• Газеты, часопісы і г.д.
  • 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

    100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі


    Выдавец: Звязда
    Памер: 80с.
    Мінск 1993
    53.68 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пячатка Еўфрасінні Полацкай з яе выяваю
    Еўфрасіння Полацкая. Гравюра XIX стагоддзя са старажытнага абраза кніг, а таксама школы, у якіх дзеці авалодвалі граматай, вывучалі гісторыю, грэцкую і лацінскую мовы, спасцігалі навуку красамоўства.
    Асветніца збірала вакол сябе тапенавітых людзей, і таму яе можна назваць нашай першай мецэнаткаю. На яе заказ полацкі дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, а ювелір Богша (хрысціянскае імя Лазар) стварыў крыж — бясцэнную святыню беларусаў.
    Унучка Усяслава Чарадзея ўздымала свой голас супраць княжацкіх міжусобіц, папярэджвала, што братазабойчыя войны могуць прывесці Бацькаўшчыну да гібелі. Прыклад асветніцы натхняў яе землякоў і наступнікаў Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага, Сымона Полацкага...
    Мошчы святой Еўфрасінні спачываюць у Спасаўскай царкве полацкага СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра. Дзень памяці нябеснай заступніцы Беларусі святкуецца 23 траўня (5 чэрвеня паводле новага стылю).
    10.	Хто такі Кірыла Тураўскі?
    Кірыла Тураўскі нарадзіўся на пачатку XII стагоддзя ў Тураве — адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў старажытнай Беларусі — у заможнай сям’і. Дасягнуўшы паўналецця, аддаліўся ў адзін з тураўскіх манастыроў, відаць святога Міколы, і неўзабаве стаў яго
    парафіяльным святаром. Здольны да кніжнай справы, ён гэтым часам пачаў пісаць малітвы (цыкл на ўсю сядміцу) і творы пра манаства («Слова ўказанне, адкуль жыццё ў людзях бязжэннае», «Аб чыне чарнарызца»). Калі ў 1148 годзе кіеўскім мітрапалітам стаў Клім
    Смаляціч — ідэйны апанент Кірылы і прыхільнік самастойнасці Кіеўскай мітраполіі, Кірыла вымушаны быў пакінуць манастыр; у гэты час ён замыкаецца ў манастырскай вежы — «стаўпе», робячы подзвіг стаўпніцтва.
    Пасля таго як Клім склаў абавязкі мітрапаліта, тураўскія месцічы і князь Юрый запрашаюць Кірылу на епіскапскую кафедру. У гэты перыяд Кірыла напісаў шэраг пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, а таксама іншыя казанні на хрысціянска-этычныя тэмы, асуджаючы язычніцтва. У канцы 60-х гадоў Кірыла выступіў супраць «смуты» суздальскага ігумена, «ератыка» (арыяніна) Фядорца. Магчыма, да гэтага часу належыць ягоная прыпавесць «Пра душу і цела», а таксама «Слова на Сабор 318 святых айцоў».
    На схіле веку Кірыла пакінуў епіскапскую кафедру і пайшоў у Барысаглебскі манастыр, дзе працягваў літаратурную дзейнасць. Там ён напісаў пасланні да кіева-пячорскага ігумена Васіля. Памёр ён пасля 1184 года.
    Хаця пра Тураўскага Залатаслова (як называлі яго сучаснікі) нам вядома няшмат, затое да нас дайшла амаль неверагодная для аўтара XII стагоддзя колькасць ягоных твораў — пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае
    Абраз Кірылы Тураўскага чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатай паэтычнай вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі — сімвал таленту нашага народа, яркае сведчанне глыбіні каранёў нашае культуры.
    11.	Хто такі Клім Смаляціч?
    Клім Смаляціч нарадзіўся на пачатку XII стагоддзя ў Смаленску. У нашую гісторыю ён увайшоў як выдатны пісьменнік, філосаф і царкоўны дзеяч. Есць звесткі, што адукацыю Клім атрымаў у Канстанцінопалі. Пэўны час быў манахам Зарубскага манастыра, што пад Кіевам. У 1148 годзе пры падтрымцы князя Ізяслава заняў пасаду мітрапаліта (да 1155 года). Ён падтрымліваў ідэю моцнай Кіеўскай мітраполіі, незалежнай ад канстанцінопальскага па-грыярха.
    Са спадчыны Кліма да нашага часу дайшоў, на жаль, толькі адзін твор — «Пасланне прасвітару Хаме», які вызначаецца жывым, эмацыянальным выкла-
    даннем думак, насычаны прыпавесцямі, адметнымі каментарамі Бібліі.
    Клім быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Ен выдатна ведаў антычную культуру, творы Гамера, Арыстоцеля, Платона, меў глыбокія веды ў багаслоўскай — грэцкай і рымскай — літаратуры. Летапісец назваў яго кніжнікам і філосафам, якіх не было дагэтуль у нашай зямлі.
    Таленавіты пісьменнік і педагог, Клім стаў заснавальнікам цэлай літаратурнай школы. Сярод яго вучняў і паслядоўнікаў — выдатны красамоўца і мастак Аўрам Смаленскі, аўтар шматлікіх духоўных словаў і павучэнняў.
    12.	Ці была на Беларусі мангола-татарская няволя?
    Пасля ўтварэння на пачатку XIII стагоддзя Мангольскай дзяржавы ў выніку захопніцкай палітыкі Чынгісхана і ягоных
    нашчадкаў былі паняволеныя народы Сібіры, Паўночнага Кітая, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя, Малой Азіі, Блізкага Усходу.
    У 1236—1243 гадах былі заваяваныя велізарныя абшары Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку рускія і ўкраінскія княствы, спустошаныя землі Малой Польшчы, Венгрыі, Маравіі, Славакіі, Чэхіі, Букавіны, Малдовы, Румыніі... Мангольскія ханы стварылі адну з найвялікшых імперыяў свету, яны арганізоўвалі ваенныя экспедыцыі ўЕгіпет, Паўднёва-Усходнюю Азію, Японію, на востраў Яву...
    Беларусь не была паняволеная мангола-татарамі. Захаваліся паданні пра пераможныя бітвы нашых продкаў з імі пад Койданавам у 1 249 годзе, каля Магільны, над Акунёўкаю, але гэта хутчэй за ўсё легендарныя звесткі, якія трапілі на старонкі летапісаў значна пазней, у XVI стагоддзі. Беларусы змагаліся з татарамангольскімі набегамі ў 1259, 1275, 1277 гадах. Аднак гэта былі менавіта наезды, уварванні. Беларусь ніколі не падпарадкоўвалася Залатой Ардзе, ніколі не ведала азіяцкай няволі. Тэрміны «мангола-татарскае нашэсце», «мангола-татарскае іга», «дамангольскі перыяд» і г. д. у дачыненні да беларускай гісторыі надуманыя. Тут у адрозненне, скажам, ад рускіх земляў, якія 240 гадоў уваходзілі ў склад Залатой Арды, натуральны працэс гістарычнага развіцця не парушаўся, дзякуючы чаму, напрыклад, яшчэ стагоддзямі жыло веча — інстытут сярэднявечнай . дэмакратыі, тым часам як у Маскоўскай дзяржаве ўсталявалася азіяцкая дэспатыя.
    Зброя беларускіх ваяроў XII XIII стагоддзяў. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка
    У беларускай гісторыі ёсць слаўная старонка, якая да апошняга часу замоўчвалася. Задоўга да хрэстаматыйна вядомай Кулікоўскай бітвы, яшчэ ў 1362 годзе, войска Вяпікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Альгерда разбіла каля Сініх Водаў войскі трох татарскіх ханаў. У выніку ўкраінскія землі былі вызвапеныя ад мангола-татарскай няволі.
    13.	Як адбіваліся нашыя продкі ад крыжацкае навалы?
    XIII стагоддзе сталася часам сур'ёзных выпрабаванняў для многіх еўрапейскіх народаў і дзяржаў. На славянскія землі з поўдня абрынуліся незлічоныя орды стэпавікоў, а з захаду распачалі экспансію крыжакі.
    Гэта былі рыцары з усёй Заходняй Еўропы, якія пасля няўдалых паходаў у Палесціну (з мэтай «вызвалення Божай Дамавіны») імкнуліся захапіць новыя землі. Адным з першых прыняло на сябе іх удар балцкае племя прусаў. I было вынішчана, а рэшта — анямечана. Імкнучыся адсекчы Полацкае княства ад мора, у 1201 годзе крыжакі ля вусця Дзвіны заснавалі горад Рыгу (дарэчы, паводле В. Ластоўскага, «рыга», або «рыгво», на старабеларускай мове азначае «вусце ракі»). 3 таго часу пачаўся іх ціск на Полацкую зямлю і іншыя старажытнабеларускія землі. У
    1208 годзе яны захапілі полацкі горад Кукенойс — уладанне князя Вячкі, у 1209 — Герсіку, падыходзілі пад сцены Полацка. У адказ полацкі князь Уладзімір знішчаў іхныя ўмацаванні пад Рыгаю і Гольмам. Разам з наўгародцамі палачане білі крыжакоў на Няве ў 1240 годзе, a затым на Чудскім возеры ў 1242 годзе.
    Гэтаксама і валадары новай беларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага — ад Міндоўга да Вітаўта мусілі змагацца з крыжакамі. Ледзь не штогод на працягу амаль трох стагоддзяў сутыкаліся ў бітвах беларускія і крыжацкія войскі. Напрыклад, толькі ў часы княжання Альгерда (1341 — 1377) налічваецца блізу сотні набегаў крыжакоў на Беларусь і трыццаці паходаў беларускага войска ў адказ. У некаторых паходах нашае войска налічвала да 30 тысяч вояў.
    Асаблівай мужнасцю і ваярскім майстэрствам вылучаўся князь Давыд Гарадзенскі. Шмат гадоў ён паспяхова адбіваў напады і наводзіў жах на крыжакоў і іх памагатых. У 1314 гсдзе, калі немцы напалі на Новагародак, Давыд з невялікім войскам падпільнаваў іх і ледзь не палову перабіў, захапіўшы паўтары тысячы коней і нарабаванае дабро. Прайшоўшы крыжацкім шляхам ад Новагародка ў адваротным накірунку, гарадзенскі князь знішчыў усе варожыя базы. Тым самым адступленне недабітых рабаўнікоў ператварылася ў панічныя ўцёкі. У 1319 годзе Давыд Гарадзенскі з 800 вершнікамі ўварваўся ў Прусію, захапіў некалькі славутых рыцараў-камтураў разам з іх майном. Неаднойчы ён хадзіў на дапамогу Пскову. У 1322 годзе разам з пскавічамі Давыд разбіў вялікае нямецкае войска. Было знішчана пяць тысяч крыжакоў. Пад час далёкіх паходаў Давыд Гарадзенскі вёў з сабою параўнальна невялікія аддзелы. Так, у паходзе на Брандэнбург у 1326 годзе ўдзельнічалі 1200 чалавек. Гарадзенцы дайшлі да Франкфурта-на-Одэры. He могучы перамагчы князя на пабаявішчы, крыжакі нанялі польскага воя Анджэя, які па-здрадніцку забіў Давыда Гарадзенскага нажом у спіну.
    Беларускі цяжкаўзброены вершнік XIII стагоддзя. Малюнак-рэканструкцыя Уладзіміра Лукашыка
    У 1410 годзе аб'яднанае войска Вялікага Княства і Польскага Каралеўства дапо рашучы бой крыжакам пад Грунвальдам. Гэта была найвялікшая бітва ў тагачаснайЕўропе, дзе сустрэлася блізу 80 тысяч чалавек. Ордэн быў разбіты ўшчэнт. Загінуў і крыжацкі магістр, камтуры, увесь цвет рыцарскага войска. Хоць пэўны час ордэн яшчэ існаваў, толькі аднавіць былую моц крыжакі ўжо не здолелі. 3 гэтага часу знікла пагроза з іх боку для земляў усяе Усходняй Еўропы.
    14.	Ці праўда, што літоўцы заваёўвалі Беларусь?
    Міф пра літоўскую заваёву Беларусі мае даўнюю гісторыю, сягаючы ажно ў XVI стагоддзе. Паводле яго, у сярэдзіне XIII стагоддзя літоўскія князі Эрдзівіл і Мінгайла, пакарыстаўшыся тым, што беларускія землі спустошаныя манголататарскім нашэсцем, заваявалі іх. I хоць пазней гістарычная навука высветліла, што не існавала ніякіх ні Эрдзівіла, ні Мінгайлы, як не было і мангола-татарскага нашэсця на Беларусь, але міф пра заваёву літоўцамі нашых земляў застаўся. Некрытычна ўспрыняты шмат якімі даследчыкамі, ён такім чынам замацаваўся ў навуковай літаратуры. Замест Эрдзівіла і Мінгайлы былі знойдзеныя іншыя кандыдаты на ролю заваёўнікаў, у прыватнасці Міндоўг, які і да сённяшняга дня фігуруе ў гэтай ролі.