48. Чаму нашы магнаты пакідалі праваслаўе і пераходзілі ў каталіцтва? Усхсдні (пазней — «праваслаўе») і заходні (лазней —«каталіцтва») абрады з другой паловы X стагоддзя з моманту прыняцця хрысціянства на Беларусі існавалі ў нас паралельна. Гэтае суіснаванне наклала асаблівы адбітак на ментальнасць і купьтуру нашага народа, абумовіўшы наяўнасць некаторых «заходніх» рысаў нашага праваслаўя і «ўсходніх» у нашым каталіцтве. Спалучэнне гэтых дзвюх магутных традыцыйных плыняў датычыць не толькі ўсяе культуры, але кожнага паселішча (праваслаўны і каталіцкі храм на адной плошчы), кожнае сям'і (адзін сужэнец — праваслаўны, другі — каталік), кожнае асобы (прыйманне і талеранцыя Іншага веравызнання, прызнанне ягонай слушнасці). Гэткая «двуеднасць» і спалучэнне двух пачаткаў, іхнае ўзаемапранікненне прывяло з часам да спробаў збліжэння дзвюх канфесіяў і ўзнікнення вуніі. Здольнасць бачыць ісціннасць у іншай канфесіі, спасцігаць еднасць па-за рознасцю, разуменне таго, што і каталікоў і праваслаўных яднае вялікая ахвяра Хрыста — усё гэта дазваляе думаць, што пераход з аднае канфесіі ў другую звычайна не ўспрымаўся як адыход ад веры бацькоў. Відаць, гэтак жа памяркоўна ставігііся даўней да змены паганства на хрысціянства, і наадварот. Частка беларускіх магнацкіх і шляхецкіх родаў прыйшла ў каталіцтва непасрэдна з паганства яшчэ ў часе першых місіяў і навяртанняў XI—XII стагоддзяў. У 1252 годзе разам з каранаваным новагародскім каралём Міндоўгам хрысцілася 300 беларускіх паганскіх нобіляў. Пад час другога агульнага «Ягайлавага хросту» ў 1 387 годзе ў каталіцтва навярнулася яшчэ большая колькасць паганскае знаці. Заняпад гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі», які праходзіў праз землі Беларусі, падзенне астоі праваслаўя — Канстанцінопаля абумовіпі пераарыентацыю палітыкі нашых валадароў на больш шчыльныя сувязі з заходнімі краінамі. I для адукаванае часткі знаці, асабліва з часоў Міндоўга і Вітаўта, значна больш прыцягальным сталася каталіцтва. У пэўныяперыяды гэтаму спрыялі і прывілеі, якія даставала каталіцкая шляхта Вялікага Княства. Яшчэ болей заходнія сімпатыі ўзмацніліся ў часе войнаў Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскаю дзяржаваю, асабліва ў XVII стагоддзі, калі маскоўскія войскі вынішчалі на Беларусі і каталікаў, і вуніятаў, і праваслаўных, катуючы нават праваслаўнае духавенства. Тым часам духовая залежнасць беларускіх праваслаўных ад Маскоўскае патрыярхіі давапа падставу Масковіі для ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, да маніпуляцыі настроямі праваслаўных вернікаў у Княстве, што змушала нашую дзяржаву да спрыяння каталіцтву і заахвочвання каталіцкае шляхты. 49. Што такое «Літоўская метрыка»? Такую назву меў дзяржаўны архіў канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага. У ім захоўваліся дакументы з сацыяльнаэканамічнай гісторыі Вялікага Княства, a таксама палітычных, царкоўна-рэлігійных і культурных дачыненняў у XIV—XVIII стагоддзях. Кнігі метрыкі падзяляюцца на судовыя і публічных спраў, дзе змяшчаюцца вялікакняскія прывілеі, уставы, соймавыя пастановы, перапісы войска ды інш.; кнігі запісаў, у якіх пераважаюць вялікакняскія граматы; пасольскія, што ўтрымліваюць міждзяржаўныя пагадненні, дыпламатычную перапіску, «навукі» паслам і да т. п.; кнігі перапісаў са звесткамі пра замкі і дзяржаўныя зямельныя ўладанні; кнігі арэндаў; кнігі данін і некаторыя іншыя. Мова дакументаў да пачатку XVIII стагоддзя ў асноўным беларуская, пазней пераважна польская, сустракаецца таксама лаціна. Сёння фонд «Літоўскай метрыкі» — гэта энцыклапедыя беларускага Сярэднявечча, без матэрыялаў якой не можа абысціся ніводны даследчык нашай мінуўшчыны. На працягу XIX—XX стагоддзяў частка матэрыялаў метрыкі была апублікаваная ў зборніках. Архіў канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага напачатку захоўваўся ў Троках, затым у Вільні, Варшаве, а зараз у асноўным у Маскве, Літоўская метрыка. Старонка з дыпламатычнага дакумента XVI стагоддзя у Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў. Да сённяшняга дня дайшло каля 600 тамоў «Літоўскай метрыкі». У сучасны момант ажыццяўляецца міждзяржаўная праграма (Беларусь, Расея, Польшча, Украіна, Летува) па яе выданні. 50. Калі быў заснаваны першы ўніверсітэт на Беларусі? Першай гуманітарнаю школай універсітэцкага тыпу быда яшчэ «грэкалаціна-руская» акадэмія ў Смаленску, заснаваная блізу 1130 года, і першым яе рэктарам стаў грэк Мануіл. Вышэйшаю навучальнаю ўстановаю з гуманітарным ухілам была і Віленская катэдральная каталіцкая школа, закладзеная ў 1387 годзе. Аднак першым сапраўдным універсітэтам у Беларусі сталася Віленская езуіцкая акадэмія. Езуіты, запрошаныя ў Вялікае Княства Літоўскае віленскім біскупам Валяр'янам Пратасевічам у 1569 годзе, праз год адчынілі ў Вільні — старадаўнім цэнтры беларускае кулыуры і дзяржаўнасці — свой калегіум, які ў 1579 годзе прывілеем вялікага князя Сцялана Батуры быў ператвораны ў акадэмію з усімі правамі еўрапейскага ўніверсітэта. Кантынгент студэнтаў Віленскае акадэміі складаўся пераважна з беларусаў. Выхадцамі з беларускіх земляў былі і большасць з выкладчыкаў. Там вучыліся або выкладалі выдатныя дзеячы навукі і культуры: прапаведнік і красамоўца Пётра Скарга, паэт і тэарэтык літаратуры, «хрысціянскі Гарацый» Мацей Казімір Сар- Будынак Полацкай акадэміі — выійэйшай школы, ліквідаванай царскімі ўладамі ў 1820 годзе беўскі, гісторык Альберт Віюк Каяловіч, педагог Арон Аляксандр Алізароўскі, лексікограф Рыгор Кнапскі, матэматык Освальд Кругер, філосаф Марцін Сміглецкі, выдатны класічны паэт Міхал Карыцкі, архітэктар Лаўрын Гуцэвіч, гонар беларускае барочнае паэзіі Сымон Полацкі ды інш. У розны час вучнямі акадэміі былі дзеці беларускіх магнатаў ды знанае шляхты: Радзівілаў, Сапегаў, Пацаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Завішаў, Валовічаў... Віленскі ўніверсітэт — першая вышэйшая навучальная ўстанова на Беларусі. Гравюра XIX стагоддзя Да сярэдзіны XVII стагоддзя ў езуіцкіх навучальных установах (як, дарэчы, і ў іншых каталіцкіх, вуніяцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх) мовамі навучання былі беларуская і лацінская. Але па меры паланізацыі шляхты з другое паловы XVII стагоддзя адбываўся пераход на польскую мову. Апрача акадэміі да сярэдзіны XVIII стагоддзя на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі не менш як 16 толькі езуіцкіх школаў гуманітарнага профілю, з іх 9 вышэйшых — у Полацку, Пінску, Нясвіжы, Горадні, Амсціславе, Нова- гародку, Воршы, Віцебску, Берасці —ды 7 поўных сярэдніх — у Менску, Магілеве, Слоніме, Слуцку, Жодзішках, Бабруйску, Мерачы. Прычым вышэйшыя калегіумы адрозніваліся ад акадэміі (універсітэту) не ўзроўнем адукацыі, a толькі адсутнасцю некаторых правоў, напрыклад, не былі аўтаномныя, не вызваляліся адпадаткаў, не маглі надаваць вучоных ступеняў. На Беларусі, апроч таго, існавалі шматлікія праваслаўныя (як, напрыклад, вышэйшая Брацкая школа ў Вільні), вуніяцкія, пратэстанцкія навучальныя ўстановы, а таксама шкопы іншых катапіцкіх ордэнаў — піярскія, дамініканскія, бернардынскія. У 1812 годзе ў акадэмію з правамі ўніверсітэта быў ператвораны вышэйшы езуіцкі калегіум у Полацку (заснаваны ў 1580 годзе). Полацкая акадэмія праіснавала да 1820 года і была зачыненая царскім урадам як «неблагонадёжная». Следам за ёю быў зліквідаваны Віленскі ўніверсітэт (у 1832 г.) і іншыя даўнія гуманітарныя ўстановы, У Беларусі не засталося ніводнае вышэйшае школы. Замест пазачыняных навучальных асяродкаў пачалі стварацца расейскія «народные учмлміца» ды іншыя русіфікатарскія ўстановы з даволі нізкім узроўнем навучання. Дэструкцыя адукацыйнае сістэмы ішла поруч са спыненнем дзеяння Статута і дэмакратычных інстытутаў, заменай адміністрацыі, фальшаваннем гісторыі краю. Беларусь такім чынам ператваралася ў задворкі Расейскае імперыі. 51. Ці быў «залаты век» у гісторыі Беларускай дзяржавы? Тыгульны аркуш "БібліГ' францішка Скарыны — першай друкаванай кніп на беларускай мове (Прага, 1517) Уздымны, апагейны перыяд развіцця нашае дзяржавы і культуры прыпаў на XV—XVI стагоддзі. Першадаследчыкі залатога веку, перадусім Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Максім Гарэцкі, звязвалі яго з найбуйнейшым росквітам нашае старадаўняе культуры, найперш з дзейнасцю Францішка Скарыны, яго выданнем кніг у Празе (1517—1519) і ў Вільні. Сучасныя ж даследчыкі ў актыў плёну прыгожага пісьменства нашага залатога веку залічваюць багатую спадчыну не толькі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, але й на лаціне — мове ўсёй сярэднявечнай Еўропы. Пры гэтым маюцца на ўвазе такія выдатныя творы, як «Пруская вайна» (1516) Яна Вісліцкага і «Песня пра зубра» (1519) Міколы Г усоўскага. Залатая пара нашае культуры была знітаваная не толькі з Рэнесансам, але й з Рэфармацыяй, дзейнасцю такіх слынных асобаў, як Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. У XVI стагоддзі на Беларусі ўзнікла мноства навучальных установаў. У Вільні, Нясвіжы, Берасці, Лоску, Любчы, Цяпіне ды Венграве паўсталі друкарні, вакол якіх утвараліся цэлыя літаратурныя школы. Прадукцыя нашых друкароў карысталася Дабравешчанская царква ў Супраслі — выдатны ўзор беларускага дойлідства XYI стагоддзя. шырокім попытам не толькі ў Вялікім Княстве, але і ў краінах Заходняй Еўропы. ■ Значнымі былі дасягненні нашых продкаў у навуцы. Асабліва развіваліся лінгвістыка, гісторыя, геаграфія, астраномія, матэматыка і медыцына. А юрыдычная думка Беларусі ў XVI стагоддзі, як вядома, дасягнула найвышэйшага ў Еўропе ўзроўню. Ніводная з тагачасных краінаў не мела гэткага дасканалага заканадаўства, як Беларусь, аб чым красамоўна сведчыць змест Статутаў 1529, 1566 і 1588 гадоў. Эпоха Адраджэння на Беларусі пазначана небывалым уздымам мастацтва. У нас у тым часе ўзніклі першыя прафесійныя тэатры, развіваецца музычнае мастацтва, з'яўляецца свецкі партрэтны жывапіс — прыкмета высокага ўзроўню развіцця мастацкай творчасці. У XVI стагоддзі ўдасканальваецца іканапіс, скульптура, дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва, гравёрнае майстэрства. У залатую пару нашае дзяржавы надзвычай хуткімі тэмпамі развіваецца горадабудаўніцтва і дойлідства. Менавіта тады былі пабудаваныя жамчужыны на- шае архітэктуры: Траецкі касцёл у Ішкалдзі, Святадухаўская царква ў Кодзені, Барысаглебская царква ў Новагародку, фарны касцёл у Горадні, касцёлы Святой Ганны і бернардынцаў у Вільні, шэдэўры сусветнага дойлідства цытадэлі-бажніцы ў Сўпраслі, Мураванцы, Сынковічах, рэфармацкія зборы ў Смаргоні, Заслаўі, Асташыне, абарончыя сістэмы замкаў у Міры, Нясвіжы, Новагародку...