100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Выдавец: Рэдакцыя газеты «Звязда»
Памер: 80с.
Мінск 1993
53.68 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ЗВЯЗАА
1993
ББК 63.3 (2 Бел) С 81
УДК 947.6 (076.3)
Складальнікі I. Саверчанка, Зм. Санько Падбор ілюстрацый зрабіў Я. Кулік
У афармленні вокладкі выкарыстаны малюнак У. Лукашыка
100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі /Уклад.
С 81 I. Саверчанка, Зм. Санько,— Мн.: рэдакцыя газеты «Звязда», 1993.—80 с.
Упершыню асобным выданнем выпускаецца папулярна-асветніцкая кніга па гісторыі нашай Бацькаўшчыны ў пытаннях і адказах, разлічаная на шырокае кола чытачоў. Можа быць выкарыстана як дапаможны матэрыял пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў навучальных установах краіны.
с 0503020903
ББК 63.3 (2 Бел)
© Складанне I. Саверчанка, Зм. Санько, 1993
«н
яма больш занядбанай дзедзіны ў сьветавой
	 пісьменнасьці, як гісторыя паняволеных народаў», — гэтыя словы Вацлава Ластоўскага, напісаныя шмат гадоў таму, і сёння застаюцца для нас надзённымі. Знаходзячыся паміж суседзяў — учарашніх братоў па «сацыялістычным лагеры», якія шпарка адраджаюць сваю дзяржаўнасць, трывала ўсталёўваюць незалежнасць,— мы востра адчуваем праўдзівасць гэтых словаў ды, прачынаючыся да нацыянальнага жыцця, хочам зразумець сваё месца ў свеце, асэнсаваць, кім мы былі, як сталася, што дайшлі да такога стану, на які шлях нам узбіцца, каб прыйсці да лепшае долі.
Але не так проста паталіць прагу ведаў аб сваёй мінуўшчыне, бо справа іх папулярызацыі, на жаль, у нас вельмі занядбаная. I таму не дзіўна, што «сярэднестатыстычны» беларус ведае з гісторыі каго заўгодна — Дзмітрыя Данскога, Пятра I, Суворава, урэшце Кромвеля, Напалеона, Пілсудскага, толькі не сваіх нацыянальных герояў. Вось для такога беларуса, з абрабаванай памяццю, але з жаданнем далучыцца да сваіх каранёў, і стваралася гэтая кніга.
Прызначэнне і абумовіла выбар жанру — «у пытаннях і адказах». Зразумела, гэтакі падыход у падачы гістарычнага матэрыялу мае свае хібы, найперш фрагментарнасць выкладу і, вядома ж, саступае сістэматычнаму агляду гісторыі, замінае панарамнаму ўспрыманню яе.
Аднак, з другога боку, пэўнасць пытанняў, лаканічнасць і даступнасць адказаў, засяроджанасць на ключавых момантах, падзеях і асобах дае істотныя перавагі такому падыходу, асабліва калі мець на ўвазе непадрыхтаванасць чытача.
Шмат каму, напэўна, будзе нязвыкла сустрэць тут нетрадыцыйныя погляды і на «адзіны старажытнарускі народ», і на ўзнікненне Вялікага Княства Літоўскага, і на «залаты век» у гісторыі нашае дзяржавы, і на вуніі з Польшчай, і на расейскую акупацыю (вядомую як «уз'яднанне»), і, мабыць, на многае іншае. Ды гэта й не дзіва, бо стэрэатыпы занадта глыбока ўеліся ў нашу свядомасць. Нас столькі гадоў кармілі хлуснёю, што мы і самі ўжо амаль паверылі ў сваю другаснасць, у сваю ніжэйшасць.
Сталася так, што хцівыя суседзі парасцягвалі нашы скарбы, прысвоілі нашы святыні, зрабілі ўсё, каб адбіць нам памяць, а цяпер, пасміхаючыся, часам кажуць: «А хіба ў вас нешта было? Ды каб не мы, вы б дагэтуль у лапцях хадзілі». Кім бы мы былі, «каб не яны», няхай кожны разважыць сам, прачытаўшы кнігу. Урэшце, на гэтае, 101-е, пытанне лепей за ўсё адказаць не словамі, а настойлівай працай па адраджэнні нашае мовы, культуры, гаспадаркі, па ўмацаванні нашае дзяржавы, спадзеючыся перадусім на свае сілы і на свой розум.
Аўтары гэтае кнігі — навукоўцы розных кірункаў. Усіх іх задзіночвае імкненне паказаць праўдзівую гісторыю, з гледзішча інтарэсаў Беларусі, імкненне даць нарэшце народу магчымасць паглядзець на мінуўшчыну не чужымі, да чаго нас доўга прывучалі, а сваімі вачыма.
Лічым сваім абавязкам выказаць шчырую падзяку Яўгену Куліку, Аляксею і Ірыне Марачкіным, Міколу Купаву, Уладзіміру Крукоўскаму, якія ініцыявалі гэтую працу і бескарысліва дапамагалі ў яе ажыццяўленні.
Іван САВЕРЧАНКА Зьміцер САНЬКО
1.	Якія старажытныя плямёны былі
нашымі продкамі?
Ужо з глыбокай старажытнасці на Бепарусі жылі розныя, пераважна індаеўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славянабалцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу.
Згодна з летапісам і археалагічнымі даследаваннямі паўднёвую і цэнтральную частку Беларусі займалі драгавічы (дрыгавічы), Пасожжа—радзімічы, Падзвінне і паўночнае Падняпроўе — крывічы. Яны складалі саюзы плямёнаў, мелі свае гарады і дзяржавы — княствы. 3 балцкіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі летапісы захавалі нам назовы літвы і яцьвезі, якія жылі на захадзе і паўночным захадзе.
Матэрыяльная і духоўная культура славянскіх плямёнаў — продкаў беларусаў, як сведчыць археалогія, мала розніліся між сабою. Выключэнне складаюць упрыгожанні, асабліва металічныя скроневыя колцы. У драгавічанак гэта былі зярнёныя буйныя пацеркі, у крывічанак — бранзалетападобныя колцы, на Пасожжы насілі колцы сяміпрамянёвыя.
Найважнейшую ролю ў нашай старажытнай мінуўшчыне адыгралі крывічы. Яны ўтварылі першую вядомую з
Жаночыя ўпрыгожанні — скроневыя колцы — крывічанак (вялікае), драгавічанак (злева) і радзімічанак (справа)
летапісаў беларускую дзяржаву — Полацкае княства. 3 XIII стагоддзя на авансцэну гісторыі выходзіць Новагародак (Наваградак). Беларусы Панямоння, падпарадкаваўшы суседняе племя літву, заклалі падмурак нашай новай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.
3 умацаваннем дзяржаўных інстытутаў у выніку інтэграцыйных працэсаў да XII стагоддзя плямёнавы падзел на Беларусі ў асноўным знікае. Назовы ж крывічы (Крьівія), а пазней ліцьвіньі (Літва) пачынаюць азначаць дзяржаўную прыналежнасць, з'яўляючыся гістарычнымі этнонімамі беларусаў.
2.	Калі на беларускай зямлі
з’явіліся курганы?
Курганы — гэта земляныя насыпы над старажытнымі магіламі памерлых, звычайна круглыя ў плане, пярэчнікам у сярэдзіне 5—10 метраў, вышынёй 1—2 метры. Сустракаюцца пераважна скапленнямі. На Беларусі яны з’явіліся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да Нараджэння Хрыстова і былі вядомыя пераважна на Падняпроўі і Палессі. У другой палове 1га тысячагоддзя і на пачатку 2-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым пад кургановымі насыпамі хавала нябожчыкаў усё славянска-балцкае насельніцтва Беларусі. 3 умацаваннем хрысціянства звычай насыпання курганоў сярод гараджан знікае ў XI стагоддзі, у сельскай мясцовасці — у XIII—XIV стагоддзях. Паводле дахрысціянскіх веранняў курганы былі дамоўкамі памерлых. Нябожчыкам «на той свет» ставілі посуд з рытуальнай ежай, клалі прылады працы і зброю.
Крывіцкія курганы на Ушаччыне
У народзе курганы часцей называюць капцамі або валатоўкамі. Часам іх памылкова лічаць татарскімі або французскімі ці шведскімі магіламі. Шмат якія паданні гавораць, што ў курганах схаваныя скарбы, апе гэта не адпавядае сапраўднасці. Кургановых могільнікаў на Беларусі больш за 6 тысяч. Яны — неацэнныя помнікі археалогіі і таму ахоўваюцца дзяржавай. Іх разбурэнне караецца законам.
3.	Якіх багоў шанавалі нашыя продкі ў дахрысціянскія часы?
Да прыняцця хрысціянства продкі беларусаў прытрымліваліся паганскіх (язьічніцкіх) веранняў, для якіх было характэрнае шматбожжа. Адным з галоўных багоў быў Пярун. бог грому і маланкі, дажджу, апякун вайсковай справы і княскай дружыны. I дагэтуль маланку ў Беларусі называюць перуном. Лічылася, што бог Пярун трымае ў руках каменныя жорны, і, удараючы адным каменем аб другі, выклікае гром і маланку. Старажытныя каменныя сякеры, якія нярэдка выпадкова знаходзілі, называлі перуковымі стрэламі, лічылася, што парашок, нацёрты з іх, дапамагае ад розных хваробаў.
У пэўнай меры праціўнікам Перуна ўяўляўся Вялес (Валос), бог жывёлагадоўлі і багацця, уладар замагільнага свету, апякун абрадавай паэзіі і паганскіх святароў-валхвоў. Да культу Вялеса мелі дачыненне і легендарныя асілкі-волаты. Археалагічныя і фальклорныя матэрыялы даюць падставы лічыць, што на тэрыторыі Бепарусі Вялес быў галоўным богам. У многіх мясцінах захаваліся прысвечаныя яму велізарныя камяні (пазней іх называлі камянямі-краўцамі, чортавымі камянямі і г. д.). Вялес меў дачыненне і да ўшанавання вытокаў рэк, найбольш цесна з яго культам звязаны р. Вілія (Вялля) і заснаваны на ёй крывічамі горад Вільня.
Богам вясновай урадлівасці і плоднасці, а таксама нябескым вершнікам лічыўся Ярыла, які «сумяшчаў» функцыі аграрную і вайсковую. Ёсць ладставы лічыць, што Ярыла ўяўляўся ці сынам, ці адной з іпастасяў Перуна. Богам сонца быў Сотвар, які ў розных мясцовасцях мог
Невельскі стод. Двухаблічная выява паганскага бога.
насіць і іншыя імёны. Багіняй дабрабыту і ўрадлівасці, апякункай сямейнага жыцця ў нашых продкаў была Цёця, якую ўяўлялі мажной высокай жанчынай з жытнім вянком на галаве, з хлебам і іншымі пладамі ўраджаю ў руках. Багіняй вясны, дзявочай прыгажосці і кахання была Лёля (Ляля), яе ўяўлялі ў выглядзе маладой прывабнай дзяўчыны. 3 культам Лёпі звязана распаўсюджаная на Палессі назва бусла — «лялека» (згодна з народным павер'ем, бусел прыносіць дзяцей). Богам агню і апекуном кавальства быў Жыжаль, богам зімы, марозу і холаду — Зюзя. Нязгасны святы агонь называўся Зніч (адсюль слова «знічка»}. Ранішні і вечаровы заранкі ўвасаблялі адпаведна сёстры Дзянніца і Вечарніца (Вячорка). Са старажытнай міфалогіі вядомы таксама вобраз далёкага першапродка беларусаў — Боя (Бая) з вернымі сабакамі Стаўры іГаўры.
4.	Якія беларускія дзяржавы былі ў старажытнасці?
Элементы дзяржаўнай арганізаванасці на Беларусі існавалі задоўга да яе пісьмовай гісторыі. 3 VI стагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым на большую частку нашага краю пачынае пранікаць спавянскае насепьніцтва. Яго змешванне з мясцовыМІ балцкімі плямёнамі Вяло да фармавання старабеларускага этнасу і своеасаблівай культуры, якую археолагі называюць Банцараўскай (паводле наймення гарадзішча каля вёскі Банцараўшчына пад Менскам). Ёсць шэраг сведчанняў, што нашы продкі ўжо тады мелі пэўныя формы
дзяржаўнасці. Пазней, з VIII стагоддзя, з новай хваляй славянізацыі Беларусі, з фармаваннем крывіцкага, драгавіцкага і радзіміцкага плямёнавых саюзаў узнікаюць I дзяржавы. 3 X стагоддзя на Беларусі найбольш вядомьія — Полацкае, Смаленскае і Тураўскае княствы. Апошнія неўзабаве трапілі ў залежнасць ад Кіева. Полацкае ж княства было цалкам самастойнай старабеларускай дзяржавай, з усімі адпаведнымі атрыбутамі — суверэннай уладай князя і веча, адміністрацыяй, сталіцай, войскам, грашовай сіс-