36. Чаму на Беларусі маскоўскага цара Івана IV называюць Жахлівым? Маскоўскі цар Іван IV (1530—1584) увайшоў у беларускую гісторыю як захопнік і кат: распачаўшы вайну супраць Вялікага Княства, у 1563 годзе захапіў Полацак, у якім чыніў жудасныя забойствы, дзесяткі тысяч людзей выводзіў у няволю, рассылаў па Беларусі карныя аддзелы для расправы над простым людам. За 1 6 гадоў панавання ягоных ваяводаў на Полаччыне край гэты настолькі здзічэў і абязлюдзеў, што на аднаўленне яго давялося браць людзей з іншых мясцінаў Беларусі. He менш крыві ліў Іван IV і ў сваёй дзяржаве, дзе гады апрычніны сталіся сапраўднай вакханаліяй садызму. Прыкладам, у Ноўгарадзе Вялікім узімку 1570 года апрычнікі больш за месяц забівалі па ВіО4 38. ©. Заходнееўрапейская карыкатура 1581 года, на якой Іван IV паказаны як усходні дэспат. Злева і справа — царскія каты, а за імі — натоўпы мужчын, жанчын і дзяцей, асуджаных на смерць 500—1000 чалавек штодзённа. Ды вось жа дзіва: у памяць свайго народа каранаваны маньяк увайшоў як жорсткі, але справядлівы суддзя, «грозный царь Кван Васнльевнч». Спрыялі гэтаму асаблівасці расейскага нацыянальнага характару, прынамсі манархісцкія ілюзіі. Адсюль — апалогія тыранства, ідэалізацыя гэтага цара ў расейскай гістарычнай пітаратуры. На Беларусі ж успрыманне Івана IV адпавядала ягоным чорным справам. Тут, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, дзе хадзілі жудасныя чуткі пра яго неверагодную лютасць, маскоўскі цар быў не «грозны», а жахлівы. У ангельскую мову ён так і ўвайшоў як John Terrible, у нямецкую — як Iwan der Schrekliche. I ў беларускай гісторыі гэта Іван Жахлівы. 37. Што такое Люблінская вунія? Люблінская вунія — гэта часовы вайскова-палітычны хаўрус, падпісаны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам улетку 1569 года на Сойме ў Любліне. Урад Княства, якое ў гэтым часе вяло цяжкую вайну з Масковіяй, мусіў падпісаць ганебнае пагадненне з Польшчаю ўзамен на вайсковую дапамогу. Заключны Акт Люблінскага Сойму, у аснову якога быў пакладзены праект польскіх паслоў, а не той, што прапаноўвалі дэлегаты Вялікага Княства, прадугледжваў, як таго дамагаліся палякі, зліццё дзвюх дзяржаваў у адзінае цэлае, забараняў правядзенне ў Княстве асобных Соймаў, ліквідоўваў вялікакняскі Статут, адмяняў звычайны парадак абрання вялікага князя, дазваляў палякам свабодна набываць землі і даставаць усякія пасады на абшарах Беларускага гаспадарства. Адным словам, «Акт аб вуніі» ў прапанаванай палякамі рэдакцыі рыхтаваў глебу для інкарпарацыі, г. зн. поўнага ўваходжання Вялікага Княства ў склад Польскага Каралеўства. I хоць нашы паслы змушаныя былі супроць свайго жадання падпісаць гэты акт, мары палякаў засталіся тады няздзейсненымі. Дзякуючы цвёрдай палітычнай лініі найвышэйшых урадоўцаў Княства, найперш Астафея Валовіча, Яна Хадкевіча, Лева Сапегі, аніякага паяднання ў сапраўднасці не адбылося. У 1576 годзе новы вялікі князь Сцяпан Батура сваім першым Прывілеем ад 8 ліпеня цалкам адмяніў усе пастановы Люблінскага Сойму, што прыніжалі годнасць Беларускага гаспадарства. У гэтым Пры- 38. Што такое рэч паспалітая? Тзрмін «рэч паспалітая» з’яўляецца літаральным перакладам з лаціны res publica і азначае наогул усялякую агульную справу, дзяржаву, ці гаспадарства. Нашы продкі, як сведчаць гістарычныя крыніцы, карысталіся тэрмінам «рэч паспалітая» — у дакументах на беларус- вілеі падкрэслівалася поўная незалежнасць Вялікага Княства ад Польшчы, здымаліся абмежаванні з дзейнасці вялікакняскага Статута. 3 загаду С. Батуры была ўтворана спецыяльная дзяржаўная камісія, якая ўдакладніла межы між дзвюма дзяржавамі. Акрамя таго, праз два гады Вальны Сойм 1578 года зацвердзіў падрыхтаваныя ўрадоўцамі Княства «статутавыя паправы», якія ўзнаўлялі надзвычай важныя йормы дзяржаўнага і судова-працэсуальнага права, адмененыя Люблінскім Соймам. У Статуце 1588 года ўжо цалкам гарантавалася абсалютчая эканамічная, дзяржаўна-палітычная і культурная незалежнасць Вялікага Княства ад суседніх гаспадарстваў. Усім іншаземцам, у тым ліку палякам, забаранялася набываць (купляць або атрымліваць як узнагароду ад вялікага князя) зямельныя надзелы, замкі ды маёнткі, а гэтаксама свецкія і царкоўныя пасады на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства. Статус дзяржаўнай юрыдычна замацоўваўся за беларускай мовай. Як бачна, Вялікае Княства Літоўскае не было зліквідаванае ў 1569 годзе і не перастала існаваць як самастойная дзяржава, хоць таго, вядома, надзвычай хацелася польскім магнатам. Болей за тое, у перыяд княжання С. Батуры (1576—1586 гады) Вялікае Княства перажыло перыяд новага ўздыму, красамоўнае пацверджанне чаго — пераможнае завяршэнне ў 1582 годзе 20гадовай Полацка-Інфлянцкай вайны з Масковіяй і вяртанне ўсходніх беларускіх земляў. кай мове і тэрмінам «res publica» — у дакументах на лаціне на працягу амаль усяго існавання Вялікага Княства Літоўскага (ад XIV да канца XVIII стагоддзя), прычым задоўгада 1569 года, натуральна ўжываючы яго як сінонім свайго гаспадарства, сваёй дзяржавы. Спаш- лемся на аўтарытэтную крыніцу першай паловы XVI стагоддзя — Статут 1529 года, дзе словазлучэнне «рэч ласпалітая» скрозь ужываецца ў значэнні «гаспадарства», «дзяржава», «краіна», напрыклад: у 10-м артыкуле раздзела I, 6-м артыкуле раздзела III, 2-м артыкуле раздзела IV. Тое ж паўтараецца і ў шматлікіх артыкулах Статутаў 1566 і 1588 гадоў. Палякі гэтаксама здаўна карысталіся тэрмінам «рэч паспалітая» («rzecz pospolita») і да Люблінскага Сойму ўжывалі яго выключна як сінонім свайго гаспадарства, сваёй дзяржавы — Польскага Каралеўства. Аднак у 1569 годзе, у цяжкі для нашай Бацькаўшчыны момант, яны абвясцілі, што Вялікае Княства Літоўскае зліквідоўваенда як самастойная дзяржава, уключаецца ў склад Польшчы і, такім чынам, утвараецца адна «рэч паспалітая» (дзяржава) — Польскае Каралеўства, што й было зафіксавана імі ў Заключным Акце Люблінскага Сойму. 3 таго моманту яны заўсёды пачалі гэтак гаварыць і пісаць, прызнаючы толькі адну «рэч паспалітую» — Польскую дзяржаву. Нашыя продкі так ніколі не лічылі. I так сапраўды ніколі не было. А тое, што Вялікае Княства Літоўскае заставалася юрыдычна незалежнай дзяржавай — Беларускай рэчай паспалітай да 3 траўня 1791 года і нават пазней — доказ тэндэнцыйнасці польскай гістарычнай навукі. Да канца XVIII стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім дзейнічаў свабодны, выбарны заканадаўчы орган — Галоўны З'езд (Вальны Сойм); працаваў юрыдычна незалежны ўрад і мясцовая адміністрацыя; была свая ўстанова замежных спраў — Дзяржаўная Канцылярыя; існавала самастойная фінансавая і эканамічная палітыка; уласная дзяржаўная скарбонка; асобныя карныя структуры і вайсковыя фармаванні; свая сістэма ганаровых званняў і пасадаў. А галоўнае, тут дзейнічалі ўласныя законы, сабраныя ў Статуце, якія якраз былі юрыдычным падмуркам незалежнага Беларускага гаспадарства. Такім чынам, аніякага новага дзяржаўнага ўтварэння, што нібыта ўзнікла ў 1569 годзе і праіснавала да канца XVIII стагоддзя, уключаючы беларускія й польскія землі, не было. I да 1569 года і пасля яго існавалі дзве незалежныя дзяржавы — Польскае Каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае, якія сапраўды мелі шчыльныя палітычныя кантакты, што выяўлялася пераважна ў дзвюх сферах: па-першае, спалучэнне ў адной асобе гаспадара Беларускай дзяржавы, які тытулаваўся «вялікім князем», і гаспадара Польшчы, які тытулаваўся «каралём»; па-другое, правядзенне агульных вальных Соймаў, паслы на якія выбірапіся асобна (на агульназемскіх Соймах Вялікага Княства і Польшчы), па чарзе то ў аднЬім, то ў другім гаспадарстве. Вялікае Княства Літоўскае і Польшча нярэдка аб'ядноўвалі свае намаганні з мэтай сумесных ваенных дзеянняў — абароны ад варожых нападаў ці здзяйснення буйнамаштабных кампаніяў, як, да прыкладу, супольных паходаў на Маскоўшчыну ў 1609—161 1 гадах і ў 1 617—1618 гадах. Часам дзве суседнія дзяржавы ўзгаднялі і свае знешнепалітычныя дзеянні, вырашалі агульныя дыпламатычныя задачы. Але палітычныя, вайсковыя і дыпламатычныя хаўрусы зусім не азначаюць, што нейкае з гаспадарстваў у выніку перастае існаваць. На працягу доўгага часу блізкія ўзаемныя стасункі былі ў аднолькавай ступені вельмі выгадныя абедзвюм дзяржавам. Менавіта вайскова-палітычны хаўрус «абодвух народаў», іх «агульныя справы» ў XVII—XVIII стагоддзях сапраўды называліся «рэчай паспалітай абодвух народаў», што і дало падставы пазнейшым гісторыкам гаварыць пра існаванне нібыта адзінай дзяржавы. Але гэтае сцверджанне не адпавядае гістарычным рэаліям. Што ж да магчымасці ўжывання словазлучэння «рэч паспалітая» (у сэнсе «дзяржава», «гаспадарства») сёння, то, каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны і нарэшце захаваць навуковы падыход да гістарычных з'яваў, варта было б пісаць: Польская рэч паспалітая як сінонім Польскага Каралеўства і Беларуская рэч паспалітая як сінонім Вялікага Княства Літоўскага. 39. Якое месца ў нашай гісторыі займае Сцяпан Батура? Сцяпан Батура (1533—1586) — увайшоў у беларускую гісторыю як адзін з самых моцных і дзейных вялікіх князёў. Паходзіў ён з роду Баторыяў Шомлё і быў сынам трансільванскага (ці, як казалі тады, сямігародскага) ваяводы. У 1571 годзе Батуру абралі князем Трансільваніі (цяпер тэрыторыя Румыніі). У 1576 годзе Сцяпан Батура каранаваўся ў Вільні на вялікага князя. У беларускай гісторыі Сцяпан Батура ўславіўся перадусім як палкаводзец. Войска пад яго кіраўніцтвам правяло шэраг паспяхрвых аперацый па вызваленні земляў Беларусі, захопленых Маскоўшчынай на пачатку Інфлянцкай вайны. У 1579 годзе быў вызвалены Полацк, які 16 гадоў знаходзіўся пад акупацыяй. Вядомы Сцяпан Батура і як рэфарматар, тонкі дыпламат ды мецэнат навукі. Яго дбаннем у 1581 годзе быў утвораны, а з 1582 года пачаў дзейнічаць так званы Галоўны трыбунал — найвышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага. Пад час княжання Сцяпана Батуры, у 1579 годзе, была заснаваная Віленская акадэмія, а праз год — Полацкі калегіум. Пасля смерці Івана IV Жахлівага Сцяпан Батура выношваў планы авалодання Маскоўскай дзяржавай і рыхтаваў буйны паход «праз Маскву на Турэччыну». Але гэтыя планы засталіся няздзейсненымі, бо неўзабаве ён памёр.