Пры рэдакцыі газеты, дзякуючы намаганням Івана Луцкевіча, ствараўся Беларускі нацыянальны музей. На яе базе паўсталі сельскагаспадарчы часопіс «Саха» і часопіс для моладзі «Лучынка», выдаваўся вельмі папулярны штогадовы «Беларускі каляндар», дзейнічала кніжнае выдавецтва. Такім чынам, паняццем «нашаніўскі кругабег» вызначаецца выдатная роля газеты «Наша Ніва» ў нацыянальным адраджэнні беларусаў пачатку XX стагоддзя. У 30-х гадах бальшавіцкія ідэолагі ацанілі «Нашу Ніву» як кулацкае, буржуазналіберальнае, нацыяналістычнае выданне і фактычна выкраслілі з гісторыі. А пазней некаторыя савецкія «гісторыкі» нават далучалі яе да чарнасоценна-акцябрысцкага лагера. Узапраўды ж газета была цэнтрам беларускага нацыянальнага руху, заклала падмурак адраджэння нашае дзяржаўнасці. «Наша Ніва» змагла адыграць ролю абуджальніка народа і падрыхтаваць найбольш актыўныя і сведамыя сілы Беларусі да барацьбы за яе нацыянальныя інтарэсы ў пазнейшых выпрабаваннях. 76. Чаму бальшавікі разагналі Першы Усебеларускі кангрэс? Ва ўмовах сусветнай вайны патрыятычна настроеныя дзеячы склікалі 18 снежня 1917 года ў Менску Першы Усебеларускі кангрэс палітычных сіл. Сабраліся 1872 дэлегаты ад усіх рэгіёнаў Бепарусі, усіх грамадскіх і палітычных арганізацый, у тым ліку пасланцы губернскіх земстваў, органаў мясцовага самакіравання, прафесійных саюзаў і кааператыўных таварыстваў. Былі там прадстаўнікі і бежанцаў, і тых, хто служыў у арміі ці на флоце, і хто жыў у Петраградзе або ў Маскве. Яны з энтузіязмам абмяркоўвалі найважнейшыя праблемы жыцця і лёсу Беларусі. А на нашай зямлі ў той час гаспадарылі бальшавікі, якімі кіравалі Мяснікян (Мяснікоў), Кнорыньш (Кнорын), Ландэр, Рэзаўскі ды іншыя прышэльцы з розных куткоў Расейскай імперыі. Балынавіцкія кіраўнікі «Западной областм» (так яны афіцыйна называлі Беларусь), пераканаўшыся, што ўдзельнікі кангрэса абмяркоўваюць толькі нацыянальныя праблемы жыцця беларускага Менскі гарадскі тэатр (цяпер Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), у якім распачаў працуПеріды Усебеларускі кангрэс. Здымак пачатку XX стагоддзя народа і не збіраюцца падпарадкоўвацца іх дыктату, уначы з 30 на 31 снежня, выкарыстаўшы ваенную сілу, разагналі кангрэс. Ордэр на разгон падпісаў Ландэр. Кангрэс, аднак, паспеў стварыць Выканаўчы камітэт, які з гэтага часу кіраваў нацыянальна-вызваленчым рухам беларускага народа і падрыхтаваў абвяшчэнне ў сакавіку 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі і яе незалежнасці. 77. Ці была БНР марыянеткавай дзяржавай? Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі было заканамерным этапам у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі пачатку XX стагоддзя. Усебеларускі кангрэс (з'езд), які адбыўся ў снежні 1917 года, выказаўся за аўтаномную рэспубліку Беларусь у складзе федэратыўнай савецкай Расеі. Але нават такая пастанова выклікала абурэнне кіраўнікоў бальшавіцкай партыі, і яны, як вядома, выкарысталі сілу. У 1918 годзе лідэр бальшавікоў «Западной областн» В. Кнорын пісаў: «Мы лічым, што беларусы не з'яўляюцца нацыяй і што тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія іх аддаляюць ад астатніх рускіх, павінны быць зжытыя. Нашай задачай з'яўляецца не стварэнне новых нацый, а знішчэнне старых нацыянальных рагатак». Рада і Выканаўчы камітэт, абраныя кангрэсам, былі тады адзінымі прадстаўнікамі інтарэсаў беларускага народа. У лютым—сакавіку 1918 года гэтая Рада была папоўненая прадстаўнікамі з месцаў і ператвораная ў бепарускі парламент — Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Выканаўчы камітэт стаў урадам БНР, які называўся Народным Сакратарыятам. 25 сакавіка 1918 года ў 3-й Устаўной грамаце Рады БНР Беларусь абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Устанаўліваўся 8-гадзінны працоўны дзень; лясы, азёры і нетры нацыяналізаваліся; зямля без выкупу перадавалася тым, хто на ёй працуе. Абвяшчалася вольнасць слова, друку, сходаў, забастовак, веравызнання, незачэпнасць асобы і памяшкання. Нацыянальным мяншыням на беларускай зямлі не было гвалту: яны мелі права на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Пры канцы лютага ў Менск, дзе знаходзіўся ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, прыйшлі войскі кайзераўскай Нямеччыны. Яны забралі касу Народнага Сакратарыята, сарвалі з яго будынка белчырйона-белы сцяг, выгналі службоўцаў. Лідэры БНР былі папярэджаныя, што акупацыйныя ўлады не дапусцяць на Беларусі сур'ёзнай палітычнай дзейнасці. Паводле дамоўленасці ў Берасці, немцы абавязаліся не прызнаваць новых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі былой Расейскай імперыі. Урад БНР не прытрымліваўся ў сваёй дзейнасці і польскіх інтарэсаў. Ен катэгарычна адхіляў прэтэнзіі заходняга суседа на беларускія землі. «Старшыня Беларускай рады п. Луцкевіч, прыбыўшы нядаўна ў Варшаву, хоча выратаваць фікцыю беларускай дзяржаўнасці і вядзе перамовы з польскім урадам. Урад без асаблівай ахвоты вядзе перамовы»,— гэтак, пагардліва для беларусаў, адзначалася на з'ездзе інструктараў польскай ваеніза- ванай арганізацыі «Страж крэсова» ў верасні 191 9 года. Такім чынам, урад БНР дбаў толькі пра інтарэсы сваіх грамадзян, беларускага народа. Лічыць Беларускую Народную Рэспубліку марыянеткай Нямеччыны, Польшчы ці якой іншай дзяржавы няма ніякіх падставаў. 78. У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка / БССР? У 3-й Устаўной грамаце Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 года, якая абвясціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай, тэрытарыяльныя межы БНР вызначаліся ў агульнай форме. «Беларуская Народная Рэслубліка,— гаворыцца ў дакуменце,— павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае колькасную перавагу беларускі народ, а менавіта: Магілеўшчыну, беларускія часткі Меншчыны, Гарадзеншчыны (з Горадняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часткі суседніх губерняў, населеных беларусамі». Гэтыя межы былі дакладна акрэсленыя на карце Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзенай у 1918 годзе і прадстаўленай Надзвычайнай місіяй БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі. У пастанове 1 з'езда Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі ад 30 снежня 1918 года «асноўным ядром» Беларускай рэспублікі абвяшчаліся губерні Менская, Смаленская, Магілеўская, Віцебская і Гарадзенская «з часткай прылеглых да іх мясцовасцяў суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі». Такімі прызнаваліся частка Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні, Вілейскі павет, частка Свянцянскага і Ашмянскага паветаў Віленскай губерні, Суражскі, Імглінскі, Старадубскі і Навазыбкаўскі паветы Чарнігаўскай губерні. З'езд адзначыў, што са складу Смаленскай губерні «мо- гуць быць выключаны» паветы Гжацкі, Сычоўскі, Вяземскі і Юхноўскі, а з Віцебскай губерні — часткі Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў. У пастанове гаварылася, што ў тых частках Віцебскай і Віленскай губерняў, дзе «мяжа носіць спрэчны характар з прычыны насельнасці ў аднолькавай ступені некалькімі народнасцямі», пытанне аб ёй павінны былі вырашыць спецыяльныя камісіі, складзеныя ўрадамі зацікаўленых савецкіх рэспублік. У складзе БССР пастановай з'езда прадугледжвалася стварэнне 7 раёнаў (замест губерняў) і 54 «падраёнаў»: Менскі раён —падраёны Менскі, Барысаўскі, Вілейскі, Свянцянскі, Ашмянскі, Ігуменскі, Бабруйскі і Слуцкі; Смаленскі раён — падраёны Смаленскі, Бельскі, Духаўшчынскі, Парэцкі, Дарагабужскі, Ельнінскі, Красненскі і Рослаўскі; Віцебскі раён — падраёны Віцебскі, Вяліжскі, Невельскі, Гарадоцкі, Себежскі, Дрысенскі, Дзісенскі, Сенненскі, Лепельскі і Полацкі; Магілеўскі раён — падраёны Магілеўскі, Варшанскі, Горацкі, Амсціслаўскі, Быхаўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі; Гомельскі раён — падраёны Гомельскі, Клімавіцкі, Суражскі, Імглінскі, Старадубскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі і Мазырскі; Гарадзенскі раён — падраёны Гарадзенскі, Лідскі, Аўгустоўскі, Сакольскі, Беластоцкі, Ваўкавыскі; Баранавіцкіраён —падраёны Баранавіцкі, Слонімскі, Пружанскі, Наваградскі, Берасцейскі, Кобрынскі і Пінскі. 79. Як дзялілі Беларусь у Берасці, Маскве і Рызе? Адразу пасля прыходу да ўлады бальшавікі пачалі сепаратныя перамовы з немцамі аб міры. Месцам іх правядзення было абранае Берасце. Паколькі лінія фронту праходзіла па тэрыторыі Беларусі, расейска-германскія перамовы не маглі не турбаваць беларускіх патрыётаў. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на Усебеларускім кангрэсе, што праходзіў у снежні 1917 года. Быў зроблены запыт кіраўніку расейскай дэлегацыі Л. Троцкаму, які ў адказ запэўніў, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без згоды беларусаў. Як мы ведаем, гэта была хлусня. Бальшавікі несумленна паводзілі сябе на перамовах, выкарыстоўвалі іх для прапаганды, падбухторвалі нямецкіх салдатаў на «рэвалюцыйныя дзеянні». Урэшце 18 лютага 1918 года немцы пачалі наступ. Бальшавікам, якія развалілі старую армію, нічога не заставалася, як шукаць замірэння. На пачатку сакавіка ў Берасці быў падпісаны мірны трактат, у выніку чаго пад немцамі апынулася большая частка нашай зямлі. Урад Леніна абавязаўся выплаціць Германіі 6 мільярдаў рублёў кантрыбуцыі, і Беларусь (акупацыйная зона) разглядалася як заклад пад гэтую кантрыбуцыю. Немцы ж паабяцалі бальшавікам, што не прызнаюць новых дзяржаў на тэрыторыі былой Расейскай імперыі. Абодва бакі «шчыра» выконвалі ўзятыя на сябе абавязкі: бальшавікі абдзіралі сялян і ў лік кантрыбуцыі вывозілі ў Нямеччыну збожжа, а ўрад Нямеччыны не прызнаваў Беларускай Народнай Рэспублікі і не даваў ёй арганізаваць сваё войска. Другі раз нашу краіну бальшавікі падзялілі з Летувою, якая, дарэчы, сама толькі што выйшпа з-пад каланіяльнай залежнасці. Гэта было 12 ліпеня 1920 года. Рыхтуючы насту- пленне на польскія войскі, што акупавалі Беларусьда Дзвіны і Бярэзіны, урад Леніна падпісаў у Маскве дамову, паводле якой пад юрысдыкцыю Летувіскай Рэспублікі перадаваліся нашы паўночна-заходнія землі: значная частка сучасных Віцебскай, Менскай ды Гарадзенскай абласцей, a таксама Беласточчына і ўся Віленшчына. Бальшавікі дайшлі да Віслы, аднак усталяваць сваю ўладу ў Польшчы не здолелі. Карыстаючы з патрыятызму польскага народа, Ю. Пілсудскі пры дапамозе Антанты арганізаваў контрнаступ і захапіў захад Беларусі. На расейскапольскія мірныя перамовы, якія праходзілі ў Рызе, у кастрычніку 1920 года ад імя Савецкай Беларусі выехаў А. Чарвякоў. Але балыдавіцкія і польскія дыпламаты за стол перагавораў яго не пусцілі. 18 сакавіка 1921 года быў падпісаны мірны дагавор, паводле якога нашы заходнія землі лерадаваліся пад уладу Польшчы.