, на могілках Росы, знаходзіцца цяпер сімвалічная Ma­rina братоў Луцкевічаў.
73.	Хто такі Вацлаў Іваноўскі?
Вацлаў Іваноўскі — адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся ён у 1880 годзе ў шляхецкай сям'і ў маёнтку Лябёдка, недалёка ад мястэчка Васілішкі Лідскага павета. Рана ўсвядоміў сябе як беларус. У часе вучобы ў Пецярбургскім тэхнапагічным інстытуце ў 1902 годзе з групай аднадумцаў (А. Пашкевічанка, I. Луцкевіч і інш.) спрабаваў наладзіць выданне на гектографе падпольнай газеты «Свабода» як перыядычнага органа Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Аднак пры нявысветленых абставінах амаль увесь наклад першага нумара давялося знішчыць. У 1903 годзе Іваноўскі ўдзельнічаў у заснаванні Беларускай Рэвалюцыйнай Г рамады.
У 1906 годзе ўзначаліў славутую выдавецкую сулолку «Загляне сонца і ў
наша ваконца» ў Пецярбурзе. Першымі кніжкамі суполкі былі падручнікі «Беларускі лемантар, або першая навука чытання» і «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі. Усяго было выдадзена 38 кніг (у тым ліку шэсць лершых кніг Янкі Купалы) агульным накладам болей за 1 00 тысяч паасобнікаў.
Суполка і асабіста В. Іваноўскі адыгралі значную ролю ў згуртаванні на грунце нацыянальна-культурнай дзейнасці беларускай студэнцкай моладзі. У лілені 1913 года В. Іваноўскі пераехаў у Вільню, дзе стаўся старшынёю Беларускага выдавецкага таварыства (Я. Купапа быў яго сакратаром). Паспяховую дзейнасць таварыства спыніў наступ немцаў. За два гады яно выдала 14 кніг агульным накладам блізу 45 тысяч паасобнікаў.
Адначасова з актыўным удзелам у нацыянальна-вызваленчым руху В. Іваноўскі займаўся навуковай дзейнасцю. У 1909 годзе ў Мюнхене абараніў доктарскую дысертацыю і да 1913 года быў дацэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута. Іваноўскі стварыў першы падручнік неарганічнай хіміі для ВНУ на беларускай мове, шмат зрабіў у распрацоўцы нацыянальнай навуковай тэрміналогіі. У 20—30-я гады ад беларускага нацыянальнага руху адышоў, займаўся амаль выключна навукай.
Да актыўнай палітычнай дзейнасці вярнуўся ў часе другой сусветнай вайны. Акупацыю Беларусі разглядаў як часовую з'яву. Арыентаваўся на заходніх праціўнікаў Гітлера, а ў сувязі з гэтым — на польскі эміграцыйны ўрад у Лондане, разлічваючы на федэрацыю Беларусі і Польшчы ў паваеннай Еўропе. Аднак паразумецца з палякамі не ўдалося, бо яны ўпарта стаялі на платформе Рыжскага трактату і разглядалі Заходнюю Беларусь як польскія землі.
3 лістапада 1941 года — бургамістр Менска, на гэтай пасадзе шмат зрабіў для ратавання людзей ад рэпрэсій акупантаў. Улетку 1943 года з ініцыятывы групы В. Іваноўскага было створанае нелегальнае Беларускае нацыянальна-дэмакратычнае аб'яднанне дзеля згуртавання сіл, якія
Вацлаў Іваноўскі
мелі на мэце адбудову пасля вайны беларускай дзяржаўнасці.
7 снежня 1943 года В. Іваноўскі быў забігы на адной з вуліц Менска. Ёсць падставы меркаваць, што забойства было ўчынена са згоды гаўляйтэра Беларусі фон Готберга.
74.	Хто такі Вацлаў Ластоўскі?
Імя і дзейнасць гэтага чалавека доўгія гады выкрэсліваліся з гісторыі Беларусі і свядомасці грамадства. Рэдкія ж згадкі суправаджаліся нязменным ярлыком «буржуазнага нацыянапіста».
Нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі ў 1883 годзе ў фальварку Калеснікі Дзісненскага павета (цяпер Мёрскі раён). Пасля сканчэння народнай школы здольны да гуманітарных навукаў юнак вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Аднак матэрыяльныя цяжкасці не дазволілі прайсці поўны курс адукацыі, і Ластоўскі мусіў самавукам набываць універсальныя энцыклапедычныя веды.
3 1906 года жыў і працаваў у Вільні. Тады, уступіўшы ў Беларускую Сацыялістычную Грамаду, абраў шлях служэння свайму народу. Працаваў у рэдакцыі газеты «Наша Ніва», быў сябрам І паплечнікам Я. Купалы, Я. Коласа, А. Уласава, М. Багдановіча, А. Пашкевічанкі, іншых дзеячаў нашага Адраджэння. Менавіта ў публікацыях на старонках «Нашае Нівы» раскрыўся ягоны талент публіцыста, гісторыка, пі-
Вацлаў Ластоўскі сьменніка. Ен аўтар першай «Кароткай гісторыі Беларусі» (1910 год).
У 1916—1 917 гадах В. Ластоўскі выдаваў газету «Гоман». У 1919 годзе ўступіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Быў гарачым прыхільнікам і адным з галоўных ідэолагаў незалежнасці Беларусі. Са снежня 1919 года — Старшыня Рады міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі, а з 1920 года — прэм'ер-міністр эміграцыйнага ўрада. Браў удзел у працы міжнародных канферэнцый, форумаў, на якіх ад імя ўрада БНР адстойваў ідэі нацыянальнадзяржаўнага самавызначэння Беларусі, пратэставаў супраць дыскрымінацыі і прыгнёту з боку Польшчы і Савецкай Расеі.
Пасля адыходу ад палітыкі займаўся навуковай, грамадскай і выдавецкай працай. Выдаваў у Коўні часопіс «Крывіч» (1923—1 927 гады). У 1926 годзе ўдзельнічаў у працы Акадэмічнай канферэнцыі ў Менску. Аўтар грунтоўнай кнігі «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі»
75. Чаму час нашага Адраджэння пачатку XX стагоддзя называецца «нашаніўскім кругабегам»?
Штотыднёвая грамадска-палітычная газета «Ha­ma Ніва» выдавалася ў Вільні з 10 лістапада 1906 да 7 жніўня 1915 года, калі была зачыненая ў сувязі з падзеямі першай сусветнай вайны. Арганізавалі выданне і кіравалі ім лідэры Беларускай Сацыялістычнай Грамады Іван і Антон Луцкевічы і Аляксандр Уласаў, які са снежня 1906 года быў афіцыйным рэдактарам. У сакавіку 1914 года яго змяніў на гэтай пасадзе Янка Купала.
«Наша Ніва» адыграла выключную ролю ў на-
Гм т.	a am № iw і fe a
Машо йівп
легшла бгмгуоля газэТа з рысуньлмі ВыхмкіФ ЯТО шлй***^-**** *
Ллуж і	ЙСлхх*, Кінлм д. я М.
Сгаронка аднаго з нумароў "Нашае Нівы"

цыянальным абуджэнні бепарусаў, у згур-
таванні і выхаванні нашай інтэлігенцыі, у барацьбе за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і
яго роўнасці з іншымі народамі, у развіцці беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. На старонках газеты публікаваліся творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Вацлава Ластоўскага, Каруся Каганца, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Сяргея Палуяна, Лявона Гмырака, дзесяткаў іншых пісьменнікаў і публіцыстаў.
(Коўня, 1926), якая мае вялікую навуковую каштоўнасць.
У 1927 годзе, пакінуўшы спакойныя ўмовы працы на эміграцыі, В. Ластоўскі на запрашэнне ўрада БССР пераехаў у Менск, каб узяць удзел у нацыянальнакультурным і дзяржаўным адраджэнні Беларусі. Працаваў дырэктарам Дзяржаўнага музея БССР; з 1928 года ён неадменны сакратар і акадэмік АН БССР. Праводзіў не толькі ўласныя даследаванні, але і шмат энергіі аддаваў на арганізацыю новых кірункаў беларускае навукі і ўзгадаванне маладых навуковых кадраў.
У 1930 годзе разам з іншымі выдатнымі дзеячамі навукі і культуры Вацлаў Ластоўскі быў арыштаваны і засуджаны па сфабрыкаванай НКВД справе гэтак званага Саюза Вызвалення Беларусі на высылку за межы БССР. На пачатку 1938 года паўторна арыштаваны ў Саратаве і 23 студзеня расстраляны.
нацыянальныя
Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання (на «рускіх» і «палякаў»), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расейскіх і лольскіх шавіністычных арганізацый, якія з дапамогаю праваслаўнае царкьы і каталіцкага касцёла займаліся русіфікацыяй і паланізацыяй беларускага насельніцтва, настойліва патрабавала ўвядзення ў школу, царкву і касцёл беларускай мовы, пераходу іх на беларускія пазіцыі.