Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
У літаратуразнаўстве аб’ектам пазнання з’яўляецца літаратура, літаратурны працэс ва ўсіх яго праявах або, інакш, літаратурная грамадская свядомасць — адна з формаў мастацкай свядомасці. Прамежкавае звяно ў яе пазнанні складаюць літаратурныя творы і іншыя крыніцы.
Літаратурныя крыніцы, калі сказаць у найбольш агульнай форме,— частка літаратурнай рэчаіснасці, якая працягвае рэальна існаваць і нясе якую-небудзь інфармацыю аб грамадскай літаратурнай свядомасці свайго часу. Кажучы прасцей і прадметней, гэта кнігі, рукапісы, дакументы пэўнай эпохі, якія дайшлі да нас і могуць даць уяўленне пра літаратуру і пісьменнікаў данай эпохі. Пры гэтым трэба ўлічваць, што ў матэрыяльных формах літаратурна^я свядомасць грамадства рэалізуецца не цалкам: фальклор, анекдоты, каламбуры, эпіграмы, часам цэлыя вершы і іншыя творы існуюць у вуснай перадачы.
Істотнай для крыніцазнаўства з’яўляецца праблема прабелаў, праблема рэпрэзентатыўнасці крыніц. Крыніцы — падмурак гістарычнага даследавання. «Каб гэта быў сапраўдны фундамент,— пісаў У. I. Ленін,— неабходна браць не асобныя факты, а ўсю сукупнасць належачых да разглядаемага пытання фактаў, без адзінага выключэння, бо інакш непазбежна ўзнікне падазрэнне, і зусім законнае падазрэнне, у тым, што факты выбраны або падабраны адвольна...»32
Але важна, каб крыніцы захаваліся, каб было з чаго выбіраць. Зірнём з гэтага пункту погляду на гісторыкалітаратурныя крыніцы. Тут, як і ў агульным крыніцазнаўстве, існуе паняцце патэнцыяльных і фактычных крыніц. Літаратурныя творы, якія ўвасобілі літаратурную свядомасць, і тыя матэрыялы, у якіх літаратурная свядомасць адбіваецца, складаюць корпус магчымых, патэнцыяльных літаратуразнаўчых крыніц. Гэта, так
31 Тартаковскнй А. Г. Соцнальные функцян нсточннков как методологяческая проблема нсточннковедення // Нсторня СССР. 1983. № 3. С. 112.
32 Ленін У. I. Творы. Т. 23. С. 265.
сказаць, ідэальны выпадак поўнай захаванасці матэрыялаў. Але ў жыцці так, на жаль, не бывае. Даходзячы да часу даследчыка, патэнцыянальныя літаратуразнаўчыя крыніцы змяняюцца колькасна і якасна. Яны ўяўляюць сабой толькі частку — большую або меншую — былой генеральнай сукупнасці.
3 цягам часу адбываецца фізічнае старэнне крыніц (разбурэнне паперы, выцвітанне чарніла). Змяняецца само грамадства, якое ўжо інакш разумее той або іншы тэкст, атрыманы ў спадчыну ад мінулага. «Мы чытаем старога пісьменніка не так, як яго чыталі сучасныя чытачы...— пісаў акадэмік А. Бялецкі.— Пачынаючы расшыфроўваць эзопаўскую мову, мы часта бачым эзопаўшчыну там, дзе яе магло не быць,— але і не бачым яе там, дзе яна была» 33. Літаратурны твор, як і іншыя крыніцы, як бы шыфруецца часам, так што без дапаможных матэрыялаў (напрыклад, тых жа літаратуразнаўчых крыніц) прааналізаваць яго бывае немагчыма. Часткова такую расшыфроўку прарабілі ўжо папярэднія даследчыкі. Матэрыялы, да якіх звяртаецца літаратуразнавец у працэсе даследавання, складаюць корпус фактычных літаратуразнаўчых крыніц.
Літаратуразнаўчае крыніцазнаўства, як і крыніцазнаўства агульнагістарычнае, мае тэарэтычны і практычны аспекты. У задачу тэарэтычнага крыніцазнаўства ўваходзіць даследаванне тэорыі, гісторыі, структуры і ўласцівасцей крыніцазнаўчай інфармацыі. Практычнае крыніцазнаўства заключаецца ў выяўленні крыніц, іх знешняй і ўнутранай крытыцы.
Выяўленне крыніц ажыццяўляецца ў спецыяльных сховішчах (архівы, музеі, бібліятэкі) пры дапамозе адпаведнай катэгорыі эўрыстыкі.
Знешняя крытыка заключаецца ў прачытанні і падрабязнай атрыбуцыі самой крыніцы і згаданых у ёй назваў, прозвішчаў і іншых рэалій. Устанаўліваецца аўтар крыніцы, час і месца яе ўзнікнення, аўтэнтычнасць крыніцы, акалічнасці і мэты яе стварэння. Пры гэтым высвятляецца, што хацеў паведаміць яе стваральнік.
Унутраная крытыка вызначае характар адлюстравання рэчаіснасці ў крыніцы, унутраныя ўласцівасці і верагоднасць крыніцы, паўнату звестак, ступень дакладнасці і г. д.
Белецкяй A. М. Нз последннх тетрадей //Лйт. газ. 1984. 31 окт.
Так вычляняецца літаратуразнаўчы факт, які пасля ўсебаковага асэнсавання трапляе ў даследаванне.
Цікава, што «Кароткая літаратурная энцыклапедыя» лічыць археаграфію, тэксталогію і палеаграфію дапаможнымі дысцыплінамі крыніцазнаўства, якія выдзеліліся ў асобныя навукі ў працэсе спецыялізацыі34. Увогуле паняцце «тэксталогія» ў шырокай трактоўцы акадэміка Д. Ліхачова 35 даволі блізкае да паняцця «літаратуразнаўчае крыніцазнаўства». Працы савецкіх і замежных тэкстолагаў вельмі важныя і для крыніцазнаўцаў 36. У парадку абвастрэння пытання выказвалася нават думка, што тэксталогія ў літаратуразнаўцаў тое самае, што крыніцазнаўства ў гісторыкаў 37.
Гэта гаворыць пра тое, што канструяванне спецыяльных дысцыплін літаратуразнаўства яшчэ не закончылася 38.
«Сёння першачарговая задача літаратуразнаўчага крыніцазнаўства заключаецца ў распрацоўцы праблем тэарэтычнага крыніцазнаўства і сістэматызацыі эмпірычна назапашаных ведаў — як фактаў літаратуры, так і фактаў самога літаратуразнаўства і крыніцазнаўства» 39,— адзначае С. Белаконь.
Адным з галоўных у крыніцазнаўстве лічыцца пытанне аб класіфікацыі крыніц.
3 часоў М. Піксанава прынята падзяляць усе матэрыялы, што выкарыстоўваюцца ў даследаваннях літаратуразнаўцаў, на крыніцы і дапаможнікі (пособня). «Крыніцы,— пісаў М. Піксанаў,— ёсць тэксты літаратурных твораў, пісьмы аўтараў, пісьмы да іх і пісьмы аб іх, дакументальныя біяграфічныя матэрыялы, потым — успаміны сучаснікаў. Вось іх і трэба вывучаць у першую чаргу. Дапаможнікамі з’яўляюцца навуковыя даследаванні, біяграфічныя і літаратурныя, а таксама крытычныя
34 Краткая лнтературная энцнклопедня. М., 1978. Т. 9. Стб. 487.
35 Ляхачев Д. С. Текстологня: Краткнй очерк. М.; Л., 1964; Ен жа. Текстологня: На матернале русской лнтературы X—XVII веков. 2-е нзд. Л„ 1983.
36 Gorski К. Tekstologia і edytorstwo dziel literackich. Warszawa, 1975.
37 Шепелева Л. Е. [Рец. на кн.: Фарсобнн В. В. РІсточннковеденне н его метод. М., 1983] // Нсторня СССР. 1986. № 1. С. 208.
38 Лнхачев Д. С. О некоторых неотложных задачах спецнальных фнлологнческнх днсцнплнн // Вестннк AH СССР. 1976. № 4.
39 Білокінь С. 1. Шляхн розвнтку літературознавчого джерелознавства//Радянське літературознавство. 1977. № 10. С. 81.
артыкулы» 40. А. Фамін увёў яшчэ дадатковы падзел крыніц на першакрыніцы і проста крыніцы. Яны адрозніваюцца паміж сабой па форме: у першым выпадку рукапіснай, а ў другім — друкаванай. Ен пісаў: «Увесь вялікі матэрыял для літаратуразнаўчай працы разбіваецца на тры часткі: 1) першакрыніцы, да якіх адносяцца самі літаратурныя творы, пісьмы, дакументы; 2) крыніцы — іх выданні; 3) дапаможнікі, якія разбіваюцца на а) спецыяльныя і б) неспецыяльныя» 4|.
Вылучаць асобна першакрыніцы лічыў неабходным П. Беркаў, які найбольш шырока ахарактарызаваў віды літаратуразнаўчых крыніц і дэталізаваў іх класіфікацыю.
Першакрыніцамі ён лічыў:
а) літаратурныя творы пісьменнікаў у рукапісах або першадруках, калі рукапіс не дайшоў;
б) пісьмы пісьменніка, пісьмы да яго, пісьмы аб ім яго сучаснікаў і асоб, якія ведалі яго сучаснікаў;
в) біяграфічныя дакументы (метрычныя пасведчанні аб нараджэнні, дакументы аб вучобе, аб службовай і грамадскай дзейнасці, пасведчанні аб смерці і г. д.)';
г) мемуарныя жанры (аўтабіяграфіі, інтэрв’ю, юбілейныя і некралагічныя артыкулы; дзённікі, запіскі, запісныя кніжкі, успаміны, «споведзь» пісьменніка, яго сучаснікаў або асоб, што ведалі сучаснікаў пісьменніка, рукапісныя і друкаваныя справаздачы — стэнаграфічныя або «па жывым запісе» — аб якіх-небудзь выступленнях);
д) вусныя першакрыніцы (асабістыя гутаркі даследчыка з пісьменнікам, яго сучаснікамі або асобамі, што ведалі іх).
«Проста крыніцамі,— паводле П. Беркава,— з’яўляюцца творы і дакументы, пералічаныя ў групах а), б) і в) і даступныя нам толькі ў друкаванай форме. Да ліку крыніц трэба аднесці таксама перапіску даследчыка і яго вусныя гутаркі са спецыялістамі, што вывучаюць і вывучалі гэта ж пытанне. Звесткі, узятыя з вусных лекцый, дакладаў, выступленняў на дыспутах і пасяджэннях навуковадаследчых устаноў і навуковых таварыстваў, таксама трэба прызнаць крыніцамі» 42.
40 Пнксанов Н. К. Два века русской лнтературы. 2-е нзд. М., 1924. С. 20.
41 Фомнн А. Г. Путеводнтель по бнблнографнн, бнобнблнографнн, нсторнографнн, хронологнн н энцнклопеднн лнтературы. Л., 1934. С. 43.
42 Берков П. Н. Введенне в техннку лнтературоведческого нсследовання. С. 53.
Астатнія матэрыялы, якімі карыстаецца літаратуразнавец, П. Беркаў называе дапаможнікамі. Гэта працы пра пісьменніка, водгукі на яго творчасць, матэрыяльныя прадметы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю пісьменніка (у тым ліку яго бібліятэка, партрэты), абагульняючыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя працы. «У шырокім сэнсе слова,— паводле П. Беркава,— дапаможнікам у літаратуразнаўчай рабоце можа з’явіцца любая галіна чалавечай культуры» 43.
Надзвычай плённай з’яўляецца думка П. Беркава пра «адноснае значэнне» паняццяў «крыніца» і «дапаможнік». «Кожны раз,— заўважае вучоны,— тут давядзецца спецыяльна вызначаць, што ў даным выпадку з’явіцца крыніцай і што дапаможнікам. Так, пры вывучэнні, напрыклад, пытання аб крытычным рэалізме артыкулы Бялінскага, Чарнышэўскага, Дабралюбава пра рускіх пісьменнікаў 40—50-х гадоў XIX ст. павінны разглядацца як крыніца або першакрыніца, тады як пры вывучэнні, напрыклад, Гогаля або гісторыі рускай аповесці яны законна будуць лічыцца дапаможнікамі» 44.
М. Бельчыкаў слушна, як нам здаецца, пярэчыў супраць даволі штучнага расчлянення крыніц на першакрыніцы і крыніцы. «Мяжа паміж друкаванымі і рукапіснымі крыніцамі даволі ўмоўная,— адзначаў ён.— Крыніца, якая доўгія гады захоўвалася ў архіве, апублікавана. Ніякіх якасных змен пры гэтым не адбылося. Але знешні выгляд яе стаў іншым. Таму падзел крыніц на друкаваныя і рукапісныя ... усё ж з’яўляецца ўмоўным» 45. У іншым месцы вучоны пісаў: «Згаджаючыся з указаннем праф. П. Н. Беркава на пераходнае, дваякае значэнне відаў крыніц (крыніца ў адным сэнсе, дапаможнік у іншых адносінах), мы не можам прыняць у якасці абавязковага пастаяннае аддзяленне першакрыніц ад крыніц. На нашу думку, асноўнае чляненне слушна намячае праф. М. К. Піксанаў — гэта крыніцы і дапаможнікі» 46. М. Бельчыкаў быў зусім не супраць выкарыстання тэрміна «першакрыніца», але ў іншым сэнсе. «Гэтым тэрмінам,— пісаў ён,— падкрэсліваецца першаснасць, непасрэднасць крыніцы як такой, у адрозненне ад такіх ві-