У эпоху Адраджэння ў Беларусі адбывалася далейшае развіццё металургічнай і цагельнай вытворчасці, шматлікіх рамёстваў. Узнікла новая, больш дасканалая арганізацыя працы, утварыліся рамесніцкія цэхі, дзе існаваў прынцып спецыялізацыі і падзелу працы. Такім чынам, залаты век у гісторыі беларусаў быў. I быў ён залаты найперш багаццем творчага плёну, яго шматграннасцю, абсягам, пафаснасцю ўсяго створанага, светлай ідэяй Асветніцтва, высокім патрыятызмам, чалавекалюбствам; быў і застаўся залатым сваёй векапомнасцю, аграмаднасцю традыцый, грунтоўнасцю зацверджання беларусаў у свеце. 52. Чым славуты Ян Кароль Хадкевіч? Як Кароль Хадкевіч (1560—1621) быў адным з самых славутых гетманаў Вялікага Княства Літоўскага. Вайсковую чыннасць пачаў удзелам у задушэнні бунту Налівайкі (1596), які з аддзелам казакаў рабаваў гарады на Беларусі. Ад пачатку вайны са шведамі змагаўся ў Інфлянтах, дзе ўтрымліваў войска на ўласны кошт. У 1601 годзе разграміў шведаў пад Какенгаўзэнам, у 1604 — пад Белым Каменем, дзе з 2 тысячамі жаўнераў разбіў 7 тысяч непрыяцеля. Найвялікшую ж славу Хадкевічу прынесла бітва пад Кірхгольмам (цяпер Сапаспілс у Латвіі), дзе ягоны 4-тысячны корпус 27 верасня 1605 года дазвання разграміў 14-тысячную шведскую армію, страціўшы ўсяго блізу 100 сваіх жаўнераў. 3 гэтым вялікапышным трыумфам віншавалі гетмана еўрапейскія манархі і сам папа Павел V. Па якім часе пра бітву пад Кірхгольмам пісалі, што нашчадкі будуць хутчэй дзівіцца гэтаму трыумфу, чым верыць у яго. У 1611 годзе ён ужо вёў харугвы на Маскву ў падмогу абложаным там сілам Вялікага Княства Літоўскага. У 1617—1618 гадах быў фактычным кіраўніком апошняга маскоўскага паходу. Прызначаны начальнікам войска Вялікага Княства і Польшчы, у 1621 годзе пад Хоцінам мусіў з 70 тысячамі процістаяць Ян Кароль Хадкевіч. Партрэт XYII стагоддзя утрая большай ардзе туркаў ды татараў — і здабыў бліскучую перамогу. Слаўны сын быхаўскай галіны роду Хадкевічаў па смерці стаў узорам самаахвярнасці і патрыятызму. Пра вялікую папулярнасць яго ў народзе, мабыць, найкрасамоўней сведчыць тое, што дзеці тады гулялі ў ваенныя гульні, героем якіх быў Ян Хадкевіч. 53. Чым вызначыўся Януш Радзівіл? Найвышэйшы гетман і віленскі ваявода Януш Радзівіл (1612—1655) меў надзвычайны вайсковы талент і быў гарачым прыхільнікам незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ ў маладосці ў Вільні ў прысутнасці манарха кінуў польскім сенатарам: «Прыйдзе час,— паны-палякі да дзвярэй не патрапяць: праз вокны іх выкідваць будзем». Ужо ў 1 649 годзе ён стаў шукаць кантакту са Швецыяй у мэтах умацавання пазіцый Вялікага Княства. Яшчэ будучы палявым гетманам, князь Януш паспяхова правёў свае першыя кампаніі супраць казацкіх аддзелаў, якія засылаліся Багданам Хмяльніцкім на Беларусь. У 1649 годзе пад Лоевам ён разграміў 15-тысячнае казацкае злучэнне палкоўніка Крычэўскага, праз два гады паканаў войска Нябабы ды заняў Кіеў. Між тым украінскія казакі тады былі магутнай вайсковай сілай. Нездарма ж яны шматкроць дазвання разбівалі польскую армію. 3 пачаткам маскоўскай агрэсіі ў 1654 годзе на Янушу як найвышэйшым гетмане трымалася абарона ўсёй краіны. Маючы толькі 10 тысяч жаўнераў, ён мусіў стрымліваць наступ ледзь не 100-тысячнай арміі Маскоўскай дзяржавы. Першую вялікую бітву з ворагам у жніўні пад Шкловам выйграў, але па якім часе аточаны пад Шапялевічамі пацярлеў паразу — першую параёу ў сваім жыцці. Страціўшы надзею абараніць дзяржаву, у кастрыч- Януш Радзівіл. Гравюра XYII стагоддзя ніку 1655 года Януш Радзівіл у Кейданах падпісаў пагадненне са Швецыяй, разлічваючы такім шляхам надалей бараніць нашу Бацькаўшчыну ад польскай экспансіі і агрэсіі з боку Масквы. Але давесці да канца распачатую справу яму не ўдалося, бо неўзабаве ён памёр (паводле некаторых звестак, быў атручаны). 54. Якая мова была сродкам дыпламатычных дачыненняў ва Усходняй Еўропе даўней? Як і ва ўсёй Еўропе, на Беларусі дзеля дыпламатычнага ліставання з іншымі дзяржавамі карысталіся лацінскаю мовай. Аднак у дачыненнях з суседнімі краінамі гэтую ролю выконвала беларуская мова. У самім Вяпікім Княстве Літоўскім беларуская мова была не толькі моваю асноўнага народа гэтае дзяржавы, не толькі дзяржаўнаю моваю, але й моваю міжэтнічных дачыненняў. Ёю сумовіліся летувісы (жамойты), габраі, татары, расейцы-стараверы, цыганы. У часы Сярэднявечча, напрыклад, Малдова і Валахія (сучасная Румынія) у дзяржаўнай дыппаматычнай перапісцы карысталіся афіцыйнаю моваю Вялікага Княства Літоўскага, г. зн. беларускаю (дарэчы, іхныя манархі, як і нашыя, называліся гаспадарамі). Ведалі беларускую і карысталіся ёю людзі з маскоўскага Пасольскага прыказа, службоўцы канцылярыі нямецкагач вялікага магістра з Рыгі. Пасля таго, як каралём Польшчы стаў беларускі князь Ягайла, у значнай ступені беларускамоўным зрабіўся кракаўскі каралеўскі двор Польшчы. Польская і расейская сталіцы вялі перапіску між сабой па-беларуску. Калі ў 1646 годзе польскія дылламаты скіравалі маскоўскім ліст па-польску, тыя рашуча запатрабавалі пісаць, як «нздавна повелось», па-беларуску. Такім чынам, беларуская мова быпа моваю міждзяржаўных дачыненняў, міжнароднаю моваю. 55. Хто вынайшаў шматступеневую ракету? Тытульны аркуш кнігі Казіміра Семяновіча «Вялікае масгацтва артылерыі» ў перакладзе на французскую мову (Амстэрдам, 1651) У 1650 годзе ў сталіцы Нідэрландаў Амстэрдаме, славутым асяродку рамёстваў, гандлю і кнігадрукавання, пабачыла свет кніга «Вялікае мастацтва артылерыі». Напісаў яе на лаціне — мове тагачаснай навукі — наш суайчыннік (як ён называў сябе, «шляхціч-ліцьвін з Вялікага Княства Літоўскага») Казімір Семяновіч. Нарадзіўся ён на Віцеб— шчыне ў пачатку XVII стагоддзя. Кнігу К. Семяновіча з вялікай зацікаўленасцю і ўвагайсустрэлі ў Еўропе. На працягу больш як паўтара стагоддзя яна была найбольш грунтоўнай і аўтарытэтнай працай па артылерыі і піратэхніцы, перавыдавалася на французскай, нямецкай, ангельскай ды іншых еўрапейскіх мовах. У прадмове да ангельскага выдання 1729 года ёсць красамоўнае сведчанне: «Аўтарытэт К. Семяновіча быў і да сённяшняга дня застаецца для ракетчыкаў і феерверкераў нечым святым». У адрозненне ад піратэхнікаў-рамеснікаў свайго часу К. Семяновіч быў сапраўдным піратэхнікам-вучоным, у сваёй працы абапіраўся на апошнія, найноўшыя дасягненні тагачаснай навукі, на вынікі ўласных эксперыментаў. Ён зрабіў шэраг цікавых, перспектыўных вынаходак. Гэта і стабілізатар тыпу «дэльта», і арыгінальныя канструкцыі ракет, у тым ліку і шматступеневай. Такім чынам, даўняя спрэчка пра тое, хто вынайшаў шматступеневую ракету — расейскі вучоныК. Цыялкоўскі, бельгійскі інжынер Р. Бінг ці амерыканскі вучоны Р. Годард, — развязваецца для многіх нечакана: канструкцыю такой ракеты больш чым за 250 гадоў да іх апісаў у сваёй кнізе беларускі вучоны Казімір Семяновіч, паклаўшы гэтым важкую цагліну ў падмурак будучага ракетабудавання. Дарэчы, варта адзначыць, што К. Семяновічу, прафесійнаму вайскоўцу, быў уласцівы гуманістычны светапогляд: войны ён лічыў найвялікшым няшчасцем для чалавецтва. Пакінуў ён гэты свет, напэўна, неўзабаве пасля выхаду французскага выдання сваёй кнігі ў 1651 годзе. Што сталася прычынаю смерці, невядома. Ці памёр ён ад якой хваробы, ці загінуў пад час доследаў з выбуховымі рэчывамі — Ьэўна сказаць немагчыма. 56. Што рабілі беларусы ў Маскве ў XVII стагоддзі? Уплыў беларусаў на духоўную і матэрыяльную культуру Маскоўшчыны быў адчувальны ўжо з часоў Сярэднявечча. У XVII стагоддзі ён стаў вызначальным I абыймаў літаральна ўсе сферы жыцця. Перасяленні беларусаў на Маскоўшчыну ў XVII стагоддзі адбываліся з розных прычынаў: у 30—40-х гадах шмат нашых суайчыннікаў змушаныя былі выехаць туды ў выніку наступу паланізацыі, a пад час вайны 1654—1667 гадоў іх у вялікай колькасці (блізу 300 тысяч) забралі ў палон. Беларусы жылі ў Маскве ў розных месцах. У 1672 годзе яны засялілі гэтак званую Мяшчанскую (Новамяшчанскую) слабаду. Да прыкладу, у 1685 годзе тут жыло 612 сем'яў, што выехалі з розных куткоў Беларусі. Шмат беларусаў жыло па-за межамі Мяшчанскай слабады. Так, у Новадзявочым манастыры знаходзілася блізу 300 беларускіх манашак, што перасяліліся сюды з Куцеінскага манастыра. Наогул, паводле падлікаў вучоных, у другой папове XVII стагоддзя беларусы складалі каля 20 працэнтаў насельніцтва Масквы. Надзвычай важкім быў уклад беларусаў у развіццё маскоўскага дойлідства, яскравым пацверджаннем чаго з'яўляецца пабудаваны нашымі продкамі шэдэўр архітэктуры — Каломенскі палац. Менавіта беларусы прынеслі ў Маскву аб'ёмную, ажурную, высокарэльефную рэзь. Разная драўляная паверхня, выкананая ў стылі барока, пакрывалася сусальным золатам па спецыяльным грунце і старанна паліравалася. Сярод унікальных твораў беларускай рэзі ў Маскве можна назваць іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра — помнік культуры сусветнага значэння. Кіравалі гэтымі работамі Клім Міхайлаў, Герасім Акулаў, Восіп Андрэеў, Андрэй Фёдараў, Яўсей Сямёнаў. Прыкметную ролкэ ў развіцці рамяства ў Маскве адыгралі беларускія кафляры, якія прынеслі сюды сакрэт вырабу рэльефнай шматколернай кафлі. Найбольш славутымі кафлярамі былі вучні беларускага майстра Пятра Заборскага з Вільні — выхадзец з Копысі Ігнат Максімаў і мсціславец Сцяпан Іванаў. Гэтыя майстры разам зрабілі кафляныя фрызы царквы Рыгора Неакесарыйскага ў Маскве, a потым паліхромную кафлю для фасадаў Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве. Сцяпан Царскі палац у Каломенскім пад Масквою, пабудаваны і аздоблены беларускімі майстрамі ў 1667—1668 гадах Іванаў (па мянушцы Палубес) стварыў унікальныя маёлікавыя рэльефы Апосталаў для барабана царквы Успення ў Ганчарах (1691 год). Зараз некаторыя яго творы можна пабачыць у музеі народн эга мастацтва ў Каломенскім. Беларускія майстры працягвалі традыцыі гарматніцкай справы, закладзеныя яшчэ Андрэем Чохавым (Чэхавым), таксама беларусам з паходжання, які ў 1586 годзе адліў славутую «Цар-гармату». У Маскве ў XVII стагоддзі асабліва цаніліся беларускія збраёўнікі, якія выраблялі халодную і агнястрэльную зброю; яны працавалі ў складзе Збраёвай (Аружэйнай) палаты. Сярод беларусаў-ювеліраў вылучаліся спецыялісты па апрацоўцы срэбра, якія выраблялі разнастайны багата аздоблены посуд і царкоўнае начынне.