Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Беспадстаўнай на фоне апошніх дасягненняў літаратуразнаўчай навукі выглядае прапанова П. Шаўцова датаваць паэму 1837 г.35
29 Лазарук М. А. Станаўленне беларускай паэмы. С. 189.
30 Казбярук У. Беларуская літаратура XIX— пачатку XX стагоддзя: Дакастрычніцкі перыяд // Выбраныя творы XIX і пачатку XX стагоддзяў. Мн., 1966. С. 6.
31 Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 96—105. Прычым характэрна, што ў 50-я гады яна была выгнана з гімназій, яе вывучалі толькі ў семінарыях.
32 Лазарук М. А. Станаўленне беларускай паэмы. С. 191.
33 Нсторня белорусской дооктябрьской лнтературы. Мн., 1977. С. 330; Лойка A. А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мн., 1977. Ч. 1. С. 121; Гісторыя беларускай літаратуры XIX— ’ачатку XX ст. Мн., 1981. С. 27.
34 Казбярук У. Нялёгкі шлях // Літ. і мастацтва. 1971. 20 жн.
35 Шаўцоў П. Спрадвечнае. С. 161 —181.
Праблема месца напісання паэмы пакуль што вырашалася толькі ў агульнай форме.
Устаноўлена, што ў аснове мовы твора ляжаць паўночна-ўсходнія беларускія гаворкі36, пашыраныя ў той перыяд на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а таксама ў заходніх паветах Смаленскай губерні. Менавіта такі арэал пашырэння ўжытага ў паэме «Тарас на Парнасе» слова «балота» ў значэнні «лес» 37. Аднак Смаленская губерня як месца ўзнікнення паэмы, відаць, адпадае, таму што ў творы згадваецца яўрэйская «школа» — малітоўны дом («...як у школе галасуюць»), а гэта зусім не характэрна для Смаленшчыны сярэдзіны XIX ст., паколькі Смаленская губерня не ўваходзіла ў так званую «черту оседлостн» і не мела ў той час колькі-небудзь сканцэнтраванага яўрэйскага насельніцтва. Такім чынам, тэрыторыя, дзе мог узнікнуць гэты твор, абмяжоўваецца Віцебшчынай і Магілёўшчынай, але яшчэ больш звузіць гэту тэрыторыю на падставе тэксту паэмы не ўдаецца. Праўда, у паэме згадваецца тапонім «Пуцявішча», зафіксаваны як назва вёскі толькі на Віцебшчыне, але мы не ўпэўнены, ці меў аўтар паэмы на ўвазе канкрэтную мясцовасць, тым больш што гэтая назва выразна працуе на сюжэт.
Водгукі спрэчак паміж Віцебшчынай і Магілёўшчынай за гонар быць радзімай выдатнай паэмы даносіць ужо прадмова Е. Раманава да першага віцебскага выдання «Тараса на Парнасе» 1896 г.: «...несумненна адно — што «Тарас» быў напісаны або ў Віцебску, або ў Магілёве, але хутчэй у Віцебску, як пра тое гаворыць вуснае паданне». У першапачатковым варыянце гэтай прадмовы пад назвай «Спроба пяра» прыводзяцца канкрэтныя версіі як віцебскага, так і магілёўскага паходжання твора: «...другне дейкають, што «Тараса» сочнннв одян внтебец, нейкнй Даревскяй. Говоруть, што яго напнсалн у Горках, студэнты, тогды, як там была, до мятежа, большая школа. Н это, можа, больш усяго похожа на правду. Чулн мы me, што бытто яго напнсалн могнлевськяе бурсакн. Можа, ето н была колн правда, да заржавела...» (Пачынальнікі, 18). У прадмове да магілёўскага выдання паэмы 1900 г. Е. Раманаў яшчэ болып катэгарычна выказаўся за горыгорацкую версію: «...больш верагодным трэба прызнаць
36 Крамко I. I., Юрэвіч A. К., Яновіч A. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1988. Т. 2. С. 22—27.
37 Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 66—67.
меркаванне, што «Тарас» напісаны ў Горках, у пачатк) 50-х ці ў канцы 40-х гадоў мінаючага стагоддзя, менавіта ў першыя гады існавання Горацкага землярабочага інстытута, які быў у той час вышэйшай навучальнай установай».
У 1929 г. краязнавец і літаратуразнавец Д. Васілеўскі ў артыкуле «Паэма «Тарас на Парнасе» ў краязнаўчым асвятленні» (Наш край. № 5) прывёў багаты этнаграфічны, лінгвістычны і іншы матэрыял, які яскрава сведчыў пра блізкасць паэмы Віцебшчыне. У даследчыка не было сумнення, што паэма нарадзілася на Віцебшчыне. Але ў тыя ж самыя 20-я гады збіраў матэрыялы для свайго «Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны» I. Бялькевіч. Слоўнік выйшаў у свет толькі ў нашы дні, у 1970 г., і тады высветлілася, што многія словы і выразы, якія Д. Васілеўскі лічыў выключна віцебскімі, не ў меншай ступені характэрны і для Магілёўшчыны.
Відавочна, сам тэкст паэмы не дае магчымасці прывязаць твор да больш вузкага рэгіёну. Таму, відаць, была непераканальнай спроба П. Шаўцова ў кнізе «Спрадвечнае» (1971) давесці, што «Тарас на Парнасе» напісаны ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. Гэтаксама ж выклікае сумненні і тапаграфічная прывязка паэмы да Горак у згаданым артыкуле Б. Іофе 1940 г., хоць у цэлым ён быў для свайго часу значным крокам наперад у высвятленні пытанняў аб часе і месцы напісання, гісторыка-літаратурным значэнні «Тараса на Парнасе».
Большасць даследчыкаў услед за Раманавым лічыць, што паэма хутчэй за ўсё нарадзілася ў Горках, але не таму, што ў яе тэксце ёсць нейкія ўказанні на гэта (у сапраўднасці такіх указанняў, можа, і няма), а таму, што якраз у Горках утварылася асяроддзе, найбольш падыходзячае для з’яўлення такога твора, як «Тарас на Парнасе».
Праблема асяроддзя, адрасата вельмі важная для атрыбуцыі. Сапраўды — для каго і ў якіх умовах твор пісаўся?
Паэма прызначалася не для сялян, амаль цалкам непісьменных у сярэдзіне мінулага стагоддзя. Сяляне не ведалі тады ні Пушкіна, ні Гогаля і не зразумелі б многіх тонкасцей паэмы. Раманаў нават у 90-х гадах, уключаючы паэму ў адрасаваную народу брашуру «Міласцівы Восіп», не адважваецца пакінуць у тэксце твора сцэны літаратурнай барацьбы (гэтыя радкі прыведзены ім у прадмове да брашуры). Паэма пісалася для беларускай дэмакратыч-
най інтэлігенцыі, перш за ўсё для той яе часткі, якая арыентавалася на рускую культуру. Лепш за ўсё гэты твор маглі прыняць і ацаніць у студэнцкім асяроддзі (Горкі) або ў асяроддзі гімназістаў-старшакласнікаў і перадавых педагогаў. Паэма магла знайсці водгалас і сярод прагрэсіўна настроеных вучняў беларускіх духоўных семінарый, тым больш што яна закранала руціну семінарскага навучання («А сам граматыку нясе, / Што ў семінар’ях навучаюць»), Вельмі хутка цудоўны твор выйшаў за межы першапачатковай аўдыторыі, атрымаў папулярнасць сярод інтэлігенцыі польскай культурнай арыентацыі (тут паэма была адпаведным чынам адрэдагавана, у тэксце з’явіліся Міцкевіч і Каханоўскі), трапіў у «напаўнароднае» (выраз М. Доўнар-Запольскага і Я. Карскага), а потым і народнае асяроддзе.
На тэрыторыі былых Віцебскай і Магілёўскай губерняў у сярэдзіне XIX ст. былі тры гімназіі (Віцебская, Дзінабургская і Магілёўская) і, нарэшце, Горы-Горацкі земляробчы інстытут. 3 гімназій нас найбольш цікавяць Віцебская і Магілёўская, бо ў Дзінабургскай навучаліся пераважна жыхары латышскіх паветаў Віцебскай губерні.
Найменш мы ведаем пра асяроддзе семінарскае, хоць Е. Раманаў і прыводзіў у сваім артыкуле «Спроба пяра» няпэўную звестку аб напісанні паэмы «магілёўскімі бурсакамі». Адчуваецца, што сам Раманаў ставіцца да гэтай версіі іранічна («Можа ета н была калн правда, да заржавела...»). Праверыць гэту версію цяжка з-за адсутнасці крыніц (архіўных дакументаў, успамінаў) аб атмасферы жыцця тагачасных беларускіх семінарыстаў, але ў цэлым з гісторыі мы ведаем, што з семінарый выходзілі не толькі цемрашалы, але і выдатныя прагрэсіўныя дзеячы. Да таго ж існуе даволі багаты, тыпалагічна блізкі матэрыял, звязаны з рускімі семінарыямі гэтага часу.
Больш паспяхова вывучаецца гімназічнае асяроддзе. Шматлікія архіўныя матэрыялы, мемуары і іншыя крыніцы паказваюць цікавасць беларускіх гімназістаў як да фальклору, так і да рускай літаратуры, да творчасці Жукоўскага, Пушкіна, Лермантава, Гогаля. Сярод настаўнікаў былі перадавыя людзі, якія плённа ўплывалі на духоўнае фарміраванне моладзі, заахвочвалі вучняў да ўласнай творчасці, да заняткаў літаратурай 38.
38 Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 137—145.
Напрыклад, вядомы педагог Д. Сямёнаў, які вучыўся ў Віцебскай гімназіі ў канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў, успамінаў пра настаўніка славеснасці Л. Лебедзева, выхаванца Галоўнага педагагічнага інстытута: «Заахвочваў ён сярод нас і вершапісанне, дапускаючы нават эпіграмы на сябе і іншых настаўнікаў». 1 далей: «У мой час, дзеля развіцця ў гімназістах старэйшага класа густу і любові да заняткаў рускай мовай і славеснасцю... былі ўведзены ў нас літаратурныя гутаркі. На гэтых гутарках вучні чыталі свае сачыненні, апрацаваныя па крыніцах, указаных Л. I. Лебедзевым, і падвяргаліся крытыцы таварышаў і настаўнікаў... Лепшыя сачыненні пасылаліся ў акругу і друкаваліся ў асобных зборніках. Помню, што і маё сачыненне «Аб адкрыцці Амерыкі» таксама ўдастоілася гэтага высокага гонару. Такая ўвага да пяра юных пісьменнікаў не магла не запаліць у некаторых з нас імкненне да літаратурнай нівы...
Такім чынам,— працягваў Д. Сямёнаў,— дзякуючы майму бацьку [таксама настаўніку-славесніку] і Л. I. Лебедзеву, руская мова і славеснасць квітнелі ў нашай беларуска-польскай гімназіі: мы выходзілі з яе цалкам пісьменнымі і дастаткова адукаванымі ў літаратурных адносінах людзьмі, набывалі любоў і густ да чытання айчыннай літаратуры, ставячыся да яе нават крытычна» 39.
Найбольшая ўвага, што зусім апраўдана, накіравана на вывучэнне горы-горацкага студэнцкага асяроддзя 40. Горкі збіралі перадавую, найбольш здольную разначынскую моладзь як з Беларусі, так і з усёй Расіі. Значная частка студэнтаў паходзіла, натуральна, з суседняй Віцебшчыны і Магілёўшчыны (выпускнікі тых жа самых усходнебеларускіх гімназій) і добра ведала мову, на якой напісаны «Тарас на Парнасе». Невялікі гарадок у магілёўскай глушы жыў у той жа духоўнай атмасферы, што і ўся перадавая Расія.
Як і ў кожным студэнцкім асяроддзі, у горацкай моладзі была вялікая цяга да літаратуры. Існавалі літаратурныя гурткі, выпускаліся рукапісныя часопісы і газеты. У глухой частцы гарадка студэнты арганізавалі беларускую школу для сялян, дзе навучанне вялося па нешматлі-
39 Семенов Д. Нз школьных воспомннаннй старого педагога // Русская школа. 1890. № 10. С. 41—42. (Указана С. Букчыным)
40 Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 164—189.
кіх тады беларускіх кніжках, друкаваных лацінкай (відаць, В. Дуніна-Марцінкевіча).
Сярод студэнтаў было нямала людзей з літаратурным талентам. Вось, напрыклад, пензенец М. Затмілаў, які паступіў у Горы-Горацкі інстытут у 1849 г. Пра яго чытаем у рукапісных успамінах былога студэнта В. Малцужынскага: «Меў ён вялікую цягу да пісання, і пэўны талент у ім выяўляўся, нешта быццам у духу Гогаля, які тады панаваў у літаратуры і меў шматлікіх паслядоўнікаў.