Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Сёння рукапісы Чачота захоўваюцца ў многіх сховішчах у нашай краіне і за мяжой.
Як паведамляе «Nowy Korbut», тры чачотаўскія рукапісныя зборнікі песень 1822—1823 гг., прысвечаныя 3. Ма-
10 Dzieje folklorystyki polskiej: 1800—1863. Epoka przedkolbergowska. Wroclaw etc., 1970. S. 214.
11 Swirko S. Z krggu filomackiego preromantyzmu. Warszawa, 1972. S. 9—10.
леўскай, знаходзяцца ў прыватных руках у Варшаве. Рукапісы вядомых зборнікаў Чачота «Сялянскія песенькі», што друкаваліся ў 1837—1846 гг., захоўваюцца ў музеі А. Міцкевіча ў Парыжы (сігн. 1005), а таксама ў прыватных зборах 3. Карпінскага і В. Дрэцкай.
У парыжскім музеі Міцкевіча зберагаецца рукапіс «Зосіных песенек» (34 лірычныя вершы Чачота; не блытаць са згаданым фалькларыстычным зборнікам філамацкага перыяду), пасланы Чачотам 3. Малеўскай з выгнання. Ад адрасаткі рукапіс трапіў да сына вялікага паэта Уладзіслава Міцкевіча (відаць, пад час прыезду ў Вільню перад паўстаннем 1863 г.). Той перадаў яго ў музей Міцкевіча.
Другі экземпляр «Зосіных песенек», дадаўшы яшчэ два вершы, Чачот у 1833 г. паслаў з Таржка М. Путкамер (Верашчака). Перад вайной рукапіс знаходзіўся ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве і быў ахарактарызаваны Л. Падгорскім-Аколавым у часопісе «Лех» (1937). Цяпер гэтая каштоўная рэліквія ў Музеі літаратуры ў Варшаве 1 .
Два рукапісныя зборнікі Чачота былі выяўлены ў 60-х гадах у фондах Інстытута літоўскай мовы і літаратуры АН ЛітССР у Вільнюсе І3. Яны ўлічаны там под № 3556, раней знаходзіліся ў Беларускім музеі ў Вільні.
Адзін з іх змяшчае матэрыялы да апошняй кнігі «Сялянскіх песенек» 1846 г. Тут няма запісаў песень, што ўвайшлі ў кнігу, затое астатніх матэрыялаў (прыказак, і прымавак, параўнанняў, этымалагічных заўваг і г. д.) значна больш, чым у кнізе. Вельмі важная длягісторыі беларускай філалогіі прадмова прадстаўлена ў трох варыянтах, прычым два першыя з’яўляюцца больш поўнымі нарысамі беларускай мовы, чым канчатковы, які трапіў у кнігу. У рукапіс увайшоў таксама невялікі беларускі слоўнік, складзены невядомай асобай на Случчыне.
Другі зборнік носіць падрабязную назву з надзвычай цікавымі тапаграфічнымі ўдакладненнямі: «Piosnki wiesniacze znad Dzwiny, z okolic Lepla i z samego z Lepla, polozonego nad jeziorem obszernym i wychodz^c^ z niego rzekq Ulq (czasem Uljankg zwan^) i upadaj^c^ do Dzwiny
12 Swirko S. Z Mickiewiczem pod rgk$ czyli Zycie i tworczosc Jana Czeczota. Warszawa, 1989. S. 234—235, 240.
13 Якшэвічус A. Рукапісы Яна Чачота // Літ. і мастацтва. 1963. 21 мая; Малаш Л. А. Ян Чачот н его рукопнсные сборннкв // Мат-лы науч. конф.: К сорокалетню б-кн [АН БССР]. Мн., 1965. С. 102—121.
pod miastem Ul^. Czgsc druga. Mi§dzy rokiem 1836—1839 zebrane». Ha тытуле, апрача таго, ёсць запіс Чачота, што гэта другая частка яго збору беларускіх народных песень, запісаных рознымі асобамі на Лепельшчыне. Па падліку Чачота, сюды, у другую частку, увайшло 188 песень, а паколькі мы ведаем агульную колькасць сабраных Чачотам «наддзвінскіх» песень —557 (Пачынальнікі, 98), значыць, у першай, згубленай, частцы было 369 песень. Больш паловы другой часткі неўвайшлоў друкаваныя кніжкі Чачота. Рукапіс каштоўны таксама паметкамі Чачота аб асобах, ад якіх паступілі запісы песень, і аб месцах, дзе песні запісваліся. 3 рукапісу наглядна відаць, як папраўляў Чачот арфаграфію запісаў. У зборніку рукой Чачота запісана 4 беларускія народныя казкі і 93 загадкі. Яны адсутнічаюць у яго друкаваных зборніках. Цікавы беларускі віншавальны верш з элементамі народнай драмы пад назвай «Барыс». Як засведчыў Чачот, ён складзены ксяндзом, былым уніятам, і выконваўся ў маёнтку памешчыка Шаўмана над ракой Улай у Лепельскім павеце. У зборніку ёсць таксама верш Чачота на французскай мове «La retour a la chapell» («Вяртанне да капліцы») — успамін аб гадах дзяцінства і юнацтва, аб страчаных сябрах і маладых марах.
Частка філамацкага архіва захоўваецца цяпер у Цэнтральнай бібліятэцы АН ЛітССР. Гэтыя матэрыялы складаюць там асобны фонд № 60 пад назвай «Рукапісы філаматаў — філарэтаў». У фондзе 96 адзінак захавання за 1817—1820 гг. Сярод іх рукапісы Чачота: «Uwagi nad wierszem Warcaby do Hieronima pisanym» i інш. Усяго 5 асобных прац Чачота-філамата (63 с.). Аўтографы Чачота ёсць і ў іншых рукапісных фондах бібліятэкі: № 9 — «Агульны фонд»; № 21— «Фонд вільнюскіх беларусаў» (былы Беларускі музей) 14. Значную цікавасць, у прыватнасці, маюць цэнзурныя рукапісы некаторых выпускаў «Сялянскіх песенек» (ф. 9—576, 577, 578, 582).
Асобныя рукапісы Чачота захаваліся таксама ў Навуковай бібліятэцы Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта (рукапіс № 2774: «Jan Czeczot. Piosnki і inne...», невялікі збор народных песень, запісаных у філамацкія часы на Наваградчыне) і Цэнтральным дзяржаўным гістарычным
14 Rankrasciu rinkiniai — Собранвя рукопвсей: Краткое обозреняе рукопнсных фондов XI—XX веков Центральной бябляотекя АН Лнтовской ССР / Сост. В. Абрамавнчюс. Внльнюс, 1963. С. 9, 64, 127.
архіве ЛітССР (пісьмы Чачота да розных асоб сярод папер Т. Зана ў зборах былога Віленскага таварыства сяброў навукі і інш.).
Беларускіх вучоных яшчэ чакае праца па ўдакладненні гісторыі рукапіснай спадчыны Чачота, больш дэталёвым вывучэнні той яе часткі, што дайшла да нас. Будуць, вядома, і новыя знаходкі.
Шмат цікавага, a то і загадкавага ў лёсе асабістага архіва, рукапіснай спадчыны другога вядомага беларускага пісьменніка сярэдзіны XIX ст. Арцёма Вярыгі-Дарэўскага.
Яго архіў прыцягвае нашу асаблівую ўвагу таму, што тэксты яго шматлікіх твораў зусім да нас не дайшлі, апрача асобных фрагментаў. Паспрабуем разабрацца ў гэтым.
Некалі даследчыкі лічылі, што рукапісы беларускіх твораў Вярыгі-Дарэўскага былі адабраны ў яго паліцыяй пры арышце ў 1863 г. 15 Пасля знаходкі ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР архіўных дакументаў пра ўдзел Вярыгі-Дарэўскага ў паўстанні і яго арышт 16 стала відавочна, што, мабыць, гэта ўсяго толькі легенда. У вельмі падрабязных следчых м.атэрыялах па справе Вярыгі фігуруюць толькі адабраныя ў пісьменніка пісьмо Б. Люткевіча да яго, жартоўная запіска на беларускай мове за подпісам «Твой сабрат Бронька (руды)», групавы здымак 12 асоб ды яшчэ некалькі дакументаў. Пісьменнік чакаў арышту і, трэба думаць, загадзя паклапаціўся, каб як мага лепш схаваць свае паперы.
Часткі яго асабістага архіва ўсё ж дайшлі да нас. Найперш гэта знакаміты Альбом Вярыгі-Дарэўскага, арыгінал якога захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР сярод матэрыялаў Віленскага таварыства сяброў навукі 17. Як трапіў Альбом у таварыства, мы не ведаем.
Адкрыў Альбом у зборах Віленскага таварыства на пачатку нашага стагоддзя студэнт Пецярбургскага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч, у далейшым вядомы беларускі вучоны і грамадскі дзеяч. Ен першы паклапаціўся,
15 Гл.: Аляхновіч Ф. Беларускі тэатр. Вільня, 1924. С. 83; Семяновіч A. А. Беларуская драматургія: Дакастрычніцкі перыяд. Мн., 1961. С. 90—91.
16 Гл.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 198— 207; Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 280—292.
17 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 4, спр. 391 а.
каб уваскрэсіць амаль забытае да таго часу імя ВярыгіДарэўскага. Дапамагаў яму віленскі гісторык Станіслаў Касцялкоўскі, актыўны супрацоўнік таварыства сяброў навукі, гімназічны настаўнік Тарашкевіча (выкладаў у гімназіі польскую мову |8). У 1912 г. Тарашкевіч прачытаў у пецярбургскім студэнцкім навукова-літаратурным гуртку даклад пад назвай «Рукапісны альбом ВярыгіДарэўскага і беларускіх пісьменнікаў (Дунін-Марцінкевіч і іншыя)»19. Рукапіс яго невялікай працы пра Альбом, на польскай мове, з алоўкавым надпісам С. Касцялкоўскага атрыбуцыйнага характару, захоўваецца ў матэрыялах таварыства сяброў навукі (да гэтага вернемся крыху ніжэй). Артыкул гэты, здаецца, нідзе не друкаваўся, але ў гэты час некаторыя матэрыялы з Альбома, несумненна, праз Тарашкевіча, трапілі на старонкі «Нашай Нівы» (верш Вуля ў № 45 за 1912 г.).
Па звесткі пра Вярыгу Касцялкоўскі 1 Тарашкевіч звярнуліся да Р. Зямкевіча ў Варшаву. Той прыслаў копію верша Вярыгі «Літвінам, запісаўшымся ў мой Альбом, на пажагнанне» з наступным пісьмом, якое захоўваецца зараз у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН БССР, ф. 23, воп. 1, адз. зах. 405 (падаём яго ў перакладзе з польскай):
«Працуючы здаўна над гісторыяй беларускай літаратуры, збіраю ўсялякія звесткі, якія дзе знайду. Апрача гісторыі літаратуры складаю дакладную беларускую бібліяграфію.
Пра Арцёма Вярыгу-Дарэўскага я марна шукаў звесткі ў гадавіках старых перыядычных выданняў. Надзвычай скупыя маю пра яго нататкі. Звесткі аб Вярыгах паведамлялі мне напр.: Уладзіслаў Вярыга, рэдактар «Пшэглёнду філёзофічнага» ў Варшаве, Аляксандр Ельскі, п [ошта] Узляны Мінскай губ., і Вінцэнт Мяніцкі з Селігор, пошта Варонічы Віцебскай губ.
Арцём Вярыга аўтар маленькай кніжачкі польскіх вершаў: Gaw^dka о Swojaku przez Biaioruskq Dudg. Mohylew — Wilno, 1858, in 32°. Экземпляр з дарчым надпісам Вінцэнту Каратынскаму я меў у сваіх руках. У кніжцы аўтар называе мясцовасць Стайкі, здаецца, гэта будзе
18 Гл.: Ліс А. Браніслаў Тарашкевіч. Мн., 1966. С. 6.
19 Отчет о состояннн я деятельностн нмпер.С.-Петербургского уннверснтета за 1912 г. Спб., 1913. Отд. VIII. С. 104.
маёнтак Вярыгаў на сумежжы Віцебскай губ. з Магілёўскай (каля м. Астроўна).
Эстрайхер у сваёй бібліяграфіі памылкова падае аўтарам гэтай кніжачкі Аляксандра Вярыгу-Дароўскага, памешчыка з Падоліі, знанага эрудыта і парэміёлага. Пра гэтага Вярыгу піша Dr Antoni J. (Ролле) у сваіх «Гістарычных апавяданнях», серыя чацвёртая. I Ролле паведамляе памылкова ўслед за Эстрайхерам, што Аляксандр аўтар «Гавэндкі», аднак дадае, што гэтай кніжачкі нікрлі не бачыў.
Арцёма Вярыгу лічу адным з найбольшых беларускіх пісьменнікаў, ставячы яго ў першым радзе з Вінц. ДунінМарцінкевічам. Дагэтуль нічога Арцёма Вярыгі не друкавалася, хоць быў ён пісьменнікам вельмі пладавітым. Па-беларуску напісаў ён:
1. Гутаркі з пляндроўкі па зямлі Латыскай,
2. Паварот Міхалка,
3. Быхаў,
4. Драма «Гордасць» (для сцэны),
5. Паэма «Астульго»,
6. Думка хлопка з околіц Вітэбска на адглос вольносці (па-беларуску).
7. Пераклаў «Конрада Валенрода».