100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Выдавец: Звязда
Памер: 80с.
Мінск 1993
53.68 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У 1795 годзе, калі Расея дарэшты захапіла Беларусь, распараджэннем Кацярыны II нашыя землі ўвайшлі ў тры створаныя тады адміністрацыйныя адзінкі — генерал-губернатарствы:	Беларускае
(Полацкая і Магілеўская губерні), Літоўскае (Слонімская і Віленская губерні ды дзве вобласці — Ковенская і Г арадзенская) і Падольскае (Менская, Валынская і Падольская губерні).
Спробы аднавіць Вялікае Княства Літоўскае былі ў 1811 іў 1812 гадах. Хоць гэтыя праекты і не мелі прыкметных гістарычных вынікаў, аднак яны з'яўляюцца красамоўным сведчаннем геапалітычнай неабходнасці існавання адметнай дзяржавы ў геаграфічным цэнтры Еўропы.
Такім чынам, аніякага «ўз'яднання» Беларусі з Расеяй, як гэта тэндэнцыйна сцвярджалася ў савецкай . гістарычнай літаратуры, не было. Меў месца гвалтоўны захоп, у выніку якога тэрыторыя Беларусі была далучаная да Расеі і наш народ на дзвесце гадоўтрапіўу маскоўскую няволю.
62. Калі пасяліліся
на Беларусі расейцы?
У Маскоўскай дзяржаве спрадвеку аніякага рэлігійкага або іншага вальнапанавалі парадкі, пры якіх не дазвалялася думства, а чапавечае жыццё зусім не
мепа каштоўнасці. Нават самыя знакамітыя баяры мусілі называць сябе «холопамн государевымн».
Вялікае Княства Літоўскае ў адрозненне ад усходняга суседа было краінай верацярпімаю. Хоць часам сутычкі паміж вернікамі розных канфесій і здараліся, але на працягу стагоддзяў у нашай дзяржаве мірна жылі побач праваслаўныя І каталікі, вуніяты і юдзеі, пратэстанты і мусульмане. Шляхта, што складала ў нас блізу 15 працэнтаў жыхарства, мела шырокія грамадзянскія правы. Статут 1588 года, паводле якога жыла нашая Бацькаўшчына, быў дэмакратычным у адрозненне ад расейскіх законаў.
Нядзіва, што з канца XV стагоддзя жыхары Масковіі пачалі перасяляцца на беларускія землі. Сюды ўцякалі ад пераследу апальныя князі і вальнадумцы. Пад Віцебскам жыў, напрыкпад, вядомы расейскі прапаведнік Фядосій Касой. Ад цара Івана Жахлівага ўцёк у Вялікае Княства князь Андрэй Курбскі.
3 другой паловы XVII стагоддзя ў Беларусь ад здзекаў і ўціску перасяляюцца дзесяткі тысяч расейскіх стараабрадцаў. Каб вярнуць уцекачоў, расейскі ўрад наладжваў карныя экспедыцыі. Вядома, што ў 1735 годзе царскі палкоўнік Сыцін напаў на памежны беларускі горад Ветку, дзе сяліліся стараверы, і пагнаў 14 тысяч перасяленцаў назад у Расею.
У Беларусі знаходзілі прытулак і тыя сяляне ды гараджане, што ратаваліся ад дзікага маскоўскага беззаконня і жорсткага феадальнага ўціску. Гэтак, у другой палове XVIII стагоддзя яны ўцякалі сюды сотнямі тысяч. Урад імператрыцы Лізаветы Пятроўны ў 1754 годзе вымагаў ад уладаў Вялікага Княства вярнуць мільён (!) уцекачоў.
Калі беларускія землі былі захопленыя Расеяй, перасяленне набыло зусім іншы характар. Царскія ўлады пачалі накіроўваць сюды святароў і чыноўнікаў дзеля
Старонка рукапіснай кніп вегкаўскіх старавераў «Святы» пачатку XIX стагоддзя
ажыццяўлення сваёй імперскай палітыкі. Асабліва масавым такое перасяленне зрабілася пасля нацыянальна-вызвален-t чага паўстання 1863 года. Усе дзяржаўныя пасады маглі займаць толькі расейцы. Яны мелі павышаныя аклады, разнастайныя прывілеі і былі чыннымі русіфікатарамі і праваднікамі гэтай палітыкі. Істотным фактарам русіфікацыі з'яўлялася і расейскае войска, шматлікія гарнізоны якога пастаянна размяшчаліся ў беларускіх гарадах і мястэчках.
Такая практыка захоўвалася і ў савецкай імперыі. Пасля другой сусветнай вайны на Беларусь абрынулася новая магутная хваля перасяленцаў з Расеі. Камуністычныя ідэолагі адводзілі ім важную ролю ў канчатковай русіфікацыі Беларусі і стварэнні «новой этнмческой обіцностм» — бяспамятнага, абязмоўленага народа, з якім можна праводзіць любыя эксперыменты.
63.	Хто такі Тадэвуш Касцюшка?
У шэрагу выдатных барацьбітоў за свабоду ганаровае месца належыць нашаму суайчынніку Андрэю Тадэвушу Банавентура Касцюшку. Чалавеку, які змагаўся за вызваленне ад чужаземнага панавання народаў Паўночнай Амерыкі і Усходняй Еўропы, рабіў незабыўнае ўражанне сваёй энергіяй, мужнасцю, адданасцю ідэі свабоды.
Нарадзіўся Касцюшка ў 1746 годзе ў сям'і беларускага шляхціча, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы
Сядзіба ў Мерачоўшчыне, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Гравюра XIX стагоддзя
Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у і Вялікага Княства, умяшанне суседніх
Жабінкаўскім раёне). У 1760 годзе скончыў піярскую (каталіцкую) школу, а ў 1769 годзе — Варшаўскі кадэцкі корпус. Затым 5 гадоў вучыўся ў Парыжскай ваеннай акадэміі. Па вяртанні дадому яму не знайшлося пасады ні ў войску, ні на цывільнай службе. Т. Касцюшка вымушаны быў пакінуць радзіму і падацца ў 1776 годзе ў Паўночную Амерыку, дзе тым часам пачалася вайна за вызвапенне ад ангельскага ўладарання. На працягу сямі гадоў ён змагаўся ў
Шэрагах амерыканскай арміі, дзе атрымаў званне генерала і быў уз-
Тадзвуш Касцюшка. Гравюра XIX стагоддзя
нагароджаны самым высокім ордэнам Злучаных Штатаў — ордэнам Цынцынаці. Пер^мога ў бітве пад Саратогай у M71 годзе ў многім была заслугаю Касцюшкі.
Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Касцюшка доўгі час жыў у Сяхновічах. I хоць імкнуўся служыць у войску Вялікага Княства Літоўскага, яму там не знайшлося пасады, і ён змушаны быў у 1789 годзе пайсці ў польскае войска на камандзіра брыгады. Другі падзел Польшчы
дзяржаў у іх унутраныя справы, a таксама незадаволенасць значнай часткі насельніцтва самавольствам феадалаў выклікалі абурэнне, якое ў сакавіку 1794 года перарасло ў народнае паўстанне. Кіраўніком яго быў прызначаны Тадэвуш Касцюшка.
Задачамі паўстання было не толькі змаганне з акупантамі, але і ўстанаўленне права кожнага чалавека набываць зямлю, права выбіраць і быць абраным, ліквідацыя залежнасці сялян, вольнасць і роўныя правы для ўсіх і г. д.
Аднак намер зрабіць уступкі сялянам выклікаў супраціўленне шляхты, ісці на кан-
флікт з якой Т. Касцюшка не адважыўся. Гэта звузіла сацыяльную базу паўстання. На
першым часе яно мела некаторы поспех, але пасля таго, як Расея і Прусія накіравалі вялікую колькасць войскаў, паўстанне было задушанае. 10 кастрычніка 1794 года Касцюшка, цяжка паранены ў бітве каля Мацяёвіцаў, быў узяты ў палон і зняволены ў Петрапаўлаўскай цытадэлі ў Пецярбурзе. Пасля смерці царыцы Кацярыны II Павел I вызваліў Касцюшку і дазволіў яму выехаць за мяжу. Памёр Касцюшка ў Швейцарыі ў 1817 годзе.
64.	Які след у гісторыі Беларусі пакінуў А. Сувораў?
Нікога, акрамя Сталіна, Леніна і Берыі, не шанавалі ў БССР гэтак заўзята, як Суворава. Але калі помнікі Сталіну разбураныя, імя Берыі аддадзенае анафеме, нялюдскі твар Леніна ўжо праявіўся праз бронзавыя і гіпсавыя маскі, дык культ Суворава-героя па-ранейшаму квітнее на нашай зямлі. У 35 гарадах і 24 мястэчках Беларусі яго імем названыя вуліцы. Дзейнічае Кобрынскі музей, прысвечаны Сувораву. Менскае сувораўскае вучылішча, як і раней, прышчапляе сваім выхаванцам сувораўскія прынцыпы. «Сувораўцамі» сталі нават калгаснікі 23 калгасаў, названых ягоным імем.
За што ж былы бальшавіцкі ўрад Беларусі гэтак дзякаваў «графу Рым-
нікскаму, князю Італійскаму, прынцу Сардзінскаму, генералісімусу ўсіх сардзінскіх армій і генералісімусу ўсіх расійскіх войскаў»? Мабыць, за бязлітаснае задушэнне паўстання Тадэвуша Касцюшкі, за карныя аперацыі супраць паўстанцаў на Беларусі. Менавіта ж за пралітую беларускую кроў Кацярына II «пожаловала в вечное м потомственное владенне» Сувораву Кобрынскую воласць з 13.279 душамі сялян. На душы лічылася мужчынскае працаздольнае насельніцтва, так што не меней за 50 тысяч беларусаў атрымаў у падарунак расейскі палкаводзец за разбіты пад Крупчыцамі корлус паўстанцаў Серакоўскага. Увесь ягоны ўклад у беларускую гісторыю — кроў нашых продкаў.
Сувораў ніколі не ўдзельнічаў у вызваленчых войнах, ён быў тым палкаводцам, які старанна выконваў волю і пажаданні Кацярыны II і Паўла I у пашырэнні межаў Расейскай імперыі, задушэнні паўстанняў Пугачова, Касцюшкі, супрацьдзеянні войскам рэспубліканскай Францыі
ў Еўропе. Баявымі дзеяннямі на Беларусі Сувораў дапамог здзейсніцца адвечнай мары расейскіх цароў аб захопе беларускіх земляў. Тыя з беларусаў, хто шануе Суворава, шануюць заваёўніка нашай зямлі. Афіцыйны ж удзел у кульце Суворава — сведчанне вернасці імперскаму хамуту.
65.	На чыім баку былі беларусы
ў вайне 1812 года
У тыя трагічныя для Беларусі паўгода, ад Купалля да Калядаў 1812 года, пакуль ішла вайна, нашы прадзеды апынуліся на абодвух — і на расейскім, і на французскім — баках. У расейскае войска яны трапілі з папярэдніх рэкруцкіх набораў. Пасля канчатковай анексіі Беларусі толькі за 1796—1799 гадыў расейскае войска ўзялі 49 тысяч беларусаў, а з 1801 да 1812 года — 130 тысяч (гэта апрача шляхты, якая папаўняла расейскі афіцэрскі корпус). Тэрмін службы рэкрутаў быў тады 25 гадоў, так што ўлетку 1812 года ў расейскіх шыхтах стаялі яшчэ рэкруты набору 1788 года, які праводзіўся на Полаччыне, Віцебшчыне, Магілеўшчыне, акулаваных Расеяй яшчэ ў 1772 годзе. Служылі беларускія рэкруты ў 3—7, 11, 12, 1 4—18, 21,23 і 27-й пяхотных дывізіях. Гэтыя дывізіі ўваходзілі ў склад армій Барклая-дэ-Толі і Баграціёна і прынялі на сябе галоўны цяжар ваенных дзеянняў і Барадзінскай бітвы.
Паколькі землі былога Вялікага Княства Літоўскага Напалеон лічыў вызваленымі з-пад расейскага прыгнёту, была ўтвораная Камісія Часовага Ураду Вялікага Княства. Яна прысягнула на вернасць імператару, гэта значыць, што Беларусь фармальна была абвешчаная саюзніцай Францыі. Камісія Часовага Ураду з дазволу імператара пачала ствараць уласныя ўзброеныя сілы, якія далучаліся да напалеонаўскай арміі. Мелася на мэце стварыць 100-тысячнае войска, але рэальна паспелі выставіць для дзейнай арміі
Беларусь у вайне 1812 года. Пажар у Бешанковічах 29 ліпеня, пад час наступу французаў. Тагачасны малюнак
5 палкоў пяхоты і 4 уланскія ’ палкі. Пяхотныя палкі атрымалі нумарацыю з 18-га да 22-га, уланскія — з 17-га да 20га. Акрамя таго, быў сфармаваны лёгкаконны полк пад камандаваннем слонімскага ўраджэнца генерала Яна Канопкі, да якога далучыўся эскадрон беларускіх татараў на чале з Мустафой Ахматовічам. Да корпуса Ю. Панятоўскага далучылася беларуская артылерыйская батарэя. Асобны полк уланаў, лікам 3 тысячы шабляў, выставіў сваім коштам князь Дамінік Радзівіл. На Палессі фармаваўся 6-ты пяхотны полк. Трэба ўзгадаць яшчэ і конныя харугвы шляхты, якія сабраліся ўжо пад канец вайны, у снежні, на заклік да паспалітага рушання. Усяго на баку Напалеона былі 24 тысячы беларускіх жаўнераў — тое, што здолеў абмундзіраваць і ўзброіць Часовы Урад.