Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
47 Александровіч С. Пісаў Хімка, пісаў Яўтух... // Літ. і мастацтва.
1961. 3 кастр.; Шаўцоў П. Сямейнае паданне//Полымя. 1971. №10.
гэта сапраўды так, то наўрад ці ён мог быць аўтарам нашай паэмы, бо, мяркуючы па ўсім, яна ўзнікла ў сярэдзіне 50-х гадоў, г. зн. пасля смерці Крупенькі.
Трэба адзначыць і надта познюю фіксацыю легенды. Толькі ў 1958 г. прадстаўнікі сям’і Шаўцовых адкрылі, нарэшце, сваю сямейную тайну — што іх продак быў дзекабрыст і да таго ж выдатны беларускі паэт, аўтар дзвюх жамчужын нацыянальнай паэтычнай класікі.
Звяртае на сябе ўвагу таксама відавочная непаслядоўнасць носьбітаў легенды. Версія А. Шаўцова значна адрозніваецца ад версіі П. Шаўцова. Сапраўднае прозвішча продка невядома, магчыма, Ягораў,— прызнаецца старэйшы брат. П. Шаўцоў упэўнена называе гэта прозвішча — Крупеннікаў, яўна ўзятае ім з літаратурных крыніц (зборнікі дакументаў пра М. Кутузава і дзекабрыстаў, раман Л. Нікуліна «Расіі верныя сыны»). Калі ў пісьмах А. Шаўцова размова ідзе пра нейкае загадкавае выданне «Тараса на Парнасе», якое пераходзіла ў сям’і Шаўцовых з рук у рукі (прычым выявілася, што А. Шаўцоў цьмяна помніць, што гэта такое), то П. Шаўцоў ужо распавядае пра цэлы скрутак з паперамі і выданнямі, знойдзены нібыта ў 1938 г. на’хутары Шаўцовых. Прычым скрутак гэты папаўняецца літаральна на нашых вачах. Некаторыя важныя дакументы П. Шаўцоў, напрыклад, успомніў толькі ў інтэрв’ю для «Кннжного обозрення» 48. Зразумела, ўсё гэта здольна выклікаць недавер да сямейнага падання Шаўцовых.
Неабходна адзначыць, што пакуль што не знойдзена ніякіх пераканаўчых дакументаў не толькі пра сувязі продка Шаўцовых Я. Крупенькі з дзекабрысцкім рухам, але нават пра само існаванне Крупенькі. Легенда, не знаходзячы падмацавання ў дакументах, губляе пад сабой грунт.
Яшчэ адна версія заснавана на звестках пра спіс паэмы ў рукапісных сшытках вядомага беларускага пісьменнікавіцябчаніна А. Рыпінскага, якія ў канцы 20-х гадоў знаходзіліся ў прафесара М. Піятуховіча 49.
Знаёмства з гэтым надзвычай цікавым матэрыялам.
48 Тайннк на хуторе Новый Бор: Нсследованне об ордннарце М. Н Кутузова — декабрнсте Крупенннкове // Кннжное обозренне. 1973. 30 марта.
49 Гл.: Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 205—246; Кнселев Г. Разыскнвается класснк... С. 356—415.
яго асэнсаванне адбывалася паступова. На першым этапе, у 1973 г., дзякуючы пісьменніку М. Лужаніну нам удалося пазнаёміцца з апублікаваным за мяжою сведчаннем колішняга студэнта Беларускага універсітэта Антона Адамовіча. У 1929/30 навучальным годзе ён слухаў лекцыі М. Піятуховіча і ўспамінаў пра рукапісы Рыпінскага, якія прафесар прыносіў з сабой на заняткі і якімі вельмі даражыў (захоўваем арыгінальную стылістыку замежнай публікацыі):
«Аўтару гэтых радкоў аднойчы ўдалося на перапынку між лекцыямі выпрасіць у прафэсара й мець у сваіх руках пры ім-жа рукапісы Рыпінскага на працягу каля 10-х часінаў [мінут?]. Гэта былі два грубыя сшытыя томікі на пажоўклай ужо, але яшчэ ня сыпкай паперы. Найбольш цікавым тады здаваўся перапісаны там «Тарас на Парнасе», паколькі ў камэнтары да яго падавалася ймя аўтара — Канстантын Вераніцын — з зазначэннем, праўда, што гэта псэўдонім, дата — 1856 г., і галоўнае зазначалася, што паэма становіць сабою водгук на зьяўленьне ў літаратуры Тараса Шаўчэнкі, адкуль і ейны назоў; ня менш цікавыя былі й «Два д’яблы» таго-ж аўтара, але іх удалося адно перагартаць, прычым кінулася ў вочы, што адзін з «д’яблаў» мае рэплікі парасейску, а другі — папольску, уся-ж рэч пабеларуску й крышку большая за «Тараса» 50.
Ніяк нельга было прайсці міма гэтага паведамлення. Адразу ж звярталі на сябе ўвагу дзве акалічнасці: 1) вельмі падыходзячая дата — якраз на сярэдзіну 50-х гадоў як час узнікнення паэмы настойліва ўказвала апошнім часам наша літаратуразнаўства; 2) само гучанне прозвішча: гісторыка-літаратурная навука даўно прыйшла да вываду, што аўтар паэмы — чалавек рускай культуры.
У выніку пошукаў у архівах Мінска, Вільшоса, Масквы, Ленінграда ўдалося знайсці рэальнага Вераніцына з вельмі арыгінальнай біяграфіяй.
Канстанцш Васільевіч Вераніцын (спачатку яго прозвішча было Васільеў) паходзіў з прыгонных сялян в. Астраўляны Віцебскага павета. Нарадзіўся ў 1834 г. У 1844 г. скончыў Гарадоцкае прыходскае вучылішча.
50 Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва: Запісы. Мюнхэн, 1963. Кн. 2. С. 90. Як высветлілася пазней, аналагічныя звесткі былі апублікаваны А. Адамовічам у газеце «Бацькаўшчына» ад 20 траўня (мая) 1956 г.
13. Зак. 2194
369
У наступным годзе атрымаў вольную і паступіў у Віцебскую гімназію. У 1851 г. прыпісаўся ў гарадоцкія мяшчане і выбраў сабе прозвішча «Вераніцын». У 1852 г. пакінуў, не давучыўшыся, гімназію і паступіў у Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію. У 1854 г. яго, па невядомых нам прычынах, з акадэміі выключылі. У 1857 г. упарты разначынец як пансіянер (стыпендыят) Вольнага эканамічнага таварыства паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут адразу на III курс. За два гады бліскуча скончыў інстытут са званнем агранома (кандыдата агранаміі), абараніўшы дысертацыю «О белорусском хозяйстве». Потым кіраваў недзе прыватным маёнткам, спрабаваў уладкавацца на дзяржаўную службу па правядзенню сялянскай рэформы ў Магілёве (1861), служыў у Пецярбургскім па сялянскіх справах прысуцтве і Галоўным таварыстве расійскіх чыгунак. У 1874—1879 гг.— настаўнік геаграфіі і прыродазнаўства ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. 3 1880 г.— чыноўнік у Пецярбургу, у апараце Міністэрства шляхоў зносін. У 1900 г. пайшоў у адстаўку стацкім саветнікам. Памёр каля 1904 г. 51
Думаецца, што па сваёй біяграфіі КВераніцын зусім мог бы быць аўтарам «Тараса на Парнасе». Для яго жыццяпісу характэрна тое, што і для самой паэмы,— сінтэз, зліццё беларускай народнай стыхіі з рускай кніжнай культурай. Гэта здольны чалавек з народа, якому, насуперак усім перашкодам, удалося атрымаць адукацыю. Выхадзец з ніжэйшых пластоў заняволенага сялянства, былы прыгонны добра ведаў душу, мову, побыт народа. У яго біяграфіі аб’ядналіся і Віцебшчына, і Горы-Горацкі інстытут, і Пецярбург з Булгарыным і Грэчам.
Сумненні выклікалі толькі дзве акалічнасці. Па-першае, Рыпінскі чамусьці лічыў, што Вераніцын — гэта псеўданім. А па-другое, не было ніякіх звестак аб літаратурнай адаронасці знойдзенага намі Вераніцына. 3 класных журналаў Віцебскай гімназіі было відаць, што найбольшыя поспехі ён выказваў хутчэй у прыродазнаўчых навуках, што і прадвызначыла, можна было думаць, выбар ім прафесіі.
Другі этап у даследаванні гэтай версіі пачаўся ў 1986 г., калі сярод папер асабістага архіва літаратура-
51 ЦДГА СССР у Ленінградзе, ф. 229, воп. 10, спр. 495 (асабістая справа ў архіве Міністэрства шляхоў зносін).
знаўца В. Мачульскага 52, якія паступілі ў Цэнтральны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР, былі выяўлены новыя матэрыялы, звязаныя з гэтым пытаннем, а менавіта машынапіс падрабязнага артыкула М. Піятуховіча «Рукапісы А. Рыпінскага» (рыхтаваўся да публікацыі ў 1929— 1930 гг., але не быў надрукаваны) і зусім невядомая беларускай навуковай грамадскасці кандыдацкая дысертацыя Мачульскага, які пры яе падрыхтоўцы таксама выкарыстаў матэрыялы Рыпінскага 53.
Даследчыкі атрымалі ў сваё распараджэнне падпісаны імем Вераніцына тэкст «Тараса на Парнасе», другі твор, пазначаны гэтым жа прозвішчам,— паэму «Два д’яўлы» (у А. Адамовіча — «Два д’яблы»), а таксама не пазбаўленыя цікавасці каментарыі Рыпінскага ў тым выглядзе, як яны прыводзяцца ў артыкуле Піятуховіча і дысертацыі Мачульскага.
Аказалася, што Рыпінскі нічога, апрача прозвішча, пра Вераніцына не ведаў, таму і меркаваў, што гэта псеўданім. У сваёй заўвазе ён адзначыў: «Здаецца, гэта псеўданім, выбраны наўмысна, каб не дазналіся, што гэта наш брат, польскі шляхціц, напісаў. Дасканалае веданне беларускай мовы выдае ў аўтары тутэйшага жыхара, хоць ён і прыняў нетутэйшае імя». Заўвага гэта сведчыць як аб пэўнай вузкасці поглядаў Рыпінскага, так і аб культурнай раз’яднанасці розных слаёў інтэлігенцыі ў тагачаснай Беларусі (адна частка яе арыентавалася на польскую культуру, другая — на рускую). Якраз гэта раз’яднанасць і спрыяла страце аўтарства і ўзнікненню ананімнасці самых папулярных твораў. Для нас важна, што думка Рыпінскага пра псеўданімнасць прозвішча Вераніцын мае характар няпэўнага меркавання — Рыпінскі не сцвярджаў гэта, а ўсяго толькі меркаваў.
Шмат дае даследчыкам знаёмства з самім вераніцынскім тэкстам паэмы «Тарас на Парнасе». Гэта вельмі добры тэкст, які можна лічыць блізкім да аўтарскага. Асобныя рысы гэтага тэксту (падрабязней гл. раздзел
52 Да 1933 г. працаваў разам з М. Піятуховічам у Мінску. Памёр у 1973 г. у Маскве.
53 Гл. пра гэта: Скалабан В. Яшчэ адзін твор аўтара «Тараса на Парнасе»?// Літ. і мастацтва. 1986. 6 чэрв.; Кнселев Г. Разыскявается классяк... С. 401—415. Апошнім часам матэрыялы, звязаныя з рукапісамі Рыпінскага, у тым ліку поўны тэкст артыкула М. Піятуховіча з усімі каштоўнымі тэксталагічнымі дадаткамі, апублікаваны В. Скалабанам у зб.: Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1] С. 212—274.
«I дух, і літара») дазваляюць зрабіць меркаванне, што перад намі першая рэдакцыя твора, якая потым была аўтарам дапрацавана.
Далей, паводле новых матэрыялаў, удакладнілася храналагічная паметка тэксту: не 1856 г., як запомнілася А. Адамовічу, a 15 красавіка 1855 г. Даведаліся мы і аб існаванні тапаграфічнай паметкі (Гарадок), якая выдатна стыкуецца як з рэальнай біяграфіяй Вераніцына (ён быў гарадоцкім мешчанінам), так і з рэаліямі паэмы: якраз паміж Гарадком і Віцебскам была вёска Пуцявішча, якую ў пэўным сэнсе (паўтараем: толькі ў пэўным сэнсе) можна суадносіць з Пуцявішчам з паэмы.
Што да даты, то яе па многіх прычынах можна прызнаць рэальнай датай напісання, а не перапіскі паэмы.
Яна дазваляе звязаць узнікненне паэмы з грамадскі.м уздымам у краіне, выкліканым смерцю Мікалая I. Ужо адзначалася такая сувязь са з’яўленнем кніжкі В. ДунінаМарцінкевіча «Гапон» (смерць Мікалая I—18 лютага, цэнзурны дазвол «Гапона» — 20 лютага 1855 г.) 54. Вельмі магчыма, дарэчы, што «Гапон» да сярэдзіны красавіка 1855 г. ужо выйшаў у свет і, трапіўшы на Віцебшчыну, з’явіўся для аўтара «Тараса на Парнасе» дадатковым творчым стымулам.