• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Атрыманыя пры гэтым пісьме сшыткі разам з пера-
    69 Гл.: Гульман Р. I. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча // Беларуская літаратура: Даследаванні і публікацыі. Мн., 1958. Вып. 1. С. 233.
    70 Там жа. С. 245.
    кладам на рускую мову Дэпартамент паліцыі пераслаў Пецярбургскаму жандарскаму ўпраўленню. Далейшы лёс усіх васьмі сшыткаў да канца не высветлены.
    Дзеля засцярогі знішчаліся таксама рукапісы Гурыновіча ў 1893 г. і яго сваякамі. «Усё, што было лепшае, рэвалюцыйнае сваім зместам, найбольш спелае ў мастацкіх і ідэйных адносінах, на жаль, не захавалася — было канфіскавана царскімі жандарамі пад час вобыску і арышту паэта альбо знішчана ці спалена родным братам паэта — Янам Гурыновічам. Рабіў гэтак Ян Гурыновіч па просьбе паэта, а магчыма —таксама і самахоць»71,— сцвярджаў Янка Шутовіч, які быў блізка знаёмы са сваякамі паэта і добра ведаў гісторыю яго рукапіснай спадчыны.
    Факт знішчэння дакументаў у іншай форме згадвае і Браніслаў Тарашкевіч. Пішучы пра навуковыя дасягненні Гурыновіча, ён паведамляе пра яго: «...паехаў у Тэхналагічны інстытут у Пецярбургу, дзе спецыяльна займаўся ўлепшаннем паравозаў і ў гэтым пытанні меў быць, як кажуць, на дарозе да важных і цікавых вымыслаў (навуковыя рукапісы разам з часцю літаратурных зністожаны перад адным з вобыскаў)» (Пачынальнікі, 481).
    Тым не менш захавалася нямала.
    Важнейшую ролю ў адкрыцці самога імя Гурыновіча і адшуканні ягоных рукапісаў адыграў ужо ўспомнены выдатны беларускі вучоны і грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч, які яшчэ ў гімназічныя гады пазнаёміўся з пляменніцай паэта Янінай Гурыновіч, што вучылася ў той час у Віленскім марыінскім інстытуце, а праз яе з сястрой Адама Гурыновіча Канстанцыяй і братам Янам.
    Сваякі перадалі яму для азнаямлення і выкарыстання частку рукапіснай спадчыны, што захоўвалася ў Канстанцыі з Гурыновічаў Странкоўскай, сястры Адама.
    У артыкуле «Адам Гурыновіч», надрукаваным у 1921 г. у газеце «Беларускі звон», Б. Тарашкевіч пісаў: «Шчаслівым здарэннем захавалася і цяпер можа паказацца на свет у друкаванай вопратцы невядомая дагэтуль літаратурная спадчына Адама Гурыновіча, беларускага паэта канца 80-х і пачатку 90-х гадоў...
    Тое, што знаходзіцца цяпер у нашых руках, гэта
    71 Шутовіч Я. Адам Гурыновіч: Паводле старых і новых архіўных матэрыялаў // Полымя. 1966. № 11. С. 150.
    толькі невялікая часціна творчасці Гурыновіча, і, магчыма, знойдуцца йшчэ яго творы.
    Тым часам вось што мы маем: вершы — 1) «Да Мацея Бурачка», 2) «Што ты спіш, мужычок», 3) «Бор», 4) «Вясна», 5) «Вечны рэвалюцыянер дух», 6) «Што за звук так громка раздаўся», 7) «Перш марылі (?) паны, што шляхтай зваліся», 8) «Думкі», 9) «Вялля» (пераклад з Міцкевіча), 10) «Рэха» (пераклад з Пушкіна), 11) «Мароз» (пераклад з Някрасава), 12) «Восень» (пераклад з Ал. Талстога), 13) «Вясна» (перак[лад] з Каспровіча), 14) «Гібніць зарання столькі цвяткоў» (перекл[ад] з Каспровіча), 15) «Звярынец»,• 16) «Весяльчак», 17) «Паслухайце, дзеўкі» (незакончана), 18) «Калі ж у нас так было», 19) «Раз у Зольках, у дзярэўні», 20) «Месца нячыстае», 21) «А пайду ж я, маці, у поле жыта жаці», 22) «Каток», 23) «Рыбак», 24) «Казельчык і Мурашка»; прозай — 25) «3 гадоў голаду» (перакл[ад] з Orzeszko), 26) незакончанае апавяданне без назову.
    Апрача гэтага,— працягваў Тарашкевіч,— мы маем багаты этнаграфічны матэрыял, сабраны Гурыновічам у Свянцянскім павеце, які таксама чакае свайго выдання.
    У нашых матэрыялах цэлая маса недакончаных вершаў; паміж іншымі, як мы думаем, першы пачатак «Панскага ігрышча» — «Ох-ох-ох, умру ад смеху...» (Пачынальнікі, 480—482).
    Тады ж Тарашкевіч надрукаваў у «Беларускім звоне» некалькі вершаў і перакладаў Гурыновіча. Рукапісы, якімі ён карыстаўся, трапілі ў наступным — праз Яніну Гурыновіч — у віленскі Беларускі музей, а адтуль у акадэмічную бібліятэку Вільнюса, дзе захоўваюцца і цяпер.
    Забягаючы наперад, адзначым, што Тарашкевіч пералічыў у сваім артыкуле творы Гурыновіча толькі на беларускай мове, а ў рукапісах паэта, што захоўваюцца ў бібліятэцы АН ЛітССР, ёсць таксама польскія і рускія творы. Польскія ахарактарызаваў у 1963 г. А. Мальдзіс: «Побач з беларускімі творамі ў сшытках, спісаных рукою Гурыновіча, знаходзіцца 12 вершаў на польскай мове. Яны вельмі разнастайныя ў жанраватэматычных адносінах. Тут пейзажная («Неба пакрылася цёмнай смугою») і любоўная лірыка («Калі б мне з табою», «Над ракою белая бярозка», «Люблю цябе такой любоўю»), У іншых вершах на першы план выступае то лёгкі гумар («Не хачу»), дзе польскія словы перапля-
    таюцца з беларускімі, то з’едлівая сатыра («Людскія жаданні»). Некаторыя творы — гэта ўзнёслыя гімны свабодзе, мастацтву. Так, у вершы «Да свабоды», які пераклікаецца з сыракомлеўскім вершам «Смерць салаўя», гучыць страсны пратэст супраць няволі, у якую трапіла бездапаможная птушка.
    Сярод польскіх вершаў Гурыновіча асабліва цікавае вершаванае апавяданне «На фабрыцы». Яно сведчыць аб тым, што на творчасць паэта аказала значны ўплыў барацьба рабочага класа. Гэта — першы твор аб пралетарыяце, які напісан беларускім пісьменнікам, хоць і не на бёларускай мове» 72.
    Але вернемся ў даваенныя часы. У 30-х гадах да пошукаў спадчыны Гурыновіча падключаецца віленскі заходнебеларускі дзеяч Я. Шутовіч. Праз шмат гадоў ён успамінаў: «Маючы на мэце знайсці што з літаратурнай спадчыны паэта і наведаць ягоную магілу, я летам 1935 г. наведаў Крыстынопаль. Са спадчыны нічога не ўдалося адшукаць, магілы таксама не знайшоў... Аказваецца, у першую сусветную вайну каля Крыстынопаля праходзіла лінія фронту, і сямейныя могілкі Гурыновічаў былі знішчаны. У Кавалях, дзе жыла сястра Адама Канстанцыя Странкоўская з мужам, я знайшоў толькі фотакартку паэта, якую пазней змясціў у друку. Канстанцыя за месяц перад маім візітам памерла, а муж яе нічога пра паэта не мог расказаць мне» 7 .
    Яшчэ раней, на пачатку 30-х гадоў, ЯШутовіч пазнаёміўся з ЯГурыновіч, якая была ў той час дацэнтам Віленскага універсітэта, доктарам медыцыны. Яна з разуменнем ставілася да праблем беларускай культуры. Паводле слоў Я. Шутовіча, «Яніна Гурыновіч з усіх родзічаў Адама, якія асталіся па ягонай заўчаснай смерці, найбольш рупна і добрасумленна збірала яго літаратурную спадчыну, як найдаражэйшы скарб, клапатліва яе перахоўвала. У пошуках гэтай спадчыны яна ездзіла з Вільні ў фальварак Кавалі і ў іншыя месцы, шукаючы яе ў будынках, на застрэшках, збірала яе ад родзіча^, сясцёр і братоў паэта, ад сваіх цётак і дзядзькоў»74.
    72 Мальдзіс А. Польскія вершы А. Гурыновіча // Беларусь. 1963. № 3. С. 29.
    73 Шутовіч Я. Адам Гурыновіч // Полымя. 1966. № 11. С. 156.
    74 Там жа. С. 149—150.
    Рукапісы паэта яна дазволіла прагледзець Я. Шутовічу, які ўспамінаў: «Пасля знаёмства з паважанай праф. Гурыновіч я папрасіў дазволу пазнаёміцца са спадчынай яе дзядзькі, якая яшчэ аставалася ў яе. Я, згодна з воляй прафесара, усе пазычаныя рукапісы вярнуў у поўным парадку, папярэдне іх перапісаўшы для сябе. Некаторыя вершы Адама Гурыновіча я ўпершыню надрукаваў у часопісе «Калоссе», які выходзіў у Вільні ў 1935—1939 гадах і рэдактарам якога я быў» 7 . Мяркуючы па апублікаваных у «Калоссі» творах Гурыновіча, размова ідзе перш за ўсё пра тую частку архіва, якая ў свой час была абследавана Б. Тарашкевічам і трапіла ў рэшце рэшт у віленскую акадэмічную бібліятэку.
    Частка папер Адама Гурыновіча засталася ў сямейным архіве Я. Гурыновіч, якая выехала пасля вайны ў Польшчу, забраўшы фамільныя дакументы з сабой. Прафесар Торуньскага універсітэта Яніна Гурыновіч разумела каштоўнасць аўтографаў і іншых дакументаў свайго дзядзькіпаэта для беларускага народа. У 50—60-х гадах з ёй узнавіў сувязі Я. Шутовіч, якому яна выслала фотакопіі трох пісьмаў Адама Гурыновіча да маці, некаторыя біяграфічныя звесткі пра паэта. Гэтыя матэрыялы былі выкарыстаны Шутовічам у артыкуле «Адам Гурыновіч: Паводле старых і новых архіўных матэрыялаў», апублікаваным у часопісе «Полымя» ў 1966 г.
    У 1967 г. Я. Гурыновіч памерла. Перад смерцю яна завяшчала дакументы паэта Акадэміі навук БССР. У 1971 г. гэтыя матэрыялы перададзены ў Савецкі Саюз і захоўваюцца зараз у ЦДАМЛіМ БССР, поўная ксеракопія іх ёсць у ЦНБ АН БССР.
    Першым, у 1971 г., яшчэ ў савецкім пасольстве ў Варшаве, пазнаёміўся з гэтымі матэрыяламі А. Мальдзіс, які слушна назваў іх «адзіным пісьменніцкім архівам, які дайшоў да нас з таго часу», г. зн. з XIX ст. 7б. Даследчык даў іх кароткае апісанне ў нарысе «Тры месяцы пошукаў, знаходак і сустрэч» (Полымя, 1973, №7) 77.
    У «торуньскія матэрыялы» Гурыновіча ўваходзяць рукапісы яго вершаў, у тым ліку невядомых: на беларускай мове — «Есць царства на свеце бальшое...», на рускай —
    75 Шутовіч Я. Адам Гурыновіч // Полымя. 1966. № 11. С. 150.
    76 Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974. С. 63.
    77 Гл. таксама: Мальдзіс А. Тры месяны пошукаў і сустрэч // Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. С. 56, 63—70.
    «Бегу я на берег...», «Все светлые порывы в грудн», «Несчастье это, как камень, упало», «Мчнтся по морю волна за волной», «Нсполннлся дух мой тоскн н печалн» і інш.; на польскай — «Гультайская ода», «Цялё і грамада», «Матылёк і жанчына», «Калодзеж і журавель над ім», «Клехіяда», «Чэрці пра гэта там зналі», «Нявінныя гульні», «Дуб», «Асенні дзень», «Нібы бязмежная скарга адчаю». Есць таксама празаічны абразок, бібліяграфічныя матэрыялы па этнаграфіі, канспекты, нататкі, як рабіць чучалы птушак. Ці не найбольшую важкасць мае эпісталярная спадчына, у прыватнасці 7 пісьмаў Гурыновіча да маці, некаторыя іншыя яго пісьмы і фрагменты пісьмаў. Асабліва шмат у «торуньскіх матэрыялах» пісьмаў да Гурыновіча: Б. Пяткевіч, С. Пяткевіч, Р. Швайніцкай і інш.
    Некаторыя рукапісы маюць капійны характар са спасылкай на Беларускі музей у Вільні і публікацыі твораў Гурыновіча.
    Матэрыялы Гурыновіча склалі ў ЦДАМЛіМ БССР асобны невялікі фонд (№ 171). У складзены вопіс занесена 17 адзінак захавання. Аднак апісаны матэрыялы занадта сумарна, часам архіўныя загалоўкі недакладна або няпоўна адлюстроўваюць змест і характар матэрыялаў.
    Азнаямленне з аўтографамі і іншымі дакументамі паказвае, што, прынамсі, некаторыя з іх пабывалі ў свой час у паліцыі. На такую думку наводзяць падкрэсліванні каляровымі алоўкамі ў тэксце пісьмаў, адметныя штампы на асобных старонках творчых рукапісаў 78. Хутчэй за ўсё, некаторыя з гэтых матэрыялаў уваходзілі ў склад згаданых вышэй васьмі сшыткаў, што знаходзіліся ў Дэпартаменце паліцыі.