• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Навукова-дапаможныя дысцыпліны, абапіраючыся на навуку, у сваю чаргу ўздзейнічаюць на яе, дапамагаюць яе развіццю, узбагачаюць яе новымі матэрыяламі, спрыяюць удакладненню філалагічнага аналізу крыніц і наогул філалагічнай базы літаратуразнаўчых вывучэнняў»16.
    На думку М. Бельчыкава, крыніцазнаўчы аналіз, у прыватнасці вывучэнне творчай гісторыі твораў, спрыяе паглыбленню філалагічнай асновы гісторыка-літаратурных даследаванняў. «Крыніцазнаўства змыкаецца з мовазнаўствам і тэксталогіяй, якія ўносяць у гісторыкалітаратурныя даследаванні філалагічны аспект» |7. Вынікі работы тэкстолагаў, якія выяўляюцца ў найбольш даклад-
    15 От «Слова о полку Нгореве» до «Тнхого Дона». С. 27.
    16 Нзв. AH СССР. Отд-нне лнт. н яз. 1963. Т. 22. С. 90.
    17 Там жа. С. 93—94.
    ным узнаўленні тэкстаў пісьменнікаў, у распрацоўцы прынцыпаў выдання і асабліва прыёмаў чытання рукапісных тэкстаў, улічваюцца крыніцазнаўцамі. Крыніцазнаўчыя росшукі дапамагаюць тэкстолагу ў падрыхтоўцы выданняў. Літаратурная бібліяграфія кожны раз адказвае крыніцазнаўцу на пытанні: надрукавана тая або іншая крыніца ці не і калі надрукавана, то дзе і калі.
    «Ідэя каардынацыі бібліяграфічнага, археаграфічнага і крыніцазнаўчага росшукаў з аналізамі мовы і стылю, а таксама з гісторыка-літаратурным даследаваннем,— паводле слоў М. Бельчыкава,— набывае шырокае прызнанне сярод савецкіх літаратуразнаўцаў. Гісторыка-літаратурныя з’явы не могуць быць прадметам вывучэння без крыніцазнаўчага аналізу; без крыніцы або па-за крыніцай няма аб’екта літаратурнай навукі. 3 іншага боку, і вышэйшыя этапы ў рабоце літаратуразнаўца — вызначэнне заканамернасцей літаратурнага развіцця — могуць быць здзейснены толькі пры наяўнасці ў навуковым пазнанні крыніцазнаўчай базы» |8.
    М. Бельчыкаў адзначыў таксама відавочную сувязь літаратуразнаўчага крыніцазнаўства з гістарычнай навукай. «Дасягненні гісторыкаў у пытаннях крыніцазнаўства павінны быць улічаны і ператвораны ў практыку літаратуразнаўцамі-крыніцазнаўцамі: некаторыя ж крыніцы (напрыклад, мемуары, пісьмы) з’яўляюцца прадметам вывучэння і выкарыстання даследчыкамі як гісторыі рускай літаратуры, так і гісторыі СССР» |9. Тут адзначаны, праўда, толькі адзін — і, магчыма, не самы галоўны — аспект сувязей паміж літаратуразнаўчым і агульнагістарычным крыніцазнаўствам.
    Услед за акадэмікам А. Весялоўскім, які ўжыў у канцы XIX ст. для характарыстыкі становішча ў рускай гісторыка-літаратурнай навуцы лацінскі выраз res nullius (рэч без уладальніка, нічыя), М. Бельчыкаў гэтакжа ахарактарызаваў сучасны ўзровень крыніцазнаўства рускай літаратуры. «Можна сказаць і аб літаратурным крыніцазнаўстве,— пісаў ён,— што гэта галіна, даступная і неабходная усім, хто будуе свае працы на матэрыяле крыніц, і ў той жа час галіна, недастаткова ўпарадкаваная, недастаткова з’арганізаваная як самастойная дысцыпліна, якая
    18	Нзв. AH СССР. Отд-нне лнт. н яз. 1963. Т. 22. С. 92.
    19	Там жа. С. 90—91.
    не вызначылася ў сваіх межах і не акрэсліла самы прадмет свайго вывучэння» 20.
    Указваючы на адсутнасць абагульняючай працы, у якой былі б зведзены ў сістэму праблемы крыніцазнаўства, вызначаны склад і характар гісторыка-літаратурных крыніц, М. Бельчыкаў змог адзначыць толькі распрацоўку некаторых праблем крыніцазнаўства ў канкрэтных гісторыка-літаратурных працах. Напрыклад, у капітальнай працы акадэміка В. Вінаградава «Мова мастацкай літаратуры» (1959) значнае месца адведзена праблеме ўстанаўлення аўтарства і аўтэнтычнасці мастацкіх тэкстаў. Крыніцазнаўчымі ў сваёй аснове з’яўляюцца працы па творчай гісторыі буйных твораў літаратуры. Пачынальнікам гэтага плённага напрамку ў літаратуразнаўстве па праву лічаць М. Піксанава, які выдаў у 1928 г. даследаванне «Творчая гісторыя «Гора ад розуму». Гэта адкрыла шырокі шлях для новых даследаванняў як у галіне класічнай, так і савецкай літаратуры. Нагадаем, што на Беларусі першую буйную працу такога роду напісаў М. Мушынскі 2|. Складаную гісторыю беларускага летапісання распрацавалі В. Чамярыцкі і М. Улашчык 22. Крыніцазнаўчы характар маюць даследаванні па атрыбуцыі ананімных паэм (I. Бас, Г. Кісялёў). Агульны агляд «філалагічных крыніц» зрабіў В. Рагойша 23.
    Шмат займаецца праблемамі крыніцазнаўства грузінскі літаратуразнавец Д. Тухарэлі. Праўда, у цэнтры яго даследчыцкай увагі пераважна адзін аспект — выкарыстанне крыніц рознага роду ў мастацкіх творах. На гэту тэму ім абаронена доктарская дысертацыя (1969), у 1976 г. ён выдаў у Тбілісі семінарый «Літаратурныя крыніцы і мастацкі твор». Ен лічыць магчымым выдзеліць гэты аспект у самастойную дысцыпліну ўнутры літаратуразнаўства. Гэты напрамак надзвычай цікавіць і іншых вучоных 24.
    20 Нзв. AH СССР. Отд-нне лнт. н яз. 1963. Т. 22. С. 91.
    21 Мушынскі М. Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі». Мн., 1965.
    22 Чамярыцкі В. А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969; Улашвк Н. Н. Введенне в нзученне белорусско-лнтовского летопнсаняя. М., 1985.
    23 Введенне в спецнальность: Для студентов фялологяческнх факультетов / Под ред. A. Е. Супруна. Мн„ 1977. С. 98—123.
    24 Карлова Т. С. К проблеме твпологян в лнтературном ясточннковеденнн//Вопросы нсточннковедення русской лнтературы: Межвуз. сб. науч. тр. Казань, 1989.
    У артыкуле «Аб літаратурным крыніцазнаўстве» (1981) Д. Тухарэлі звяртае ўвагу на тэрміналогію. Справа ў тым, што М. Бельчыкаў называў дысцыпліну, якая вывучае крыніцы літаратурнай навукі, «літаратурным крыніцазнаўствам». Д. Тухарэлі лічыць, што «літаратурнае крыніцазнаўства» — гэта вывучэнне крыніц мастацкіх твораў, а ўсе віды гісторыка-літаратурных крыніц вывучае «літаратуразнаўчае крыніцазнаўства». Пра выкарыстанне М. Бельчыкавым тэрміна «літаратурнае крыніцазнаўства» Д. Тухарэлі пісаў:«...наўрад ці можна пагадзіцца з залішне шырокім разуменнем сэнсу гэтага тэрміна, якое даецца аўтарам. Даследчык, несумненна, меў на ўвазе літаратуразнаўчае крыніцазнаўства. Наша разуменне прадмета літаратурнага крыніцазнаўства больш лакальнае. Мы лічым, што гэта дапаможная дысцыпліна павінна займацца вывучэннем тых папярэдніх матэрыялаў, таго віду «літаратурнай сыравіны», якую збірае пісьменнік для стварэння мастацкага твора» 25. Адсюль, паводле Д. Тухарэлі, вынікаюць узаемаадносіны паміж тэрмінамі «літаратуразнаўчыя крыніцы» і «літаратурныя крыніцы»: «Літаратуразнаўчыя крыніцы — больш шырокая з’ява, чым літаратурныя крыніцы, паколькі ўсе матэрыялы, што цікавяць нас у працэсе даследавання, з’яўляюцца, па сутнасці; літаратуразнаўчымі, і сярод іх толькі адна група з’яўляецца літаратурнай» 26. Невядома, наколькі паўплывалі тут прапановы Д. Тухарэлі, але за нашай крыніцазнаўчай дысцыплінай, здаецца, замацавалася цяпер назва «літаратуразнаўчае крыніцазнаўства» 27, хоць назва «літаратур'нае крыніцазнаўства» па-ранейшаму фігуруе ў пасмяротным выданні падагульняючай крыніцазнаўчай працы М. Бельчыкава 28.
    Апошнім часам літаратуразнаўчае крыніцазнаўства карэнным чынам павярнулася да паглыблення сваіх тэарэтычных асноў. Гэта праявілася, у прыватнасці, у працах С. Белаконя, які абараніў у 1978 г. дысертацыю на тэму «Прадмет і задачы літаратуразнаўчага крыніца-
    25 Тухарелн Д. A. О лнтературном нсточннковеденнн // Класснческое наследне н современность. Л., 1981. С. 88.
    26 Там жа. С. 90.
    27 Грншунлн А. Л. Нсточннковеденне лнтературоведческое// Лнтературный энцнклопеднческнй словарь. М., 1987. С. 139—140; Кісялёў Г. В. Крыніцазнаўства літаратуразнаўчае // ЭЛіМБел. Мн., 1986. Т. 3. С. 139.
    28 Бельчнков Н. Ф. Лнтературное ясточннковеденяе. М., 1983. ,
    знаўства», апублікаваў артыкулы «Шляхі развіцця літаратуразнаўчага крыніцазнаўства» (1977), «Літаратуразнаўчае крыніцазнаўства» (1978). Апошні артыкул, надрукаваны ў «Кароткай літаратурнай энцыклапедыі», як бы падсумоўвае выпрацаваныя савецкім літаратуразнаўствам погляды на гэтую дысцыпліну.
    Паводле вызначэння «Кароткай літаратурнай энцыклапедыі», літаратуразнаўчае крыніцазнаўства — спецыяльная філалагічная дысцыпліна, якая вывучае тэорыю і методыку здабывання літаратуразнаўчых фактаў29.
    Гісторыя літаратуры адносіцца да цыкла гістарычных дысцыплін і адпавядае агульным заканамернасцям гістарычнага пазнання. Літаратуразнаўчае крыніцазнаўства, хоць і мае сваю спецыфіку, карыстаецца асноўнымі палажэннямі тэорыі і метадалогіі агульнагістарычнага крыніцазнаўства, даволі грунтоўна распрацаваных гістарычнай навукай 30.
    Адной з характэрных рысаў гістарычнага пазнання з’яўляецца наяўнасць прамежкавага звяна (крыніцы) паміж даследчыкам і аб’ектам даследавання. Гістарычны факт адлюстроўваецца ў крыніцы — крыніца даходзіць да гісторыка. Веданне гістарычнага факта даецца звычайна праз крыніцу, а рэальнасць самога факта ў працэсе пазнання мае спецыфічны характар. Крыніцазнаўства адрознівае: факт, які сапраўды меў месца; факт, як ён адлюстраваўся ў крыніцы; нарэшце, факт, як ён адбіўся ў свядомасці (і паказаны затым у працы) даследчыка на падставе вывучэння крыніцы.
    Варта сказаць, што гістарычная крыніца ўяўляе сабою не толькі сведчанне аб факце, які даследуецца, але і сама выступае як самастойны грамадскі факт. Гісторыккрыніцазнавец А. Тартакоўскі піша: «Выяўленне на базе марксісцкай метадалогіі сацыяльнай прыроды крыніцы прывяло да прынцыповага пашы'рэння прадмета крыніца-
    29 Белоконь С. Н. Лнтературоведческое нсточннковеденне // Краткая лнтературная энцяклопедяя. М., 1978. Т. 9. Стб. 486.
    30 Гл., напр.: Булыгян 14. А., Пушкарев Л. Н. ІЛсточннковеденяе // Советская нсторяческая энцнклопедяя. М., 1965. Т. 6. Стб. 592—601; Дьяков В. А. Методологяя ясторня в прошлом я настояшем. М., 1974; Медушевская О. М. Современйое зарубежное нсточняковеденяе. М., 1983; Фарсобян В. В. Нсточняковеденяе н его метод. М., 1983; Пронштейн А. П., Данялевскяй Н. Н. Вопросы теоряя я методякя ясторяческого нсследовання. М., 1986; Ковальченко Н. Д. Методы ясторнческого ясследовання. М., 1987; Topolski J. Metodologia historii. 3 wyd. Warszawa, 1984.
    знаўства — уключэння ў яго ў якасці самастойнага аспекту разгляду крыніцы як з’явы эпохі, што яе спарадзіла, у плане яе ўласнай гісторыі, у яе рэальным гістарычным бытаванні» ЗІ. Такі падыход надзвычай важны і для выкарыстання крыніцы ў даследаванні.