• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    У пісьмах Вярыгі да Кіркора 1859 г. згадваюцца як гэтыя, так і некаторыя іншыя творы і рукапісы: камедыя «Хцівасць», пераклад «Конрада Валенрода», «Заснаванне Магілёва над Дняпром» (апрацоўка народнага падання, магчыма, таго самага, да якога пазней звярнуўся і ЯКупала), драма «Гордасць», «Гутаркі з пляндроўкі па зямлі латышскай» і інш. Будучы ў Вільні ў 1858 г., Вярыга забраў, відавочна, частку сваіх рукапісаў у Сыракомлі і перадаў Кіркору, у яго ж пакінуў некаторыя новыя рукапісы. Хутчэй за ўсё яны былі вернуты Кіркорам Вярыгу ў канцы 1859 г.32 Але адзін рукапіс застаўся ў Сыракомлі. У пісьме ад 19 жніўня 1859 г. Вярыга пісаў Кіркору: «Паэмку
    30 Апублікавана: Сов. славяноведенне. 1971. № 2. С. 40.
    31 Рукой Хадэцкага падпісана: «Artemiusz».
    32 Гл.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». С. 148—152.
    «Ахульго» мелася п. Сыракомлева, забраўшы ў мужа, аддаць п. Мамерту Рэніеру. He ведаю, ці сталася так, а калі б яе атрымаць назад, шчыра падзякаваў бы. Вазьмі, калі можна, яе да сябе» (Пачынальнікі, 235). Аднак просьба Вярыгі не была выканана. У «Рэестры манускрыптаў, што засталіся пасля св[ятой] п[амяці] Сыракомлі, спісаным Аніцэтам Рэніерам 1863 года сакавіка 22 дня», пад № 18 значыцца рукапіс: «Здабыццё Ахульго, Беларускай Дуды (Вярыга). 1856, вершам, in 4°» . Цяпер сярод матэрыялаў Сыракомлі гэтага рукапісу няма, тэкст твора невядомы наогул.
    Завяршаючы агляд рукапісаў Вярыгі перыяду да паўстання 1863 г., варта прыгадаць яшчэ яго верш, прысвечаны паэту-рэвалюцыянеру Э. Жалігоўскаму (Антону Саве) і яго таварышам. Верш знойдзены А. Мальдзісам сярод матэрыялаў Жалігоўскага ў бібліятэцы Чартарыскіх у Кракаве .
    Сасланы пасля паўстання 1863 г. у Сібір, Вярыга, як вядома, не пакідаў творчай дзейнасці. У Сібіры ён вёў «Паментнік», куды разам з іншымі запісамі ўпісваў свае вершы. На асобных лістах рабілі свае запісы, звернутыя да Вярыгі, яго таварышы па ссылцы. Такім чынам, у Сібіры нібы працягваўся беларускі Альбом пісьменніка, скончаны, як вядома, якраз у 1863 г. (апошні датаваны запіс ад 11 красавіка 1863 г., a 6 мая пісьменнік быў арыштаваны).
    Пісьменнік памёр у Сібіры ў 1884 г., а ў 90-х гадах яго «Паментнік» знаходзіўся ў гісторыка Марыяна Дубецкага (1838—1926). Дубецкі сам шмат гадоў прабыў у сібірскай ссылцы за ўдзел у паўстанні і, магчыма, сустракаўся там з Вярыгам. У сваёй кнізе пра кіраўніка паўстанцаў на Украіне Э. Ружыцкага, выдадзенай у Кракаве ў 1895 г., Дубецкі прывёў узяты з «Паментніка» тэкст балады Вярыгі аб Ружыцкім, напісанай на аснове расказаў ссыльных паўстанцаў. Паводле слоў Дубецкага, у «Паментніку» было яшчэ некалькі вершаваных урыўкаў Вярыгі, звязаных з паўстаннем 1863 г. Пісаў ён іх пераважна ў 1865—1866 гг. па дарозе ў ссылку 35.
    У 30-х гадах «Паментнік» знаходзіўся ў бібліятэцы Чартарыскіх у Кракаве, дзе з ім пазнаёміўся гісторык
    33 ЦДГА ЛітССР, ф. 1248, воп. 2, 226, ч. 1, л. 266 адв.
    34 Сов. славяноведенне. 1971. № 2. С. 40.
    35 Dubiecki М. Edmund Rozycki: Szkic biograficzny. Krakow, 1895. S. 82—85.
    М. Янік, які пісаў: «Вярыга быў незвычайнай асобай, і таму «Паментнік» яго заслугоўвае ў будучым публікацыі»36. Сам Янік апублікаваў з «Паментніка» запісы сібірскага Альбома Вярыгі. Яны рабіліся ў 1866—1867 гг. і сведчаць пра высокі аўтарытэт беларускага пісьменніка сярод ссыльных.
    На наша запытанне пра лёс «Паментніка» Вярыгі дырэкцыя Нацыянальнага музея ў Кракаве, куды ўваходзяць цяпер зборы Чартарыскіх, адказала, што 23 верасня 1936 г. рукапіс Вярыгі быў адпраўлены ў Вільню, у бібліятэку Урублеўскіх (цяпер бібліятэка АН ЛітССР), для выкарыстання магістрам Я. Карачэўскай. У Кракаў рукапіс не вярнуўся. He знойдзены яго сляды і ў Вільнюсе .
    Лёс асабістых архіваў беларускіх пісьменнікаў другой паловы XIX ст. таксама часцей за ўсё складваўся драматычна.
    У 1900 г., на самым пачатку новага стагоддзя, памёр у сваім маёнтку Кушляны былога Ашмянскага павета Віленскай губерні найбольш выдатны наш пісьменнік таго часу Францішак Багушэвіч. Творчая спадчына яго была досыць багатая. Ен паспеў выдаць за мяжой два паэтычныя зборнікі і апавяданне «Тралялёначка», падрыхтаваў да выдання паэтычны зборнік «Скрыпачка беларуская» (некаторыя даследчыкі мяркуюць нават, што зборнік паспеў выйсці ў свет) і кнігу прозы «Беларускія апавяданні». Вядома таксама, што пісьменнік друкаваў шматлікія карэспандэнцыі ў часопісе «Край», працаваў над слоўнікам беларускай мовы, вёў актыўную перапіску з многімі выдатнымі сучаснікамі (Э. Ажэшка, ЯКарловіч і інш.). Па характару сваёй прафесійнай дзейнасці (юрыст) Багушэвіч павінен быў ашчадна ставіцца да дакументаў, да захавання рукапісаў. Таму архіў у яго, трэба думаць, быў багаты і цікавы.
    Аднак на лёсе рукапіснай спадчыны выдатнага пісьменніка адбіліся многія неспрыяльныя акалічнасці. Вялікая небяспека ўзнікла яшчэ ў часы першай сусветнай
    Janik М. Imionnik sybirski Artemiusza Weryhi // Sybirak. 1939.
    S. 38.
    Гл.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». С. 211.
    вайны. У. Содаль паведамляе: «У паэтавай хаце, як вядома, у тыя гады атайбаваўся нямецкі шпіталь... Паэтаў дом быў цалкам без нагляду, ніхто з Багушэвічаў не жыў у Кушлянах, і заваёўнікі тварылі ў ім, што хацелі» 38. На думку У. Содаля, тады магла знішчыцца картатэка Багушэвічавага слоўніка беларускай мовы, усе тыя неацэнныя слоўнікавыя матэрыялы, якія пісьменнік рупліва збіраў многія гады.
    Паводле мясцовых паданняў (Сын Беларуса. 1924. 27 ліп.), нейкі схоў у Багушэвіча быў пад славутым кушлянскім каменем-валуном. Там пісьменнік нібыта хаваў і свае рукапісы. Кушлянцы ўспаміналі, што гэтым зацікавіліся кайзераўскія ваякі — «...скарб які шукалі ці што яшчэ. Скарбу знайсці не знайшлі, а камень у адным месцы, знізу, дынамітам папсавалі. Расказваюць, што і паперы якіясь з-пад каменя павыкопвалі. Але браць іх не бралі. Тыя паперы доўга валяліся ля каменя, шастаў іх вецер, мачылі дажджы...»39,— занатаваў У. Содаль у кнізе «Кушлянскі кут». Зрэшты, на думку паэтавай унучкі С. Тамашэўскай, творчых рукапісаў пад каменем не было. У адным з пісьмаў У. Содалю яна меркавала: «Пад каменем на Лысай гары былі схаваныя паперы, якія ўдакументоўвалі, з чыёй прапановы выразьблены камень і хто яго выбіваў, у якім годзе і г. д. Таксама тут няма нічога таямнічага, не думаеце ж вы, што дзядуля мог падняць такі вялікі камень і закапаць свае творы» 40.
    Шкодна паўплывала на захаванасць рукапіснай спадчыны Багушэвіча тагачасная раз’яднанасць інтэлігенцыі рознай культурнай арыентацыі. Беларускі нацыянальнакультурны рух, як вядома, не карыстаўся падтрымкай ні ў царскай Расіі, ні ў санацыйнай Польшчы, нават сама сям’я Багушэвіча крытычна ставілася да яго беларускай літаратурнай і грамадскай дзейнасці. Дарэчы, гэта акалічнасць яшчэ больш падкрэслівае веліч творчага і жыццёвага подзвігу Багушэвіча. Незадоўга да падзення санацыйнай Польшчы адзін з віленскіх беларускіх дзеячаў (А. Луцкевіч) пісаў: «Сям’я ж Фр. Багушэвіча, якая варожа адносілася да ўсяе беларускае і «хлопаманскае» працы паэты (аб гэтым апавядалі акалічныя сяляне з-пад
    38 Содаль У. Імпульсы // Полымя. 1989. № 6. С. 203.
    39 Содаль У. Кушлянскі кут. Мн., 1990. С. 29— 30.
    40 Лісты Станіславы Тамашэўскай / Публікацыя У. Содаля // Полымя. 1990. № 3. С. 168.
    Кушлян дырэктару Беларускае вучыцельскае семінарыі ў Барунах Сымону Раку-Міхайлоўскаму падчас экскурсіі вучняў семінарыі на магілу Багушэвічаву ў 1921 годзе), глыбока хавае ягоны архіў і не хоча нікога дапусціць да азнаямлення з ім. Зробленая праз пляменніцу Фр. Багушэвіча Радзевічыху мая спроба дабіцца перадачы гэтага архіва — калі ўжо не Беларускаму навуковаму таварыству, дык хоць бы адпаведнай полЬскай установе (Biblioteka Wroblewskich, T-wo Przyjaciol Nauk) не дала пазітыўных вынікаў. Сын паэты Тамаш, якога я знаў добра асабіста (памёр ён у канцы дваццатых гадоў), ненавідзеў усё беларускае і аб бацьку гаварыць не хацеў; дачка, каторая памерла ўжо пасля напісання гэтага артыкула, адмаўлялася даць якія-колечы інфармацыі аб бацьку, нават — аб учасьці яго ў паўстанні...» 41
    Вядома ж, ацэньваючы сёння гэтае сведчанне, мы павінны ўлічваць напружанасць тагачасных страсцей і магчымае палемічнае перабольшанне, але пэўная доля праўды тут, несумненна, была. Яшчэ Р. Зямкевіч пісаў у 1920 г., што сын Багушэвіча Тамаш «нізашто не хацеў даць» беларусам «ні біяграфіі свайго бацькі, ні фатаграфіі Бурачка ў сялянскай світцы» (Пачынальнікі, 30). Варта прыгадаць у сувязі з гэтым таксама нататку ў віленскай газеце «Беларуская крыніца» за 1933 г. Яе аўтар наведаў у Ашмянах свайго знаёмага — старшыню тамтэйшага кааператыўнага банка Яна Мніховіча. Жонкай Мніховіча была якраз Багушэвічава дачка Канстанцыя, або Туня, як называлі яе ў сям’і. Госцю паказалі фатаграфіі пісьменніка. Канстанцыя давала тлумачэнні і сказала, што ў яе ёсць «яшчэ недрукаваныя творы — пісьмы» Багушэвіча, успомніла, што ў іх пабываў ужо нехта Станкевіч (відаць, Адам Станкевіч, вядомы папулярызатар спадчыны Багушэвіча ў тагачаснай Заходняй Беларусі.— Г. К.) «і-прапанаваў аддаць яму гэтыя рукапісы ў сховы», але Канстанцыя «не магла згадзіцца на тое, каб хтось чужы апекаваўся рукапісамі яе бацькі». Аўтару нататкі рукапісы не былі нават паказаны. Канстанцыя сказала, што спадчыну Багушэвіча мае выдаць нейкі яе сваяк 42. На думку У. Содаля, меўся на ўвазе муж пляменніцы пісьменніка (дачкі Багушэвічавай сястры Ганны) Ян
    41 Запісы Беларускага навуковага таварыства. 1938. Сш. 1. С. 18.
    42 Міцька Л. Есць яшчэ недрукаваныя творы Фр. Багушэвіча // Беларуская крыніца. 1933. 17 снеж.
    Тарчэўскі (1881 —1929), колішні заходнебеларускі актывіст 43, але тут ёсць храналагічная няўвязка: апошні памёр яшчэ да 1933 г. Так што меркаваннедаследчыка ў даным выпадку наўрад ці можна прыняць.
    Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР беларускія савецкія пісьменнікі і літаратуразнаўцы выказалі зразумелую цікавасць да родных мясцін Багушэвіча, да яго рукапіснай спадчыны. У 1940 г. з Мінска ў Ашмянскі раён выязджала літаратурная брыгада, якая выявіла 10 невядомых фотаздымкаў Багушэвіча, малюнак сына пісьменніка Тамаша «Ф. К. Багушэвіч у дзень смерці», рукапіс байкі «Свінні і бараны» 4 . Тагачасны друк прыводзіў таксама ўспаміны аднавяскоўцаў аб пісьменніку, паведамляў пра некаторыя асабістыя рэчы Багушэвіча, што захаваліся ў яго нашчадкаў 45. Але цяпер нам ясна, што асноўная частка архіва не была паказана прадстаўнікам беларускай культурнай грамадскасці.