• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Неўзабаве Беларусь была акупіравана гітлераўцамі. Есць звесткі, паведамляе Адам Мальдзіс, што ў 1941 г. адна з унучак Багушэвіча, Мэндыгралова, разам з нейкай Сяліцкай прынеслі ў Беларускі музей у Вільні «з паўкілаграма рукапісаў Багушэвіча». Сярод іх нібыта былі паэмы, урыўкі сцэнічных твораў, нататкі, некалькі вершаў на польскай мове. Куды ўсё гэта дзелася ў ваеннай завірусе — высветліць не ўдалося 46.
    Да апошняга перыяду Вялікай Айчыннай вайны адносіцца яшчэ адзін цікавы эпізод, апісаны нядаўна У. Содалем. Размова ідзе пра мураваную абору ў Кушлянах. «Яна, як высветлілася, была для Багушэвічаў колісь неблагім патаемнікам,— піша У. Содаль.— Расказваюць, што ў 1944 годзе, неўзабаве пасля вызвалення Кушлянаў ад нямецкай навалачы, да аборы, пад вечар, пад’ехалі дзве фурманкі. Спыніліся ля замураванага ўваходу. Хто і калі яго замураваў — кушлянцы не памятаюць. Дык вось, незнаёмцы хуценька разабралі тую муроўку ў дзвярах, у пустцы між імі знайшлі шмат рознага дабра. Пакуль людзі агледзеліся, яны пагрузілі тое дабро на фурманкі
    43 Содаль У. Імпульсы // Полымя. 1989. №6. С. 205.
    44 На радзіме Ф. К. Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1940. 23 крас.
    45 Ларчанка М. На радзіме Ф. К. Багушэвіча//Звязда. 1940. 26 верас.
    46 Мальдзіс А. Пясн<яр мужыцкай долі // За передовую науку. 1990. 23 марта.
    і зніклі ў невядомым кірунку... Пасля гэтага незвычайнага здарэння ля аборы валялася шмат розных параскіданых папераў, кніг, партрэтаў, альбомчыкаў...» 47 Можна думаць, гэта была таксама частка Багушэвічавага архіва.
    Пасля вайны ўнучкі Багушэвіча выехалі ў Польшчу. Культурныя сілы рэспублікі былі моцна аслаблены вайной і сталінскімі рэпрэсіямі. Край залечваў цяжкія ваенныя раны. Да Кушлян доўга не даходзілі рукі. Сёння цяжка чытаць без болю і ўнутранага пратэсту допіс з Ашмян у «ЛіМе» за 1948 г. пад назвай «Недаравальная безуважнасць да нашага паэта»: «Цяпер у фальварку ўсё запушчана. Гонтавы дах дома зусім згніў, аброс мохам. Замест былога ганку — толькі адзін спарахнелы слупок.
    У доміку Багушэвіча яшчэ ў 1946 годзе былі рэчы, якія калісыді належалі паэту. Там жа былі рэшткі бібліятэкі, нейкія рукапісы, партрэты і фатаграфічныя карткі сям’і паэта. Нічога гэтага цяпер няма. Мэблю хтосьці ўзяў зусім нядаўна. Два вялікія партрэты — самога Багушэвіча і яго жонкі былі там яшчэ летась. Адтуль яны былі перанесены на гару суседняй хаты і цяпер ад іх засталіся адны толькі рамы.
    Дзе рэчы з доміка Багушэвіча? Куды дзеліся партрэты? На гэтыя пытанні нам ніхто не адказаў.
    Трэба неадкладна ўзяць парк і домік Багушэвіча пад ахову, зрабіць патрэбны рэмонт, сабраць рэчы, якія належалі паэту, знайсці партрэты» 48.
    Вось такі голас невядомага лімаўскага карэспандэнта даходзіць да нас з тых часоў. Але паступова наспявалі перамены. У былой сядзібе адкрылася бібліятэка. Пачала збірацца спадчына вялікага пісьменніка.
    У 1953 г. у часопісе «Беларусь» з’явілася публікацыя пра адшуканне на радзіме Багушэвіча сямейнага фотаальбома пісьменніка. Захаваўся гэты важны культурны скарб у далёкай сваячкі Багушэвіча С. Чайкоўскай 49. Гэта частка асабістага архіва пісьменніка. Альбом паступіў тады на захаванне ў Інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, цяпер зберагаецца ў Дзяржаўным музеі БССР.
    У 60-х гадах пошукамі архіва Багушэвіча заняўся
    47 Содаль У. Кушлянскі кут. С. 34.
    48 Літ. і мастацтва. 1948. 21 жн.
    49 Гарэцкі I. Цікавая знаходка// Беларусь. 1953. № 1. С. 25.
    Адам Мальдзіс 50. Кушлянскія старажылы сцвярджалі, што драўляную шкатулку, у якую паэт складваў свае рукапісы і карэспандэнцыю, у 1946 г. хтосьці з унучак вывез у Польшчу. У 1966 г. А. Мальдзіс наведаў у Сопаце ўнучку пісьменніка К. Пшаднікоўскую, якая пацвердзіла: «Да 1946 г. шкатулка захоўвалася ў нашым доме ў Кушлянах. Былі там беларускія і польскія вершы, апавяданні, пісьмы да дзеда, а таксама граматы караля Станіслава Аўгуста, які надаў сям’і Багушэвічаў шляхецкія прывілеі»51. Паводле слоў Пшаднікоўскай, шкатулка засталася ў Кушлянах разам з асабістымі рэчамі пісьменніка і двума партрэтамі Багушэвіча работы мастака Андрыёлі.
    У 1972 г. прыехала пагасцяваць на радзіму з Польшчы другая ўнучка Багушэвіча С. Тамашэўская, якая пакінула Кушляны яшчэ перад Вялікай Айчыннай вайной. Яна расказала А. Мальдзісу, што дакументы ў Кушлянах перад вайной сапраўды былі. «У вялікай разной шкатулцы з чырвонага дрэва,— удакладніла С. Тамашэўская.— Перагортваючы іх, я звярнула ўвагу на пісьмы Э. Ажэшкі да Ф. Багушэвіча, упрыгожаныя сушанымі кветачкамі, на акт XVIII стагоддзя, выдадзены на імя нейкага харунжага Зыгмунта Карыцкага» 52. Сустрэўшыся пасля вайны з сёстрамі ў Польшчы, яна даведалася, што паперы закапаны ў Кушлянах у вялізнай бутлі з-пад віна. I вось тады ж, у 1972 г., у яе прысутнасці былі арганізаваны раскопкі ў Кушлянах на ўказаным ёю месцы, але знойдзены толькі шкляны слоік з рэшткамі папер, якія не здолелі прачытаць нават спецыялісты з Інстытута судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі БССР. Зрэшты, слоік быў невялікі і, вядома ж, ні ў якім выпадку не мог змясціць усіх папер. Так што загадка, куды прапаў багушэвічаўскі архіў, застаецца дагэтуль нераскрытай.
    Яшчэ адна версія была зафіксавана ў 1949 г. вядомым вільнюскім даследчыкам і літаратарам У. Абрамавічусам у машынапіснай працы, прысвечанай бібліяграфіі беларускай літаратуры XIX ст. Ен сцвярджаў, што рукапісы Багушэвіча захоўваюцца ў зборах былога Віленскага таварыства сяброў навукі, куды былі «перададзены
    50 Мальдзіс А. У пошуках багушэвічаўскай шкатулкі // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 168—173.
    51 Там жа. С. 171 — 172.
    52 Мальдзіс А. Таямніца шклянога слоіка // Літ. і мастацтва. 1972. 27 кастр.
    пляменнікамі паэта на пачатку 1939 г. і сям’ёй 3. Нагродскага»53. У той час, калі гэта пісалася, матэрыялы таварыства знаходзіліся ў неўпарадкаваным стане ў Цэнтральным дзяржаўным архіве ЛітССР. Цяпер яны поўнасцю разабраны і ўзяты на ўлік. Аказалася, што рукапісаў Багушэвіча з яго асабістага архіва там няма. Есць толькі асобныя сямейныя дакументы 3. Нагродскага, а таксама сваякоў Багушэвіча Шкленікаў і Радзевічаў 54. Дакументы сваякоў, перад тым як трапіць у зборы таварыства, маглі захоўвацца і ў Кушлянах, але хутчэй за ўсё іх перадала ўспомненая вышэй «Радзевічыха» — Юлія Радзевіч.
    У непасрэднай сувязі з гісторыяй рукапіснай спадчыны знаходзіцца гісторыя асабістай бібліятэкі Багушэвіча. У 1961 г. намі ў бібліятэцы Цэнтральнага дзяржаўнага архіва ЛітССР выяўлена кніга, што належала, мяркуючы па ўсім, выдатнаму беларускаму пісьменніку —збрашураваны экземпляр першых сшыткаў польскага «Слоўніка слоў іншамоўнага паходжання», які выходзіў з 1894 г., здарчым надпісам аўтара (па-польску): «Высакароднаму п. Францішку Багушэвічу на дружбацкую памяць. Я. Карловіч. 16.10.97» . Кніга магла трапіць у архіў або з матэрыяламі таварыства сяброў навукі, або, калі дапусціць, што Карловіч зрабіў надпіс, але па нейкай прычыне не перадаў кнігу адрасату,— з матэрыяламі Карловіча (у вільнюскім гістарычным архіве ёсць вялікі фонд Карловіча). Цікава, што аб атрыманні першага сшытка слоўніка Багушэвіч пісаў Карловічу ў жніўні 1894 г.56 Зразумела ж, ён таксама быў з дарчым надпісам.
    Яшчэ адна кніга з кнігазбору пісьменніка апісана ў 1980 г. У. Содалем у артыкуле «Адысея Багушэвічавай бібліятэкі» 57. Выяўлена яна ў Цэнтральнай бібліятэцы АН ЛітССР. Гэта экземпляр «Бібліі» 1869 г. выдання з аўтографам Ф. Багушэвіча і запісам, што куплена ў Канатопе ў 1875 г. у жаўнера Ф. Кавальчука. На кнізе
    53 Абрамавячюс В. Бяблнографня по белорусской лнтературе XIX века: Художественные н публяцнстнческне пронзведення опублнкованные н рукопнсные. Внльнюс, 1949. С. 16. (Экземпляр працы ёсць у бібліятэцы Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР).
    54 Кісялёў Г. За вокладкай сямейнага альбома // Літ. і мастацтва. 1983. 25 сак.
    35 Гл.: Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966. С. 264.
    Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967. С. 194.
    57 Літ. і мастацтва. 1980. 30 студз.
    была, апрача таго, ціснёная пячатка (суперэкслібрыс?) з прозвішчам пісьменніка.
    Паводле прыведзенага У. Содалем расказу вядомага вільнюскага вучонага-мовазнаўцы А. Антановіча, кнігі Багушэвіча і яго альбом з фатаврафіямі захоўваліся на пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў скрыні на хутары Асінаўка непадалёк ад Ашмянаў. Хутар належаў Тарчэўскім. 3 дазволу гаспадара Антановіч узяў з гэтай скрыні 19 кніг і завёз у Вільнюс, дзе праз некаторы час перадаў у Беларускі музей. Пасля расфарміравання музея (1946) кнігі трапілі ў вільнюскую акадэмічную бібліятэку. У артыкуле названы ў апісальнай форме дзве кнігі, якія помніў Антановіч: 1) нейкая этнаграфічная кніга з прадмовай Я. Карловіча, 2) буквар ці граматыка польскай мовы канца XVIII ст.
    Тарчэўскія — сваякі Багушэвічаў (ужо ўспаміналася — за Тарчэўскім была замужам пляменніца пісьменніка). «I вось,— піша У. Содаль,— калі памерла паэтава дачка Туня (дакладная дата яе смерці нарэшце ўстаноўлена — 2 снежня 1937 года), калі пасля 1939 года Багушэвічавых унучак раскідаў лёс па свеце, многія Багушэвічавыя рэчы, а з імі і кнігі, перайшлі на асінаўскі хутар». Пасля Тарчэўскіх там жылі Чайкоўскія, ад якіх у дзяржаўныя сховішчы паступіў згаданы альбом Багушэвіча з фатаграфіямі. Як устаноўлена У. Содалем, кнігі, што заставаліся ў Асінаўцы, да нас не дайшлі. Многія з іх проста пайшлі на распалку.
    У 1982 г. У. Содаль сустрэўся ў Вільнюсе з унучатым пляменнікам пісьменніка, сынам ужо згаданага Яна Тарчэўскага, таксама Янам, які прыехаў з Польшчы наведаць родныя мясціны. Той паведаміў некаторыя дадатковыя падрабязнасці пра лёс кніг Багушэвіча. Апрача Антановіча, цэлы мех кніг ён аддаў у гады вайны і школьнаму інспектару Пецюкевічу. «Рэштку, як я ішоў у сорак чацвёртым на вайну, выбраў са скрыні, звязаў у мяшок і, каб мышы не стачылі, падвесіў у пуні пад бэльку. Былі там юрыдычныя, праўнічыя кнігі: законы розныя, кодэксы... Памятаю, што на ўсіх была пячатка «Францішак Багушэвіч», выцісканая такая. Пераважалі кнігі расейскія»,— расказаў ЯТарчэўскі58.
    Вось, бадай, і ўсё, што вядома на сённяшні дзень
    58 Содаль У. Пяць дзён з Багушэвічавым унукам // Літ. і мастацтва.
    1982. 19 лют.