паэта. 33. Калі была створана першая беларуская канстытуцыя? Распрацоўка канстытуцыйнага права ў Беларусі пачалася яшчэ ў XIV стагоддзі ў агульназемскіх і абласных прывілеях, але ў іх былі толькі асобныя нормы, якія забяспечвалі правы шляхты. Зыходным момантам у развіцці канстытуцыйнага права ў нашай дзяржаве паслужыў прывілей вялікага князя Казіміра 1447 года. Наступным этапным дакументам быў прывілей вялікага князя Аляксандра 1492 года, Але найбольш поўна канстытуцыйныя нормы былі выкладзеныя ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і асабліва 1588 года. Статут 1588 года прадугледжваў крымінальную адказнасць шляхціча за забойства простага чапавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, абмяжоўваў лакаранне непаўналетніх (да 16 гадоў). Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Гэтая ідэя была накіраваная найперш супраць дэспатызму гаспадара і буйных феадалаў, яна супра- цьпастаўлялася с яр эдн яве чна й тэакратычнай . №я44<М«ІГ< rtf* Kifl.A (Гі ТЭОрЫІ П8ХОД" ЖНЯПЯЫІПТЛ Tftrrf» ЦМ жання і сутнасці ; дзяржавы. Характзрна, што Статут 1588 года ігнараваў акт Люблінскай вуніі, замацоўваў і юрыдычна афармляў незалежнасць Беларус- ЗлМГ» nfUA (П ЖЛ<ТМ кага гаспадарства. Ён абавязваў урад вяр- нуць адлучаныя Статут Вялікага Княства ад Вялікага КняЛітоўскага 1538 года, ства землі, завыдадзены ў Вільні ў бараняў прызнадрукарні Мамонічаў чаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёю «чужаземцаў і загранічнікаў», у тым ліку і палякаў, захоўваў адасобленасць дзяржаўных устаноў, войска, зака- надаўства, эканомікі і фінансаў. Статут 1588 года быў надрукаваны ў Вільні, у друкарні Мамонічаў, на бела- рускай мове, а пазней неаднакроць перакладаўся на іншыя еўрапейскія мовы — польскую, нямецкую, украінскую, расейскую. Ён завяршыў кадыфікацыю права ў Вялікім Княстве. Паводле дасканаласці і лагічнай завершанасці яму не было роўных у тагачаснай Еўропе. А абвяшчэнне ідэі верхавенства права ў перыяд феадалізму сведчыла аб зараджэнні новай дзяржаўнаправавой тэорыі. Наш Статут значна ўплываў на заканатворчасць суседніх народаў: яго выкарыстоўвалі пры кадыфікацыі прускага права, ён быў крыніцаю права ў Польшчы і на Украіне, ужываўся ў судах Латвіі і Эстоніі. Многія артыкулы Статута без зменаў перайшлі ў расейскае Саборнае ўлажэнне. Усё гэта сведчыць пра высокі ўзровень развіцця юрыдычнай думкі і дзяржаўных інстытутаў Беларусі ў яе «залатую пару». 34. Што такое паны-рада? Паны-рада — гэта найвышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялікага Княства Літоўскага, які вырашаў галоўныя пытанні ўнутранай і замежнай палітыкі гаспадарства, адыгрываў значную ролю ў абранні вялікага князя, абароне дзяржавы, падрыхтоўцы законапраектаў. У склад Рады ўваходзілі: ваяводы (кіраўнікі адміністрацыі тэрытарыяльных адзінак — ваяводстваў), кашталяны (каменданты замкаў і адначасова адміністратары зямельных уладанняў вялікага князя), маршалак земскі (старшыня на паседжаннях Рады і Сойму), маршалак дворны (начальнік шляхты, што служыла пры двары вялікага князя), найвышэйшы гетман (галоўны начальнік узброеных сілаў), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), земскі падскарбі (міністр фінансаў). Сярод радных паноў былі магнаты са знакамітых вялікакняскіх родаў — Радзі- вілаў, Сапегаў, Хадкевічаў, Гаштаўтаў, Храптовічаў, Глінскіх, Глябовічаў, Гальшанскіх, Забярэзінскіх, Іллінічаў, Кязгайлаў, Кішак, Няміраў, Осцікаў, Астрожскіх, Пацаў, Солтанаў, Багавіцінавічаў. 3 канца XV стагоддзя роля Рады ў агульнадзяржаўным жыцці ўсё больш узрастала — з дарадчага органа пры гаспадары яна паступова ператварылася ў самастойны орган улады. Аб'яднаўшы свае намаганні, паны-рада з часам дамагліся абмежавання ўлады вялікага князя. Так, у 1492 годзе вялікі князь Аляксандр мусіў выдаць прывілей, які істотна абмежаваў ягоныя правы як ва ўнутраных, так і ў замежных справах: прынцыповыя пытанні дзяржаўнай палітыкі ён не меў права развязваць без згоды Рады. На працягу ўсяго часу свайго існавання Рада мела выключна важнае значэнне ў палітычным, эканамічным і духоўным жыцці Вялікага Княства. 35. Што такое Вялікае Княства Літоўскае? Вялікае Княства Літоўскае — гэта сярэднявечная Беларуская дзяржава, што паўстала ў XIII—XIV стагоддзях на эканамічным і культурным грунце старадаўніх княстваў — Полацкага, Турава-Пінскага ды Смаленскага ў выніку збірання ў XIII стагоддзі Новагародкам вакол сябе суседніх земляў, у тым ліку і тых, што засялялі плямёны літва, латыголь, яцвязь і інш. Азначэнне гэтай дзяржавы як беларускай мае пад сабою дастатковыя падставы: утварэнне яе дыктавалася інтарэсамі беларускіх феадалаў, беларускія землі складалі аснову эканамічнай і вайсковай магутнасці Княства, панавальнае месца ў ім заняла беларуская мова і культура, a дзяржаўнае заканадаўства развівалася з традыцыйнага беларускага права. У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўлення і ўмацавання — XIII—XIV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці — XV — першая палова XVII стагоддзя; паступовага аслаблення і заняпаду — другая палова XVII — канец XVIII стагоддзя. Пачатковы этап станаўлення новай Беларускай дзяржавы характарызаваўся моцнымі цэнтралізацыйнымі тэндэнцыямі Новагародка, ягонай зацятай барацьбой з Жамойцяй, Галіцка-Валынскай зямлёю, a гэтаксама з крыжакамі — Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі. I далей Вялікае Княства няспынна імкнулася да пашырэння сваіх межаў шляхам прамых заваёваў у часы Альгерда (1345—1377) і Вітаўта (1392—1430). Абшары Беларускага гаспадарства павялічваліся і шляхам мірнага пераходу пад ягоную юрысдыкцыю суседніх дзяржаваў, яскравы прыклад чаго — добраахвотнае далучэнне да Княства ў 1559—1560 гадах Інфлянтаў, якія шукалі паратунку ад Маскоўшчыны. Экспансіянісцкая палітыка Вялікага Княства, уваходжанне ў яго склад велізарных абшараў Усходняй Еўропы надавалі нашай дзяржаве характар імперыі. Асабліва гэта датычыць часоў Вітаўта, калі ўлада манарха была неабмежаванай, межы гаспадарства сягалі Балтыйскага і Чорнага мораў, а пад яго пратэктаратам знаходзіліся Ноўгарад Вялікі, Пскоў і Разань. Дый пазней Княства абвяшчала свае прзтэнзіі на першынства ў славянскім свеце і не толькі ў ім, напрыклад у перыяд княжання Сцяпана Батуры, калі нават паўстаў план крыжовага паходу «праз Маскву на Турэччыну». Але сказанае, вядома, менш за ўсё датычыць другой паловы XVII—XVIII стагоддзяў, калі Вялікае Княства перажывала глыбокі заняпад і паступова страчвала свае землі. Урэшце, пры канцы XVIII стагоддзя яно ўвогуле было зліквідавана. Палітычны лад Беларускага гаспадарства, які, вядома, зазнаваў эвалюцыю, у перыяд росквіту вызначаўся наяўнасцю найвышэйшага заканадаўчага органа — ГалоўнагаЗ'езда (Сойму), дэпутаты якога абіраліся на павятовых сойміках шляхты. Дастаткова моцнай і дасканалай з'яўлялася выканаўчая ўлада Княства на чале з вялікім князем. На чале гарадоў, якія мелі самакіраванне, гэтак званае магдэбургскае права, стаялі войты, прызначаныя манархам. Справаводства ва ўсіх дзяржаўных установах Княства вялося на беларускай мове, як таго і патрабаваў Статут. На ўсіх землях гаспадарства пачынаючы з XV стагоддзя дзейнічаў адзіны, агульнапрыняты збор законаў, уносіць змены ў які мясцовай адміністрацыі не дазвалялася. Існавала цвёрдая грашовафінансавая і падаткавая сістэма. Усе ўласнікі Княства — землеўладальнікі, арандатары, мытнікі ды іншыя, цэнтралізавана ўносілі падаткі ў агульную гаспадарскую скарбонку. Сабраныя грошы скарыстоўваліся на рэчпаспалітыя патрэбы: пераважна на ўтрыманне адміністрацыйнага і судовага апарату ды вайсковыя справы. У нашай дзяржаве дзейнічапі адзіныя прынцыпы судовага і адміністрацыйнага ўпарадкавання; быў прыняты агульны парадак прызначэння кіраўнікоў земляў, ваяводстваў і паветаў, якія мелі роўныя правы і абавязкі; паўсюль існавапі аднолькавыя правілы выбараў на Дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага «Пагоня». Малюнак 1575 года Вялікае Княства Літоўскае часоў Вітаўта на палітычнай карце Еўропы соймікі і Галоўны З'езд; манархам вызначаўся адзіны для ўсіх парадак і нават адны і тыя ж дні правядзення павятовых шляхецкіх соймікаў; нарэшце, існавала адзінае войска і адзіныя вайсковыя законы. Усялякія сепаратысцкія памкненні далучаных да Княства земляў, ваяводстваў, паветаў ці проста асобных моцных феадалаў лічыліся парушэннем законаў Княства, дзяржаўным злачынствам і таму жорстка пераследавапіся. Своеасаблівым феадальны «федэралізм» у Вялікім Княстве меў месца толькі на пачатку ўваходжання новых земляў у склад гаспадарства, у пэўны «пераходны перыяд», калі далучаныя абшары «асвойваліся». Але ён, як правіла, з часам разбураўся пад націскам агульнай унітарнай тэндэнцыі, што панавала ў Беларускай дзяржаве, асабліва з канца XIV стагоддзя, калі Вітаўт на працягу 1392— 1 396 гадоў дарэшты зліквідаваў сістэму мясцовага (удзельнага) княжання. 3 другой паловы XV стагоддзя цэнтралізацыйныя працэсы яшчэ больш паскорыліся, бо набылі вагу агульнагаспадарскія законы. Беларускай дзяржаве быў уласцівы адносна дэмакратычны лад, найвышэйшы ў Еўропе ўзровень развіцця тэорыі права і дасканаласць судовай практыкі, непасрэднымі вынікамі чаго. сталіся — адсутнасць жорсткай тыраніі, усталяванне абмежаванай манархіі, урадавая абарона грамадзянскіх правоў і свабодаў, набліжэнне да рэлігійнай і этнічна-культурнай цярпімасці ды інш. оконтелэдчбшого |(НА!Т14 Днтшкігі . IUC0HM6 МГІіЦНСКОМі Д*1Ы. * ф"п« . Кодэкс артыкулаў, паводле якіх дзейнічаў найвышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства (Вільня, 1586) Гэтыя рысы даўняй Беларускай дзяржавы прыкметна адрознівалі яе ад суседняй Маскоўшчыны, дзе панавала жорсткая таталітарная сістэма, дэспатызм дзяржаўных структураў, поўная грамадзянская неабароненасць асобы, адсутнасць элементарных палітычных свабодаў. Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае — гэта спецыфічнае дзяржаўнае ўтварэнне, што існавала ў XIII—XVIII стагоддзях у геаграфічным цэнтры Еўропы, пераемніцай якога — пасля працяглага знаходжання нашых земляў у складзе Расейскай імперыГ — была Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 года, у пэўнай меры ўтвораная ў 1919—1920 гадах Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, I, урэшце, сёння пераемніцай гістарычных і культурных традыцый Вялікага Княства з'яўляецца суверэнная Рэспубліка Беларусь.