Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
22 Падрабязней гл.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». С. 137—140; Кнселев Г. Разыскявается класснк... Мн., 1989. С. 197—203.
12. Зак. 2194
353
міны ў польскім часопісе «Люд», т. 21 за 1922 г.). Імя Равінскага нічога не гаварыла віцябчанам і было адкінута, паэма звязалася тут з імем нядаўна памёршага літаратара-земляка Манькоўскага, яе ахвотна перапісвалі таварышы М. Маркса па гімназіі браты Мыслоўскія.
Такім чынам, ад погляду на паэму «Энеіда навыварат» як на ананімны твор час ужо адмовіцца. Як мы бачылі, аўтарскі твор стаў на нейкі час «ананімным» толькі з-за перарывістасці культурных традыцый, а таксама недастатковай увагі, інертнага стаўлення да гэтага пытання нашага літаратуразнаўства.
Рашучы крок для ўзнаўлення гістарычнай ісціны зроблены ў хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст.: у першым выданні (1971) паэма яшчэ ананімная, у другім (1988) — з.мяніла свой статус, друкуецца як твор пэўнага аўтара.
Разам з тым пошукі новых крыніц па праблеме аўтарства «Энеіды навыварат» застаюцца актуальнымі. Магчыма, яны ўвянчаюцца некалі знаходкай аўтографа паэмы, іншых рукапісаў яе аўтара Вікенція Паўлавіча Равінскага.
* * *
Надрукаваны ўпершыню ў 1889 г. беларускі паэтычны шэдэўр — паэма «Тарас на Парнасе» вось ужо цэлае стагоддзе прыцягвае ўвагу даследчыкаў.
Атрыбуцыя шмат у чым загадкавай паэмы — справа надзвычай складаная. Агульная вялікая праблема складаецца з некалькіх асобных праблем. Найперш нас цікавяць час і месца напісання твора, асяроддзе, у якім ён узнік. Толькі беспамылковае вырашэнне гэтых пытанняў паступова падводзіць да поўнай разгадкі аўтарства.
Наша літаратуразнаўства мае пэўныя поспехі ’ў датаванні твора, хоць пытанне гэта зусім няпростае.
Ясна, што перад апублікаваннем паэма мела даволі шырокае бытаванне на Беларусі, але з якога часу яна распаўсюджвалася, калі ўпершыню з’явілася — ніякіх дакладных крыніц да Самага апошняга часу не было: першая публікацыя паэмы з’яўлялася адначасова і яе першай фіксацыяй. У прынцыпе да 1889 г. пра паэму
не было ніводнай згадкі. Лічылася ўстаноўленым толькі, што існаваў спіс паэмы, зроблены рукой В. Дуніна-Марцінкевіча. Да нас не дайшоў і гэты спіс, тым не менш указаны факт дазваляў сцвярджаць, што паэма існавала, была вядомай на Беларусі ўжо да 1884 г.
Вялікае значэнне для датавання твора мелі рэтраспектыўныя сведчанні 90-х гадоў. Належалі яны вядомаму этнографу і фалькларысту Е. Раманаву (1855—1922), выдатнаму знаўцу Беларусі, які пісаў у 1896 г. у артыкуле «Спроба пяра»; «Уже годов болн як сорок [закрэслена: пятьдесят] белоруськая байка ет'а стала ўснм вядома ў трох губернях: Могнлевськой, Внтебськой н Мнньской...» (Пачынальнікі, 16). У прадмове да магілёўскага выдання 1900 г. той жа Раманаў указваў, што паэма напісана «ў часы Гогаля, Булгарына і Грэча», «у пачатку 50-х ці ў канцы 40-х гадоў мінаючага стагоддзя».
Сам Раманаў, які па ўзросту мог помніць паэму толькі з 60-х гадоў, пры ўстанаўленні храналогіі твора абапіраўся на ўспаміны іншых аматараў беларушчыны, часткова ён іх называе (самы старэйшы — А. Маслоўскі 1843 г. нараджэння). Значны ўплыў на вызначэнне часу напісання аказваў і сам змест паэмы, у якой адлюстравана барацьба ў рускай літаратуры 30—50-х гадоў.
Акадэмік Карскі, перш за ўсё паводле зместу, адносіў паэму «да другой чвэрці XIX стагоддзя» (Карскнй, 3/3, 79). Падставай для датавання яму служылі словы паэмы «Як Гогаля ў прошлым леце», укладзеныя аўтарам у вусны Булгарына. «У адзначаным намёку на Булгарына,— пісаў Карскі,— ёсць указанне і на час напісання гэтага твора («у прошлым леце») — у першай палове XIX стагоддзя, і не пазней 40-х гадоў». У падрадковай заўвазе вучоны канкрэтызаваў: «Ф. Булгарын няўхвальна выказаўся аб «Рэвізоры» у «Сев. пчеле» 1836 г. (№ 97, 98); гэтаксама ж паставіўся ён да «Жаніцьбы» (ib. 1842, № 247); няўхвальна пісаў ён і пра «Мёртвыя душы» (Карскнй, 3/3, 83).
Прыведзеныя Карскім прыклады варожага стаўлення Булгарына да Гогаля нашы літаратуразнаўцы доўгі час разумелі занадта літаральна і вырашалі пытанне пра час узнікнення твора прыкладна так: калі Булгарын крытыкаваў Гогаля ў 1836 і 1842 гг., а было гэта «ў прошлым леце», значыць, паэма напісана ў 1837 або 1843 г.
Доўгі час спрэчка вялася пераважна вакол пытання, які год прыняць — 1837 або 1843. Нават у рамках гэтай, як
высветліцца ніжэй, даволі штучнай дылемы літаратуразнаўства рабіла пэўныя поспехі. Напрыклад, яшчэ перад вайной малады даследчык Б. Іофе рашуча адкідаў 1837 г. і спыняўся на 1843 г. Асноўны аргумент: у 1837 г. Лермантаў, які пастаўлены ў паэме нароўні з Пушкіным, Гогалем і Жукоўскім, толькі-толькі стаў вядомым, а шырокая слава яго пачынаецца з 1839—1840 гг., калі чытачы пазнаёміліся з галоўнымі творамі пісьменніка 23.
У нашы дні яшчэ больш тбнка і доказна зрабіў выбар паміж 1837 і 1843 гг. даследчык руска-беларускіх літаратурных сувязей М. Маляўка 24. Вывучаючы ўплыў ідэй Бялінскага на аўтара «Тараса на Парнасе», даследчык заўважыў, што ў паэме адлюстраваліся ідэі, выказаныя крытыкам у 40-я гады. Месца Лермантава ў рускай літаратуры Бялінскі (першы ў рускай крытыцы) вызначыў у 1840 г. Самая поўная і глыбокая ацэнка творчасці Жукоўскага ў дарэвалюцыйным літаратуразнаўстве таксама належыць Бялінскаму, прычым упершыню ва ўсёй паўнаце свае погляды на ролю і месца паэта-рамантыка ў рускай літаратуры ён выклаў у 1843 г. у другім артыкуле з цыкла «Творы Аляксандра Пушкіна». У паэме ўвасоблены эстэтычныя крытэрыі, развітыя Бялінскім у барацьбе з псеўдалітаратурай розных адценняў, у тым ліку камерцыйнай, «макар’еўскай» літаратурай. «Такім чынам,— падсумоўвае даследчык,— паэма «Тарас на Парнасе» ўсім сваім ідэйным зместам самым цесным чынам звязана з літаратурнай барацьбой 1840-х гадоў, прасякнута ідэямі Бялінскага таго ж перыяду. Таму з дзвюх магчымых дат напісання твора першая (1837) не можа быць прынята. Найбольш верагоднай датай стварэння паэмы з’яўляецца 1843 г., хаця не выключана магчымасць, што яна напісана годам-двума пазней (слбвы «як Гогаля ў прошлым леце» не трэба, відаць, разумець занадта літаральна)» 25.
Цяпер устаноўлена, што выступленні Булгарына супраць Гогаля далёка не абмяжоўваліся прыведзенымі
23 Іофе Б. Паэма «Тарас на Парнасе»: Аб часе і месцы напісання і гісторыка-літаратурным значэнні // Полымя рэвалюцыі. 1940. № 7.
24 Малявко Н. Когда была напнсана поэма «Тарас на Парнасе»? //Неман. 1966. № 6. С. 107—110; Ен жа. Русскне революцнонерыдемократы н белорусская лнтература XIX века. Автореферат днс. ... канд. фнлол. наук. Мн., 1968. С. 11 —12.
25 Малявко Н. А. Русскне революцнонные демократы н белорусская лнтература XIX ст. С. 11—12.
Карскім прыкладамі. Па сутнасці, гэта быў няспынны ланцуг нападак, паклёпу, інсінуацый, якія працягваліся і ў 50-я гады нават пасля смерці вялікага пісьменніка 26. Ды можна было думаць, што аўтар паэмы і меў на ўвазе якое-небудзь канкрэтнае выступленне Булгарына.
Новым крокам наперад у разуменні і датаванні выдатнага твора было даследаванне М. Лазарука «Станаўленне беларускай паэмы» (1968). На думку М. Лазарука, «Тарас на Парнасе» — гэта паэма аб літаратуры, вельмі змястоўны і глыбокі твор, дзе закранаюцца важнейшыя эстэтычныя праблемы, у прыватнасці праблема народнасці літаратуры. Сатыра паэмы нацэлена супраць афіцыйнай народнасці, адным з праваднікоў якой быў Булгарын, супраць славянафільскага замілавання патрыярхальным побытам. Многія дэталі паэмы нагадваюць апісанні жыцця вялікіх патрыярхальных сем’яў у рускай этнаграфічнай літаратуры пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Паводле слоў даследчыка, «паэма цалкам прасякнута тымі ідэямі, якія хвалявалі грамадскасць у сярэдзіне XIX ст., прасякнута пафасам барацьбы за народнасць літаратуры, у духу таго часу, калі літаратура непасрэдна звярнулася да рэалістычнага адлюстравання жыцця народных мас»2'. Гэта самы канец 40-х ці 50-я гады.
Далей М. Лазарук праводзіць выказаную ў агульнай форме яшчэ ў 1929 г. Д. Васілеўскім 28 думку, што паэма напісана пасля смерці выдатных пісьменнікаў, якія ў ёй успамінаюцца.
«У паэме выдатныя рускія пісьменнікі,— піша ён,— паказаны ўжо ў падагульненні іх творчай дзейнасці. Яны ідуць на Парнас, закончыўшы свой творчы і жыццёвы шлях...
Наўрад ці мог аўтар паэмы так вольна абыходзіцца з паважанымі ім пісьменнікамі, паказваць іх у дарозе «на той свет», калі яны яшчэ жылі. А, як вядома, апошнія з названых у паэме чатырох выдатных пісьменнікаў Гогаль і Жукоўскі памерлі ў 1852 г. 3 гэтага можна зра-
26 Падборку адпаведных матэрыялаў гл.: Кісялёў Г. Пошукі імя С. 90—96.
27 Лазарук М. А. Станаўленне беларускай паэмы: Жанр г і некаторыя асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў пер: лавіне XIX ст. Мн., 1968. С. 187.
28 Васілеўскі Д. Арцём Ігнатавіч Вярыга і яго літаратуг /
кая чыннасць // Полымя. 1929. № 6. С. 199. /
біць вывад, што паэма «Тарас на Парнасе» не магла быць напісана раней 1852 г. I тут яшчэ ўзнікае думка, ці не была смерць гэтых пісьменнікаў, гэта вялікая страта, якая моцна’адчувалася ў літаратуры, дадатковым штуршком, каб адзначыць іх заслугі і супрацьпаставіць іх творчасць, гэтак жа як і творчасць Пушкіна і Лермантава, дзейнасці рэакцыянераў Булгарына і Грэча. Аўтар, можа быць, таму і ўключыў у паэму карціну ўзыходжання на Парнас, каб яшчэ пры жыцці гэтых рэакцыянераў едка высмяяць іх, адпомсціць ім за траўлю Гогаля, Пушкіна, Лермантава» 29.
Такім чынам, М. Лазаруком унесена зусім новая дэталь у пытанне пра датаванне паэмы: паэма напісана пасля смерці Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага і Гогаля, але пры жыцці Булгарына і Грэча. У гэтым адрозненне меркаванняў М. Лазаружа ад палажэнняў У. Казберука, які выказаў у свой час думку, што твор узнік пасля смерці ўсіх названых у паэме пісьменнікаў, г. зн. не раней 1867 г., калі памёр Грэч 30.
Намі ўстаноўлена, што граматыка Грэча, якая згадваецца ў паэме, ужывалася як дапаможнік у духоўных семінарыях з 1840 па 1859 г. 31 Выходзіць, паэма не магла быць напісана пазней 1859 г. Трэба пагадзіцца з М. Лазаруком, які прапануе датаваць паэму «прыкладна сярэдзінай 50-х гадоў» 32. Думка гэта стала апошнім часам пануючай 33, хаця даследчыкі паэмы ўлічваюць і наяўнасць другой думкі (Д. Васілеўскі, У. Казбярук) аб больш познім, аж да трэцяй чвэрці XIX ст. 34, часе ўзнікнення твора.