• Газеты, часопісы і г.д.
  • 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

    100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі


    Выдавец: Звязда
    Памер: 80с.
    Мінск 1993
    53.68 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Сёння на Беларусі жыве больш за 12 тысяч татараў, створана культурна-асветнае згуртаванне «Аль-Кітаб», якое выпускае штоквартальнік «Байрам» (свята). У мястэчку Іўе на Г арадзеншчыне дзейнічае мячэць, на жаль, пакуль што адзіная ў Беларусі.
    23.	Чым вызначыліся беларусы ў бітве пад Дуброўнай?
    У пераможнай бітве галоўных сілаў Вялікага Княства Літоўскага ды Польскага Каралеўства з нямецкім Ордэнам 15 ліпеня 1410 года пад Дуброўнай (Грунвальдам) — найбуйнейшай бітве Сярэднявечча, якая прадвызначыла лёс не аднаго еўрапейскага народа, большасць войска Вітаўта складалі беларусы.
    Паводле тагачаснага храніста Длугаша, на пабаявішчы адважна змагаліся беларускія харугвы: Віленская, Гарадзенская, Медніцкая, Смаленская, Полацкая, Віцебская, Пінская, Новагародская, Берасцейская, Ваўкавыская, Драгічынская, Старадубская, Мельніцкая. Вядома ж, сярод іх былі і не названыя храністам
    Дубровенская (Грунвальдская) бітва. Гравюра XYI стагоддзя
    харугвы — Менская, Слуцкая, Варшанская, Амсціслаўская ды іншыя.
    Калі да алошняга часу афіцыйнай гістарыяграфіяй лічылася, што адыход харугваў Вялікага Княства з пабаявішча па якой гадзіне сечы быў панічнымі ўцёкамі, дык даследаванні новых дакументаў пераконваюць, што гэта быў запланаваны тактычны ход Вітаўта, неабходны для размыкання баявых парадкаў цяжкаўзброеных рыцараў ды рассейвання іх па шырокай мясцовасці. Асноўныя сілы Ордэна з левага фланга адразу памкнуліся за «ўцекачамі» і ўвязлі каля абозаў арміі Вялікага Княства. Тым часам на Вітаўтавым крыле да ўступлення палякаў у бітву нямецкіх рыцараў мужна стрымлівалі і
    амаль цалкам палеглі ў лютай сечы беларускія харугвы былой Смаленскай зямлі — Варшанская, Амсціслаўская і Смаленская (якія ў савецкай гістарычнай літаратуры фігуруюць як «русскме смоленскме полкп»).
    Дзякуючы гэтаму ўсё ордэнскае войска неўзабаве было аточана і ў двух вялізных «катлах» дазвання разгромлена хаўруснікамі. Гэтак вырашальнае значэнне для гістарычнай перамогі пад Дуброўнай мелі адмысловы манеўр, бліскуча праведзены вялікім князем Вітаўтам, і мужнасць нашых продкаў. Цана ж гэтае перамогі была надта вялікая: не менш як палова ваяроў, прыведзеных пад Дуброўну Вітаўтам, палегла на пабаявішчы.
    24.	Калі пасяліліся
    на Беларусі габраі (яўрэі)?
    Габраі ўпершыню з'явіліся ў нашым краі яшчэ за часам князя Усяслава. Пазней, у XIV стагоддзі, калі ў Заходняй Еўропе (Нямеччыне, Гішпаніі ды інш.) пачаўся масавы пераслед габраяў, яны знаходзілі прытулак у Вялікім Княстве Літоўскім — краіне, дзе даволі талерантна ставіліся да людзей рознай веры. Іх першыя супольні ўзніклі тут пры
    канцы XIV стагоддзя ў Берасці і Горадні. 3 другой паловы XVI стагоддзя, пасля інтэнсіўнай міграцыі з Нямеччыны і Польшчы, габраі пачалі займаць прыкмётнае месца ў этнічнай структуры насельніцтва Беларусі.
    Пасля анексіі Расеяй нашы землі ўвайшлі ў так званую «мяжу аселасці», па-за якой царскі ўрад у 1794 годзе
    Сінагога ў Менску. Здымак пачатку XX стагоддзя. Цяпер будынак драматычнага тэатра імя М. Горкага
    забараніў габраям сяліцца. Напярэдадні першай сусветнай вайны яны складалі каля 14 працэнтаў усяго насельніцтва Беларусі. Бальшыня іх жыла ў гарадах і мястэчках (нярэдка іх было тут да 50—60 працэнтаў).
    Беларускія габраі займаліся рамёствамі, гандлем, дробным прадпрымальніцтвам, ліхвярствам. Яны жылі замкнёнымі тэрытарыяльнымі супольнямі — кагаламі. Пасля скасавання ў сярэдзіне мінулага стагоддзя кагальнай сістэмы шмат хто з іх пачаў адмаўляцца ад традыцыяў свайго этнасу, засвойваць дасягненні еўрапейскай культуры. У гэты час узнікла новая габрайская літаратура на мове ідыш (што зазнала, дарэчы, прыкметны ўплыў беларускай мовы).
    У 20-х гадах XX стагоддзя гэтая мова была адной з чатырох дзяржаўных моваў БССР. На ідыш выходзілі часопісы і газеты, былі габрайскія аддзелы ў Інстытуце Беларускай культуры і Беларускай Акадэміі навук, у музеях, працавалі тэатры, навучальныя ўстановы.
    Пад час другой сусветнай вайны ў выніку фашысцкага генацыду загінула 300 тысяч беларускіх габраяў. Калі ў 1926 годзе яны складалі 8,2 працэнта насельніцтва БССР, дык у 1959 годзе — толькі 1,8 працэнта. Паводле перапісу 1989 года, у Беларусі налічвалася 112 тысяч габраяў, або трохі болей за 1 працэнт. Апошнім часам павялічылася колькасць габраяў, што эмігруюць з Рэспублікі Беларусь у Ізраіль, 3LUA ды іншыя краіны.
    Беларускія габраі далі свету выдатных вучоных, пісьменнікаў, мастакоў, дзяржаўных дзеячаў. Сярод іх — філосаф Саламон Майман (Хейман), гравёр Гершка Ляйбовіч, класік габрайскай літаратуры Мендэле Мойхер-Сфорым, стваральнік мовы эсперанта Людвік Заменгаф, мастак Марк Шагал, класік беларускай літаратуры Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік), фізік-тэарэтык Якаў Зяльдовіч, скульптар Заір Азгур, пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў, першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, фізіка-хімік Віталь Гальданскі.
    25.	Хто такі Казімір Ягайлавіч?
    3 1440 да 1492 года вялікакняскі пасад займаў Казімір Ягайлавіч (1427—1492), які з 1 447 года быў адначасова і каралём польскім. Пасля гібелі ў бітве з туркамі пад Варнай (1444 год) ягонага брата Уладзіспава Казімір стаў адзіным прадаўжальнікам дынастыі Ягайлавічаў.
    Час Казіміра — гэта час эвалюцыі дзяржаўнага ладу Вялікага Княства ад неабмежаванай манархіі ўзору Вітаўта да манархіі парламенцкага тыпу. Менавіта пры ім узмацняецца роля Рады ў кіраванні дзяржавай. Паны-рада практычна ажыццяўлялі ўладу, калі віленскі пасад заняў
    13-гадовы князь. Рада выступала таксама як найвышэйшы выканаўчы орган і ў часе працягпых ад'ездаў гаспадара з Княства паспя таго, як ён атрымаў польскую карону. Да заслугаў Казіміра трэба аднесці яго заканатворчую дзейнасць. Пры ім у 1468 годзе быў створаны Судзебнік, які стаў першай спробай кадыфікацыі беларускага права.
    У вонкавай палітыцы Казімір імкнуўся да захавання тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы: у 1444 годзе забраў у Польшчы захоппеную ёю раней Дарагічынскую зямлю, захаваўу складзе Вялікага Княства Валынь, якой дамагаліся палякі.
    Гэты гаспадар змог даволі працяглы час забяспечваць мірнае развіццё краіны. Але сродкі забеспячэння былі не заўсёды прымальныя і перспектыўныя для магутнасці і ўплывовасці Вялікага княства. Калі ў выніку вайны з Тэўтонскім Ордэнам (1456—1 466 гады) гэты адвечны сулернік быў канчаткова разбіты і перайшоў у васальную залежнасць, то на ўсходзе — супраць маладой Маскоўскай дзяржавы і Крымскага ханства — наш манарх дзейнічаў нерашуча. Паводле дамовы 1449 года паміж Казімірам і Васілём II Вялікае Княства адмаўлялася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі і Пскоў. Масква ж пасля вызвалення ад мангола-татарскага іга набірала агрэсіўную актыўнасць у заходнім кірунку. Вынікам гэтай актыўнасці сталася змова ў Кіеве супраць Казіміра, выкрытая ў 1481 годзе.
    Закончыў жыццё Казімір Ягайлавіч у Горадні ў 1492 годзе. Пахаваны ў Кракаве ў капліцы Святога Крыжа.
    Вялікі князь Казімір.
    Надмагільная скульптурная выява
    26.	Што такое
    магдэбургскае права?
    У часы Сярэднявечча беларускія гарады былі цэнтрамі рамяства, гандлю, культуры, адміністрацыі ды абарончымі збудаваннямі. У XIV—XVI стагоддзях многія з іх атрымапі права на самакіраванне, так званае магдэбургскае, або майдэборскае, права (ад назвы нямецкага горада Магдэбург, які здаўна жыў паводле самакіравання).
    Прывілеі на самакіраванне, што
    выдаваліся за подпісам вялікага князя, ні ў якім разе не супярэчылі традыцыйнаму мясцоваму праву, а пазней — беларускім агульназемскім законам і тым больш не адмянялі іх. Яны толькі пашырапі і пагпыблялі старасвецкае звычаёвае права,
    а з часам і агульнадзяржаўнае заканадаўства, улічваючы менавіта спецыфіку
    гарадскога жыцця. Такім чынам, магдэбургскае права было па сутнасці толькі своеасаблівым адгалінаваннем тагачасных законаў Вялікага Княства. А паколькі не
    Полацкаягарадская пячатка. 1635 год
    ўсе нашыя гарады
    жылі паводле самакіравання, то магдэбургскае права можна назваць яшчэ й адметным накірункам тагачаснага беларускага гарадскога права.
    Першымі ў Беларусі магдэбургскае права ўвялі Вільня (1387 год) і Берасце
    (1 390 год). Пазней, у XV—XVI стагоддзях яго здабылі жыхары Горадні, Слуцка,
    Полацка, Менска, Новагародка, Слоніма, Магілева, Пінска ды інш.
    Згодна з прывілеем на магдэбургскае права, у горадзе ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваяводаў і старастаў. Гарадское кіраванне ўзначальваў войт, прызначаны вялікім князем. Разам з ім дзейнічала гарадская рада, што складалася з 12—20 мяшчанаў-радцаў. Існаваў судовы орган па крымінальных справах — лава, куды ўваходзілі лаўнікі пад старшынствам войта. Штодзённымі справамі займаліся бурмістры, выбраныя гарадскою радай. Гарадская рада і лава разам складалі магістрат.
    Мяшчане вызваляліся ад шэрагу феадальных павіннасцяў — нарыхтоўкі сена, выдзялення фурманак і інш., якія яны неслі дагэтуль разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя лыоты. Так, мяшчане Вільні, Полацка і некаторых іншых гарадоў магдэбургскім правам вызваляпіся ад мыта на тэрыторыі ўсяго Вялікага Княства. Гарады з магдэбургскім правам — Менск, Полацак, Зэльва — у адрозненне ад звычайных гарадоў мелі права двойчы на год праводзіць міжнародныя кірмашы, прычым прыезджыя купцы (а яны, дарэчы, былі з усяе Еўропы) мусілі прадаваць тавар толькі оптам, ад чаго горад меў значную выгаду.
    Гаспадар іўрад Вялікага Княства ўсяляк заахвочвалі гарады да самакіравання, бо былі непасрэдна зацікаўленыя ва ўмацаванні іх эканамічнага становішча: чым багацейшы быў горад, тым болей
    Ратуша ў Магілеве, які атрымаў магдэбургскае права ў 1577 годзе
    падаткаў ён уносіў у дзяржаўную скарбонку. Апрача таго, жыхары гарадоў з магдэбургіяй узамен на палітычныя і грамадзянскія свабоды ўскладалі на сябе дадатковыя абавязкі, у прыватнасці рамантаваць і паднаўляць за свой кошт абарончыя ўмацаванні.
    Магдэбургскае права праіснавала ў нас да канца XVIII стагоддзя і было зліквідаванае пасля анексіі Беларусі Расейскай імперыяй.
    27.	Чым адметнае княжанне
    Аляксандра?
    Аляксандр з Ягайлавічаў (1461—1506) вызначаўся мяккім характарам, памяркоўнасцю, любіў музыку ды спевы. Вялікакняскі пасад ён заняў у 1492 годзе пасля смерці бацькі, вялікага князя Казіміра. Адразу ж з патрабавання ўрадоўцаў гаспадар мусіў выдаць прывілей, паводле якога абавязваўся весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі пасля ўзгаднення з панамі-радай, сваёй воляй нічога не адмяняць, без згоды рады не рабіць прызначэнняў на дзяржаўныя пасады ці змяшчэнняў з іх, распараджацца фінансамі толькі пад яе кантролем. Такім чынам, прывілей 1492 года істотна абмяжоўваў непадзельную ўладу манарха на карысць шляхты.