100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Выдавец: Звязда
Памер: 80с.
Мінск 1993
53.68 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Найперш трэба ўразумець, што ў значнай ступені гэта адбываецца ад тэрмінапагічнай блытаніны ў выніку атаясамлівання старажытнага ллемя (ці, магчыма, як лічаць некаторыя даслед-
Месцазнаходжанне летапіснай літвы: 1 — прыблізныя межы рассялення племя, 2 — населеныя пункты з назваю "Літва" чыкі, саслоўя) літва з сучаснай Літвою (Летувою). Узапраўды продкамі сучас-
ных літоўцаў (летувісаў) былі жамойць і аўкштота, якіх даўней беларусы звычайна называлі адным найменнем — жамойты (па назве больш моцнага племя).
Старажытная ж літва жыла на тэрыторыі Беларусі, у раёне верхняга Панямоння: паміж Менскам і Новагародкам з усходу на захад і ад Маладзечна да Слоніма з поўначы на поўдзень. Яна засяляла параўнальна невялікую гістарычную вобласць Беларусі побач з Полацкай, Тураўскай і Новагародскай землямі, заціснутая паміж імі. Такое геаграфічнае становішча летапіснай літвы і вызначыла яе далейшы лёс.
Паколькі Новагародскае княства к сярэдзіне XIII стагоддзя дасягнула высокага эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця, то яно і ўзяло ў свае рукі справу аб'яднання беларускіх земляў. Аднак на шляху да гэтага была літва, таму заваёва яе і з'явілася першым крокам у ажыццяўленні новагародскай аб’яднаўчай палітыкі. Гэта было зроблена з дапамогаю Міндоўга, які з'явіўся ў Новагародку выгнаны супернікамі са сваіх уладанняў, гэтак званай «літвы Міндоўга» (яна знаходзілася ў раёне сучасных Баранавічаў). Прыязна прыняты ў Новагародку, ён быў ахрышчаны ў 1246 годзе ў праваслаўе і абраны князем. Такім чынам новагародская знаць скарыстала пакрыўджанага сваімі суродзічамі Міндоўга ў якасці наёмніка. Як адзначыў Ілацеўскі летапіс, Міндоўг неўзабаве «зане літву», г. зн. заваяваў яе, што адпавядала стратэгічным мэтам Новагародка.
Аднак у выніку агрэсіі галіцка-валынскіх князёў Новагародку на гэты раз не ўдалося ўтрымаць літву. Яе канчаткова заваяваў у 1263-1264 гадах сын Міндоўга Войшалк сіламі новагародскага і пінскага войска, што і з'явілася адным з першых крокаў на шпяху ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.
Толькі ўлічваючы ўсё адзначанае, і можна вытлумачыць, чаму Новагародак стаўся першай сталіцай Вялікага Княства. Адсюль, з верхняга Панямоння, дзе знаходзілася старажытная літва, і пайшла назва новай дзяржавы.
Тое, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага суправаджалася заваёваю балцкіх плямёнаў (літвы, нальшчанаў, дзяволтвы, а пазней і жамойці), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтае дзяржавы дыктавалася іх інтарэсамі. Як бачна, якраз наадварот, — яно было ў інтарэсах бепарускіх феадалаў, што і характарызуе гэтую дзяржаву як бедарускую. Нездарма ж далейшае збліжэнне беларускіх земляў у працэсе станаўлення Вялікага Чняства ішло мірным шляхам. Адсюль зразумела, чаму ў Вялікім Княстве Літоўскім панавальнае месца заняла беларуская культура, a дзяржаўнай мовай стагз бэларуская.
Такім чынам, ніякай літоўскай заваёвы Беларусі не было: наадварот, нашы продкі падпарадкавалі старажытную літву, заклаўшы гэтым самым падмурак сваёй новай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.
15.	Хто такі Гедзімін?
Гедзімін быў сынам вялікага князя Віценя і ўзышоў на вялікакняскі пасад у 1316 годзе пасля смерці бадькі. Пачатак яго княжання быў азначаны перамогай над крыжакамі пад Жэймамі. Каб супрацьстаяць Ордэну, вялікі князь узводзіць шэраг замкаў на паўночным захадзе Беларусі (у Троках, Віпьні, Медніках, Новагародку, Лідзе, Мядзелі). Ен жа пераносіць сталіцу Вялікага Княства з Новагародка ў Вільню — старадаўні цэнтр крывіцкай каланізацыі, які напачатку меў назву Крывіч-горад — і будуе там замак. У 1320 годзе каля Меднікаў Гедзімін на чале беларускага войска зноў разбіў крыжакоў. Але дасягнуць перамогі над Ордэнам, спадзеючыся толькі на зброю, было немагчыма, таму ён актыўна падтрымліваў варожых крыжакам Рыгу, Пскоў і Польшчу.
Вялікі князь Гедзімін.
Гравюра XYI стагоддзя
Шукаў Гедзімін і міжнароднага прызнання Вягікагэ Княства і з гэтай мэтаю

Пячатка Гедзіміна
паслаў грамату да папы рымскага Яна
XXII, у якой паведамляў, што жадае прыняць хрысціянства паводле заходняга абраду, а таксама ахрысціць паганцаў у
сваёй дзяржаве. Але планы Гедзіміна не знайшлі падтрымкі ні сярод праваслаўных, ні сярод прыхільнікаў паганства ў Вялікім Княстве. Акрамя таго, яны не адпавядалі і палітычным інтарэсам Ордэна крыжакоў, бо касавалі «падставу» іхнай экспансіі на ўсход. I вялікі князь мусіў адмовіцца ад сваёй задумы.
Следам за сваімі папярэднікамі Гедзімін працягваў палітыку аб'яднання беларускіх земляў, умацавання нашага гаспадарства. У часы яго валадарання ў склад княства ўвайшлі Менская, Віцебская, Турава-Пінская землі. Палітычная мудрасць Гедзіміна выявілася ў тым, што новым землям ён гарантаваў захаванне традыцыйных законаў — «старыны не рушыць, навіны не ўводзіць».
Загінуў Г едзімін падчас штурму нямецкага замка Баербург у 1 341 годзе.
16.	Калі распачалося суперніцтва паміж Вільняй і Масквою?
Геапалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы вызначыла характар іх узаемадачыненняў. Да першых канфліктаў паміж Вільняй і Масквою дайшло ў гады княжання Гедзіміна. Вялікае Княства прэтэндавала на лідэрства ва Усходняй Еўропе, на ролю збіральніка ўсходнеславянскіх земляў. Альгерд, падтрымліваючы Цвер, ажыццявіў тры паходы на Маскоўшчыну, даходзіў да самай Масквы; пад пратэктаратам Вітаўта знаходзіліся Ноўгарад Вялікі, Пскоў і Разань.
Ужо пасля таго як усе беларускія землі аб'ядналіся ў Вялікім Княстве Літоўскім, Маскоўская дзяржава, выбіўшыся пры падтрымцы залатаардынскіх ханаў у лік першых сярод княстваў Уладзіміра-Суздальскай Русі, пачала актыўна павялічваць свае землі за кошт іншых. Падбіваючы суседнія княствы, пад канецХУ стагоддзя яна ў<;утыч падышла да ўсходніх межаў Вялікага Княства. I калі маскоўскі князь Іван III (1462-1505) назваўся «государем всея Русм», ён
адкрыта выступіў з тэрытарыяльнымі дамаганнямі да Вільні: абвясціў сваёй вотчынай Полацак, Віцебск, Смаленск ды іншыя беларускія гарады. У 1492 годзе Маскоўская дзяржава парушыла «вечны мір» з Вяпікім Княствам і развязала супраць яго вайну. Палітычная праграма так званага «ўз'яднання» спатрэбілася Маскве для апраўдання анексіі беларускіх і ўкраінскіх земляў.
3 гэтага часу вызначальным фактарам гістарычных падзвй ва Усходняй Еўропе было смяротнае проціборства Масквы і Вільні. Захопніцкія войны маскоўскіх уладароў сталі амаль бесперапыннымі: яны вялісяў 1492—1494, 1500—1503, 1507— 1508, 1512—1522 гадах і г. д. Вільня мусіла тады ўсе намаганні скіроўваць на абарону сваіх межаў. Лінія проціборства паміж Масквой і Вільняй з'яўлялася фактычна лініяй процістаяння розных палітычных сістэм, розных культурных цывілізацый, розных светаў — дэмакратычнага еўрапейскага і дэспатычнага ўсходняга.
17.	Якая мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім?
Дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім была беларуская мова, бо беларускі этнічны элемент панаваў у палітычным, эканамічным і культурным
жыцці Княства, а нашыя землі складалі аснову яго магутнасці.
Галоўнае сведчанне дзяржаўнасці беларускае мовы — абслугоўванне ёю
У\ле іаааог» Zora kkro Ібстсн in^a6fка^Аво Поіаол" mof HipMHfKat своб nf^t^ нітннл A&iwtiiimt4$Joito^ HUftOMA Kf'* л<(шititSdie th iyo вслнтіоі н	jAO^Kot ^o.icQhi лші2
НА^по^іп^АвгАнбі n^ic(taio->(TiattJнікЕс^с пол<а/1^<'^^imлч'ьы Нііл^ві^лнві	. ДпМА^ 3(А$а<Н MA^rnt. ПЛ^Ні^
дцт^ял^н ійлобы	вт лнчттш выпкійі нп^вьі ЯМлптм
аніншплаі ^йчюл/І ніАрвш і anj4ftaCnjmi< нл€<т:к нлб^ні^ t&o ПЦІЛіІіН tTTHl.HH СЛовы* U К.ПЛНІІГЛН Пан^ йог^бгп tcu^t ^ЛЧКо
л/j плтолЛ
kSoA^1^ ліо€(кь^ маол^
нвг бо^лс ЕоГй-»«того гуабл лмнпогв. >fl? (т'оАрн2 ННГоГО Н(ГМІ((І.<АІАЛЮХНКГНН


Hl НіПфл
Фрагмент артыкула Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, у якім юрыдычна пацверджана дзяржаўнасць беларускай мовы
патрэбаў дзяржаўнага кіравання. Наша мова мела для гэтага ўсе неабходныя якасці, найперш пісьмова-літаратурную форму, досыць апрацаваную. Найбольшай дасканаласці янадасягнула перадусім у сферы справавой пісьменнасці, самай пашыранай, якая якраз і ўжывалася ў дзяржаўным жыцці. На беларускай мове ўбачылі свет усе зводы законаў нашай старажытнай дзяржавы: Вісліцкі статут 1423—1438 гадоў, Судзебнік Казіміра Ягайлавіча 1 468 года, Статуты 1529, 1566 і 1588 гадоў, Трыбунал 1586 года, a таксама вялікая колькасць дакументаў метрыкі Вялікага Княства — архіва, які налічвае не адну сотню тамоў.
Мова нашых продкаў выконвала
дзяржаўную функцыю на ўсёй тэрыторыі гаспадарства, была сродкам зносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў, што жылі тут. Ужыванне беларускай мовы ў сферы афіцыйнага справаводства было замацаванае заканадаўча: у Статуце Вялікага Княства пра гэта быў спецыяльны артыкул (раздзел 4, артыкул 1).
Праўда, пачынаючы з XVII стагоддзя (з прычыны ўзмацнення польскай экспансіі і пераймання чужой мовы шляхтай у сітуацыі двухмоўя) наша мова пакрысе пачала выцясняцца з афіцыйнага ўжытку. Урэшце пастановай Сойму 1696 года статус дзяржаўнай мовы на тэрыторыі Княства быў замацаваны за польскай мовай.
18.	Хто такі Альгерд?
Альгерд, сын Гедзіміна, у юнацтве ажаніўся з дачкою віцебскага князя Марыяй Яраслаўнай і два гады пражыў у горадзе Усвяты, а пасля, да 1345 года, у Віцебску. 3 дапамогаю брата Кейстута, троцкага князя, Альгерд скінуў з велікакняскага пасада Яўнута і сам стаў вялікім князем.
У часе ягонага валадарання да Вялікага Княства Літоўскага былі далучаныя Амсціслаўская, Чарнігаўская, Кіеўская, Падольская, Ноўгарад-Северская, Бранская землі. На гэтыя часы прыпадае і пік крыжацкіх паходаў на Беларускую дзяр-
жаву. Здапамогай Альгерда ў 1 342 годзе Пскоў адбіў крыжацкі набег. Акрамя таго, яшчэ двойчы, у 1348 і 1370 гадах, Альгерд разбіваў крыжакоў на рэках Строве і Рудаве. Адначасова ён паспяхова змагаецца з Польшчай і Уладзімірскім княствам. Беларускія воі пад Альгердавым кіраўніцтвам даходзілі да Масквы, Яны тройчы разбівалі маскоўскае войска — у 1368, 1 370 і 1372 гадах.
Пад час аднаго з паходаў, узяўшы з маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча (пазней названага Данскім) вялікі выкуп — як сведчыць летапіс, «дары многія,