Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
17 Інстытут беларускай культуры: Зап. Аддз. гуманітарных навук. 1928. Кн. 2. С. 272.
18 ЦДАМЛіМ БССР, ф. 66, воп. 1, спр. 1048.
Кастрычніцкая рэвалюцыя адчыніла перад даследчыкамі дзверы былых урадавых архіваў. Беларускае літаратуразнаўства хутка ўзбагачалася архіўнымі крыніцамі. У 20-я гады з’яўляюцца насычаныя фактычным матэрыялам публікацыі Д. Васілеўскага 19, А. Шлюбскага20 і інш. Ставяцца праблемы літаратурнага краязнаўства, рэгіянальнага вывучэння літаратуры 2|.
На жаль, у 30-я гады ў нашым літаратуразнаўстве сталі пераважаць вульгарна-сацыялагічныя канцэпцыі. Аналіз канкрэтнага матэрыялу часта падмяняўся бясплённымі схаластычнымі спрэчкамі. У рэакцыйнасці абвінавачваліся такія выдатныя дзеячы XIX ст., як В. ДунінМарцінкевіч, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч (гл. артыкул Л. Бэндэ «Аб літаратуры XIX века» ў часопісе «Полымя рэвалюцыі», 1935, №4—5). У гэтых умовах было не да папаўнення крыніцазнаўчай базы.
Толькі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны актывізуецца дзейнасць літаратуразнаўцаў па збіранні і вывучэнні літаратурнай спадчыны. У 1939 г. у перадавым артыкуле «ЛіМа» зноў ставіцца пытанне аб выданні і папулярызацыі твораў П. Багрыма, Я. Баршчэўскага, Я. Чачота, А. Рыпінскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, ЯЛучыны, аб збіранні пісьменніцкіх дакументаў, фатаграфій, рэчаў і стварэнні ў Мінску літаратурнага музея 22. Друкуюцца пошукавыя артыкулы маладых даследчыкаў М. Ларчанкі і Л. Фіглоўскай 23, I. Кузьміна 24, Б. Іофе25. Уз’яднанне Заходняй Бе-
19 Васілеўскі Д. Пад аховай роднай песні: 3 перапіскі Яна Баршчэўскага// Маладняк. 1928. №1; Ен жа. Арцём Ігнатавіч Вярыга і яго літаратурна-грамадская чыннасць// Полымя. 1929. №6.
20 Шлюбскі А. Канфіскацыя <Пана Тадэвуша» Д.-Марцінкевіча // Узвышша. 1927. № 2; Ен жа. Адносіны расійскага ўрада да беларускай мовы ў XIX ст. // Інстытут беларускай культуры: Зап. Аддз. гуманітарных навук. 1928. Кн. 2.
21 Каспяровіч М. Вывучэнне віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва//Маладняк. 1927. №6.
22 Аб літаратурнай спадчыне // Літ. і мастацтва. 1939. 12 верас.
23 Ларчанка М., Фіглоўская Л. Новыя матэрыялы аб беларускай літаратуры XIX ст. // Літ. і мастацтва. 1939. 9 сак.
24 Кузьмін I. У Пецярбургскім універсітэце: Новыя матэрыялы біяграфіі Багушэвіча // Літ. 1 мастацтва. 1940. 23 сак.
25 Іофе Б. Паэма «Тарас на Парнасе»: Аб часе і месцы напісання і гісторыка-літаратурным значэнні // Полымя рэвалюцыі. 1940. № 7. (Б. Іофе загінуў на фронце ў 1943 г. Сваякі перадалі нам рукапіс яго невялікага даследавання «Ля вытокаў беларускай літаратуры (Беларуская літаратура ў 40-я гады XIX ст.)».)
ларусі з БССР, а '+аксама 100-я гадавіна з дня нар’аджэння Ф. Багушэвіча (1940) выклікалі новую цікавасць да багушэвічаўскіх мясцін, да спадчыны паэта. Важным здабыткам беларускага літаратуразнаўства гэтага перыяду было выданне ў 1940 г. пад рэдакцыяй Я. Купалы зборніка мастацкіх тэкстаў «Беларуская літаратура XIX ст.» (укладальнікі В. Барысенка, М. Ларчанка, Л. Фіглоўская). У зборніку ўпершыню былі надрукаваны некаторыя творы мінулага стагоддзя, напрыклад ананімная паэма «Панская ласка».
У 20—30-я гады працягвалася публікатарская дзейнасць Р. Зямкевіча ў Заходняй Беларусі , там жа друкуюцца цікавыя матэрыялы пра А. Гурыновіча 27 і Ф. Багушэвіча 28. У Вільні ў 1932 г. выйшла манаграфія вядомага польскага славіста Ю. Галомбака пра В. ДунінаМарцінкевіча. Ва ўводзінах Ю. Галомбак зрабіў нарыс развіцця беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. Манаграфія Ю. Галомбака, заснаваная на шматлікіх крыніцах, не страціла свайго значэння да сённяшняга дня.
У пасляваенныя гады беларускімі літаратуразнаўцамі была прадоўжана праца па збіранні і публікацыі матэрыялаў з гісторыі роднай літаратуры 29. Н. Перкін даследаваў творчасць Я. Баршчэўскага і Я. Чачота (1946, праца надрукавана ў 1980 г.) 30. Вільнюскі даследчык У. Абрамавічус склаў вельмі карысную «Бібліяграфію па беларускай літаратуры XIX ст.: Мастацкія і публіцыстычныя творы, апублікаваныя і рукапісныя» (1949, засталася ў рукапісе). У 50-я гады з’яўляюцца цікавыя дакументальныя публікацыі С. Александровіча 31, Р. Гуль-
26 Суніца Р. [Зямкевіч P.J Нацыянальнасць у Вінцука ДунінаМарцінкевіча: Матэрыялы для характарыстыкі творчасці//Заходняя Беларусь. Вільня, 1923. Кн. 1; Зямкевіч Р. Ян Неслухоўскі (Янка Лучына) і яго невядомыя творы//Нёман (Вільня). 1932. Кн. 2.
27 Тарашкевіч Б. Адам Гурыновіч//Беларускі звон. 1921. № 3; Шутовіч Я. Адам Гурыновіч (1869—14.1.1894 г.): 3 недрукаванай спадчыны Адама Гурыновіча // Калоссе. 1935. Кн. 1.
28 Запісы Беларускага навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сш. 1.
29 Бэндэ Л. Новыя матэрыялы аб Янку Лучыне//Полымя. 1945. №9; Ен жа. Новыя мастацкія тэксты XIX ст. // Беларусь. 1945. № 10; Ен жа. Новае аб Ф. Багушэвічу //Лолымя. 1945. №5.
30 Перкін Н. Літаратурная спадчына Яна Баршчэўскага і Яна Чачота // Перкін Н. Абсягі думкі. Мн., 1980.
31 Александровіч С. Матэрыялы да біяграфіі Багушэвіча//Літ. і мастацтва. 1956. 2 чэрв.; Ен жа. В. I. Дунін-Марцінкевіч і польская крытыка // Там жа. 1957. 30 ліст.; Ен жа. Францішак Савіч // Там жа. 1959. 29 ліп.
ман 32, А. Семяновіча 33 і іншых даследчыкаў. Выдаюцца «Выбраныя творы» Ф. Багушэвіча (1952), «Выбраныя творы» Я. Лучыны (1953), «Збор твораў» В. ДунінаМарцінкевіча (1958), зборнікі тэкстаў «Беларуская літаратура XIX ст.» (1950), «Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст.» (1956). Асабліва каштоўным з крыніцазнаўчага пункту погляду быў апошні зборнік (склаў В. Барысенка, зверка тэкстаў і каментарыі Р. Гульман). Зборнік уводзіў у навуковы ўжытак шэраг невядомых або малавядомых твораў Ф. Багушэвіча, Я. 'Лучыны, А. Гурыновіча, а таксама ананімных твораў. У дадатку былі апублікаваны архіўныя дакументы пра Ф. Багушэвіча і А. Гурыновіча.
У 1957 г. з’яўляецца абагульняючая праца С. Майхровіча «Нарысы беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (другое выданне выйшла ў 1959 г.), якая была заснавана на ўсіх даступных у той час крыніцах і адыграла станоўчую ролю ў даследаванні і папулярызацыі літаратурнага руху XIX ст.
Прынцыповае значэнне для навуковай распрацоўкі гісторыі нашай літаратуры мінулага стагоддзя мелі манаграфіі В. Барысенкі «Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX ст.» (1957) і М. Ларчанкі «На шляхах да рэалізму» (1958), «Па шляху рэалізму» (1959), у якіх літаратура разглядалася ў плане ўзнікнення і станаўлення ў ёй рэалізму і народнасці, у сувязі з гісторыяй грамадскай думкі і рэвалюцыйнага руху. Даследчыкі прывялі і прааналізавалі ў сваіх працах вялікі гісторыка-літаратурны матэрыял.
На значным матэрыяле, у тым ліку і гісторыкалітаратурным, заснавана манаграфія I. Лушчыцкага «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX ст.» (1958). Трэба сказаць, што гісторыкі грамадскай думкі і ў далейшым увялі ў навуковы ўжытак шмат матэрыялаў, каштоўных таксама для літаратуразнаўцаў (працы А. Смірнова пра Ф. Савіча і ККаліноўскага, С. Самбук пра народнікаў Беларусі і інш.).
32 Гульман Р. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча // Беларуская літаратура: Даследаванні і публікацыі. Мн., 1958. Вып. 1.
33 Семяновіч А. Новае пра Дуніна-Марцінкевіча // Літ. і мастацтва. 1956. 24 сак.; Ен жа. Новае з біяграфіі Ф. Багушэвіча//Там жа. 1958. 19 сак.; Ен жа. Пра Арцёма Вярыгу-Дарэўскага // Беларусь. 1959. №8.
60—70-я гады азнаменаваны напружанай работай беларускіх літаратуразнаўцаў па далейшым, больш паглыбленым вывучэнні літаратурнага працэсу, у тым ліку літаратуры XIX ст.
Працягваецца даследаванне архіваў і бібліятэк34. У поле зроку беларускіх даследчыкаў (С. Александровіч, У. Казбярук, А. Мальдзіс, Я. Саламевіч) трапілі зарубежныя, пераважна польскія, архівы. Цікавыя публікацыі па матэрыялах польскіх архіваў (М. Канапацкага) з’явіліся на старонках беластоцкай «Нівы».
Крыніцазнаўчая база гісторыі нашай літаратуры мінулага стагоддзя ўзмацнілася з выданнем хрэстаматыі мастацкіх тэкстаў «Беларуская літаратура XIX ст.» (1971, склалі С. Александровіч, А. Лойка, В. Рагойша), зборніка гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977, укладальнік Г. Кісялёў), хрэстаматыі крытычных матэрыялаў «Беларуская літаратура XIX— пачатку XX ст.» (1978, укладальнікі С. Александровіч, В. Александровіч). З’явіўся першы на беларускай мове і пакуль невялікі зборнік У. Сыракомлі («Выбраныя творы», 1966). У 1967 г. выйшла новае, на той час найбольш поўнае выданне «Твораў» Ф. Багушэвіча, у якім былі ўлічаны знаходкі апошніх гадоў, упершыню апублікавана публіцыстычная і эпісталярная спадчына пісьменніка (укладальнік С. Александровіч).
У гэты ж перыяд з’яўляюцца цікавыя гісторыка-літаратурныя працы тэарэтычнага плана (I. Навуменка, В. Каваленка), паглыблена вывучаюцца жанры (Я. Казека, М. Лазарук, А. Семяновіч, Я. Усікаў, К. Хромчанка), сувязі літаратуры і фальклору (П. Ахрыменка, М. Грынчык). Пільную ўвагу даследчыкаў прыцягваюцьі асобныя выдатныя творы, пішуцца працы па атрыбуцыі ананімных паэм: «Загадка беларускай «Энеіды» (1971), «Пошукі імя» (1978) Г. Кісялёва.
На шырокім матэрыяле напісаны даследаванні «3 гісторыі беларускай журналістыкі XIX ст.» (1960) М. Цікоцкага, «Пуцявіны роднага слова» (1971) С. Александровіча,
34 Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968; Ен жа. Кнігі і людзі. Мн., 1976; Бас I. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. Мн., 1969; Ен жа. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971; Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; Ен жа. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966; Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969; Ен жа. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974.
«Беларускі літаратурна-грамадскі pyx у Пецярбурзе» (1971) Р. Семашкевіча.
Шматлікія крыніцы для паказу сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў прыцягнуты ў даследаваннях «Старонкі братняй дружбы» (1960) С. Александровіча, «Творчае пабрацімства» (1966) А. Мальдзіса, «Ступені росту» (1974) У. Казберука, «Летапіс братэрства» (1973) П. Ахрыменкі, «Слова пра Сыракомлю» (1975) К. Цвіркі, калектыўных зборніках «Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура» (1964), «Садружнасць літаратур» (1968), «Старонкі літаратурных сувязей» (1970).