Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Аб гэтым перакладзе сведчыць Кіркор: «пераклаў так пекна, што здзівіў бы сілай і ўзнёсласцю самога неўміручага вешча» (гл.: Kirkor, О literaturze pobratymczych narodow slowianskich. Krakow, 1874, стар. 54).
3 «Конрада Валенрода» маю толькі пераклад «Альпугары» вельмі і вельмі добры.
Арцём Вярыга быў жанаты, аўдавеў і ў 1863 г. з дачкой Габрыеляй, сястрой Станкевічовай быў сасланы ў Іркуцк. Пры вобыску знайшлі «Конрада Валенрода», чаго цалкам хапіла для арышту і высылкі. Дачка і сястра сасланы былі за дапамогу паўстанцам.
Сям’я Вярыгаў знаходзілася ў даволі блізкім сваяцтве з Буйніцкімі, Сялявамі, Жабамі, Шадурскімі і іншымі заможнымі дамамі на Віцебшчыне. Гэтыя сем’і, пэўна, будуць мець лепшыя звесткі. He ведаючы іх адрасоў, дагэтуль не правяраў гэтага.
Арцём Вярыга ў 1861 г. арганізаваў у Віцебску даступную для ўсіх польскую чытальню. Здаецца, яна была дасканалай. Улады Мураўёва канфіскавалі гэтую чытальню. Быццам бы і цяпер дзесьці ў нейкім склепе ўрадавага будынку гэтыя кніжкі гніюць.
У 1870—1880 гадах Арцём займаў пасаду ў капальнях золата на Лене. У край, як здаецца, ужо не вярнуўся, аднак дзе памёр — невядома. Дачка Арцёма Габрыеля памёрла год назад у Парыжы.
Вось усё, што мне вядома.
Упаўнаважваю п. Станіслава Касцялкоўскага або п. Тарашкевіча да выкарыстання, якзахочуць, гэтых нататак і верша. Нічога не маю супраць публікацыі гэтага ў «Рочніку Тов[ажыства] Пш [ыяцюл] Наук».
Асмельваюся толькі прасіць аб ласкавай прысылцы мне адбітка гэтай працы.
Рамуальд Зямкевіч 10 мая 1913 г.
Р. S. Калі пажадаеце, магу даць інфармацыю і пра іншых беларускіх пісьменнікаў, імёны якіх фігуруюць у Альбоме.
Ці не мог бы я дастаць фатаграфічную копію партрэта Арцёма? Кошт фатаграфіі вярну з глыбокай удзячнасцю. Р. 3.».
На копіі верша Зямкевіч прыпісаў:
«Вышэйпададзены верш, нідзе дагэтуль не друкаваны, я спісаў са старой копіі, не з арыгінала, паколькі почырк параўнаў з пісьмом Арцёма Вярыгі, напісаным да Ігната Легатовіча ў Мінску. Архіў Легатовіча знаходзіцца ў мяне. Копія гэтага верша зроблена з усёй дакладнасцю: літара ў літару».
Пісьмо Зямкевіча добра паказвае ўзровень ведаў пра Вярыгу-Дарэўскага на пачатку нашага стагоддзя. Характэрна, што Зямкевіч таксама лічыў, што ў Вярыгі пры вобыску адабраны пераклад «Конрада Валенрода», што нібыта гэтая акалічнасць якраз і паслужыла прычынай арышту пісьменніка. Вышэй мы ўжо гаварылі, што падобныя ўяўленні разыходзяцца з архіўнымі звесткамі, не вядомымі ў той час Зямкевічу і іншым даследчыкам.
Назвы беларускіх твораў Вярыгі Зямкевіч прыводзіць паводле працы Кіркора.Як і_у Кіркора, у яго характэрная памылка: паэма Вярыгі ў сапраўднасці называлася не «Астульго», а «Ахульго» (дакладней, «Здабыццё Ахульго» — пра ўзяцце царскімі войскамі аула Шаміля ў 1839 г.). Зямкевіч называе толькі адзін беларускі твор Вярыгі, якога няма ў Кіркора,— «Думка хлопка...» Пра
існаванне рукапісу гэтага твора пісаў і Я. Карскі. Ен датуе яго 1858 г. і прыводзіць першы радок: «Свеціць сонца, свеціць сонца!..» 20 Хутчэй за ўсё гэты рукапіс, як і ўрывак з перакладу «Конрада Валенрода», знаходзіўся ў Зямкевіча, звесткамі якога шырока карыстаўся Карскі. Гэтыя матэрыялы, трэба думаць, загінулі разам з усімі зборамі Зямкевіча.
Завяршаючы каменціраванне пісьма Зямкевіча, дададзім, што намер Б. Тарашкевіча змясціць сваю працу пра Вярыгу ў «Рочніку» таварыства сяброў навукі, наколькі мы ведаем, не ажыццявіўся.
Копіяй Альбома Вярыгі-Дарэўскага, што належала Б. Тарашкевічу, карыстаўся, як сам гаворыць, акадэмік Я. Карскі ў сваіх працах пра пісьменніка 21. Вядома таксама вельмі акуратная копія Альбома, зробленая ў 1930 г. студэнтам Віленскага універсітэта Я. Хворастам для Беларускага музея ў Вільні (цяпер яна ў Цэнтральнай бібліятэцы АН ЛітССР, ф. 21—722).
У 1946 г. унучаты пляменнік пісьменніка Антон-Ігнат Вярыга-Дарэўскі, супрацоўнік Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта, выдавец зборніка дакументаў і матэрыялаў па гісторыі роду Вярыгаў22, абмяркоўваў з Л. Бэндэ пытанне аб публікацыі Альбома 23. Магчыма, мелася на ўвазе копія Альбома, бо пасля вайны яго арыгінал доўгі час лічыўся загінуўшым і даследчыкі карысталіся копіяй бібліятэкі АН ЛітССР. У сярэдзіне 60-х гадоў арыгінал адшуканы намі ў Цэнтральным гістарычным архіве Літ ССР сярод неапісаных матэрыялаў таварыства сяброў навукі 2 . У кнізе «Пачынальнікі» (1977) зроблена даволі поўная публікацыя гэтага помніка. Яна ставіла на мэце ўлічыць усе запісы: найбольш змястоўныя з іхпададзены цалкам, другія са скарачэннямі, трэція толькі анатуюцца. Праведзена пэўная работа па каменціраванню запісаў,
20 Карскнй Е. Ф. Белорусы. Пг., 1922. Т. 3, вып. 3. С. 66. У далейшым спасылкі на гэта выданне падаюцца ў тэксце (Карскнй, 3/3, старонка).
21 Карскі Е. Стары беларускі пісьменнік Арцём Дарэўскі-Вярыга і яго літаратурны альбом//Беларусь. 1919. 21 снеж.; Ен жа. Арцём Дарэўскі-Вярыга // Рунь. 1920. 4 ліп.; Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. С. 66—70.
22 Veryha A. 1. Acta et chronika. I. Вернгн — Weryhowie — Verigos. Kaunas, 1934.
23 ЦДАМЛіМ БССР, ф. 66, 'воп. 1, спр. 781, л. 1—2.
24 Кісялёў Г. Каля вытокаў... //Дзень паэзіі. Мн., 1965. С. 33—43.
па расшыфроўцы подпісаў, хоць і не ўсё ўдалося яшчэ належным чынам расшыфраваць.
Сярод тых жа матэрыялаў таварыства сяброў навукі захоўваецца яшчэ папка з паперамі Вярыгі-Дарэўскага 25. Усяго ў папцы 89 лістоў. Дакументы, што знаходзяцца там, з архівазнаўчага пункту погляду выразна дзеляцца на чатыры часткі: 1) пісьмы Вярыгі да А. Кіркора; 2) пісьмы Кіркора і іншых даволі шматлікіх карэспандэнтаў (літаратараў, выдаўцоў, кнігагандляроў А. Кажанеўскага, Ю. Сікорскага, Я. Грыгаровіча, Ф. Дмахоўскага, С. Мэрцбаха, М. Аргельбранда, А. Валіцкага і інш.) да Вярыгі, а таксама падораны Вярыгу ў 1858 г. М. Рэніерам верш «Чудо божэ. Піп і кірык»; 3) асобныя аўтографы Вярыгі: пісьмо да невядомай, верш на польскай мове «Прыгожаму капялюшыку з Варшавы на памятку»; 4) рукапіс успомненага ўжо артыкула Б. Тарашкевіча пра Альбом Вярыгі.
Перад намі, несумненна, штучная адзінка захавання, сфарміраваная ў таварыстве сяброў навукі. Пісьмы Вярыгі да Кіркора ўяўляюць сабой арыгіналы, атрыманыя ў свой час Кіркорам і з яго паметкамі. Хутчэй за ўсё яны ўзяты з архіва Кіркора, падоранага таварыству ў 1907 г. А. Ельскім («Пнсьма, пнсанные разнымн лнцамн археологу н редактору Адаму Гонорню Кнркору — расположенные в алфавнтном порядке авторов. 19 папок»,— як сказана ў кнізе таварыства па ўліку ахвяраванняў 26).
Пісьмы розных асоб да Вярыгі і падораны М. Рэніерам верш (пункт 2 нашага пераліку зместу папкі) — гэта частка асабістага архіва Вярыгі, які знаходзіўся ў яго перад арыштам. Адтуль жа паходзяць, магчыма, і асобныя аўтографы пісьменніка, пазначаныя намі ў пункце 3 (пісьмо да невядомай магло быць напісана, але не адпраўлена). Такім чынам, нейкая частка архіва Вярыгі захоўвалася да пачатку XX ст. у прыватных руках, а потым (магчыма, разам з Альбомам пісьменніка) была перададзена ў Віленскае таварыства сяброў навукі, утворанае, як вядома, у 1907 г.
Ужо ў таварыстве да папер Вярыгі з яго асабістага архіва былі далучаны пісьмы Вярыгі Кіркору, узятыя з архіва Кіркора. Хутчэй за ўсё гэта зрабіў С. Касцялкоўскі, калі яго вучань Б. Тарашкевіч працаваў над матэрыяламі
25 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 4, спр. 391.
26 Там жа, воп. 22, спр. 20, л. 4.
Вярыгі (Касцялкоўскі быў тады якраз загадчыкам рукапіснага аддзялення таварыства). Мабыць, крыху пазней Касцялкоўскі паклаў у папку з паперамі Вярыгі і рукапіс артыкула Тарашкевіча.
У Рукапісным аддзеле Цэнтральнай бібліятэкі АН ЛітССР захоўваецца цэнзурны рукапіс польскай вершаванай аповесці Вярыгі-Дарэўскага «Гавэндка аб сваяку» (ф. 9—453), уведзены ў свой час у навуковы ўжытак А. Мальдзісам 27. Гэта аўтограф Вярыгі на 90 старонках. 3 паметак на рукапісе відаць, што 19 чэрвеня 1857 г. ён паступіў ад кнігапрадаўца Сыркіна да цэнзара Кукальніка. Цэнзурны дазвол дадзены 28 чэрвеня. Некаторыя радкі і цэлыя ўрыўкі цэнзар выкрасліў . Звяртае таксама на сябе ўвагу выдавецкая паметка: «Эк [земпляраў] 1000, фармат, друк і папера, як «Тры Пальмы». Да 1940 г., як сведчыць адпаведная наклейка, рукапіс знаходзіўся ў бібліятэцы Урублеўскіх, на аснове якой узнікла бібліятэка АН ЛітССР. Можна было б думаць, што гэты рукапіс паходзіць з асабістага архіва Вярыгі. Але вядома, што ў «Агульным фондзе» (№ 9), да якога належыць рукапіс, захоўваецца частка выдавецкага архіва Завадскага, які якраз і друкаваў «Гавэндку». Есць у бібліятэцы і асобны фонд Завадскіх (№ 158). Так што хутчэй за ўсё Вярыга не забраў у друкара свой рукапіс, і ён разам з архівам Завадскага трапіў у бібліятэку Урублеўскіх.
На адвароце пераплёту рукапісу ёсць паметка алоўкам: zob. L1519 — Wilno — Druk Zawadzkiego (Naklad — Mohilew — J. Syrkin). Тут указаны выхадныя даныя «Гавэндкі» Вярыгі, a L1519 — шыфр, пад якім захоўваўся друкаваны экземпляр кнігі ў бібліятэцы Урублеўскіх. Расшыфроўка гэтай паметкі дазволіла нам у свой час выявіць у бібліятэцы АН ЛітССР вельмі рэдкі (пра гэта пісаў у прыведзеным вышэй пісьме і Р. Зямкевіч) паасобнік кнігі Вярыгі, прапушчаны ў каталогах бібліятэкі29. Цяпер ён улічаны па аддзелу рэдкай кнігі, шыфр: R19— 179.
У бібліятэцы АН ЛітССР, пад шыфрам ф. 21—720, захоўваецца яшчэ адзін аўтограф Вярыгі-Дарэўскага.
27 Мальдзіс А. Творчае пабрацімства. Мн., 1966. С. 81—82.
28 Гл.: Борковскнй С. А., Мальднс A. Н. Поэтнческое наследне Артемня Вернгн-Даревского// Сов. славяноведенне. 1971. № 2. С. 39.
29 Падрабязней гл.: Кнселев Г. Разыскнвается класснк... Мн., 1989. С. 269—271.
Гэта лісток з альбома гітарыста М. Сакалоўскага з вершам Вярыгі на польскай мове, напісаным у Магілёве 18 снежня 1859 г., пад загалоўкам «Марку Сакалоўскаму і Аляксандру Хадэцкаму, нацыянальнай славе, любімым нашым артыстам, ад беларусінаў» 30. Тут жа лісток паперы з манаграмай «М. С.», на адным баку яго звернуты да Сакалоўскага і Хадэцкага польскі верш Вярыгі без загалоўка, перапісаны Хадэцкім 3|, на другім — вершаваны «Адказ беларусінам» Хадэцкага. Гэта таксама колішні набытак Беларускага музея ў Вільні.
Вельмі важныя для нас рукапісы асноўных беларускіх твораў Вярыгі, на вялікі жаль, не захаваліся. Вядома, што восем сшыткаў са сваімі творамі пісьменнік паслаў у 1857 г. У. Сыракомлю для рэкамендацыі ў друк. У пісьме ён пісаў: «...давяраю восем сшытачкаў (усе яны яшчэ канчаткова не дапрацаваны), а менавіта: 1) «Паўрот Міхалка», 2) «Бедны наш Лукаш», 3) «Дзіця дзвюх матак», 4) «Бяседа над Нёманам», 5) «Нешта аб нейкім», 6) «Скрамней у бяседзе — не страцьце Быхава» (гэта, відавочна, тое самае, што ў Кіркора і Зямкевіча называлася «Быхаў».— Г. К.), 7) «Здабыццё Ахульго» і 8) «Яшка і Цімошка»... Столькі ж маю яшчэ... У кс. Люцыяна Гадлеўскага ў Кіеве засталося: «Некалькі абразкоў з ваколіц Каростышава». Есць у мяне колькі апавяданняў на беларускай мове і каля пяцісот сабраных беларускіх прытчаў і прыказак» (Пачынальнікі, 225). Як бачым, творчы набытак і — адпаведна — рукапісны збор Вярыгі-Дарэўскага да 1857 г. былі ўжо досыць багатыя.