100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Выдавец: Рэдакцыя газеты «Звязда»
Памер: 80с.
Мінск 1993
53.68 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Астафей Валовіч.
Малюнак XYI сгагоддзя
Да таго ж А. Валовіч быў шчодрым мецэнатам. Усведамляючыролю асветы, пашырэння навукі, ён увесь час дбаў пра развіццё друкарняў, ахвяраваў шмат сродкаў на выданне кніг, утрыманне школаў і навучанне дзяцей. Высокаадукаваны чалавек, А. Валовіч выдатна ўсведамляў, што без асветы, без клопату пра моладзь нацыя не мае будучыні.
44.	Хто такі Леў Can era?
Леў Сапега (1557—1633) — зорка першай велічыні на небасхіле палітычнай гісторыі Беларусі. Ён нарадзіўся ў маёнтку Астроўна на Віцебшчыне ў шляхецкай сям'і. Л. Сапега атрымаў бліскучую адукацыю — спачатку ў Нясвіжскай пратэстанцкай школе, а затым у Ляйпцыгскім універсітэце; свабодна валодаў пяццю мовамі.
Па вяртанні з Нямеччыны Л. Сапега быў заўважаны Сцяпанам Батурам і прыняты на службу да вялікага князя. У
1579—1582 гадах ён ваяваў супраць маскоўцаў на чале харугвы.
У 1584 годзе Л. Сапега ўзначаліў надзвычай адказнае пасольства ў Маскву, у часе якога выявіў неардынарныя дыпламатычныя здольнасці, дамогшыся падпісання вельмі выгаднага для Беларусі «вечнага міру», за што і быў у 1585 годзе прызначаны на пасаду падканцлера.
Як падканцпер, а з 1589 года як канцлер Л. Сапега кіраваў замежнай палітыкай Беларускага гаспадарства і
прыкметна ўплываў на ўнутранае жыццё краіны. Першарадная заслуга Л. Сапегі ў тым, што ён падрыхтаваў і дамогся зацвярджэння Статута 1588 года, які гарантаваў эканамічную, палітычную ды культурную незалежнасць Вялікага Княства ад суседніх Польшчы і Масковіі. Істотна й тое, што ён ужо тады з'яўляўся прыхільнікам не абагоўленай манархіі, a моцнай дэмакратычнай, прававой дзяржавы, дзе, паводле ягоных слоў, «павінны панавзць законы, а не асобы».
Л. Сапега адыграў вырашальную ролю ў часе буйных ваенных кампаніяў на ўсходзе ў 1609—161 1 і 1617—1618 гадах. Дзякуючы ягонай асабістай мужнасці і палітычнаму таленту Беларускае гаспадарства тады прыкметна пашырыла свае межы, вярнуўшы назад нашыя старадаўнія землі. Так, паводле ўмоваў Дзявулінскага замірэння ад 1 снежня 1618 года, Вялікаму Княству вярталіся Смаленск, Дарагабуж, Белы, Старадуб, Невель, Себеж, Красен, Ноўгарад-Северскі, Вяліжская воласць і Манастырскае гарадзішча.
Пра незвычайнасць асобы Л. Сапегі, яго глыбокі патрыятызм асабліва сведчыць той факт, што ў часе вайны Вялікага Княства са Швецыяй, у 1 625—1 629 гадах, ён ахвяраваў амаль усю сваю маёмасць на ўтрыманне войскаў, зрабіўшы ўсё магчымае дзеля выратавання Бацькаўшчыны ў тую чорную часіну.
Дзякуючы чыннасці Л. Сапегі нашае старадаўняе гаспадарства не толькі
здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант, але й перажыло новы перыяд эканамічнага ды культурнага росквіту, які з поўным правам можна назваць «эпохаю Лева Сапегі».
Леў Сапега.
Гравюра пачатку XYII стагоддзя
45,	Хто заснаваў кнігадрукаванне
ў Маскве?
Кнігадрукаванне ў Маскве заснавалі нашыя таленавітыя продкі — Пётра Мсціславец ды Іван Федарбвіч (Фёдараў). Першы, як відаць з яго прозвішча, лаходзіў з горада Мсціслава, а другі, на думку аўтарытэтных даследчыкаў, належаў да беларускага шляхецкага роду, што меў герб «Шранява».
Невымерная заслуга П. Мсціслаўца і I. Федаровіча ў тым, што яны першымі ў Маскоўшчыне надрукавалі ў 1564 годзе Апостал, a яшчэ праз год—два Часоўнікі, адкрыўшы такім
Йп| Іфн'тяжіл'ря** ‘	дяг,
ШІ	іты ,
JHU*. ***Ч«ЛІ<ТЯ(Л<1СІЖНХА лнт^*д*«і« Hirnnmijp, унімі юлу» . ДЛМІЛ HTnjfMOAVLMH М44*' М«А «411 Ж АА -МЖІ 0<уТ<7я «жі« . ІЦП МЛЖ< ІіЙдМ , «МіНсМШ «4*1 WHfllUII Mt ««•ёл>'тАтЛ<А • «« ждітп ос4г«іміі
й’к«, іжі •ЛыінМ'П ■ Гік» iwvtfi* «ус« K|TIMl7 «тмм^.
. рлнж'>у(«пйійіі<А,ыйрйі«дЎ
йаіАяк^ ЛЛ ійід'й . г^'<
Першая старонка
«Апостала» 1564 года —
маскоўскага поршадруку
чынам новую старонку ў гісторыі	маскоўскай
культуры, далучыўшы нашых усходніх суседзяў да аднаго з найважнейшых дасягненняў еўрапейскай й,ывілізай,ыі — кнігадрукавання. Вельмі паказальны і той факт, што ўсё друкарскае начынне нашы асветнікі прывезлі ў Маскву з радзімы. Гэта засведчыў тагачасны ангельскі пасол у Маскве Джыльс Флэтчар, які ў адным са сваіх твораў зазначыў, што друкарскі варштат і літары былі прывезеныя ў Масквў.
На жаль, кансерватыўнае маскоўскае духавенства ды
неадукаванае баярства варожа сустрэлі пачынанні беларускіх асветнікаў, яны абвінавацілі нашых суайчыннікаў у «пашырэнні ерасі». Вынік гэтых бёспадстаўных паклёпаў не прымусіў доўга чакаць. У 1566 годзе раз'юшаны натоўп, падбухтораны шматлікімі непрыяцелямі П. Мсціслаўца і I. Федаровіча, дарэшты разбурыў іхную друкарню і ледзьве не расправіўся з яе гаспадарамі. Убачыўшы, што ў Маскве яшчэ не выспелі ўмовы для ўспрыняцця друкаванага слова, яны вымушаны былі вярнуцца на радзіМу. Тут, вядома, ім не давялося Доўга сядзець без справы. Беларускі магнат Рыгор Хадкевіч, які даўно марыў аб адкрыйді ўласнай друкарні, запрасіў П. Мсціслаўца і I. Федаровіча да сябе ў мястэчка Заблудаў (цяпер Беластоцкае ваяводства ў Польшчы).
Дзякуючы падтрымцы па-еўрапейску адукаванага гетмана Р. Хадкевіча, друкары ўтварылі ў Заблудаве літаратурнавыдавецкігурток, плёнам дзейнасці якога сталіся ўнікальнае Евангелле вучыцельнае (1569) і Псалтыр з Часаслоўцам (1570).
Пазней шляхі П. Мсціслаўца і I. Федаровіча разышліся. Мсціславец пераехаў у
46.	Што такое Берасцейская вунія?
пазбаўляліся ад усялякіх прэтэнзіяў з боку маскоўскіх патрыярхаў. Разам з тым у праваслаўнай царкве Княства захоўвалася ўсходняе грэцка-візантыйскае набажэнства і рытуалы, заставаліся непарушнымі ўсе зямельныя ўладанні, у царкоўнай практыцы па-ранейшаму прадугледжвалася карыстанне старым юліянскім календаром.
Аднак не ўсе праваслаўныя дзеячы падтрымалі ідэю вуніі. Тады ж, у кастрычніку 1596 года, яны правялі ў Берасці свой сабор пад кіраўніцтвам патрыяршага экзарха Нічыпара, на якім адмежаваліся ад новай вуніяцкай царквы. Праўда, пазней, на працягу XVII стагоддзя, амаль усе праваслаўныя . жыхары Вялікага Княства схіліліся да вуніяцтва.
3 Z	ZZ
Герб Івана Федаровіча, змешчаны ў "Новым Запавеце" 1580 года
Вільню, дзе з дапамогаю Мамонічаў заснаваў новую друкарню і падрыхтаваў яшчэ тры шыкоўныя выданні — Ч а с о ў н і к (1574 — 1576), Евангелле напрастольнае (1575) і Псалтыр (1576). А Іван Федаровіч накіраваўся ў Львоў, дзе ў
1574 годзе надрукаваў Апостал і «Азбуку». Затым ён перабраўся ў Астрог да князя Канстанціна Астрожскага (сына славутага гетмана). Там ён выдаў яшчэ адну «Азбуку» (1578), Псалтыр і Новы Запавет (1580), «Хранапогію» нашага таленавітага паэта Андрэя Рымшы і славутую Астрожскую Біблію 1581 года, якая сталася агульнапрызнаным сімвалам небывалага росквіту ўсходнеславянскай культуры эпохі Адраджэння.
ьерасценская вунія — гэта пагадненне, падпісанае ў кастрычніку 1596 года на царкоўным саборы ў Берасці паміж найвышэйшымі праваслаўнымі і каталіцкімі іерархамі Вялікага Княства Літоўскага.
Галоўная прычына, дзеля якой праваслаўная І каталіцкая цэрквы Вялікага Княстваімкнуліся да ўз'яднання,— агульная патрэба процістаяць даволі моцнаму на той час рэфармацыйнаму руху, які прыкметна ўплываў на жыццё вернікаў. Беларуская праваслаўная царква імкнулася да вуніі з каталіцкай яшчэ й таму, што над ёю паўстала пагроза з боку ўтворанай у 1589 годзе Маскоўскай патрыярхіі, што абвясціла сябе пераемніцай улады Канстанцінопаля (у 1 453 годзе ён быў заваяваны туркамі) і прэтэндавала на падпарадкаванне земляў, населеных праваслаўнымі.
Урад Вялікага Княства гэтаксама падтрымліваў ідэю царкоўнае вуніі, бо разлічваў праз яе дасягнуць спакою ў гаспадарстве, спыніць нарастанне канфліктаў на рэлігійнай глебе.
Паводле ўмоваў пагаднення 1596 года, праваслаўныя іерархі атрымлівалі некалькі месцаў у Радзе Вялікага Княства, а гэтаксама прызнавалі над сабою выключную ўладу папы рымскага, дзякуючы чаму
47.	Што такое вуніяцтва?
Вўніяцтва — гэта адзін з накірункаў хрысціянства, што паўстаў на Беларусі ў выніку Берасцейскае вуніі 1596 года.
Пераход праваслаўных беларусаў у вуніяцкую веру адбываўся паступова і расцягнуўся на шмат гадоў, што дазволіла (нягледзячы на даволі значнае на першым часе непрыняцце і нават супраціўленне) пазбегнуць крывавых рэлігійных войнаў, як гэта было ў шэрагу краін Заходняй Еўропы. Гіры канцы XVIII стагоддзя, напярэдадні анексіі Расейскай імперыяй нашых земляў, абсалютная большасць насельнікаў Беларусі былі вуніятамі.
Да вуніяцтва людзей цягнула яго ўвага да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, шырокае выкарыстанне ў рэлігійным жыцці, асабліва ў часе казанняў, беларускай мовы. Існавала вялікая вуніяцкая літаратура на беларускай мове: творы Іпата Пацея, Язэпа Руцкага, Язафата Кунцэвіча. У вуніяцкіх друкарнях — Віленскай і Супраслеўскай — друкаваліся шматлікія богаслужэбныя кнігі. Вуніяцкія манастыры, якіх у XVIII стагоддзі налічвалася блізу 90, з’яўляліся буйнымі асяродкамі нашае старадаўняе культуры.
Вуніяты ў адрозненне ад беларусаў праваслаўнай і каталіцкай канфесій былі найбольш устойлівыя і да паланізацыі, і да русіфікацыі. Гэта добра ведалі найсвяцейшы ўрадавы Сінод і афіцыйныя ўлады Расейскай імперыі. Таму, калі на парадак дня была пастаўлена суцэльная русіфікацыя карэннага насельніцтва анексаванай Бепарусі, яны ў першую чаргу вырашылі нанесці смяротны ўдар па вуніflTax. Пачалі са схілення ў праваслаўную веру самых высокіх кіраўнікоў вуніяцкай рэлігіі. I не памыліліся. У лютым 1839 года тыя падпісалі акт аб «уз'яднанні» беларускай вуніяцкай царквы з расейскай праваслаўнай. Шматлікія культурныя каштоўнасці, кананічная літаратура вуніяцкай
Полацкі Сафійскі сабор — вуніяцкая бажніца, пабудаваная на месцы зруйнаванай у 1710 годзе старажытнай царквы
царквы сталі аб'ектам вынішчэння, ахвярай агню.
Вернікі з абурэннем сустрэлі вестку аб далучэнні да праваслаўя, яны не жадалі маліцда паводле яго правілаў і яшчэ доўга прытрымліваліся сваіх былых царкоўных рытуапаў. Асабліва не пагаджаліся, што ў часе літургіі гучала малазразумелая для іх царкоўнаславянская мова, а казанні выконваліся па-расейску. Значная частка вуніятаў, нездаволеных учыненым гвалтам, добраахвотна далучылася да катапіцкай рэлігіі.
На ўсіх пераломах гісторыі — і пад час паўстання К. Каліноўскага, і ў пару нашага Адраджэння пачатку XX стагоддзя, і ў другую сусветную вайну — у прагрэсіўнай часткі беларускага народа заўсёды ўзнікала думка аб адраджэнні вуніяцкай рэлігіі. Нямала ў яе прыхільнікаў і сёння, асабліва сярод моладзі.