100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Выдавец: Звязда
Памер: 80с.
Мінск 1993
53.68 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пасля далучэння Віленшчыны да Летувы жамойцкае насельніцтва горада стала імкліва ўзрастаць за кошт перасяленцаў з этнічных жамойцкіх земляў. Адбывалася гэта і дзякуючы прытоку рабочых рук у прамысловасць, і ў выніку наплыву масы чынавенства, паліцыі, войска.
Становішча беларусаў тут сталася яшчэ горшае, чым пры паляках. Летувіская прапаганда сцвярджала, што яны не беларусы, а «страчаныя летувісы», што ім трэба толькі змяніць прозвішча, дадаўшы «-ас», «-іс» або «-ус», ды навучыцца жамойцкай мове. Беспрацоўе сярод беларусаў павялічылася, яны дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу. Тыя ж з іх, хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, увогуле не маГлі атрымань летувіскае грамадзянства.
У часе вайны ініцыятарамі карных захадаў з боку немцаў супраць нацыянальна сведамых беларусаў нярэдка былі польскія шавіністы. Гэта разам з перадваеннымі сталінскімі рэпрэсіямі спрычынілася да катастрафічнага змяншэння колькасці беларускай інтэлігенцыі ў Вільні. I тым не менш у вайну тут яшчэ працавалі беларуская гімназія, настаўніцкая семінарыя, пачатковыя школы, выдавалася газета.
Паводле «Каляндарных нататак» Адама Станкевіча, пры канцы вайны летувісы панічна баяліся беларусаў, справядліва мяркуючы, што іхны актыўны калабара-
цыянізм, з аднаго боку, і шырокі супраціў беларусаў фашысцкай акупацыі і іх каласальныя ахвяры — з другога, могуць даць падставу для паваеннага перагляду лёсу Вільні. Але Сталін не палічыў патрэбным вяртацца да гэтага пытання.
Канчатковае знішчэнне беларускага культурнага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Летувіскі ўрад у асобе міністра асветы Ю. Жугжды не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы, чаго дамагаліся А. Станкевіч ды іншыя беларускія дзеячы. Былі ліквідаваныя беларускаягімназія, славуты
музей імя
Луцкевіча. Усё гэта
адбывалася адначасна з новай хвапяй рэпрэсій супраць нашай інтэлігенцыі.
Па ўзгадненні з Масквой і Варшавай замест беларускіх школаў пачалі насаджацца польскія і расейскія, было наладжанае выданне газеты «Чэрвоны штандар» на польскай мове. Як і раней, польскія ксяндзы стараліся ўбіць у галовы беларусам-каталікам, што ўзапраўды яны палякі. У гэтым былі зацікаўленыя і летувіскія ўлады. Яны, відаць, не бачылі іншага шляху дэнацыяналізацыі беларусаў Віленшчыны, бо разумелі, што перавярнуць іх на жамойтаў досыць праблематычна.
Тым не менш, маючы на мэце змяніць дэмаграфічную сітуацыю на сваю карысць, яны адначасна імкнуліся накінуць на беларусаў хоць бы сваю вонкавую абалонку: дзе толькі магчыма, запісвалі іх жамойтамі, перакручвалі імёны і прозвішчы на свой капыл (Міцкявічус замест Міцкевіч, Васіляўскас замест Васілеўскі, Астраўскайтэ замест Астроўская, Жвірбліс замест Верабей і г. д.).
Праводзілася татальная петувізацыя тапанімікі Вільні і Віленскага краю (Меднікі сталі Мядзінінкай, Свянцяны — Швянчоніс, Салечнікі — Шальчынінкай, Вострая Брама — Аўшрасі г. д.). У выніку тут не засталося амаль ніводнай беларускай назвы.
Такім чынам Віпьня набыла нязвыклае для сябе аблічча, упершыню за сваю шматсотгадовую гісторыю стаўшы жамойцкім горадам.
88.	Што такое СБП?
Гэта Саюз Беларускіх Патрыётаў, што ўзнік на пачатку 1946 года пераважна на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі як стыхійны пратэст нацыянальна сведамай моладзі супроць гвалтоўнай русіфікацыі і разбурэння беларускай культуры і мовы бальшавікамі. На пачатку лета 1946 года з'явілася падпольная патрыятычная арга-
нізацыя ў Слоніме з канспірацыйнай назвай «Чайка», заснавалі якую маладыя настаўнікі, учарашнія школьнікі. Падобныя групоўкі і арганізацыі ў тым часе ствараюцца ў Баранавічах, Берасці, Глыбокім, Наваградку, Паставах, Жыровічах і іншых гарадах. На стадыі арганізацыйнага афармпення знаходзяцца суполкі
студэнцтва ў Менску і Горадні. Улетку 1946 года асобныя групы.з Баранавічаў, Слоніма, Наваградк'а змаглі аб'яднацца і стварыць Цэнтр Беларускага Вызваленчага Руху. У яго склад увайшлі Арейка, Аляксандр Барэйка, Мікола Макарэвіч, Ракевіч, Васіль Супрун (кіраўнік). Пад канец лета 1947 года рух перакінуўся на Маладзечанскую і Пінскую вобласці. Узніклі абласныя структуры кіравання. Іх узначалілі: Аляксандр Барэйка (Баранавіцкая вобласць), МіколаМакарэвіч (Берасцейская), Сяргей Яноўскі (Маладзечанская), Мікола Ляскавец (Пінская). Назву пры далейшым аб'яднанні суполак прынялі — Саюз Беларускіх Патрыётаў (СБП).
Мэты, якія ставіў лерад сабой СБП, былі абарона нацыянальных правоў і свабод, дасягненне дабрабыту насельніцтва,
захаванне і развіццё беларускай культуры і мовы, і ўрэшце — пабудова суверэннай, незалежнай Беларусі. Палітычны накірунак руху — сацыял-дэмакратыя. Сродкі дзейнасці — агітацыя і прапаганда пераважна ў асяроддзі моладзі з мэтай абуджэння і развіцця сацыяльнай свядомасці і нацыянальнай годнасці народа.
3 дапамогай правакатараў узімку 1947 года СБП быў разгромлены органамі савецкай дзяржбяспекі. Адбыліся два закрытыя судовыя працэсы — у Менску і Полацку. Па ЦэнтрЫ Беларускага Вызваленчага Руху было некалькі закрытых ваенных трыбуналаў у Баранавічах і Менску. Удзельнікаў патрыятычнага руху ашальмавалі як «фашыстаў» і жорстка пакаралі. Некаторых з іх расстралялі, многія загінулі на бальшавіцкай катарзе.
89.	Дзе ў свеце жывуць беларусы?
Акрамя Рэспублікі Беларусь, дзе яны складаюць блізу 80 працэнтаў, найбольш кампактна беларусы жывуць на памежжы суседніх дзяржаваў, пераважна на Беласточчыне, Віленшчыне, Латгальшчыне, Пскоўшчыне, Смаленшчыне і Браншчыне. Але варта зазначыць, што яны там не эмігранты, а спрадвечныя жыхары на сваёй этнічнай тэрыторыі, на сваёй зямлі.
ГІакідаць радзіму беларусаў вымушалі розныя прычыны, але перад усім эканамічныя і палітычныя. Найбольш масавая эміграцыя пачалася пры канцы XIX стагоддзя. Паскоранае развіццё капіталізму абумовіла тады міграцыю сялян і дробных вытворцаў дзеля лепшага заробку і набыцця зямлі. Сотні тысяч беларусаў пераязджалі ў Сібір, у буйныя прамысловыя гарады Расеі (гэтак толькі за перыяд з 1896 да 1912 года ў Сібір перасяліліся з Беларусі 717 тысяч чалавек). За межамі Расейскай імперыі нашых суайчыннікаў найбольш прыцягвалі Злучаныя Штаты Амерыкі, Канада, Аргенціна і Бразілія.
Першая сусветная вайна, гвалтоўная эвакуацыя, рэвалюцыі і грамадзянская вайна раскідалі масы нашых людзей па абшарах Расеі.
Жорсткасць і помслівасць новай, савецкай улады прымусіла стваральнікаў і актыўных прыхільнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі падацца на эміграцыю ў Летуву, Латвію, Польшчу, Чэхаславаччыну і Нямеччыну.
У міжваенным перыядзе (1921 —1939 гады) дзесяткі тысяч выхадцаў з Заходняй
Беларусі ў пошуках лепшае долі накіраваліся ў Канаду, Аргенціну, Уругвай, Парагвай і Бразілію.
У часе другой сусветнай вайны больш за 300 тысяч беларусаў апынулася ў Нямеччыне, Аўстрыі ды іншых заходнееўрапейскіх краінах. Многія з іх затым перасяліліся ў ЗША, Канаду і Аўстралію, утварыўшы новыя цэнтры беларускай эміграцыі.
За мяжою засведчылі сваю жыццяздольнасць арганізацыі нашых суродзічаў «Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі». «Згуртаванне беларусаў у Канадзе», «Беларуска-амерыканскае задзіночанне», «Беларускае аб'яднанне ў Аўстраліі», «Арганізацыя беларускаамерыканскай моладзі», «Беларускае нацыянальнае аб'яднанне ў Канадзе», «Беларускі саюз моладзі ў Канадзе».
Найбуйнейшымі цэнтрамі навуковакультурнага жыцця эміграцыі сталіся Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (выдае навуковыя «Запісы»), Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане, Беларускі (Вялікалітоўскі) фонд імя Л. Сапегіў ЗША, Англабеларускае таварыства (выдае «Часопіс беларускіх даследаванняў» на ангельскай мове).
Згуртаванню беларусаў на эміграцыі, развіццю іх нацыянальнай свядомасці і культуры спрыяюць і папупярныя перыядычныя выданні, сярод якіх найбольш значныя газета «Беларус» (Нью-Ерк, выдаецца з 1950 года) і часопіс «Полацак» (Кліўленд, з 1991 года).
е
Некаторыя перыядычныя выданні беларускай эміграцыі
Беларуская эміграцыя дала свету таленавітых спевакоў (Пётра Конюх, Міхась Забэйда-Суміцкі, Мікола Стрэчань), кампазітараў (Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч-Шчаглоў, Эльза Зубковіч), мастакоў (Віктар Жаўняровіч, Уладзімір Шыманец, Зміцер Чайкоўскі), паэтаў (Наталля Арсеннева, Масей Сяднёў, Алесь Салавей ды інш.). У сем'ях беларускіх эмігрантаў нарадзіліся і Алія Клеч (Пашкевіч) — вядучы мастак «Дыснэйлэнду», і Уэйн Грэцкі — «зорка» паўночнаамерыканскага хакею.
Можна толькі ганарыцца, што беларусы паходжаннем гэтакія славутыя вучоныя, як Барыс Кіт — выдатны спецыяліст у галіне ракетнай тэхнікі, узнагароджаны Залатым медалём Германа Оберта, былы дарадчык урада ЗША ў гапіне развіцця астранаўтыкі, акадэмік Сусветнай акадэміі астранаўтыкі; Ілля Прыгожын — прэзідэнт Бельгійскай каралеўскай Акадэміі навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў, дырэктар Міжнароднага інстытута фізікі і хіміі ў Сальвэ, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1977 года па хіміі.
90.	Якіх славутых людзей
дала свету Беларусь?
Беларуская зямля нарадзіла шэраг выдатных дзеячаў, якія праславіліся далёка за яе межамі. Гэта Казімір Семяновіч, вынаходнік шматступеневай ракеты, і Якуб Наркевіч-Едка, адкрывальнік электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў; Ігнат Дамейка, народны герой Чылі, даследчык яе прыродных багаццяў, заснавальнік універсітэта ў Сант-Яга, і Герман Мінкоўскі, выдатны нямецкі матэматык і фізік; Аляксандр Кавалеўскі, які даказаў эвалюцыйнае адзінства хрыбетныхі бесхрыбтовых жывёлаў, бліскуча пацвердзіўшы гэтым тэорыю Ч. Дарвіна, і ягоны брат Уладзімір Кавалеўскі, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі;
Бенядзікт Дыбоўскі, які ўпершыню апісаў жывёльны свет Байкала, Амура, Камчаткі, і Ян Чэрскі, геолаг, даследчык Усходняй Сібіры, імем якога названая горная сістэма («хрыбет Чэрскага»), Зыгмунт Мінейка, нацыянальны герой Грэцыі, удзельнік барацьбы супраць турэцкіх захопнікаў, і Мікалай Судзілоўскі, прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў; Леў Арцімовіч, выдатны вучоны ў галіне кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу, і Аляксандр Чыжэўскі, заснавальнік геліябіялогіі; Аляксандр Маліноўскі, які сваёй працай стварыў падмурак новай навукі — кібернетыкі, і Оскар Мілаш, французскі І літоўскі пісьменнік.