Менавіта дзякуючы нашым таленавітым продкам высокага ўзроўню ў Маскве дасягнула майстэрства апрацоўкі косці. Асаблівымі здольнасцямі ў гэтай галіне вылучаліся былыя віцебскія майстры, якія выраблялі дзівосныя па прыгажосці шахматныя фігуркі са слановай косці, a таксама шахматныя дошкі і столікі. Стваральная праца беларусаў у Маскве ў XVII стагоддзі не абмяжоўвалася толькі сферай матэрыяльнай культуры. Вельмі плённым было ўздзеянне нашых продкаў на духоўнае жыццё Масковіі. Дастаткова прыгадаць імя Епіфана Славінецкага, які быў адной з ключавых асобаў у часе вядомых царкоўных рэформаў Нікана. Ён пераклаў і выдаў шматлікія творы айцоў царквы, склаў грэцка-славянска-расійскі лексікон. Дзякуючы ягонаму перакладу твора заснавальніка навуковай анатоміі А. Везалія «Пра будову чалавечага цела» маскоўскія медыкі далучыліся да вяршыняў анатамічнай навукі Заходняй Еўропы. Выключнае месца ў маскоўскай культуры заняў Сымон Полацкі — вядомы асветнік, таленавіты паэт, непаўторны драматург, унікальны багаслоў, тонкі перакладчык і выдатны педагог. Яму належыць гонар укладальніка і аўтара першага Статута Маскоўскан акадэм.і. Пад яго кіраўніцтвам доўгі час дзейнічала маскоўская друкарня. Ён жа, дарэчы, быў і незаменным выхавальнікам царскіх дзяцей, аддаваў шмат увагі ўзгадаванню Пятра I — будучага цара-рэфарматара. Акрамя таго, беларусы заклалі асновы расейскага тэатра. Яны былі акторамі тэатральнай трупы пры двары Аляксея Міхайлавіча. Нават касцюмы для тэатра рыхтавалі ў асноўным беларускія краўцы і шаўцы. Вельмі шмат беларусаў было і сярод царкоўных спевакоў ды вайсковых музыкаў; яны зрабілі моцны ўплыў на развіццё расейскага музычнага мастацтва. 57. Хто стварыў літары, якімі мы сёння карыстаемся? Беларусы карысталіся і карыстаюцца двума альфабэтамі — кірыліцай ды лацінкай. Акрамя таго, беларускія татары, што жывуць на гэтай зямлі ўжо 600 гадоў, свае кнігі пісалі па-беларуску арабскімі літарамі. Асабпіва вялікі ўклад зрабілі беларусы ў развіццё кірыліцы. Гэтую азбуку, створаную ў 863 годзе хрысціянскімі прапаведнікамі Кірылам і Мяфодам для тагачаснай мовы паўднёвых славянаў, удасканалілі і спрасцілі беларускія перапісчыкі. Яны адкінулі лішнія і стварылі новыя літары, якіх не было ў пачатковай кірыліцы: Э, Й, а таксама адмысловую літару f (Ганак, мазГІ). Францішак Скарына стварыў прыгожы друкарскі шрыфт, а канчаткова наблізіў формы літараў да сучасных Галляш Капіевіч (родам з Амсціспава), выпускнік Слуцкае гімназіі, кнігавыдавец і перакладчык. У 1700 годзе ў Амстэрдаме ён заснаваў друкарню і стварыў акругленыя, падобныя да лацінскіх, літары кірыліцы для тытульных аркушаў кніг. Шрыфты Капіевіча ўпадабаў расейскі дар ПётрІ, які тады быў у Нідэрландах, і замовіў майстру літары для кніг. Новы шрыфт на аснове Капіевічавых літараў Пётр I зацвердзіў у 1708 годзе. Так адбылася рэформа расейскай азбукі — увядзенне грамадзянскіх, г. зн. нецаркоўных літараў. Новыя літары яшчэ доўга звалі «амстердамскне лнтеры» ці «белорусская азбука». Менавіта гэтымі літарамі цяпер карыстаюцца беларусы, расейцы, украінцы, македонцы, баўгары, сэрбы ды іншыя народы, што ўжываюць кірыліцу. Мовазнавец Ян Станкевіч назваў гэты шрыфт капіеўкаю. 58. Што такое «лібэрум вета»? Лібэрум вета (у перакладзе з лаціны азначае «свабода забароны») — гэта права кожнага пасла (дэпутата) сумеснага Сойму Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага выказаць нязгоду з той ці іншай пастановай, і гэтага было дастаткова, каб адхіліць яе, нават калі ўсе астатнія дэпутаты прагаласавалі «за». Такім чынам аднаму дэпутату дазвалялася сарваць работу ўсяго Сойму. Упершыню такое здарылася ў 1652 годзе, і з таго часу да 1764 года (калі былі ўведзеныя частковыя абмежаванні правоў шляхты) з 55 соймаў было сарвана 48. Шляхта лічыла «лібэрум вета» адным з галоўных сваіх набыткаў. Але на справе яно ў значнай ступені спрычынялася да праяваў палітычнай анархіі, прыкметна паралізавала дзяржаўную ўладу. Гэтым часта карысталіся суседнія дзяржавы (Расея, Аўстрыя, Прусія), зацікаўленыя ў аслабленні нашага гаспадарства. Лібэрум вета канчаткова было зліквідаванае Канстытуцыяй 3 траўня 1791 года. 59. Якія былі прычыны заняпаду Вялікага Княства Літоўскага? Падзеі, што прывялі да глыбокага заняпаду Вялікага Княства Літоўскага, пачаліся ў сярэдзіне XVII стагоддзя. У 1654 годзе Маскоўская дзяржава, ажыц- цяўляючы свае даўнія планы захопу Беларусі, распачала пад сцягам абароны адзінаверцаў чарговую вайну. За 1 3 гадоў гэтай страшэннай вайны ў выніку баявых дзеянняў і акупацыйнай палігыкі маскоўскіх уладаў (дзікія спусташэнні, гвалт, масавы вывад людзей у няволю) краіна была ўвергнутая ў катастрафічны стан. Бадай, ніводны народ Еўропы не перажываў гэтакага дэмаграфічнага рэгрэсу, як беларусы: з 2,9 мільена даваеннага жыхарства ацалела толькі каля 1 мільёна 400 тысяч. Ва ўсходніх і паўночных паветах Беларусі не засталося і трэці насельніцтва. Гаспадарка краіны апынулася ў жудасным стане, а для аднаўлення яе не ставала ні людзей, ні сродкаў. Пусткаю ляжала палова ранейшага ворыва. На Віцебшчыне ды Амсціслаўшчыне закінутымі былі ледзь не ўсе землі. Зруйнаваная Беларусь не паспела акрыяць, як зноўку, на самым лачатку XVIII стагоддзя, стала пабаявішчам чарговай вайны, цяпер ужо Расеі са Швецыяй. Паўночная вайна 1700—1721 гадоў забрала яшчэ блізу 800 тысяч жыццяў беларусаў. I зноў пуставалі ворыўныя землі, стаялі разбураныя і бязлюдныя гарады, дзічэлі і зарасталі лесам вёскі. Вытворчыя сілы нашае краіны былі такім чынам зведзеныя на нішто. У тым становішчы глыбокі заняпад ахапіў усе сферы жыцця. Абвастрыліся міжканфесійныя канфлікты. Да таго ж наша праваслаўная царква дыскрэдытавала сябе супрацоўніцтвам з акупантамі. 3 другога боку, узмацняліся працэсы апалячвання, якія ішлі праз наш каталіцкі касцёл, што падпаў да таго часу пад моцныя польскія ўплывы і быў фактычна паланізаваны. Спусташэнне краю пад час вайны ў другой пііповеХУІІстагодцзя. 3 тагачаснайгравюры. Акрамя таго, унутраны разлад у краіне паглыбляўся ў выніку абсалютызацыі «шляхецкіх вольнасцяў», якія жывілі палітычную анархію. Замест таго каб ратаваць знясіленую дзяржаву, магнаты і шляхта зрывалі. Соймы, стваралі палітычныя групоўкі ды ваявалі паміж сабою. Усё гэта і спрычынілася да заняпаду, a пазней і страты нашае дзяржаўнасці. 60. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру I? На пачатку XVIII стагоддзя, у часы Паўночнай вайны, Беларусь зноў, у каторы ўжо раз, зрабілася тэатрам ваенных дзеянняў. Вялікі князь літоўскі і кароль польскі, немец з паходжання Аўгуст II дзеля сваіх дынастычных інтарэсаў стаў у гэтай вайне, якую Расея вяла са Швецыяй, хаўруснікам Пятра I. Частка ж беларускіх магнатаў незалежніцкага кірунку на чале з Сапегамі падтрымала шведскага караля Карла XII і дапамагала яму войскам і грашыма. Пётр I паслаў у Беларусь 70-тысячнае войска. Каб пазбавіць шведаў правіянту і фуражу, расейцы выпальвалі беларускія вёскі і рабавалі гарады. Яны паводзілі сябе на нашай зямлі не як саюзнікі, а як сапраўдныя захолнікі. У чэрвені 1705 года расейскі імператар прыехаў у Полацак. У кафедральным Сафійскім саборы ён з Меншыкавым ды іншымі прыдворнымі ўласнаручна ўчыніў нечуванае злачынства: тут былі закатаваныя і забітыя пяцёра вуніяцкіх святароў і манахаў. Найстаражытнейшы беларускі храм Святой Сафіі цар зрабіў парахавым сховішчам. Напярэдадні адыходу расецаў з горада, 1 траўня 1710 года, порах узарвалі, і сабор ператварыўся ў руіны. Расейскія войскі вызначыліся жорсткасцю ды рабункамі і ў іншых беларускіх гарадах. Чорныя ўспаміны засталіся ад «саюзнікаў» у Магілеве. Горад, які лічыўся тады адным з найлрыгажэйшых гарадоў Еўропы, быў зрабаваны і выпалены дашчэнту. На загад Пятра I казакі спалілі і Віцебск. Згарэлі замкі, ратуша, крамы, 4 касцёлы, 12 цэркваў. Менавіта Пётр I загадаў знішчыць замак у Смалянах пад Воршай, руіны якога і сёння нагадваюць нам пра тое злачынства. У Менску царская кавалерыя разам з казакамі і калмыкамі абчысціла вуніяцкі кляштар Святой Тройцы, Святадухаўскую царкву на Высокім рынку ды іншыя вуніяцкія і праваслаўныя манастыры і храмы. Менскае праваслаўнае брацтва заклікала месцічаў да зброі, і на Нямізе нашы продкі далі адпор расейскім зладзеям. Падзеі Паўночнай вайны, Гаспадаранне на нашай зямлі расейцаў, звязаныя з гэтым эпідэміі і голад сталіся сапраўдным няшчасцем для Беларусі. За тыя гады беларускі народ паменшаў амаль на траціну — блізу на 800 тысяч чалавек. Пад час царавання Пятра I нібыта дзеля абароны рэлігійных правоў насельніцтва пачалося актыўнае ўмяшанне Расеі ва ўнутраныя справы Вялікага Княства. 3 1717 года Пётр I фактычна кантраляваў Руіны замка ў Смалянах. Малюнак XIX стагоддзя колькасны склад нашага войска. Ён дамогся па сутнасці і падпарадкавання праваслаўнай царквы Беларусі маскоўскай патрыярхіі. Такім чынам, як сведчаць факты, роля Пятра I у беларускай гісторыі бясспрэчна адмоўная, бо ён доўгі час бязлітасна рабаваў нашыя землі і шмат у чым спрычыніўся да заняпаду беларускае дзяржаўнасці. 61. Як беларусы страцілН сваю дзяржаўнасць ? Беларускае гаспадарства было зліквідавана ў канцы XVIII стагоддзя. Да гэтага спрычыніліся нашы як заходнія, гэтак і ўсходнія суседзі. Увесну 1791 года ў часе Вальнага Сойму польскія магнаты і апалячаная беларуская шляхта, імкнучыся ўмацаваць Польшчу, над якой навісла пагроза з боку Аўстрыі, Прусіі і Расеі, заявілі пра неабходнасць увядзення спадчыннай манархіі і зліквідавання адметных дзяржаўных структураў Вялікага Княства. Так здзейснілася шматвяковая мара нашых заходніх суседзяў. Беларускае гаспадарства з гэтага моманту дэ юрэ ўвайшло ў склад Польшчы. Праўда, ненадоўга. У траўні 1792 года расейская армія пад камандаваннем Крачэтнікава захапіла Вільню і ўсталявала кантроль над нашымі землямі. А ў 1793 годзе Расейская імперыя анексавала цэнтральную частку Беларусі (усходнія землі былі захопленыя яшчэ раней — у 1772 годзе). Часовае аднаўленне беларускай дзяржаўнасці адбылося ў 1794 годзе ў перыяд супрацьрасейскага паўстання пад кіраўніцтвам Якуба Ясінскага. Але створаная тады Найвышэйшая Літоўская Рада, якой належалі ўсе паўнамоцтвы, праіснавала толькі некалькі месяцаў: паўстанне было жорстка задушана.