Сярод беларусаў з паходжання — аўтар першай фундаментальнай «Гісторыі Расій- скай» Васіль Тацішчаў (са смаленскіх князёў); літаратары Тадэвуш (Фадзей) Булгарын, Фёдар Глінка, Фёдар Дастаеўскі, Дзмітры Пісараў, Аляксандр Твардоўскі, Міхаіл Ісакоўскі, Яраслаў Смелякоў, а таксама Юры Алеша (з барысаўскае шляхты), Яўген Еўтушэнка (продкі з вёскі Хамічы на Гомельшчыне). 3 беларускіх родаў паходзілі пісьменнікі Аляксандр Грыбаедаў (з Грыбоўскіх) і Аляксандр Грын (сапраўднае прозвішча Грынеўскі). A Уладзімір Высоцкі — з Мяшчанскае слабады ў Маскве, з XVII стагоддзя заселенай беларусамі (ён і сам згадваў, што ягоныя карані — на беларускім Палессі). Выдатны мовазнавец, галава Ленінградскае фаналагічнае школы Леў Шчэрбз паходзіў з Ігумена Менскай губерні. 3 Беларусі ў Расею прыйшло прафесійнае тэатральнае і музычнае мастацтва. Балерыны Азарэвічы са Шклова стварылі расейскую балетную школу. A музычнай часткай імператарскіх тэатраў Пецярбурга, дзе танцавалі Азарэвічавы, кіраваў кампазітар Восіп Казлоўскі, які раней працаваў у Троках і Слоніме. Беларускага паходжання выдатныя кампазітары Міхаіл Глінка, Мадэст Мусаргскі, Ігар Стравінскі (сын саліста Марыінскага тэатра ў Пецярбурзе Фёдара Стравінскага родам з Рэчыцкага павета), Дзмітры Шастаковіч (унук паўстанца 1863 года). Знакаміты актор Васіль Качалаў (Шверубовіч) родам з Вільні, кінаактор Пётра Алейнікаў — з Магілеўшчыны. 3 беларускіх земляў скульптары Міхайла Мікешын (аўтар помнікаў Б. Хмяльніцкаму ў Кіеве, «1000-годдзе Расеі» ў Ноўгарадзе; лічыў сябе «беларускім панам»), Сяргей Канёнкаў. У ліку падарожнікаў і ўсходазнаўцаў — першы консул Расеі ў Японіі ды аўтар першага японска-расейскага слоўніка Во- сіп Гашкевіч; першы расейскі санскрытолаг, стваральнік санскрыта-расейскага слоўніка Каятан Касовіч; укладальнік першага слоўніка якуцкай мовы, «бацька якуцкай літаратуры» Эдвард Пякарскі; падарожнікі Мікалай Перавальскі (Пржэвальскі) ды ягоны наступнік Пётра Казлоў; падарожнік і заолаг Рыгор, ГромГрымайла (Грум-Гржымайла). 3 беларускай Смаленшчыны паходзіць Васіль Дакучаеў, заснавальнік сучаснага глебазнаўства; з Магілеўшчыны — Пётра Касовіч, вядомы аграхімік і глебазнавец; з Віцебшчыны — Браніслаў Вярыга, вучоны-фізіёлаг. 3 беларускага роду Корвін-Крукоўскіх славуты матэматык Соф'я Кавалеўская. 3 Беларусі таксама матэматык Васіль Ермакоў, фізік Аляксандр Садоўскі, хімік Аляксандр Вярыга, радыёхімік Васіль Барадоўскі, інжынеры, будаўнікі портаў Рыга і Кранштат Ян Багінскі ды Язэп Зарэцкі, заснавальнік расейскай школы доменшчыкаў Міхаіл Курака, стваральнік рэактыўных знішчальнікаў «Су» Павел Сухі. 96. Як беларусы называлі сябе і сваю мову ў розныя часы? Па-рознаму. Найстаражытнейшы гістарычны назоў нашага народу — крывічы. Вацлаў Ластоўскі лічыў, што ён роднасны словам кроўны, сваяк па крыві. Потым, з канца I тысячагоддзя паН. X., нашыя продкі называлі сябе Русь, русіны (слова скандынаўскага паходжання; адно з магчымых пачатковых значэнняў — племя тых, хто плавае на чаўнах). Гэтым словам называлі землі, дзе пашыралася хрысціянства ўсходняга абраду. Была полацкая Русь, кіеўская Русь. Калі ў XV стагоддзі на палітычнай сцэне з'явілася Масква, ейную мову сталі называць маскоўскаю, сваю завучы рускаю. У Вялікім Княстве Літоўскім пашырыліся назовы Літва, ліцьвіны. Часам і чужаземцы, і самі беларусы (як навуковец Лаўрэн Зізані) называлі нашую мову літоўскай або літоўска-рускай. «Белай» спачатку называлі ўсходнюю — Уладзіміра-Суздальскую — Русь. Але ўжо з XIII стагоддзя заходнія вандроўнікі звалі Белаю Руссю (Вайсэн Руссэн, Русія Альба) менавіта беларускія тэрыторыі. Пазней найменне Беларусь замацавалася было за ўсходнебеларускімі землямі — Віцебшчынай, Смаленшчынай, Магілеўшчынай, а з XIX стагоддзя расейскія ўлады сталі называць Беларуссю ўсю краіну. Лідэры беларускага руху пачатку XX стагоддзя — «нашаніўцы» — канчаткова выбралі і пачалі шырока прапагандаваць назву беларусы, беларуская мова. Вацлаў Ластоўскі ды Ян Станкевіч ад пачатку 20-х гадоў прапагандавалі вяртанне назоваў крывічы, крывіцкая мова. Я. Станкевіч, жывучы ўжо на эміграцыі, з 50-х гадоў укараняў назовы Вялікалітва, вялікаліцьвіны, вялікалітоўская мова. 97. Як узніклі нашы дзяржаўныя сімвалы? Яшчэ ў старажытнасці, каб адрозніваць сваіх ад чужынцаў у часе ўзброеных сутычак, ужываліся знакі-сімвалы. У славянскіх плямёнаў такімі знакамі былі кавалкі пераважна чырвонай тканіны на дрэўку — сцягі, або харугвы. Каб не блытацца з аднаколернымі сцягамі, на іх малявалі асабістыя княжыя знакі, што звычайна паходзілі з паганскай сімволікі. Беларускія войскі і княская ўлада ў полацкім перыядзе нашае гісторыі таксама карысталіся чырвонымі харугвамі. Праўда, мы не ведаем, якія знакі-гербы былі на іх. Гэта маглі быць выявы хрысціянскіх святых ці полацкі варыянт «Трызуба>. У першай палове XIII стагоддзя на заходняй частцьі Полаччыны пачало фармавацца Вялікае Княства Літоўскае як працяг старажытнай дзяржаватворчай традыцыі беларускага народа. Успрыняўшы лолацкую палітычна-эканамічную і культурную спадчыну, князі новае дзяржавы па-ранейшаму карысталіся чырвонымі сцягамі. А пачынаючы з Гедзіміна іх дынастыя мела за герб відазменены «Трызуб> полацкіх Рагвалодавічаў, які пазней атрымаў найменне «Капоны» («Калюмны»). Дзяржаўным жа (уладарным) гербам Вялікага Княства з другой паловы XIII стагоддзя сталася выява збройнага рыцара на кані — «Пагоня». Лічыцца, што напачатку яна была гербам Полацка, a таксама Новагародка. 3 пачатку XV стагоддзя на шчыце «Пагоні» ўжо сустракаецца шасціканцовы крыж з карацейшай верхняй перакладзінай. Такія крыжы былі тыповымі хрысціянскімі сімваламі на Беларусі ў XI— XIV стагоддзях. Першыя ж звесткі пра сцягі з выявамі «Пагоні» паходзяць з часу Грунвальдскае бітвы (1410 год). 3 цягам часу ў Еўропе распаўсюдзілася традыцыя адзначаць на сцягу герб у выглядзе ўмоўнай каляровай палосы. Згодна з законамі геральдыкі, верхнюю частку сцяга павінны быў займаць колер гербавай выявы, а ніжэй змяшчаўся колер самога сцяга. Гэтак не пазней за пачатак XVI стагоддзя і ўзнік наш бел-чырвонабелы сцяг, дзе верхняя палоса — колер «Пагоні», сярэдняя — слрадвечны колер самога сцяга, а ніжняя — колер рыцарскага шчыта на «Пагоні» (адзначым, што, акрамя белага, былі ііншыя варыянты колеру шчыта: чырвоны, сіні). Найбольш старажытная выява беларускага сцяга захавапася на карціне, прысвечанай пераможнай бітве нашых продкаў з маскоўцамі пад Воршай (1514 год). Пасля акупацыі Беларусі ў канцы XVIII стагоддзя Расейскай імперыяй «Пагоня» Выява «Пагоні» на пячатцы полацкага князяГлеба. ІЗЗОгод Герб чПагоня» на надмагіллі Ягайлы. Першая палова XV стагоддзя ўжывалася ў гербах некаторых беларускіх гарадоў і адміністрацыйных тэрыторый. Часам выкарыстоўвалісяі колерысцяга як знак адрознення вайсковых фармаванняў, рэкрутаваных з тэрыторыі Беларусі. Падчас антымаскоўскіх выступленняў «Пагоня» скарыстоўвалася паўстанцамі. У 1918 годзе, з адраджэннем нашае дзяржаўнасці, герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг становяцца дзяржаўнымі сімваламі Беларускае Народнае Рэспублікі. Пасля ўсталявання на Беларусі бальшавіцкага рэжыму ўжыванне нашай гістарычнай дзяржаўнай сімволікі жорстка каралася, ажно да працяглых тэрмінаў зняволення ў канцлагерах. 98. Якія гарады былі сталіцамі Беларусі? Сталіцамі першых летапісных княстваў у IX—X стагоддзях былі Полацак, Смаленск і Тураў. Пасля таго як Тураў і Смаленск трапілі ў часовую залежнасць ад кіеўскіх князёў, Полацак застаўся адзіным цэнтрам магутнага беларускага гаспадарства — Полацкага княства. Асабліва выдатнае палітычнае значэнне ён набыў у XI стагоддзі пры Усяславе Чарадзеі, а культурнага росквіту дасягнуў пры яго нашчадках у XII стагоддзі. Пасля раздраблення Полацкага княства на захадзе Беларусі пачала фармавацца новая беларуская дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае. Яе сталіцай вялікі князь Міндоўг зрабіў Новагародак (Наваградак). У 1323 годзе вялікі князь Гедзімін сталіцу дзяржавы перанёс у Вільню. Вільня заставалася сталіцай Вялікага Княства да канца XVIII стагоддзя. Аднак цэнтрам беларускага палітычнага і культурнага жыцця яна была амаль да сярэдзіны XX стагоддзя. 3 утварэннем у 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў 1919 годзе — Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі палітычнай сталіцай Беларусі становіцца Менск, пераназваны бальшавікамі ў 1938 годзе ў Мінск. 99. Якая нацыянальная рэліквія найкаштоўнейшая для беларусаў? Можа, сыгнет князя Ізяслава, сына Рагнеды, ці пярсцёнак славутага князя Усяслава Чарадзея, пры якім наша старажытная дзяржава — Полацкае княства — дасягнула найвялікшае магутнасці? A можа, рукапіснае Тураўскае евангелле XI стагоддзя ці Біблія Францішка Скарыны? Хтосьці скажа, што гэта — абраз Маці Божай Вастрабрамскай або Маці Божай Жыровіцкай, якім маліліся шматлікія пакаленні беларусаў. А нехта будзе сцвярджаць, што гэта — пячатка правадыра паўстанцаў 1863 года Кастуся Каліноўскага або ўрадавая пячатка Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ў нашага народа, пэўна ж, ёсць скарб яшчэ больш каштоўны — крыж, зроблены ў 1 1 61 годзе майстрамювелірам Лазарам Богшам для храма Спаса ў Полацку, унікальны помнік беларускага мастацтва. Гэта і хрысціянская рэліквія, бо ў ёй захоўваюцца кроплі крыві Ісуса Хрыста, часцінка ад Божага крыжа ды іншыя хрысціянскія святыні, прысланыя ў старажытнасці ў Полацак з Канстанцінолаля і Ерусаліма. Але найперш яна бясцэнная для нас таму, што гэта — крыж нябеснай заступніцы Беларусі святой Крыж Еўфрасінні Полацкай Еўфрасінні Полацкай, нашай славутай асветніцы. У гады другой сусветнай вайны крыж знік з нашай зямлі. Есць звесткі, што ён трапіў у адну з прыватных калекцый за акіян. Доўгі час пошукам крыжа займаліся толькі энтузіясты, цяпер яго вядуць улады Рэспублікі Беларусь і Інтэрпол. 100. Якія гістарычныя даты павінны памятаць і шанаваць беларусы? 25 сакавіка (1918 г.) — Дзень Незалежнасці. У гэты дзень Трэцяя Устаўная грамата Рады Беларускае Народнае Рэспублікі абвясціла БНР незалежнаю і вольнаю дзяржаваю. 15 ліпеня (1410 г.) — Свята Грунвальду (Свята перамогі пад Дуброўнай) — дзень перамогі аб'яднанага войска Беларускай і Польскай дзяржаваў над крыжакамі.