е Вялікі князь Альгерд. Гравюра XYI стагоддзя незлічона золата, серабра, жэмчугу, сабалёў», сказаў векапомныя словы: «Хоць я з табой і памірыўся, але хачу яшчэ тую славу сабе ўчыніць, што вялікі князь Альгерд дзіду сваю пад Масквою прыкланіў». I, сеўшы на каня, пад'ехаў да гарадской сцяны і прыставіў да яе дзіду, сімвалізуючы тым поўную перамогу. Але найбольшага поспеху Альгерд дамогся ў вайне з татарамі. У бітве каля ракі Сінія Воды ў 1362 годзе беларускае войска разбіла орды падольскіх, крымскіх і дунайскіх татараў і вызваліла з-лад іх улады ўкраінскія землі. Летапісы адзначалі, што гэты князь «не так сілаю, як розумам ваяваў». Вайсковыя і палітычныя заслугі Альгерда прызнавалі і крыжакі, і маскоўцы, і палякі, і татары. Жыццёвы шлях яго скончыўся ў 1377 годзе. 19. Хто такія тры віленскія пакутнікі? У Вільні сярод Базыліянскіх муроў стаіць славутая СвятаТраецкая царква. Яна пабудаваная на тым месцы, дзе калісьці ў старажытнасці была дуброва і дзе ў сярэдзіне XIV стагоддзя (у 1 347 годзе) загінулі пакутніцкай смерцю за веру Хрыстову беларусы з дворскай дружыны князя Альгерда легендарныя святыя Антоній, Іаан, Яўстахій (паганскія імёны, якія яны мелі да хрышчэння,— Круглец, Няжыла і Кумец). У нішах франтону царквы — іх фрэскі-партрэты з выразам высокай духоўнай вар- Рака з мошчамі трох віленскіх пакутнікаў у пячорнай царкве Свята-Духава манастыра ў Вільні. Гравюра XIX стагоддзя тасці гэтых самаахвярных людзен. У 1374 годзе часткі мошчаў віленскіх пакутнікаў былі перанесеныя ў вялікі кафедральны сабор Святой Сафіі ў Канстанцінопалі, дзе яны вельмі шанаваліся. Пазней пільнай увагай да віленскіх пакутнікаў Канстанцінопаль падкрэсліваў незалежнасць нашага праваслаўя ад маскоўскага. Насуперак намаганням дзяржаўна-царкоўных уладаў Маскоўшчыны Візантыя тым самым давала зразумець, што само паняцце праваслаўнай веры значна шырэйшае і больш універсальнае, чым інтарэсы царквы маскоўскай. Шанаванне памяці трох віленскіх пакутнікаў дазваляе сённяшнім беларусам не забываць пра час і месца росквіту нашай дзяржаўнасді — старажытную Вільню, дзе дагэтуль у скляпеннях СвятаДухава манастыра захоўваюцда мошчы святых. 20. Што такое Крэўская вунія? Вялікі князь Ягайла Крэўская вунія — гэта пагадненне паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам, ажыццёўленае ў 1385 годзе. Паводле ўмоваў Крэўскай вуніі, выгадных і для Беларускага гаспадарства, Польшча ўступала з ім у хаўрус, а яе гаспадаром абвяшчаўся наш вялікі князь. Пайсці на гэта палякаў прымусілі цяжкія абставіны. Найперш — экспансія з боку немцаў, якія няспынна каланізавалі польскія тэрыторыі. Да сярэдзіны XIV стагоддзя Польшча не толькі страціла Сілезію, Памор'е ды іншыя землі, была адрэзаная ад мора, але і стаяла перад небяспекай поўнага анямечання. Дый з боку моцнага Беларускага гаспадарства над Польшчай заўсёды вісела пагроза, пацвярджэнне чаму — пераможныя ваенныя паходы Альгерда ў 1376 годзе і Ягайлы (Якава) у 1383—1384 гадах. Каб не страціць сваёй дзяржаўнасці і не загінуць цалкам, палякі і вымушаны былі пайсці на хаўрус з Вялікім Княствам. 14 жніўня 1385 года паслы з Польшчы прыехалі ў Крэва (цяпер мястэчка ў Смаргонскім раёне) — рэзідэнцыю нашага вялікага князя і папрасілі яго стаць іхным гаспадаром. Ягайла пагадзіўся. Ен ажаніўся з Ядзвігай і пераехаў у Польшчу, прызначыўшы сваім намеснікам у Вялікім Княстве Скіргайлу (Івана). Варта зазначыць, што пазней, у XV— XVII стагоддзях, на падставе сфабрыкаванага палякамі дакумента, што вы- стаўляўся імі як арыгінап Крэўскага пагаднення, у гістарычнай літаратуры (напачатку, вядома, польскай) запанавала процілеглая думка — пра нібыта ўваходжанне Вялікага Княства ў склад П о л ь ш ч ы . Сфальсіфікаваны тэкст абавязацельства Ягайлы нагадвае акт безагаворачнай капітуляцыі. Недарэчнасць яго відавочная: за гонар ажаніцца з Ядзвігай і насіць тытул караля Польшчы Ягайла нібыта абяцаў аддаць на патрэбы палякаў дзяржаўны скарб Вялікага Княства, заплаціць 200 тысяч флорынаў Вільгельму Аўстрыйскаму за адмову ад шлюбу з Ядзвігай (гэта сума, за якую тады можна было купіць цэлую дзяржаву!) і ўвогуле ліквідаваць Вялікае Княства, далучыўшы яго да Польшчы, і г. д. Меркаванне пра тое, што вядомы акт Крэўскага пагаднення сфальсіфікаваны, пацвярджаецца далейшым ходам гісторыі. Так, у прывілеі Ягайлы, выдадзеным у 1387 годзе, гаворыцца пра поўную дзяржаўна-палітычную незалежнасць Беларускага гаспадарства. Дый у Востраўскім пагадненні 1392 года і ВіленскаРадамскім акце 1401 года, падпісаных неўзабаве пасля Крэўскай вуніі, нічога не сказана пра інкарпарацыю Княства ў склад Польшчы. Пазней, пад час Люблінскага Сойму 1569 года, нашы паслы шматразова ўказвалі на падробленасць вядомага акта Крэўскага пагаднення, які палякі скарыстоўвалі ў якасці «гістарычнага аргумента» для абгрунтавання сваіх захопніцкіх дамаганняў у пазнейшыя часы. 21. Дзе падзелася каралеўская карона Вітаўта Вялікага? Вялікікнязь Вітаўт. Партрэтсастарыхзбораў Нясвіжскага замка Менавіта пры вялікім князі Вітаўце (1350—1430) Беларускае гаспадарства стала найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай. Але цяжкі і напружаны быў шлях гарадзенскага князя да вялікага пасаду, славы і велічы. Доўгі час змагаўся ён са сваім стрыечным братам Ягайлам, Альгердавым сынам, які ў 1382 годзе забіў ягонага бацьку Кейстута. Трапіўшы да Ягайлы ў палон, Вітаўт здолеў уцячы з Крэўскага замка. Хаўруснікам у барацьбе з Ягайлам, які ў 1 386 годзе быў абраны польскім каралём, Вітаўт выбраў Ордэн крыжакоў. Урэшце Пасля шэрагу палітычных манеўраў ён дамогся свайго і Ягайла мусіў саступіць Вітаўту вялікі пасад з умовай васалітэту. Як вялікі князь Вітаўт праводзіў самастойную палітыку і выношваў задуму стаць каралём. Трагічнае паражэнне ад татараў на Ворскле ў 1399 годзе вымусіла яго, аднак, падпісаць Віленска-Радамскую вунію з Польшчай. Праўда, дзякуючы гэтаму хаўрусу, аб'яднаныя войскі Беларусі і Польшчы пазней, у 1410 годзе, выйгралі вайну з крыжакамі. Пасля гэтай перамогі да Вялікага Княства адышла Жамойць. Найважнейшае значэнне для кансалідацыі беларусаў мела і канчатковае далучэнне ў 1405 годзе Смаленскага княства, ажыццёўленае якраз Вітаўтам. Пра веліч асобы Вітаўта асабліва сведчаць ягоныя геапалітычныя інтарэсы. У часе яго княжання Беларускае гаспадарства мела трывалыя дыпламатычныя дачыненні літаральна з усімі заходнееўрапейскімі краінамі, а таксама з Асманскай Турцыяй, Крымскім ханствам і Маскоўшчынай. Пра многае гаворыць і той факт, што недзе пасля 1410 года наймагутнейшы імператар Святой Рымскай імперыі Жыгімонт і сам папа рымскі Марцін V, шукаючы Вітаўтавай падтрымкі ў змаганні з гусіцкай Чэхіяй, прапанавалі яму каралеўскую карону. Канчатковае рашэнне каранавацца Вітаўт прыняў на Луцкім з'ездзе 1429 года, куды, дарэчы, на яго запрашэнне прыехаў той жа імператар з жонкаю, кароль Польшчы Ягайла, прадстаўнікі папскага пасада і візантыйскага імператара ды пасольствы іншых дзяржаваў. Згода Вітаўта прыняць карону з рук імператара сведчыла не толькі пра аўтарытэт нашае дзяржавы і вялікага князя ў Еўропе, але і пра завязванне новага вайскова-палітычнага хаўрусу Вялікага Княства Літоўскага са Святой Рымскай імперыяй. Гэта, натуральна, вельмі напалохала ворагаў Беларусі, найперш польскіх магнатаў, якія як агню баяліся далейшага ўмацавання нашае дзяржавы. У канцы верасня 1430 года на каранацыю нашага гаспадара ў сталіцу Вялікага Княства з'ехаліся шматлікія госці: вялікі князь маскоўскі, князь мазавецкі, перакопскі хан, валахскі гаспадар, паслы візантыйскага імператара, мітрапаліт Фоцій, магістры прускі і лівонскі ды многія іншыя. Усе цярпліва чакалі, пакуль састарэлы Вітаўт паправіцца ад хваробы і ўстане з ложка. Але лёс распарадзіўся інакш: 27 кастрычніка ён памёр у Троках. Што ж да кароны, якую везлі з Ня- меччыныў Вільню, то ёсць версія, нібыта палякі, дачуўшыся пра цяжкую хваробу Вітаўта, асмялелі і перахапілі яе па дарозе, абабраўшы пры гэтым да ніткі і імператарскіх паслоў. Пячатка Вітаўта Вялікага 22. Адкуль з’явіліся ў нас татары? Татары пасяліліся на Беларусі ў канцы XIV стагоддзя. Гэта былі прыхільнікі хана Тахтамыша, якія мусілі шукаць тут прытулку, уцякаючы з Залатой Арды пасля паражэння ў міжусобнай барацьбе. Дальнабачны палітык, вялікі князь Вітаўт зычліва прыняў іх, узяўшы на вайсковую службу, і выдзеліў землі для вядзення гаспадаркі на Віленшчыне і Меншчыне. Татары пабудавалі хаты, узвялі мячэці. Яны вельмі цанілі Вітаўта за добрае стаўленне да ісламу, называлі яго сваім ханам, спадаром, апірышчам мусульманаў на Захадзе. Беларускія татары на чале з Джалал эд-Дзінам прынялі чынны ўдзелу Грунвальдскай бітве, спрычыніліся да перамогі над крыжакамі. Колькасць татараў у нашай дзяржаве павялічвалася ў выніку натуральнага прыросту, эміградыі з Паволжа і Крыма, а таксама за кошт тых крымскіх татараў, якіх бралі ў палон пад час іх набегаў на Беларусь у XV і XVI стагоддзях. Так, у 1506 годзе, калі татарскае войска было разгромленае пад Клецкам, частку палонных пасялілі ў Менску. Татары, што жылі ў гарадах і мястэчках, займаліся рамёствамі (найбольш гарбарствам, рымарствам, кушнерствам), агародніцтвам, рамізніцтвам, a пазней пракладкай чыгунак. Ужо на пачатку XVI стагоддзя татары перайшлі на беларускую мову, толькі малітвы засталіся на арабскай і чагатайскай (усходнецюркскай) мовах. Захаваліся святыя для мусульман рукапісныя кнігі — Кур’ан і Хамаіл. Вельмі цікавыя рукапісныя кнігі Аль-Кітабы, напісаныя арабскім пісьмом, але на беларускай гутарковай мове. Гэтыя кнігі надзвычай каштоўныя і для беларусаў. Яны — унікальныя помнікі старадаўняй беларускай мовы, бо арабскі альфабэт у адрозненне ад кірыліцы і лацінкі выдатна перадае асаблівасці яе гучання. Татарская мячэць у Менску. Здымак ЗО-х гадоў XX стагоддзя За 600 гадоў, якія татары жывуць на гэтай зямлі, яны вельмі многае перанялі ад беларусаў, але і самі зрабілі некаторы ўплыў на іх. Яны перадалі свае навыкі ў конегадоўлі, агародніцтве, гарбарстве. Нямала слоў татарскага паходжання ўжываецца ў беларускай мове. Татараў мелі ў сваіх радаводах знакамітыя пісьменнікі — Генрык Сянкевіч, Францішак Багушэвіч; татары з паходжання вядомыя філолагі — Антон Мухлінскі, Сцяпан Александровіч.