тэмай і г. д. Княства праводзіла і сваю геапалітыку, якая палягала на супрацьстаянні агрэсіі Кіева і ўласнай экспансіі ў бок Балтыйскага мора. Падначаленне Полаччыне цэлага шэрагу прыбалтыйскіх плямёнаў надавала ёй адзнакі імперыі. 5. Хто такія Рагвалод і Рагнеда? Рагвалод — першы беларускі князь, якога прыгадваюць старажытныя летапісы. Ён валадарыў у Полацку ў другой палове X стагоддзя. Пра яго летапіс кажа: «Рагвалод прыйшоў з-за мора», што дае пэўныя падставы лічыць князя выхадцам са Скандынавіі. Ужо пры Рагвалодзе Полацкае княства — моцная ўсходнееўрапейская дзяржава. У Рагвалода была дачка Рагнеда, ганарлівая і прыгожая князёўна. Так сталася, што да яе адначасова пасваталіся гаспадары суседніх княстваў: Яраполк з Кіева і Уладзімір з Ноўгарада (пазней названы Хрысціцелем). Рагнеда выбрала Яраполка. Абражаны адмовай Уладзімір пайшоў на Полацк вайною. Горад быў спалены, а Рагвалод, ягоная жонка і два сыны забітыя. Рагнеду Уладзімір гвалтам узяў за жонку, даўшы ёй імя Гарыслава. Праз некаторы час, жывучы пад Кіевам у сяльцы Прадславіне, Рагнеда спрабавала адпомсціць Уладзіміру: «За тое, што бацьку майго забіў, зямлю яго ў палон узяў, a цялер не любіш ні мяне, ні дзетак нашых!» Але замах быў няўдалы. Раз'юшаны Уладзімір хацеў пакараць княгіню смерцю, але яму перашкодзіў малалетні сын Ізяслаў, які стаў у абарону маці з мечам. За гэта Рагнеду з сынам выслалі ў Полацкую зямлю. Там для яе збудавалі горад, названы Ізяслаўль (цяпер Заслаўе пад Менскам) — ад імя сына Ізяслава. Менавіта гэты Ізяслаў, заняўшы дзедаў пасад, адрадзіў полацкую княскую дынастыю. Акрамя Ізяслава Рагнеда нарадзіла Мсціслава (які пазней стаў князем чарнігаўскім), Яраслава Мудрага (князя ноўгарадскага і кіеўскага, заснавальніка роду Яраславічаў), Усевалада і дзвюх Рагвалод і Рагнеда. Мал. Яўгена Куліка дачок — Перадславу (узяла шлюб з чэшскім князем Баляславам III Рудым) і Прэміславу (выйшла замуж за лрынца вугорскага Ласла Сара Лысага). Дарэчы, унучкі Рагнеды таксама былі жонкамі еўрапейскіх манархаў: Анастасія — вугорскага карапя Андрыя I, Лізавета — караля нарвежскага Гаральда III, а пасля караля дацкага Свена II. Наймалодшая Ганна, стала каралевай Францыі, выйшаўшы замуж за Генрыха I Капета. У Заслаўі Рагнеда пастрыглася ў манашку пад імем Анастасіі і памерла там у манастыры ў 1000 годзе. Сёння для нас яе імя — сімвал мужнасці і любові да Радзімы, самаахвярнасці і ўласнага гонару. 6. Калі прыйшло на Беларусь ' іянства? Першыя хрысціянскія місіянеры з'явіліся на Беларусі, відаць, яшчэ ў IX стагоддзі. Іх станавілася тым больш, чым хутчэй прымалі веру Хрыстову суседнія еўрапейскія народы. Адным з такіх місіянераў быў ісландзец Торвальд Вандроўнік, які ў X стагоддзі прапаведаваў хрысціянскія ідэі ў Полацку і пазней быў пахаваны тут у заснаваным манастыры Іаана Прадцечы. Хрысціянамі былі нашы славутыя валадары: княгіня Рагнеда (у манастве Анастасія), яе сын Ізяслаў і ўсе наступныя полацкія князі. Хрысціянства ішло на Беларусь як з Захаду (з Рыма), так і з Усходу (з Канстанцінопаля), хоць да сярэдзіны XI стагоддзя істотнай розніцы паміж гэтымі дзвюма плынямі не было. Каля 992 года была заснаваная Полацкая епархія (у далейшым праваслаўная), на пачатку XI стагоддзя — тураўская (каталіцкая). Першы полацкі епіскал, пра якога згадвае летапіс, быў Міна (1104 год). Але, пэўна ж, былі святары і да яго, у тыя часы, калі полацкі князь Усяслаў Чарадзей збудаваў у нашай старажытнай сталіцы бажніцу Святой Сафіі (1055 год). Хрысціянства на Беларусь прыйшло ў тым жа часе, як і ў многія іншыя краіны Еўропы (Данію, Швецыю, Нарвегію, Польшчу, Харватыю). Панавальнай жа рэлігіяй яно зрабілася толькі ўканцы XII— XIII стагоддзі, бо сутыкнулася на Беларусі з моцнымі паганскімі (язычніцкімі) традыцыямі. Тысячагадовае суіснаванне ў нас паганства і хрысціянства сталася пад- ставаю для верацярплівасці, талерантнасці нашага наоода да оозных рэлігіяў. Праваслаўная бажніца XYI стагоддзя ў Сынкавічах 7. Ці быў старажытнарускі народ? Такога народа не было. Яго прыдумалі расейскія гісторыкі. Да тэрмінаў «древнерусскнй народ», «еднный русскнй народ» яны звярталіся кожнага разу, калі ўзнікала патрэба апраўдаць імперскую палітыку Масквы, што імкнулася ўсякімі шляхамі давесці сваё нібыта гістарычнае права на Беларусь і Украіну. У мінулыя стагоддзі, апраўдваючы экспансію і панаванне над беларусамі і ўкраінцамі, ’яны заўзята прапагандавалі канцэпцыю існавання «трех племен еднного русского народа — велнкорусов, малоросов н белорусов». У савецкія часы, калі беларускі і ўкраінскі народы юрыдычна набылі сваю дзяржаўнасць, гэтая канцэпцыя была прыстасаваная да новых абставінаў. Яна трансфармавалася ў тэзіс пра існаванне «древнерусской народностм как колыбелн трех братскнх народов», якія неўзабаве мусілі, паводле камуністычнай дактрыны, зліцца ў «новую обіцность», што па сутнасці азначала асіміляцыю. А што ж было ўзапраўды? Калісыді, з VII—VI стагоддзяў да Нараджэння Хрыстова землі Усходняй Еўропы былі заселеныя рознымі народамі: на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі балты, Украіны — скіфа-сарматы, Расеі (ад Каспія па Волзе да Карэліі) — вугра-фіны. У VI—VII стагоддзях па Нараджэнні Хрыстовым на гэтыя абшары са сваёй прарадзімы ў Вісла-Одэрскім міжрэччы і заходнім Беларускім Палессі прыйшлі славяне. Вынікам іх змешвання з мясцовым насельніцтвам сталася зараджэнне новых народаў — беларусаў, украінцаў, расейцаў. У залежнасці ад таго, з кім зліваліся славяне, фармаваліся і новыя мовы, традыцыі, менталітэт. На этнічнай тэрыторыі Беларусі рассяліліся некалькі славянскіх плямёнаў: крывічы (Віцебшчына, Смаленшчына, Віленшчына, часткова Невельшчына і Гарадзеншчына), дрыгавічы (цэнтральная Беларусь і паўночнае Палессе), радзімічы (Магілеўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына), валыняне (Берасцейшчына). Аб'яднаўшыся, крывічы і дрыгавічы ў X стагоддзі стварылі магутную дзяржаву — Полацкае княства, якое стала ядром беларускай нацыі. Усведамленне старажытнымі беларусамі сваёй адметнасці фіксуейда летапісамі аж з X стагоддзя ў вядомай аловесці пра Рагнеду. А такая характэрная асаблівасць беларускай мовы, як «дзеканне», адзначаецца яшчэ на пачатку X стагоддзя арабскім пісьменнікам Аль-Масуд'і (Абун Хасан Ібн-Хусейн) у слове «эль людзіна», якое было саманазвай нашых прашчураў. Першы вядомы помнік беларускага пісьменства налічвае ўжо болей за 1000 гадоў. Гэта надпіс «Гороушна» на глінянай пасудзіне, знойдзенай археолагамі пад Смаленскам. Таксама X стагоддзем датуецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава, сына Рагнеды. Гэта найстаражытнейшыя помнікі пісьменства не толькі на Беларусі, але на •ўсім абшары Усходняй Еўропы. Тое, што некаторымі называецца «Древнерусское государство», строга кажучы, ніколі не існавала. Шматлікія спробы князя Уладзіміра ў канцы X стагоддзя зброяй аб'яднаць усе ўсходнеславянскія землі ўрэшце скончыліся няўдачай. Полацкая зямля ў зацятай барацьбе адстаяла сваю незалежнасць. 8. У якім часе Полацкае княства дасягнула найбольшае велічы? Полацак у часе Усяслава Чарадзея. Рэканструкцыя Часам найвышэйшага ўздыму Полацкага княства сталася XI стагоддзе, калі на чале дзяржавы быў князь Усяслаў Чарадзей (валадарыў з 1044 да 1101 года). Трывалы падмурак гэтага росквіту быў закладзены ягоным бацькам — Брачыславам, які перадаў у спадчыну сыну моцную дзяржаву, што здолела выстаяць у нялёгкім змаганні з Кіевам. Шмат высілкаў прыклаў Усяслаў, каб уладкаваць сваю Бацькаўшчыну. Імпэту князядзівіліся сучаснікіі нашчадкі. У сваёй сталіцы — Полацку ён пабудаваў новы магутны замак, велічны Сафійскі сабор. У часе княжання Усяслава квітнелі рамёствы і гандаль. ГІолацкае княства было марской дзяржавай: пад яго кантролем знаходзіліся землі ўздоўж усёй Дзвіны да Варажскага (Балтыйскага) мора. Тут паўсталі гарады Герсіка і Кукенойс (зараз на тэрыторыі Латвіі) — фарпосты Полацка на шляху да Балтыкі. Полацкая дзяржава была адным з вялікіх і магутных гаспадарстваў ранне-сярэднявечнай Еўропы побач з Польскім каралеўствам, Скандынаўскімі і Ноўгарадскім княствамі. Усяслава як удалага і таленавітага ваяра паважалі і баяліся суседзі. У славутай рыцарскай песні «Слова пра паход Ігараў» пра яго сказана: «Усяслаўкнязь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады, а сам уначы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваўда пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў». Нейкі час Усяслаў з волі простых людзей быў нават кіеўскім князем. Але неўзабаве пакінуў гэты пасад, каб вярнуцца ў Полацак. Народ лічыў Чарадзея за ваўкалакапярэваратня. He толькі таму, што той дзіўным чынам мог схавацца ад ворага і нечакана напасці на яго (як, напрыклад, на Нямізе пад Менскам 3 сакавіка 1067 Пярсцёнак-сыгнет князя Усяслава года), але і таму, што прыязна ставіўся да паганства-язычніцтва. Усяслаў будаваў хрысціянскія бажніцы, але не вынішчаў і паганскіх. Князь шукаў згоду ў веравызнаннях, а праз іх — адзінства народа і дзяржавы. Шматлікія ваенныя паходы Чарадзея на Ноўгарад, Пскоў, Смаленск і г. д. займаюць усяго 18 гадоў з яго амаль 72-гадовага жыцця. Ен прысвяціў сябе не разбурэнню, а стварэнню — умацаванню першай беларускай дзяржавы. 9. Хто такая Еўфрасіння Полацкая? Еўфрасіння Полацкая — наша святая, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускае зямлі. Вечную памяць і любоў народа яна заслужыла сваім ахвярным жыццём, прысвечаным асвеце нашых продкаў. Яна прыйшла на свет на пачатку XII стагоддзя ў Полацку, у сям'і князя Святаслава-Георгія і даводзілася ўнучкай найславуцейшаму з полацкіх валадароў — Усяславу Чарадзею. Дзяўчынку назвалі старажытным полацкім імем Прадслава. Слава пра розум і прыгажосць полацкай князёўны разнеслася далёка па славянскіх землях. Капі Прадславе споўнілася дванаццаць гадоў (у такім веку дзяўчынка ўжо лічылася тады нявестаю), у Полацак зачасцілі сваты. Бацькі меркавалі выдаць князёўну замуж за сына нейкага слаўнага сваім багаццем і княжаннем уладара. Аднак Прадслава абрала сабе іншы шлях: вырашыўшы стаць Хрыстовай нявестаю, яна прыйшла ў манастыр і прыняла пострыг пад імем Еўфрасінні. Спачатку маладая манашка пасялілася ў келлі Сафійскага сабора. Тут яна перапісвала і перакладала з іншых моваў кнігі і, як лічаць некаторыя гісторыкі, вяла Полацкі летапіс. Праз копькі гадоў духоўнага ўдасканалення яна заснавала ў Полацку жаночы, а затым і мужчынскі манастыры. Пры іх Еўфрасіння адчыніла скрыпторыі — майстэрні па перапісванні