• Газеты, часопісы і г.д.
  • 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

    100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі


    Выдавец: Звязда
    Памер: 80с.
    Мінск 1993

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Вялікі князь Сцяпан Батура. Гравюра XVI стагоддзя
    40.	За што шануюць Сымона Буднага ў свеце?
    Сымон Будны (каля 1530—1593) — выдатны дзеяч беларускай Рэфармацыі, таленавіты пісьменнік, педагог і філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў XVI стагоддзі было шырока вядомае ў Англіі, Нямеччыне, Італіі ды іншых краінах Заходняй Еўррпы.
    С. Будны быў надзвычай адукаваным чалавекам. Апрача роднай беларускай мовы, ён выдатна валодаў класічнай лацінай, іўрытам, а гэтаксама грэцкай, стараславянскай, польскай ды ін~ шымі мовамі, што дазваляла яму паглыбляць
    Сымон Будны. Шаржаваны партрэт XVI стагоддзя
    (Лоск, 1583), пераклады Бібліі (1570, 1572, 1574), Апокрыфаў (1570) ды іншыя.
    Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў ягоны пераклад Новага Запавету 1574 года. I гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных еўрапейскіх перакладчыкаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як С. Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, ягонаму таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню
    свае веды ў антычных культурах, аналізаваць дасягненні Сярэднявечча, без цяжкасцяў знаёмійда з творамі Эразма Ратэрдамскага, Марціна Лютэра, Жана Кальвіна і іншых заходнееўрапейскіх філосафаў і пісьменнікаў.
    На працягу амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра нашага славутага
    асветніка выйшлі кнігі «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562), «Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры» (Лоск, 1576), зборнік «Аб свецкай уладзе»
    старажытных моваў, навукова-крытычны ўзровень выдання Новага Запавета 1574 года стаўся, бадай, самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.
    Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць, зразумела, і сярод жыхароў Беларусі. Ягоныя казанні з ахвотаю слухалі мяшчане Вільні, Клецка, Нясвіжа, Хол-
    хава, Заспаўя, Лоска, Любчы, Полацка, Вішнева...
    Таямніца гэтакай папулярнасці твораў С. Буднага — найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Наш асветнік выступаў за
    вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзян паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, урэшце, жыць паводле Божых запаведзяў.
    Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі фізічнай расправы над іншадумцамі.
    З'яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супроць досыць магутнага ў XVI стагоддзі руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў — Пётры Гоняда, Якуба з Калінаўкі, Яна Немаеўскага і іншых, што патрабавалі зліквідацыі ўрада, суда, войска, усіх дзяржаўных інстытутаў, існаванне якіх, паводле іх сцвярджэння, нібыта супярэчыла Божай навуцы, сапраўднаму хрысціянскаму жыццю.
    Сацыяльна-палітычныя і прававыя ідэі С. Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячаў — Астафея Валовіча і Лева Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы С. Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талеранцыі і вяршэнстве законаў.
    К4ТПХП$ІС1і
    TO 8GTS, наШотлроаашм хе іотіж (ШНФ068Т0Г0 ПЙШЛ. Aatitlfo GTMX5 МЗЫКА^ скоголгпытдаяхбкй. КЯЗІХ5СК6РШ.
    опеешго сьетого япоото.ы П«Т(1«П0СЛ»нй 3*Ч*ЛО І»
    Тытульны аркуш «Кагэхізіса» Сымона Буднага
    Сёння Бонскі ўніверсітэт у Нямеччыне рыхтуе факсімільнае выданне «Катэхізіса» Сымона Буднага, прымеркаванае да 400-х угодкаў таленавітага сына беларускай зямлі. Ягонае імя ўключана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячаў славянскай культуры ЮНЕСКО.
    41.	Хто такі Васіль Цяпінскі?
    Васіль Цяпінскі (Амельяновіч) (каля 1530—1600 гг.) — славуты дзеяч беларускай Рэфармацыі. Нарадзіўся ён у вёсцы Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён). У 60х гадах XVI стагоддзя мужны шляхціч удзельнічаў у ваенных паходах на Маскоўшчыну пад харугвамі аршанскага старасты Філона Кміты і падканцлера Астафея Валовіча. Аднак сваё прызванне ён знайшоў не на вайсковай службе, а на ніве асветы і кулыурнай чыннасці.
    Зблізіўшыся з высокаадукаванымі людзьмі таго часу — С. Будным, К. Астрожскім (сынам гетмана Астрожскага) ды іншымі, В. Цяпінскі апынуўся ў цэнтры палемічнай барацьбы, што вялася паміж прадстаўнікамі розных культурна-гістарычных і рэлігійных плыняў.
    Паводле сваіх поглядаў В. Цяпінскі быў прыхільнікам арыянства, г. зн. выступаў супраць вучэння аб Тройцы. Асветнік гэтаксама не прымаў дактрыны анархістаў, што заклікалі да зліквідавання ўсіх гаспадарскіх структураў. На вядомым Лоскім сінодзе 1578 года ён востра палемізаваў з лідэрамі тагачасных «камуністаў» — Аляксандрам Вітрэлінам і Марцінам
    Партрэт Васіля Цяпінскага.
    Паводле гравюры XVI стагоддзя
    Чаховіцам, баронячы ўрад ад іхных нападак і прапануючы памяркоўны шлях удасканалення грамадства.
    Галоўная ж заслуга В. Цяпінскага перад гісторыяй і беларускім народам у тым, што ён на поўны голас заявіў пра неабходнасць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове, заклікаў пашыраць на ёй Слова Божае. Ахвяруючы ўласнымі сродкамі, ён распачынае пераклад Апостальскага Пісьма, закладвае друкарню і выдае ў ёй кнігі Новага Запавету.
    3 творчай спадчыны В. Цяпінскага, на
    42. Адкуль 7 калі прыйшла каталіцкая вера на Беларусь?
    Касцёлы Святой Ганны < бернардынцаў у Вільні. Гравюра XIX стагоддзя
    Паколькі канчатковы падзел хрысціянства на каталіцтва і праваслаўе адбыўся ў 1054 годзе, а аформіўсяў 1204 годзе, то для ранейшага часу больш правільным будзе ўжыванне тэрмінаў «усходні, або візантыйскі, абрад» (пазней — праваслаўе) і «заходні, або рымскі, абрад» (пазней — каталіцызм).
    Гістарычныя крыніцы не даюць адназначнага адказу на пытанне: адкуль і калі было прынятае хрысціянства на Беларусі? У Полацкім княстве ўсходні абрад хутчэй за ўсё быў пераняты непасрэдна з Візантыі і можа нават раней, чым у Кіеве. Ёсць шэраг падстаў, каб сцвярджаць, што адначасова і паралельна ў нас пашыралася і хрысціянства заходняга абраду. Вялікую ролю ў гэтым напачатку адыгралі заходнія місіянеры. Найбольш вядомы з першых прапаведнікаў Слова Божага — святы Бруна Баніфацый, забіты мясцовымі паганцамі ў 1009 годзе недзе на тэрыторыі Беларусі. Каля 1010 года тураўскі князь Святаполк разам са сваімі падданымі прыняў хрост паводле заходняга абраду ад нямецкага біскупа Рэйнберна. Пазней
    жальг захавалася няшмат: няпоўны пераклад Новага Запавету з рукапіснай «Прадмоваю» і каментарамі, а гэтаксама адна старонка «Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак».
    He ўсё задуманае ўдалося яму здзейсніць. Але ягоныя высакародныя намеры, ягоная грандыёзная праграма асветы паспалітага люду ўражвае і выклікае пачуццё павагі й гонару за нашага самаахвярнага прашчура, які глядзеў на некалькі стагоддзяў наперад, усвядоміўшы ролю роднае мовы ў яднанні суайчыннікаў, росквіце нацыі.
    Тураўскае біскупства згадваецца пад 1105 годам у Кіева-Пячорскім патэрыку. Як паказваюць матэрыялы раскопак і архіўныя крыніцы, «лацінскія бажніцы» існавалі ў XII стагоддзі ў Полацку і Смаленску. 3 канца таго ж стагоддзя на тэрыторыю Полацкага княства пашырыўся ўплыў створанага ў 1188 годзе Лівонскага біскупства. У першай палове XIII стагоддзя на полацкіх землях дзейнічала Русінскае біскупства, уключанае ў 1255 годзе ў новаствораную Рыжскую мітраполію.
    У XI—XIV стагоддзях у пашырэнні заходняга абраду на нашых землях прыкметную ролю адыгралі гандлёвыя і культурныядачыненні з краінамі Заходняе Еўропы, асабліва германскімі, кантакты з Нямецкім і Лівонскім ордэнамі. 3 другой паловы XIII стагоддзя за духоўны ўплыў на беларускія землі пачаў змагацца і польскі касцёл. Аднак першая ягоная спроба дамагчыся пратэктарату над нашым рэлігійным жыццём скончылася няўдачаю. У год каранацыі новагародскага князя Міндоўга, у 1252 годзе, адбылося прызначэнне каталіцкага біскупа для ўсяе тэрыторыі, падпарадкаванай князю. На гэтую пасаду спачатку быў кансекраваны польскі дамініканец, Віт. Але з нейкіх прычынаў Віт не быў дапушчаны да кіравання дыэцэзіяй; паводле некаторых звестак, ён нават быў паранены і выгнаны.
    Першым афіцыйным і законным біскупам Вялікага Княства Літоўскага стаў у 1252 годзе немецХрыстыян. Праз колькі гадоў беларускае біскупства было пераўтворана ў арцыбіскупства з непасрэдным падпарадкаваннем папскаму пасаду. Таму заснаванае пазней, у 1387 годзе, Ягайлам Віленскае біскупства нельга лічыць першым на тэрыторыі Княства, бо легітымнасць папярэдняга, закладзенага Міндоў-
    
    гам, пацвярджаецца пістом папы Вітаўту, у якім узнаўляецца даўні прывілей, дадзены Міндоўгу на непасрэднае падпарадкаванне папскаму ласаду. Барацьба за аўтаномію нацыянальнага касцёла ад польскага працягвалася і пасля Вітаўта. Бепаруская шляхта
    дамаглася перавагі: з лершых 18 біскупаў толькі тры — першы, трзці і чацвёрты былі палякі, астатнія — беларусы. Толькі паступова польскі ўплыў пачаў узмацняцца, асабліва пасля катастрафічных войнаў з Масковіяй у XVII стагоддзі.
    43.	Хто такі Астафей Валовіч?
    Астафей Валовіч (каля 1520—1587) — выдатны палітычны дзеяч эпохі Адраджэння, які нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Ён адыграў выключную ролю ў гісторыі нашага гаспадарства. На працягу жыцця Валовіч займаў галоўныя пасады ва ўрадзе Вялікага Княства: найвышэйшага пісара, маршалка дворнага, земскага падскарбія (1561—1566), падканцлера (1566—1579), канцлера (1579—1584), троцкага кашталяна (1569—1579), віленскага кашталяна (з 1579) і, нарэшце, віленскага ваяводы (1584—1587). Ён належаў да эліты тагачаснага беларускага грамадства.
    Неардынарны талент Астафея Валовіча выявіўся ў часе падрыхтоўкі і рэдагавання другога Статута Вялікага Княства 1566 года. Ён прыклаў неверагодна шмат сілаў, каб і ў законах і ў жыцці адстаяць незалежнасць Беларусі пасля падпісання ганебнай Люблінскай уніі 1569 года. Як земскі падскарбій Валовіч кіраваў найскладанейшай, але надзвычай неабходнай гаспадарству зямельнай рэформай сярэдзіны XVI стагоддзя. Узначальваючы Дзяржаўную канцылярыю, ён праявіў вьідатныя дылламатычныя здольнасці, праводзячы замежную палітыку Беларускага гаспадарства, накіраваную на ўмацаванне нашае старажытнае дзяржавы.
    А. Валовіч вызначаўся асабістай мужнасцю. Ён быў сярод тых пюдзей, хто пад сваімі харугвамі вёў беларускае рыцарства да перамогі над Масковіяй у часы надзвычай цяжкай Полацка-Інфлянцкай вайны.