• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Адшуканы ў Смаленску сляды рэальнай «Бакціхі» ‘2, канкрэтызаваліся нашы ўяўленні пра «чыжаўскія харомы» на ахутанай легендамі радзіме «святлейшага князя» Р. Пацёмкіна-Таўрычаскага |3.
    Выяўлены дадатковыя мясцовыя рэаліі, якія зноў звязваюць паэму са Смаленшчынай, напрыклад возера Шчучча, дзе даўней працвітаў і дзягцярны промысел («смоль» паэмы). Або вось гэты радок: «I ў Сташкаў Ніле пакланісь!..» Акадэмік Карскі гаворыць пра «Нілу»: «Нейкі мясцовы намёк, мне незразумелы» (168). Цяпер даследчыкі ведаюць, што Ніла — гэта Нілава пустэльня, знакамітая ў свой час праваслаўная святыня ў горадзе Асташкаве па суседству са Смаленшчынай '4. У паэме ёсць камізм сітуацыі, зразумелы сучаснікам паэта: старажытнарымская багіня Венера з далёкіх дахрысціянскіх часоў раптам з’яўляецца ў рускім правінцыяльным манастыры XIX ст. Адчуваецца тут і даволі фры-
    11	Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 83—85; Ен жа. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 10—13.
    12	Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 17—18.
    13	Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». С. 85—90.
    14	Там жа. С. 90—91; Бас. I. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. Мн., 1969. С. 16.
    вольнае стаўленне аўтара паэмы да афіцыйнай рэлігіі і яе святыняў.
    Спроба П. Шаўцова насуперак фактам давесці магілёўскае паходжанне паэмы была прызнана ненавуковай |5.
    Есць поспехі ў вывучэнні гісторыі ўзнікнення спісаў паэмы. Так, даведзена, што ўсе людзі, якія давалі інфармацыю пра смаленскія спісы паэмы, распаўсюджвалі або публікавалі іх, былі звязаны калі не з самім В. Равінскім, то з яго дзецьмі, г. зн. атрымлівалі звесткі, можна сказаць, з першых рук. Напрыклад, Б. Залескі, які перадаў у 1851 (або 1854) г. спіс паэмы Бадзянскаму, быў гімназічным сябрам сына В. Равінскага Канстанціна (абодва з медалямі скончылі гімназію ў 1847 г.) 16.
    П. Шастакоў, аўтар артыкула 1853 г. у «Смоленскнх губернскнх ведомостях», разам з другім сынам В. Равінскага Уладзімірам Вікенцьевічам выкладаў у гімназіі.
    Канстанцін Іпалітавіч Равінскі, які апублікаваў паэму ў 1890 г., быў родным унукам Вікенція Паўлавіча. Сам ён не застаў дзеда ў жывых, але ведаў пра яго ад свайго бацькі Іпаліта Вікенцьевіча, сваякоў і знаёмых Вікенція Паўлавіча. Публікуючы тэкст паэмы, ён не меў пад рукой аўтографа. У яго быў толькі не вельмі якасны спіс. Да публікацыі зроблена заўвага: «3 прычыны няяснасці рукапісу, рэдакцыя просіць асоб, якія ведаюць «забыты твор» напамяць, дапамагчы ёй узнавіць правільны тэкст яго,— у месцах памылак» '7. Гаворачы, што апрача «Энеіды» Вікенцій Равінскі быў аўтарам камедыі «Шлюб паняволі», Канстанцін Іпалітавіч дадае: «На няшчасце, мы не маем поўнага рукапісу гэтай камедыі, таксама ненадрукаванай, хоць вядомай у свой час далёка за межамі Смаленскай губерні» (Пачынальнікі, 13).
    Трэба думаць, што якраз публікацыя ў «Смоленском вестннке» выклікала новую цікавасць да В. Равінскага і садзейнічала збіранню яго рукапісаў і матэрыялаў аб ім.
    Вельмі каштоўны матэрыял^ра гэта выяўлены нядаўна ва ўспамінах Канстанціна Іпалітавіча, што захоўваюц-
    15 Шаўцоў П. Дзе нарадзілася «Энеіда навыварат»? // Беларусь. 1971. № 5; Ен жа. Спрадвечнае. Мн., 1973; Цішчанка I. К., Грыцкевіч А. П., Прашковіч М. 1. Факты і іх інтэрпрэтацыя // Літ. і мастацтва. 1973. 21 верас.; Кісялёў Г. В. Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1975. № 4; Ен жа. Пошукі імя. С. 8—21.
    16 Бас 1. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. С. 13.
    17 Смоленскяй вестннк. 1890. 28 янв.
    ца ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. I. Леніна ў Маскве На пачатку 90-х гадоў Канстанцін Іпалітавіч атрымаў прызначэнне на пасаду ў родны Духаўшчынскі павет і рабіў візіты мясцовым службовым асобам. Ва ўспамінах апісваецца візіт да гарадскога суддзі Іосіфа Яўменавіча Крыштафовіча, які належаў да вядомага мясцовага роду (з яго бацькам сябраваў яшчэ В. Кюхельбекер і прысвячаў яму вершы). «Яму [Крыштафовічу] было пад семдзесят гадоў, але ён быў бадзёрым і працаздольным чалавекам...— чытаем ва ўспамінах.— I. Я. добра ведаў майго нябожчыка-дзеда Вікенція Паўлавіча, шмат мне аб ім расказваў і перадаў мне некалькі рукапісаў з яго творамі ў вершах і прозе» '8.
    У 1913 г. у аўтабіяграфіі, напісанай для С. Вянгерава (рукапіс яе захоўваецца ў Пушкінскім доме), Канстанцін Іпалітавіч прывёў новыя, удакладненыя і дапоўненыя звесткі пра Вікенція Паўлавіча: нарадзіўся ў 1786 г., пісаў вершамі і прозай; апрача «Энеіды», вершаванай камедыі «Шлюб паняволі», некалькіх вершаў і разважанняў на гістарычныя тэмы, напісаў сатыру на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субардынацыі» '9.
    Прыведзены матэрыял прымушае з даверам паставіцца да паведамленняў, што аўтарам «Энеіды навыварат» быў Вікенцій Паўлавіч Равінскі.
    Важнымі напрамкамі карпатлівай працы па праверцы версій наконт аўтарства нашай «Энеіды» было вывучэнне біяграфій Манькоўскага і Равінскага.
    Шматлікі і разнастайны матэрыял, выяўлены ў гістарычных архівах Мінска і Ленінграда, а таксама ў рэдкіх старадаўніх выданнях, дазваляе наступным чынам абмаляваць жыццёвы шлях Ігната Антонавіча Манькоўскага.
    Нарадзіўся каля 1765 г. недзе на Віцебшчыне ў сям’і небагатага двараніна. 3 1783 г. на службе, перакладчык у штаце беларускага генерал-губернатара, старшыня дэпартамента Магілёўскага губернскага магістрата. 3 1797 г. саветнік Беларускага губернскага праўлення. Кароткі час быў падольскім губернскім пракурорам, з 1801 г. на такой жа пасадзе ў Віцебску, у 1813—1817 гг. віцебскі віцэ-губернатар, потым у адстаўцы, жыве ў сваёй сядзібе Мілае каля Віцебска. Памёр у канцы 1831 г.
    Манькоўскі меў літаратурныя здольнасці і супрацоў-
    18	ДБЛ, ф. 218, № 1368.2, л. 75.
    19	ІРЛІ, архіў С. Вянгерава, № 2337.
    нічаў у рускіх часопісах. У 1813 г. ён надрукаваў у пецярбургскім часопісе «Сын Отечества» публіцыстычны артыкул «Пісьмо з Віцебска», у якім асудзіў агрэсію Напалеона, уславіў гістарычны подзвіг народаў Расіі ў Айчыннай вайне. У 1831 г. Вольнае эканамічнае таварыства ў Пецярбургу ўзнагародзіла яго залатым медалём за конкурсны твор, у якім ён патрабаваў паляпшэння бытавых умоў сялян, дзяліўся вопытам сельскага гаспадара. Надрукаваны ў 1833 г. (пасля смерці аўтара) у «Трудах» таварыства, гэты твор сведчыць аб шырокай адукаванасці і дэмакратычных сімпатыях Манькоўскага. Устаноўлена, што Дышлеўская, якая нібыта мела спіс (нават аўтограф?) «Энеіды» (Пачынальнікі, 60), была сваячкай Манькоўскага, жыла нейкі час у яго сядзібе.
    Што ж дае даследчыкам даволі багаты сабраны матэрыял? Думаецца, па сваіх здольнасцях і светапоглядзе Манькоўскі мог бы быць аўтарам «Энеіды», але яго біяграфія не выяўляе якіх-небудзь сувязей са Смаленшчынай, таму пытанне пра яго аўтарства адпадае. Паказальна, што ўпершыню аб яго аўтарстве, мяркуючы па наяўных крыніцах, загаварылі пасля яго смерці. Відаць, Манькоўскі цікавіўся «Энеідай», пашыраў яе (нездарма спіс паэмы апынуўся ў яго сваячкі Дышлеўскай). Гэта акалічнасць, а таксама яго слава мясцовага літаратара і незвычайнага чалавека паслужылі асновай для версіі аб яго аўтарстве.
    Шмат прароблена для ўзнаўлення біяграфіі Вікенція Паўлавіча Равінскага, якога і трэба лічыць сапраўдным аўтарам «Энеіды навыварат». Прыцягнуты дакументальны матэрыял (архівы Смаленска, Ленінграда і інш.) складваецца ў пэўную карціну.
    Ураджэнец заходняй Смаленшчыны, сумежнай з Беларуссю, Равінскі, як і Катлярэўскі, значную частку жыцця правёў на вайсковай службе, праявіў сябе храбрым і энергічным афіцэрам, у часы Айчыннай вайны і вызваленчага замежнага паходу рускай арміі быў ад’ютантам вядомага генерала Дохтурава, удзельнікам Барадзінскай бітвы і іншых векапомных падзей 1812 г. Узнагароджаны залатой шпагай з надпісам «За храбрасць» і многімі баявымі ордэнамі. Біяграфія ў Равінскага такая ж, як.і ў большасці дзекабрыстаў: баі з ворагам, замежны паход, узмацнелае пачуццё ўласнай годнасці. Унук піша: «Жыццё за граніцай як у час акупацыі Францыі, так і ў часе паходаў, у Аўстрыі і Германіі, не прайшло бясследна для В. П.: ён не толькі вывучыў французскую і нямецкую мовы, якімі
    валодаў дасканала, але пры ўсякім зручным выпадку стараўся папоўніць недахопы сваёй адукацыі і прытым апрача набыцця навуковых звестак стараўся вывучаць умовы грамадскага і дзяржаўнага жыцця Заходняй Еўропы, чаму спрыялі яго жывы, дапытлівы розум і назіральнасць. Вярнуўшыся на радзіму, В. П. смела мог назваць сябе перадавым чалавекам, так рэзка адрозніваўся ад большасці памешчыкаў таго часу» (Пачынальнікі, 14).
    Схільнасць Вікенція Паўлавіча да камічнага адзначаў у сваіх мемуарах яго зямляк, вялікі кампазітар М. Глінка, які пісаў: «...ён у маладосці быў чалавек вясёлы, дасціпны і любіў смяшыць рознымі мудрагелістымі выхадкамі, прычым захоўваў заўсёды сур’ёзны выгляд» 20.
    Намі адшукана ў Смаленскім архіве рэвізская сказка за 1834 г. радавога маёнтка Вікенція Паўлавіча Елісеевічы. Аказалася, што імёны траянцаў — герояў «Энеіды навыварат» Саўка, Апанас, Піліп, Пракоп маюць адпаведнікі сярод імёнаў прыгонных сялян В. Равінскага. Магчыма, Вікенцій Паўлавіч вывеў у паэме сваіх сялян 2|.
    Неабходна адзначыць яшчэ адзін важны факт. Як цяпер устаноўлена, Вікенцій Паўлавіч памёр у 1855 г. (раней датай яго смерці лічыўся 1842 г.). Гэта значыць — калі Б. Залескі перадаваў свой спіс Бадзянскаму і П. Шастакоў друкаваў артыкул у «Смоленскнх губернскнх ведомостях», В. Равінскі быў яшчэ жывы і мог засведчыць сваё аўтарства.
    Паэма магла быць напісана Равінскім у 1816—1826 гг., калі ён жыў у адстаўцы на радзіме, або ў 1827— 1828 гг., калі быў звольнены з пасады інспектара піцейных збораў Арэнбургскай губерні і стажыраваўся ў Смаленскай удзельнай канторы 22. Тады ім быў, відаць, напісаны вядомы цяпер урывак (палова першай песні) з абяцаннем працягу («Продолженне вперед»). Пасля канчатковага выхаду ў адстаўку (1833) Равінскі мог працягваць працу над паэмай, але гзты працяг невядомы.
    У -канцы 20-х, а хутчэй нават на пачатку 30-х гадоў. пазма з’явілася ў Віцебску, дзе была з энтузіязмам сустрэта мясцовым гуртком аматараў беларушчыны. Пра гэта ўспамінаў пазней віцябчанін М. Маркс (гл. яго ўспа-
    20 Гл.: Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 7.
    21 Там жа. С. 7—8.