Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
У 1907 г. з вялікім праектам звярнуўся ў Пецярбургскую Акадэмію навук этнограф і літаратуразнавец
6 Мннскнй лнсток.-1889. №37 (першапублЖацыяхТараса на Парнасе»); Ровннскнй К. Забытое пронзведенне // Смоленскнй вестннк. 1890. № 10 (публікацыя «Энеіды навыварат» і эвесткі пра яе аўтара В. Равінскага).
7 Гл.: Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 26—35.
8 Власт. [Ластоўскі В.] Памажыця!//Наша Ніва. 1913. 12 верас.
М. Янчук9. Ен прапанаваў выдаць помнікі беларускай мовы і славеснасці. Літаратурным матэрыялам XIX ст., на думку Янчука, варта прысвяціць асобны том. «Том,— меркаваў даследчык,— павінен адкрывацца кіруючым артыкулам з агульным нарысам стану беларускай літаратуры ў сувязі з гістарычнымі і бытавымі ўмовамі. Потым павінны ісці творы беларускіх пісьменнікаў у храналагічным парадку, прычым перад кожным пісьменнікам павінен быць пададзены хаця б кароткі біяграфічны артыкул. Як ужо відаць з папярэдняга, сюды павінны ўвайсці толькі тыя пісьменнікі (пераважна памёршыя), якія пісалі на жывой народнай мове. Могуць, бадай што, запытацца многія: якія ж гэта пісьменнікі? Дзе яны? Сапраўды, мы пра іх мала ведаем, творы іх мала даступныя як з-за іх рэдкасці, так і таму, што пераважна іх аўтары карысталіся зноў-такі польскай транскрыпцыяй. Але тым не менш гэтыя пісьменнікі ёсць, і выцягнуць іх з забыцця... наш клопат...» (Хрэст. Ал., 30).
М. Янчук ставіў пытанне аб сур’ёзнай збіральніцкай і даследчыцкай працы, якая павінна папярэднічаць такому выданню. У яго «Запісцы» адзначалася: «Не ўсе яны (гэтыя творы.— Г. К.) з’яўляліся ў друку, некаторыя вядомы толькі ў рукапісных спісах, якія нярэдка ў многім адрозніваюцца адзін ад аднаго, так што тут патрэбна будзе некаторая крытычная работа і фактычныя даведкі для ўстанаўлення першапачатковай рэдакцыі, а можа быць, нават і імя сапраўднага аўтара; так, напрыклад, пераробка «Энеіды» прыпісваецца дзвюмасобам:то Манькоўскаму, то Равінскаму. Тыя беларускія літаратурныя творы, якія даўно з’яўляліся ў друку, у цяперашні час не ўсе можна дастаць нават у нашых першакласных кнігасховішчах, але яны могуць аказацца і сапраўды трапляюцца ў прыватных руках, у аматараў і такіх бібліяфілаў і знаўцаў мясцовага жыцця, як пісьменнікі і археолагі палякі Ельскі (у Мінскай губ.) і Глогер (у Гродз. г.), або ў такіх бібліятэках, як Нясвіжская, Шчорсаўская, гр. Красінскіх і інш.; некаторыя рэчы прыйдзецца, можа быць, шукаць і ў замежных бібліятэках, асабліва ў Кракаве. Справа рэдактара... па магчымасці
9 Гл.: Александровіч С. X., Александровіч В. С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў. Мн., 1978. С. 28—33. У далейшым спасылкі на гэта выданне падаюцца ў тэксце (Хрэст. Ал., старонка).
вычарпаць пытанне аб друкаваных арыгіналах, а апрача таго — і гэта яшчэ больш важна — завязаць зносіны з мясцовымі жыхарамі Беларусі, у якіх, як нам вядома, трапляюцца ў спісах старыя і новыя спробы ў беларускай штучнай славеснасці, якія належала б апублікаваць» (Хрэст. Ал., 30—31). М. Янчук прыводзіў даволі падрабязны спіс твораў Дуніна-Марцінкевіча, які, на яго думку, павінен быў заняць цэнтральнае месца ў выданні. Былі названы і некаторыя іншыя пісьменнікі. Цікава, што ў пераліку Янчука названы асобна і Янка Лучына, і Неслухоўскі. Выходзіць, Янчук не ведаў (або забыўся?), што гэта адна і тая ж асоба.
Праект Янчука быў спачувальна сустрэты ў Акадэміі навук, але супраць яго апалчыліся мясцовыя рэакцыянеры, і ён так і не быў ажыццёўлены 10. Затое беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» перавыдала на працягу 1907—1910 гг. у серыі «Беларускія песняры» асноўныя творы буйнейшых пісьменнікаў XIX ст.: «Дудку беларускую» і «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча, «Гапон», «Вечарніцы», «Шчароўскія дажынкі» і «Купалу» В. Дуніна-Марцінкевіча, а таксама яго пераклад паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Выпускаючы ў 1914 г. другім выданнем апавяданне У. Гаршына «Сігнал» у перакладзе Ядвігіна Ш. (першае выданне было ў 1891 г.), Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні ў кароткай прадмове падкрэсліла непарыўнасць традыцый беларускага пісьменства: «...хочэмо яшчэ звярнуць тутака ўвагу сучаснага пакалення, што назад таму 24 гады наша бацькаўшчына не так ужо вельмі спала, як гэта цяпер некаторым людзям здаецца»
У гэты перыяд з’явіліся і першыя літаратуразна'"чыя працы на беларускай мове І2. У сувязі з гэтым назавём публікацыі бібліёграфа, гісторыка літаратуры і калекцыянера Р. Зямкевіча, які сабраў вялікую колькасць першадрукаў, рукапісаў і іншых матэрыялаў беларускіх пісь-
10 Очеркя белорусской лятературы / Под ред. М. Янчука. М., 1920. Вып. 1. С. 2; Хромчанка К. Р. Беларуская мастацкая проза: Канец XIX—пачатак XX ст. Мн., 1979. С. 35—38.
11 Кніга Беларусі: 1517—1917: Зводны каталог. Мн., 1986. С. 223.
12 Калі быць дакладным, то першы літаратуразнаўчы твор на беларускай мове — гэта артыкул Е. Раманава «Спроба пяра», напісаны ў 1896 г. як прадмова да выдання паэмы «Тарас на Парнасе». Але ва ўмрвах XIX ст. гэты цікавы гісторыка-літаратурны дакумент не мог быць апублікаваны.
меннікаў. Артыкулы і брашуры Зямкевіча «Вінцук ДунінМарцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне» (Наша Ніва, 1910, № 48), «Тарас Шаўчэнка і беларусы» (Там жа, 1911, №8), «Ян Барцічэўскі, першы беларускі пісьменнік XIX сталецця» (Вільня, 1911), «Адам Ганоры Кіркор» (Вільня, 1911) і іншыя ўводзілі ў навуковы ўжытак каштоўны фактычны матэрыял, выхоўвалі ў грамадстве цікавасць да архіўна-бібліяграфічных знаходак.
У гэты ж час спадчынай беларускага пісьменніка XIX ст. А. Вярыгі-Дарэўскага, яго унікальным Альбомам захапіўся Браніслаў Тарашкевіч, будучы выдатны вучоны і грамадскі дзеяч. У 1912 г. ён прачытаў даклад аб Альбоме Вярыгі-Дарэўскага на пасяджэнні Беларускага навукова-літаратурнага гўртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта |3. Рукатс яго артыкула па гэтаму пытанню (на польскай мове) захпўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР у Дільнюсе .
Глыбока, па даступных першакрыніцах і публікацыях, цікавіўся літаратўрным рухам XIX ст. класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Найбольш пбўны агляд літаратуры мінулага стагоддзя дадзены ім у артыкуле «Беларускае адраджэнне», надрукаваным у 1915 г. у часопісе «Украянская жязнь», але нямала цікавых звестак і назіранняў змяшчаецца ў многіх іншых артыкулах і накідах паэта («I. Неслухоўскі», «Булгарын у беларускай жартоўнай паэме» і інш.).
Вялікі ўклад у крыніцазнаўства і навуковую распрацоўку гісторыі беларускай літаратуры XIX ст., як і іншых перыядаў, зрабіў акадэмік Я. Карскі. Ім сабраны, сістэматызаваны і абагульцены агромністы матэрыял, велізарная колькасць гісторыка-літаратурных крыніц. Іх папярэдняя зводка была дадзена Карскім у 1-м томе «Беларусаў» (1903). Неўзабаве з’явіліся яго асобныя публікацыі і навуковыя распрацоўкі з гісторыі літаратуры XIX ст. 15 У 1922 г. карпатлівая, сістэматычная работа Карскага ў гэтым напрамку завяршылася выданнем 3-га тома
13 Отчет о состояннн н деятельностн нмператорского С.-Петербургского уннверснтета за 1912 г. Спб., 1913. Отд. VIII. С. 104.
14 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 4, спр. 391. Назвы архіваў, бібліятэк, музеяў і інш. падаюцца ў той форме, якая была прынята пад час працы аўтара над манаграфіяй.
15 Карскнй Е. Белорусская Энецда нанзнанку//Сб. Харьковского нст.-фнлол. об-ва. Харь]«>в, 1909. Т. 18.
фундаментальнага даследавання«Бедарусы» (ч. 3— «Мастацкая літаратура на роднай мове»). 3 таго часу ў метадалогіі і навуковай ЛнТэрпрэтацыі літаратурнага працэсу наша літаратуразнаў.сТвапайшло далёка наперад, але як скарбніца разнастайных Зв^стак з гісторыі літаратуры праца Карскага не страціла свайго значэння да нашых дзён. : •
Я. Карскі ставіў перад беларускімі даследчыкамі задачу далейшага збірання і' сістэматызацыі матэрыялу, поўнага ўліку літаратараў ііх твораў. «Што да мастацкай літаратуры,— пісаў вучоны,— то тут давядзецца скласці поўны слоўнік беларускіх пісьменнікаў, з указаннем пры псеўданімах сапраўдных імёнаў і прозвішчаў, а таксама кароткіх біяграфічных звестак. Зарэгістраваць трэба не толькі вершы, але і празаічныя артыкулы, зразумела, літаратурнага характару. Пажадана адзначыць і надрукаваныя аб тых або іншых Творах крыт’ычныя водгукі» 16.
Дваццатыя гады характарызуюцца паступовым станаўленнем беларускага савецкага дітаратуразнаўства.
Ад выдання да выДання шліфуё, удакладняе сваю «Гісторыю беларускай літаратуры» т-аленавіты пісьменнік і вучоны Максім Гарэцкі (першае выданне «Гісторыі» выйшла ў 1920 г. у Вільні). Яна цікавая не толькі яркасцю мовы і стылю, напружанымі метадалагічнымі пошукамі, але і шырокім колам прыцягнутых Крыніц.
У 20-я гады выходзіць шэраг хрэстаматый, або «выпісаў», як іх тады часцей называлі (М. Гйрэцкага, М. Піятуховіча, У. Дзяржынскага і інш.), у якіх друкаваліся мастацкія тэксты XIX ст.
Прыкметнай з’явай тагачаснага літаратуразнаўства былі «Нарысы гісторыі беларускай літаратуры» М. Піятуховіча (1928, ч. 1— «Агляд літаратурйа-ідэалагічных плыняў XIX— пачатку XX вякоў»), Піятўховіч падаў у сваёй кнізе не толькі шматлікія факты гісторыка-літаратурнага парадку, але і вялікі сацыяльна-эканамічны матэрыял, аднак, як цяпер нам відаць, ён спрошчана разумеў сувязь паміж літаратурай і эканомікай-, спрабаваў непасрэдна тлумачыць літаратурныя з’явы станам гаспадаркі або сацыяльным паходжаннем таго ці іншага пісьменніка. Лепшыя старонкі працы М. Піятухбвіча якраз тыя, дзе яму ўдавалася вырывацца з палону сацыялагічных схем.
16 Карскнй Е. Ф. Что предстонт сделать по белорусскому языку н лнтературе? Мн., 1921. С. 4.
Няпроста давалася па тым часе савецкім літаратуразна} цам правільная метадалогія.
Адной з першаступенных спраў літаратуразнаўцы 20-х гадоў зусім слушна лічылі збіранне гісторыка-літаратурных матэрыялаў. Пра гэта гаварыў, у прыватнасці, выдатны вучоны I. Замоцін у дакладзе «Чарговыя задачы вывучэння гісторыі беларускай літаратуры» (1928). У ім ставілася пытанне аб шырокім прыцягненні да збіральніцкай працы ўсёй культурнай грамадскасці рэспублікі, мясцовых краязнаўцаў. Як глыбока вучоны разумеў праблемы крыніцазнаўства і тэксталогіі, важнасць умацавання фактаграфічнай базы літаратурнай навукі, сведчаць яго, наступныя словы: «Справа ў тым, што ўсякі літаратурны тэкст, які выдаецца пад тою ці іншаю назваю як матэрыял для вывучэння літаратуры, атрымлівае тады належнае асвятленне і належную апрацоўку, калі навокал яго збіраюцца ў магчыма большай колькасці фактычныя даведкі, якія маюць значэнне не толькі для гісторыі тэксту ў вузкім сэнсе слова, але і для высвятлення асобы аўтара, яго сувязі з эпохаю, генэзы [генезісу] і характару яго творчасці і г. д.,— адным словам, калі ў адносінах да данага тэксту ці данага пісьменніка ў цэлым складаецца даследчая гісторыка-літаратурная традыцыя, якая збірае гадамі для гэтага тэксту ці пісьменніка весткі як канстатуючага, так і экзэгетуючага [вытлумачальнага] характару, групуе іх, прыцягвае іх да вывучэння пісьменніка і тым самым эвалюцыйна пасоўвае наперад усебаковае яго даследаванне» 17. Гэты прынцып застаецца надзвычай актуальным і дагэтуль. I. Замоцін і сам уважліва вывучаў крыніцы XIX ст., яму належыць артыкул «Аб новых рукапісах В. Дуніна-Марцінкевіча», які, праўда, не пабачыў свету і захоўваецца цяпер у Цэнтральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва БССР 18. Тады ж грунтоўны тэксталагічна-крыніцазнаўчы артыкул «Рукапісы А. Рыпінскага» напісаў М. Піятуховіч (надрукаваны толькі ў 1990 г.). Цікавыя згадкі пра лёс рукапіснай спадчыны Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны ёсць ва ўспомненых «Нарысах...» Піятуховіча. Як і Замоцін, Піятуховіч заклікаў да сур’ёзнай распрацоўкі біяграфій пісьменнікаў, да руплівага збірання адпаведных звестак.