Пры Аляксандру для Вялікага Княства пачаліся цяжкія абарончыя войны.' У 1492—1494 гадах Маскоўшчына заваявала Вяземскае княства, a таксама нашыя землі ў басейне верхняй Акі і Вугры. У 1500—1503 гадах Вялікае Княства страціла 70 воласцяў і 19 гарадоў, сярод якіх былі Чарнігаў, Гомель, Бранск, Старадуб, Мцэнск ды іншыя. Вялікім князем Аляксандрам з дапамогай епіскапа смаленскага Язэпа Балгарыновіча, які заняў у 1500 годзе кафедру мітрапаліта, былі зробленыя спробы ўзнавіць у Княстве абвешчаную ў 1439 годзе на Фларэнційскім саборы царкоўную вунію, каб прадухіліць канфлікты на рэлігійнай глебе. Аднак гэтыя спробы не мелі поспеху. Напрыканцы княжання Аляксандра, 5 жніўня 1506 года,войска Вялікага Княства на чале з Міхалам Глінскім разбіла крымскіх татараў пад Клецкам. Радасную вестку пра слаўную перамогу яшчэ паспелі перадаць вялікаму князю, які ўжо быў пры смерці. І 28, Хто такі Кастусь Астрожскі? Канстанцін іванавіч Астрожскі (1460—1530) — адзін з самых славутых герояў беларускай гісторыі, вялікі абаронца Айчыны. Паходзіў з роду турава-пінскіх князёў, нашчадкі якіх з канца XIV стагоддзя мелі галоўнай рэзідэнцыяй горад Астрог на Валыні. Вайсковую службу пачаў удзелам у барацьбе з крымскімі татарамі ды ў першай вайне Маскоўскай дзяржавы су-' праць Вялікага Княства Літоўскага. Як найббльш таленавіты вайсковы кіраўнік Кастусь Астрожскі. Партрзт XVI стагоддзя як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі. Нястомна рупячыся пра належную абарону Вялікага Княства, найвышэйшы гетман не шкадаваў ні свайго жыцця, ні сродкаў, ды на ўласныя грошы ставіў харугвы вершнікаў. У Еўропе Канстанціна Астрожскага называлі піёнам», «князем, светлай «Ромулам», «Сцы«другім Ганібалам», найбольш вартым памяці». Гетманства ва ўзросце рымаў чын вышэйшага начальніка 37 гадоў атгетмана най— галоўнага над войскам дзяржавы — ды неўзабаве здабыў еўрапейскую славу. У змаганні з крымскімі татарамі маскоўскімі заваёўнікамі Астрожскі не меў сабе роўных. Згодна з надпісам на ягоным надмагіллі, гетман 63 разы дамагаўся перамогі над імі. Асабліва слаўнай была перамога над амаль утрая большым маскоўскім войскам пад Воршай 8 верасня 1514 года, якой Астрожскі фактычна ўратаваў краіну ад чужога панавання. Пра слаўную перамогу даведалася ўся Еўропа. Ёй быў прысвечаны спедыяльны лісток навінаў, выпушчаны ў Нюрнбергу ў 1514 годзе. Аршанская бітва ўвайшла ў еўрапейскія хрэстаматыі з ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змагання з намнога перасяжнымі сіламі ворага, гэтага «брата расіянаў па царква, але іх страшнага ворага ў полі», стала ўзорам вайсковай чыннасці ў Вялікім Княстве. Бітва пад Воршай. Гравюра XVI стагоддзя 29. Хто такі Жыгімонт Стары? Жыгімонт Стары (1 467—1548) — пяты сын Казіміра Ягайлавіча — 12 кастрычніка 1506 года быў абраны вялікім князем літоўскім, a 9 снежня таго ж года — каралём попьскім. Мянушку «Стары» атрымаў за тое, што задоўга да смерці хацеў перадаць свайму нашчадку вялікае княжанне. Так, яшчэ ў 1522 годзе панырада Вялікага Княства прагаласавалі за ягонага сына, якога таксама звалі Жыгімонтам, як за будучага гаспадара. Жыгімонта Старога шанавалі як разумнага, разважлівага і памяркоўнага кіраўніка. Ва ўнутранай палітыцы вялікі князь праводзіў лінію на ўраўнаванне ў правах людзей шляхецкага стану незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай лрыналежнасці. Менавіта пры Жыгімонце быў уведзены ў дзеянне Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года — адзіны агупьнагаспадарскі кодэкс законаў, a таксама прыкметна ўзрасла роля Сойму, як найвышэйшага дзяржаўнага органа, што абмяжоўваў уладу манарха. Па натуры не ваяўнічы, Жыгімонт, аднак, быў вымушаны неаднакроць змагацца з Масквою. Зацяжныя войны паміж Вялікім Княствам і Маскоўскаю дзяржавай 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537 гадоў знясільвалі гаспадарства, прыносілі незпічоныя беды ўсяму нашаму народу. Вялікі князь рабіў усё, што мог, для абароны Бацькаўшчыны. Вялікі князь Жыгімонт Стары. Тагачасная гравюра Жыгімонт Стары быў вядомы як надзвычай адукаваны манарх, шчодры апякун над навукамі. Ён меў у Вільні вялікую бібліятэку, запрашаў да сябе таленавітых скульлтараў, архітэктараў, мастакоў, быў вельмі зычлівы да славутага асветніка і першадрукара Францішка Скарыны. 30. У якіх бітвах беларусы перамагалі крымскіх татараў? Аб'яднаныя пад уладаю Гірэяў крымскія татары з 1474 года пачапі ладзіць наезды на землі Вялікага Княства Літоўскага. Колькасць іх уварванняў часам дасягала ажно двух-трох на год. Абараніць межы дзяржавы ад іх лятучай конніцы было досыць цяжка. Каб хоць нешта супрацьпаставіць наезнікам на поўдні Вялікага Княства, ствараліся палявыя старожы — мабільныя сталыя аддзелы конніцы. Нягледзячы на тое, што крымскія рабаўнікі ўхіляліся ад бітваў, войска Вялікага Княства шмат разоў даганяла і разбівала іх. Беларускія вершнікі ў складзе харугваў Кастуся Астрожскага неаднаразова грамілі іх ужо ў 1 497 годзе. У 1503 годзе яны ж дамагліся перамогі над татарскімі загонамі каля Давыд-Гарадка. Першай жа вялікай перамогай над наезнікамі стаў поўны разгром іх 5 жніўня Крыж на пабаявішчы пад Клецкам, дзе ў 1506 годзе нашыя продкі разбілі татараў. Гравюра XIX стагоддзя 1506 года пад Клецкам, дзе князь Міхал Глінскі з 6 тысячамі вершнікаў паспалітага рушання з Беларусі паканаў удвая большую арду ды вызваліў 40 тысячаў мясцовых жыхароў, якіх татары вялі ў няволю. Пасля гэтага Крым з зацятага ворага Княства на нейкі час зрабіўся ягоным хаўруснікам. Гетман Астрожскі ў 1508 годзе разбіў крымскіх наезнікаў капя Слуцка, у 1512 годзе ён жа на чале коннага войска на 5 тысячаў бліскуча разграміў 25-тысячную 31. Хто заснаваў беларускае кнігадрукаванне ? Гэта зрабіў наш славуты суайчыннік Францішак Скарына. Нарадзіўся ён у Полацку ў сям'і купца пры канцы 80-х гадоў XV стагоддзя. Першапачатковую адукацыю атрымаў у сваім родным горадзе і, відаць, у Вільні. У 1504—1506 гадах вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта. У 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце (Паўночная Італія) ён першы сярод усходніх славянаў атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Як сведчаць даследчыкі, Ф. Скарына не мог атрымаць годнасць доктара ва ўрачыстай абстаноўцы, бо ў яго неставала грошай на раскошнае адзенне. Усёй раскошы ён здолеў супрацьпаставіць бліскучы інтэлект, і доктарская ступень была прысуджана яму адзінагалосна. Яго незвычайным розумам і талентам захапляліся сучаснікі. Як чалавек шматграннага таленту, Ф. Скарына неўзабаве распачаў дзеля асветы свайго народа выдавецкую дзейнасць. 6 жніўня 1517 года ў чэшскай Празе пабачыла свет першая беларуская друкаваная кніга. За тры гады ён выдаў там 23 кнігі Бібліі ў сваім перакладзе на беларускую мову. Вярнуўшыся на радзіму, Ф. Скарына заснаваў у Вільні першую на Беларусі друкарню і выпусціў тут яшчэ дзве кнігі — у 1 522 і 1525 гадах. Згодна з ацэнкамі спецыялістаў, Скарынавы кнігі ўяўляюць выключную з'яву як паводле колькасці змешчаных у іх гравюраў, так і паводле бездакорнай тэхнікі выканання. Сваёй прыгажосцю і дасканаласцю яны далёка перасягаюць не толькі ранейшыя царкоўнаславянскія выданні, але нават і тагачасныя венецыянскія. арду пад Вішняўцом на Гарыні, у 1526— 1527 гадах біў татараў пад Пінскам і на Украіне каля Альшанкі. Францішак Скарына. Гравюра 1517 года Варта зазначыць, што ў пачатковай гісторыі беларускага кнігадруку годнае месца займаюць І імёны віленскіх мяшчанаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава, якія фінансавалі грандыёзную выдавецкую дзейнасць Ф. Скарыны. Такім чынам, беларусы першыя сярод усходнееўрапейскіх народаў атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове. Францішак Скарына сваім прыкладам паказаў, як трэба любіць свой народ і шанаваць матчыну мову. Дзякуючы гэтакім волатам духу беларуская культура ўзнялася да еўрапейскіх вышыняў. 32. Хто такі Мікола Гусоўскі? Выдатны беларускі пісьменнік эпохі Адраджэння Мікола Г усоўскі (каля 1470— 1533) вядомы перш за ўсё сваёю «Песняю пра зубра» («Carmen de Bisontis») — літаратурным шэдэўрам, напісаным на лацінскай мове. У Вялікім Княстве Літоўскім на гэтай мове даўней пісаліся шмат якія дзяржаўныя акты, выкладаліся навукі ў школах, правіліся набажэнствы ў храмах. Нельга было ўявіць адукаванага ліцьвіна-беларуса, які б не ведаў лацінскае мовы. Ад часоў Антычнасці і да сярэдзіны XIX стагоддзя лаціна лучыла ўсю адукаваную Еўропу, дзе яна была моваю рэлігіі, школы, навукі і літаратуры. Вось чаму Мікола Гусоўскі, які хацеў уславіць веліч і магутнасць Айчыны перад усім светам, склаў сваю паэму на гэтай мове. Твор ягонага жыцця — «Песня пра зубра» напісаны ім пад час знаходжання ў складзе пасольскае місіі ад Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Рыме. Тут, з просьбы папы Рымскага, пад уражаннем бою быкоў, на якім ён прысутнічаў, М. Гусоўскі распачынае пісаць паэму. Галоўны герой паэмы, зубр, сімвалізуе сабою ўсё Княства, ягоных жыхароў і зямлю. Вітаўт Вялікі паказаны аўтарам з незвычайным захапленнем і любоўю як увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы Беларускага гаспадарства. «Песня» была надрукаваная ў 1523 годзе ў Кракаве, дзе паэт правёў апошнія гады перад смерцю. Апрача яе, пяру Гусоўскага належаць вершы «Суцяшэнне» і «Да св. Сэбасцьяна», а таксама паэмы «Новая і славутая перамога над туркамі», «Жыццё і чыннасць св. Гіяцынта». М. Гусоўскага часам беспадстаўна прыпісваюць да жамойцкае, украінскае або польскае літаратуры, не ўлічваючы відавочных сведчанняў яго беларускага паходжання ў самой паэме. Зубр, на якога ў маладосці паляваў паэт, не вадзіўся ў стэпах Украіны, арака яго маленства, Дняпро, як вядома, не працякае ні ў Польшчы, ні ў Жамойці. Да таго ж, ідэал паэта — Вітаўт — у палякаў ніколі асабліва не шанаваўся. I нарэшце, самае галоўнае — беларуская ментальнасць, якою прасякнуты твор і якая фіксуецца на ўсіх узроўнях ягонае будовы. "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага. Тытульны аркуш. 1523 год Прызнанне ў свеце паэтычнага таленту аўтара «Песні пра зубра» засведчана міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКО, якая ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў спіс найвыдатнейшых дзеячаў славянскага свету. У 1980 годзе ўсё прагрэсіўнае чалавецтва святкавала 500-гадовы юбілей