Гандаль нашымі землямі выклікаў пратэст усёй сведамай беларускай інтэлігенцыі. Якубу Коласу калежаць напісаныя тады гнеўныя радкі: Нас падзялілі... Хтоі Чужаніцы, Цёмных дарог махляры. К чорту іх межы! К чорту граніцы! Нашы тут гоні, бары! Палітычная карыкатура 1921 года на Рыжскі мір і гвалтоўны падзел Беларусі 80. Чаму бальшавікі пайшлі на стварэнне БССР? Бальшавікі, хоць і не прызнавалі белазывалася яна тады ССРБ): 1 студзеня рускае нацыі, двойчы стваралі БССР (на1919 года і ў канцы ліпеня 1920 года. Першы раз — каб супрацьпаставіць яе Беларускай Народнай Рэспубліцы, якая з'яўлялася рэальным цэнтрам нацыянальна-вызвольнага руху. Аднак праз месяц самі ж ліквідавалі рэспубліку, разагнаўшы першы беларускі савецкі ўрад на чале са Зміцерам Жылуновічам (літаратурны псеўданім Цішка Гартны). Усходнія беларускія губерні перадалі ў склад РСФСР. Рэшту далучылі да Летувы і ўтварылі так званы Літбел (Літоўска-Беларускую рэспубліку) са стапіцай у Вільні. У кіраўніцтве Літбела не аказалася ніводнага беларуса. Hi ў ССРБ, ні ў Літбеле беларуская мова не дапускалася ні ў друку, ні ў дзяржаўным ужытку, не было ніводнае газеты на беларускай мове. 31 ліпеня 1920 года бальшавікі адрадзілі ССРБ з прапагандысцкімі мэтамі, каб паказаць, што яны прызнаюць права нацый на самавызначэнне на бальшавіцкай палітычнай платформе. Першапачаткова беларуская мова не дапускалася да афіцыйнага ўжытку. Але праз нейкі час пачалася шырокамаштабная палітыка беларусізацыі, каб працоўныя Заходняй Бел- арусі бачылі тут сваю радзіму І змагаліся за далучэнне да Савецкай Беларусі. Захапіўшыся магчымасцямі працы на роднай ніве і паверыўшы бальшавіцкай прапагандзе, у 20-х гадах у БССР пераехалі выдатныя беларускія дзеячы зза мяжы: Максім Гарэцкі, Зміцер Жылуновіч, старшыня першага ўрада БССР Францішак Аляхновіч, Вацлаў Ластоўскі, Аркадзь Смоліч, Аляксандр Цвікевіч, Палута Бадунова і іншыя. Праз нейкі час усе яны разам з тымі, што бралі ўдзел у стварэнні ССРБ (Усеваладам Ігнатоўскім, Зміцерам Жылуновічам, Аляксандрам Чарвяковым і ікшымі), былі знішчаныя сталінскай рэпрэсіўнай машынай. 81 . Якія землі былі адабраныя ад БССР Масквою ў 1919 годзе і не вернутыя дагэтуль? Праз паўмесяца пасля абвяшчэння БССР, 16 студзеня 1919 года, ЦК РКП(б) з удзелам У. I. Леніна пастанавіў «выдзеліць» з БССР Смаленскую, Віцебскую і Магілеўскую губерні, далучыўшы іх да РСФСР, а на тэрыторыі Менскай, Гарадзенскай і Віленскай губерняў утварыць Літоўска-Беларускую ССР. Такім чынам, БССР фактычна ліквідавалася. Анексія Смаленшчыны, Віцебшчыны і Магілеўшчыны была аформленая на пачатку 1919 года рашэннямі адпаведных губернскіх з'ездаў Саветаў. Пагадзіўся з ёю пад націскам бальшавікоў і I Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся на пачатку лютага 1919 года ў Менску. У ліпені 1920 года БССР была абвешчана бальшавікамі другі раз, але толькі ў межах 6 паветаў быпой Менскай губерні агульнай плошчай 52,4 тыс. кв. км. Далі шэсць паветаў... Ну, дзякуй за гэта,— засталіся з таго часу ў памяці людзей словы Янкі Купалы. На пачатку 20-х гадоў уся ўсходняя Беларусь заставалася ў складзе РСФСР. Толькі ў сакавіку 1924 года ў адказ на настойлівыя патрабаванні ўрада БССР Усерасійскі ЦВК прыняў пастанову аб перадачы Беларусі шэрагу паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў (Полацкага, Віцебскага, Гарадоцкага, Магілеўскага, Горацкага, Рагачоўскага, Быхаўскага, Клімавіцкага, Чавускага, паловы Амсціслаўскага). У снежні 1926 года да БССР былі далучаныя Гомельскі і Рэчыцкі паветы. Аднак t пасля гэтага ў складзе РСФСР засталіся значныя тэрыторыі Віцебшчыны, Смаленшчыны і Браншчыны з беларускім насельніцтвам. He вернутыя яны Беларусі да сённяшняга дня. 82. Дзе ў Беларусі былі арганізаваныя паўстанні супраць бальшавікоў? Як вядома, паводле Берасцейскай міргода пад уладай бальшавікоў заставалася най дамовы, з сакавіка да верасня 1918 толькі частка беларускіх земляў: Сма- леншчына, усходнія паветы Магілеўскай ды паўночна-усходнія Віцебскай губерняў. Тут бальшавікі праводзілі так званую «продовольственную разверстку» (адбіралі ў сялян практьічна ўсё збожжа). Гэта выклікала сялянскія паўстанні ў Варшанскім, Віцебскім, Горацкім, Клімавіцкім, Амсціслаўскім, Полацкім, Сенненскім ды Чэрыкаўскім паветах. У Сянно на чале паўстанцаў стаяў будучы народны каМісар земляробства БССР Зміцер Прышчэпаў. Сенненскія ды варшанскія паўстанцы на пэўны час узялі ў свае рукі ўладу ў гэтых паветах. Пасля адыходу немцаў (верасень— лістапад 1918 года) бальшавікі захапілі цэнтральную частку Беларусі. Яны паранейшаму абдзіралі сялян. У лістападзе супраць іх улады паўставаў Глыбоцкі павет, а ў сакавіку—красавіку 1919 года паўстанні прайшлі ў ваколіцах Гомеля, Кармы, Рагачова, Рэчыцы, Нясвіжа, Слуцка, Старобіна ды іншых гарадоў і мястэчак. Антыбальшавіцкія паўстанні ўспыхнулі і ў 1920 годзе. Найбольшыя з іх Койданаўскае ды асабліва Слуцкае. У ліпені 4 дні трымалася так званая Койданаўская Незалежная Рэспубліка. У лістападзе— снежні Рада Случчыны, узначаленая беларускімі сацыялістамі-рэвалюцыянерамі, падняла 10 тысяч чалавек, арганізавала іх удвапалкі. Цэлы месяцпаўстанцы трымалі Сцяг 1-га Слуцкага палка (справа — Антон Сокал-Кугылоўскі) ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў 15 валасцях. У 1921 годзе на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі партызанскія аддзелы (агулам каля 3,5 тысячы чалавек). Узброены супраціў бальшавікам аказваўся і пазней. У прыватнасці, у літаратуры згадваецца Лепельскае паўстанне «аднаасобнікаў» перыяду калектывізацыі, дэталі якога нам дасюль невядомыя, бо савецкі друк наўмысна замоўчваў народныя выступленні. Як бачна, беларускі народ не пакорліва і тым больш не з радасцю, як сцвярджала бальшавіцкая прапаганда, прымаў іхную ўладу, а паўсюль аказваў пасіўны ці адкрыты супраціў. 83. Што такое Слуцкі збройны чын? Увосень 1920 года, калі Расея і Польшча падпісалі замірэнне, вызначаная дэмаркацыйная лінія Кіевічы—Лань і нейтральная зона паўз яе прайшлі праз Случчыну. Варта адзначыць, што Случчына была адной з найбагацейшых і найбольш нацыянальна сведамай беларускай правінцыяй. Тут традыцыйна існаваў моцны асяродак нацыянальна-вызвольнага руху. Гэты час міжуладдзя, калі палякі адступілі, а бальшавікі яшчэ не прыйшлі, беларускія дзеячы ў Слуцку выкарысталі для арганізацыі змагання за самастойную Беларусь, за ўсталяванне ўлады Беларускае Народнае Рэспублікі, абвешчанай у сакавіку 1918 года. 14 лістапада 1920 года быў скліканы з'езд Случчыны, які выбраў часовы ўрад — Раду Случчыны на чале з Уладзімірам Пракулевічам. З'ездпастанавіў распачаць збройнае змаганне супраць чужынцаў, Рада пачала стварэнне вайсковых фармаванняў, была аб'яўленая мабілізацыя, якая прайшла вельмі актыўна сярод насельніцтва Слуцкага павета — Цімкавічаў, Капыля, Семежава, Грозава і іх ваколіцаў. Уладзімір Пракулевіч, старшыня Рады Случчыны У кароткім часе сабралася блізу 10 000 чалавек. Беларускія жанчыны з Горадні прыслалі для случакоў сцяг з прыгожа вышытаю «Пагоняю» І надпісам: «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына». Былі сфармаваныя дза палкі: 1-шы Слуцкі полк на чале з падпалкоўнікам Ахрэмам Гаўрыловічам і 2-гі Грозаўскі полк пад камандаю капітана Семянюка, аб'яднаныя ў Слуцкую брыгаду, якую ўзначальваў Антон Сокал-Кутылоўскі. У сувязі з наступам Чырвонай арміі штаб паўстання быў перанесены са Слуцка ў Семежава. 27 лістапада пачаліся баі. Асабліва адчувальныя для бальшавікоў былі ўдары па лініі Капыль — Цімкавічы — Вызна. Супраць случакоў была кінутая Омская дывізія. Яны мужна змагаліся, іх шырока падтрымлівала мясцовае насёльніцтва, але сілы былі няроўныя. Пасля больш як месяца ўпартых баёў нашы ваяры змушаныя былі адысці за раку Лань, дзе былі раззброеныя палякамі і змешчаныя ў спецыяльны лагер для інтэрнаваных асобаў. Сярод найбольш актыўных удзельнікаў змагання былі Павел Жаўрыд, Юрка Лістапад, Макар Краўцоў (аўтар ваяцкага марша «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»), Васіль Русак, Аляксей Кабычкін, Юльян Сасноўскі, Янка Біруковіч. Многія са змагароў вярнуліся пазней на радзіму, паверыўшы ў магчымасць адбудовы Беларускага гаспадарства пад бальшавікамі, але былі знішчаныя ў часе рэпрэсій. Падзеі 1920 года ўвайшлі ў гісторыю пад назовам Слуцкі збройны чын, або Слуцкі збройны ўздым (часам гэта называюць паўстаннем, але такі назоў не зусім адпавядае сутнасці падзей). Яны з'яўляюцца яскравым сведчаннем нязгаснага імкнення беларускага народа да незалежнасці, яго рашучасці ў змаганні за волю. 84. Якія пласты беларускага народа найбольш пацярпелі ад бальшавіцкага тэрору? .... HA.U arwumjcy. ноамілд/. МЛ'— .va-. — njM.'VtMpv’rn. >. 'ЙехйЛІі гуіАЛйлМ'— । 1UZ AUA> • it ьшлпок .. Лістда Сталіна ад дзяцей арыштаванага Ю. А. Севасцяна з вёскі Слукі Мядзельскага раёна У бальшавіцкай ідэалогіі рэпрэсіі супроць так званых класавых ворагаў займапі адно з галоўных месцаў. Гвалт для дыктатуры пралетарыяту быў проста неабходны. На думку У. Леніна, толькі з дапамогай «узброеных рабочых» магчыма ажыццяўляць сацыяльнае развіццё, дзеля чаго можна праліць і «мора крыві». Рэпрэсіі пачаліся амаль з першых месяцаў існавання савецкай дзяржавы. У 1917—1921 гадах яны былі накіраваныя галоўным чынам супроць «класавых ворагаў», якія вызначаліся паводпе сацыяльнага стану ці партыйнай прыналежнасці. На Беларусі, дзе з прычыны нямецкай і польскай акупацыі савецкая ўлада ўсталявалася значна пазней, чыму Расеі, галоўны ўдар быў накіраваны супроць дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі, праваслаўных і каталіцкіх святароў, сяброў партыі беларускіх эсэраў. Пастановай ВЦРІК ад 11 красавіка 1919 года ва ўсіх губернскіх гарадах утвараліся «канцэнтрацыйныя лагеры» (гэтак яны называліся ў дакуменце) на 300 месцаў. У Менску такі лагер быў арганізаваны ў жніўні 1920 года. Але сапраўды масавымі рэпрэсіі сталіся ў 30-х гадах. У 1930—1934 гадах у аснсўным вынішчалася заможнае сялянства, так званыя кулакі, або тыя, хто аказваў супраціў утварэнню калгасаў. «Кулацкімі ідэёлагамі» была названа значная частка беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі. Сотні тысяч сялян (паводле розных крыніцаў, ад 4 да 15 працэнтаў усяго беларускага сялянства) былі высланыя ў папраўча-працоўныя лагеры, іх сем'і выселеныя за межы БССР.