• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    На фоне тагачаснага сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця Беларусі навукова, з веданнем крыніц і разам з тым жыва, эмацыянальна паказаў узнікненне і развіццё роднай літаратуры ў XIX ст. А. Лойка ў сваёй «Гісторыі беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (1977, ч. 1).
    Падагульняючымі працамі беларускіх літаратуразнаўцаў, выкананымі ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, з’явіліся двухтомная «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1968—1969) і «Йсторня белорусской дооктябрьской лнтературы» (1977) на рускай мове. Агульны нарыс літаратуры XIX ст. напісаны ў абодвух выданнях А. Мальдзісам. Апрача таго, у двухтомніку змешчаны раздзелы-персаналіі пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча (аўтар В. Жураўлёў), Ф. Багушэвіча (У. Казбярук), Я. Лучыны (А. Семяновіч), А. Гурыновіча (Д. Гальмакоў). У аднатомніку на рускай мове два персанальныя раздзелы: пра В. Дуніна-Марцінкевіча (В. Жураўлёў) і Ф. Багушэвіча (М. Грынчык). Напісаныя з улікам апошніх дасягненняў літаратуразнаўства, на высокім навуковым узроўні, гэтыя калектыўныя працы атрымалі высокую ацэнку грамадскасці. За стварэнне аднатомніка на рускай мове калектыву аўтараў была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа.
    Арыгінальны дапаможнік па гісторыі літаратуры XIX— пачатку XX ст. для педінстытутаў стварыў калектыў аўтараў (М. Грынчык, С. Кліманскі, М. Лазарук, А. Мальдзіс, Р. Семашкевіч, А. Семяновіч і інш.) 35.
    35 Гісторыя беларускай літаратуры: XIX— пачатак XX ст. / Пад рэд. М. Лазарука і А. Семяновіча. Мн., 1981.
    Далейшым развіццём «канкрэтнага літаратуразнаўства» (Д. Ліхачоў) азнаменаваліся 80-я — пачатак 90-х гадоў. Ідэі перабудовы выклікалі ў нашым грамадстве новыя магутныя імпульсы, паварот да нацыянальных каранёў, да роднага слова. У гэтых умовах працы гісторыкаў літаратуры сталі асабліва актуальнымі.
    Значным укладам у беларускую тэксталогію мінулага стагоддзя было выданне твораў В. Каратынскага (1981) і Я. Лучыны (1988), здзейсненае У. Мархелем. Ен жа выдаў заснаваныя на багатым матэрыяле кнігі пра У. Сыракомлю «Лірнік вясковы» (1983), «Вяшчун славы і волі» (1989), кнігу «Крыніцы памяці» (1990), дзе спецыяльна адзначыў важнасць і перспектыўнасць для далейшага развіцця нашай навукі крыніцазнаўчых даследаванняў.
    Выдатны зборнік твораў Я. Чачота ва ўласных дасканалых перакладах выдаў К. Цвірка. Ен паспяхова развівае распачаты С. Александровічам жанр літаратурнага падарожжа па памятных мясцінах пісьменнікау мінулага (У. Сыракомля, ЯЧачот, Ф. Багушэвіч) 3 . У гэтым самым жанры працяглы час працуе У. Содаль, які шмат зрабіў для крыніцазнаўства беларускіх пісьменнікаў XIX ст., у прыватнасці В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча 37. Высока ацэнены грамадскасцю літаратурна-краязнаўчыя кнігі і нарысы Г. Каханоўскага 38. Жыццё і творчасць А. Абуховіча плённа даследуе краязнавец Р. Родчанка.
    Найбольш поўныя выданні твораў нашых класікаў XIX ст. В. Дуніна-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991) падрыхтаваў Я. Янушкевіч. Ім жа напісана змястоўная манаграфія пра Дуніна-Марцінкевіча (1991), выяўлены ў архівах нашай краіны і Польшчы шэраг цікавых матэрыялаў.
    З’явіліся новыя пераклады твораў Я. Баршчэўскага 39.
    36 Цвірка К. Той курган векавечны...: Сцяжыны вандровак. Мн., 1985; Ен жа. Тут грала дудка Бурачка...//Полымя. 1990. №5.
    37 Содаль У. Імпульсы // Полымя. 1989. № 6; Ен жа. Кушлянскі кут. Мн., 1990; Ен жа. Сцежкамі Мацея Бурачка: Пошукі, замалёўкі, нарысы. Мн., 1991.
    38 Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984; Ен жа. Вандраванні // Маладосць. 1984. № 10.
    39 Баршчэўскі Я. Драўляны Дзядок 1 кабета Інсекта // Полымя. 1990. № 6; Ен жа. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990.
    Новае, дапоўненае выданне хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст. (1988; укладальнікі А. Лойка, В. Рагойша) паказала, што за апошнія два дзесяткі гадоў у выніку напружанага пошуку навукоўцаў гісторыя нашага пісьменства істотна ўзбагацілася новымі імёнамі і тэкстамі.
    Шмат цікавых матэрыялаў пра пачынальнікаў новай літаратуры (В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, Ф. Тапчэўскі, А. Ельскі, К. Каліноўскі) публікуецца ў гісторыкалітаратурным зборніку «Шляхам гадоў». У першым яго выпуску (1990) надрукаваны ўжо згаданы артыкул М. Піятуховіча «Рукапісы А. Рыпінскага», напісаны 60 гадоў назад. Артыкул асабліва важны сваімі тэксталагічнымі дадаткамі, сярод іх ёсць зусім невядомыя творы або іх варыянты (публікацыя В. Скалабана) 40.
    Заснаваны на ўважлівым вывучэнні многіх першакрыніц слоўнік псеўданімаў Я. Саламевіча (1983) усваючаргу стымулюе крыніцазнаўчыя і атрыбуцыйныя даследаванні. У Інстытуце літаратуры AH БССР пад кіраўніцтвам А. Мальдзіса падрыхтаваны грунтоўны шасцітомны біябібліяграфічны слоўнік беларускіх пісьменнікаў, пра які марыў яшчэ акадэмік Я. Карскі.
    Такім чынам, за многія дзесяцігоддзі свайго развіцця беларускае літаратуразнаўства назапасіла не толькі багаты тэарэтычны вопыт, але і значную колькасць разнастайных гісторыка-літаратурных крыніц.
    Як сведчыць рэтраспектыўны агляд, нашы веды аб крыніцах па гісторыі беларускай літаратуры XIX ст.— гэта вынік намаганняў некалькіх пакаленняў даследчыкаў, вынік шукальніцкай і даследчай дзейнасці, якая пачалася яшчэ ў дакастрычніцкі час. I ў сэнсе выяўлення крыніц, і ў сэнсе іх вывучэння і навуковай інтэрпрэтацыі зроблена нямала. Але абагульняючай працы крыніцазнаўчага характару па XIX ст., як, зрэшты, і па іншых перыядах, яшчэ не было.
    Прыйшоў час падагуліць раскіданыя па розных выданнях і публікацыях звесткі аб гісторыка-літаратурных крыніцах XIX ст., прывесці іх у пэўную сістэму, у многіх выпадках дадаткова вывучыць з гэтага пункту погляду самі крыніцы, якія захоўваюцца ў розных сховішчах, намеціць шляхі пошукаў новых крыніц.
    Такую задачу мы і ставім перад сабой у гэтым даследа-
    40 Скалабан В. Новыя матэрыялы з гісторыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя // Шляхам гадоў. Мн,, 1990. [Вып. 1]
    ванні. Актуальнасць такой спробы дыктуецца і агульным павелічэннем цікавасці да тэксталагічных, біяграфічных, бібліяграфічных, крыніцазнаўчых, эўрыстычных прац у галіне літаратуразнаўства, якая заўважаецца апошнім часам 41. Гэта адлюстраванне сталасці нашай гісторыкалітаратурнай навукі.
    У працы будуць разглядацца як агульныя крыніцы, якія ахопліваюць цэлыя перыяды развіцця беларускай літаратуры XIX ст., так і больш прыватныя крыніцы і іх комплексы, што маюць дачыненне да таго або іншага пісьменніка. Сярод іншых праблем намі будзе разгледжана пытанне пра лёс пісьменніцкіх архіваў XIX ст. у сувязі з лёсам вядомых збораў гісторыка-літаратурных крыніц — А. Ельскага, Б. Эпімах-Шыпілы, Р. Зямкевіча, Беларускага музея ў Вільні.
    У комплексе з акрэсленымі крыніцазнаўчымі праблемамі ў працы асвятляюцца блізкія пытанні біяграфікі, тэксталогіі, атрыбуцыі.
    Але найперш — што яўляе сабой само літаратуразнаўчае крыніцазнаўства.
    41 Гл.: Рагойша В. Галіны аднаго дрэва //Рагойша В. Кантакты. Мн., 1982; Безьязычный В. «Трн кята» между трех сосен...: О культуре нсследовання я культуре язданяя // Лят. газ. 1981. 26 авг.; Кузнецов Ф. йсторня советской лятературы: Новый взгляд//Там жа. 1989. 16 авг.; Ляхачев Д. Мыслн о культуре будутего // йзвестяя. 1989. 16 нояб.
    Канструяванне навукі
    Н екаторыя агульныя пытанні літаратуразнаўчага крыніцазнаўства
    Выдатны французскі гісторык Марк Блок, расстраляны гітлераўцамі пад час другой сусветнай вайны, пісаў у сваёй апошняй кнізе «Апалогія гісторыі, або Рамяство гісторыка»: «Ніводны егіптолаг не бачыў Рамсеса. Ніводны спецыяліст па напалеонаўскіх войнах не чуў гарматаў Аўстэрліца. Значыць, пра папярэднія эпохі мы можам гаварыць толькі на аснове паказанняў сведкаў» ‘. Тут падкрэслена самая характэрная рыса гістарычнага пазнання. У мностве супярэчлівых сведчанняў пра справы мінулага гісторык павінен знайсці ісціну.
    Крыніцазнаўства як цэласная навуковая сістэма, заснаваная на крытычным падыходзе да гістарычных крыніц, склалася ў мінулым стагоддзі і абгрунтавана ў шматлікіх працах айчынных і замежных вучоных. Элементы крыніцазнаўчага метаду разам з гістарызмам шырока ўваходзяць у грамадска-культурную свядомасць і спрыяюць выхаванню пачуцця гісторыі, «гістарычнай чуйнасці» (М. Блок) і ашчаднага стаўлення да помнікаў мінулага.
    Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя фарміравання побач з агульнагістарычным крыніцазнаўствам галіновых крыніцазнаўчых дысцыплін, звязаных з рознымі гуманітарнымі навукамі: крыніцазнаўства лінгвістыкі, літаратурнай навукі, мастацтвазнаўства і г. д.2.
    1 Блок М. Апологяя ясторня, нлн Ремесло нсторнка. 2-е нзд. М., 1986. С. 30.
    2 Котков С. Н. Лннгвястнческое ясточннковеденне я нсторня русского языка. М., 1980; Петровская 14. Ф. Нсточняковеденяе ясторяя русского дореволюцяонного драматнческого театра. Л., 1971; Яна ж. Нсточннковеденяе нсторня русской музыкальной культуры XVIII — начала XX века. 2-е нзд. М., 1989; Раскян Д. Н. йсторяко-педагогнческяй ясточннк в свете современных проблем нсточняковедення н сястемного подхода II Актуальные вопросы ясторяографнн н нсточняковедення нсторня школы н педагогякн. М., 1986.
    Кожная такая галіна мае сваю спецыфіку, абумоўленую самім матэрыялам даследавання. Напрыклад, крыніцазнавец-даследчык гісторыі музыкі, натуральна, найперш мае справу з запісамі музычных твораў. Галоўнай і вельмі своеасаблівай крыніцай для гісторыка літаратуры з’яўляецца літаратурны твор. Вялікае месца ў літаратуразнаўстве, а гэта значыць і ў адпаведнай галіне крыніцазнаўства, займаюць біяграфічныя даследаванні, паколькі твор цесна знітаваны з асобай яго аўтара.
    Мастацкая літаратура судакранаецца з крыніцазнаўствам многімі гранямі, у розных аспектах і на розных узроўнях.
    Пачнём з таго, што пісьменнік-рэаліст у самой сваёй творчасці карыстаецца часам метадамі крыніцазнаўства. Гэта адзначаў Д. Ліхачоў адносна творчасці Ф. Дастаеўскага, параўнаўшы яго раманы з крыніцазнаўчымі даследаваннямі3. Крыніцазнаўчыя прыёмы ўводзіў у свае творы У. Караткевіч (спашлёмся на раман «Чорны замак Альшанскі»).
    Далей, літаратурныя творы могуць служыць і служаць для гістарычнай навукі крыніцай узнаўлення сацыяльнай і культурнай карціны эпохі, да якой яны адносяцца 4. Напрыклад, творчасць Ф. Багушэвіча — выдатная крыніца для разумення становішча і памкненняў беларускага сялянства ў парэформенны перыяд, а таксама для характарыстыкі поглядаў рэвалюцыйных дэмакратаў. Бессмяротны мастацкі помнік «Слова пра паход Ігаравы» — адначасова крыніца палітычнай гісторыі старажытнарускіх княстваў напярэдадні татара-мангольскага нашэсця.