• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    43 Берков П. Н. Введенне в техннку лнтературоведческого нсследовання. С. 54.
    44 Там жа.
    45 От «Слова о полку Нгореве» до «Тнхого Дона». С. 28.
    46 Там жа. С. 30.
    даў крыніц, як не першапачатковыя, а наступныя выданні. Ужываючы гэты тэрмін, аўтар хоча адзначыць ступень верагоднасці і бясспрэчнасці паказанняў крыніцы, падкрэсліць яе значымасць або адносную каштоўнасць»47. Нельга не пагадзіцца з вядомым вучоным. Слоўнікі вызначаюць слова «першакрыніца» як «першая асноўная крыніца якіх-небудзь звестак» 48. Першакрыніцай можна, мабыць, назваць кожную крыніцу ў парадку супрацьпастаўлення яе іншым, пазнейшым крыніцам гэтага ж шэрагу. У такім жа духу вырашае пытанне крыніцазнавец гісторыі мастацтва I. Пятроўская: «Можна гаварыць толькі пра першакрыніцу якіх-небудзь пэўных звестак, якія потым паўтараліся, дакладна або са зменамі» 49.
    Да зробленага П. Беркавым пераліку крыніц М. Бельчыкаў прапанаваў яшчэ дадаць «і такія віды крыніц, як аўтабіяграфіі, аўтарэцэнзіі, выказванні пісьменнікаў аб сваёй працы (пісьменнікі аб літаратурнай працы), крытычныя артыкулы пісьменнікаў (пісьменнікі аб пісьменніках), цэнзурныя матэрыялы (водзывы цэнзараў, цэнзурных устаноў і г. д.), асабістыя бібліятэкі пісьменнікаў, фатаграфіі» 50. С. Белаконь слушна ўдакладняе, што выказванні пісьменнікаў аб сваёй творчасці не складаюць чарговую групу — «яны могуць змяшчацца як у тых жа самых пісьмах, так і ў дзённіках або ўспамінах. Калі названы цэнзурныя матэрыялы, то неабходна прыгадаць і рэдакцыйныя матэрыялы таксама» 51.
    С. Белаконь у сваю чаргу дзеліць літаратурныя крыніцы на тры вялікія групы: 1) рукапісныя крыніцы, 2) друкаваныя крыніцы, 3) крыніцы іншых відаў. Гэтым групам, на думку даследчыка, адпавядаюць розныя тыпы сховішчаў: архівы, музеі, у тым ліку фонды тэлеі радыёстудый, і бібліятэкі.
    Да рукапісных крыніц адносяцца матэрыялы асабістых архіўных фондаў, фондаў дзяржаўных устаноў (напрыклад, цэнзурных) і грамадскіх арганізацый, маргіналіі (паметкі на кнігах) і эпіграфічныя помнікі.
    Друкаваныя матэрыялы, лічыць даследчык, можна раз-
    47 От «Слова о полку Нгореве» до «Тяхого Дона». С. 29.
    48 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Мн., 1980. Т. 4. С. 245.
    49 Петровская Н. Нсточннковеденне нсторнн русской музыкальной культуры XVIII — начала XX века. М., 1983. С. 4.
    50 От «Слова о полку РІгореве» до «Тнхого Дона». С. 29.
    51 Радянське літературознавство. 1977. № 10. С. 77.
    біць на групы, зыходзячы са зместу крыніц і спецыфікі бібліяграфічнай работы. Тут вылучаюцца, па-першае, выданні літаратурных твораў, па-другое, група, куды ўваходзяць дзённікі, запісныя кніжкі, мемуары і пісьмы. Трэцюю групу складаюць літаратуразнаўчыя працы, чацвёртую — матэрыялы перыёдыкі, пятую — выданні агульнага характару (матэрыялы заканадаўства, ведамасныя выданні, у тым ліку справаздачы і гісторыі навучальных устаноў, палкоў і г. д., краязнаўчая літаратура). «Даследчык выкарыстоўвае таксама выданні па гісторыі мастацтва, філасофіі і іншую дапаможную літаратуру і, нарэшце, даведачныя выданні» 52,— дадае С. Белаконь, хоць, здаецца, прыгаданыя вышэй справаздачы і гісторыі навучальных устаноў і палкоў — таксама даведачны матэрыял.
    Нарэшце, да трэцяй асноўнай групы («Крыніцы іншых відаў») С. Белаконь адносіць так званыя аўдыёвізуальныя матэрыялы (іканаграфія, ілюстрацыйны матэрыял, гуказапісы і кінастужкі) і «вусную традыцыю». У артыкуле «Літаратуразнаўчае крыніцазнаўства», надрукаваным у «Кароткай літаратурнай энцыклапедыі», вусныя крыніцы асобна не вылучаюцца, уся група носіць назву «Аўдыёвізуальныя крыніцы».
    Сярод «дапаможных сродкаў» літаратуразнаўцаў-даследчыкаў называюцца таксама памятныя мясціны пісьменнікаў, мемарыяльныя рэчы 53.
    Працы С. Белаконя ўносяць шмат новага, цікавага ў праблему класіфікацыі літаратуразнаўчых крыніц. Разам з тым не ўсе яго прапановы можна прыняць безагаворачна.
    Вышэй мы пазнаёміліся, напрыклад, са слушнай думкай М. Бельчыкава наконт умоўнасці падзелу крыніц на рукапісныя і друкаваныя. А ў класіфікацыі С. Белаконя гэтай мяжы надаецца прынцыповае значэнне, яна бярэцца за аснову.
    Як можна было пераканацца, С. Белаконь не бачыць якой-небудзь істотнай розніцы паміж крыніцамі ў поўным значэнні слова і дапаможнікамі. Між тым пазіцыя М. Піксанава, А. Фаміна, П. Беркава, М. Бельчыкава ў гэтым пытанні здаецца нам больш слушнай па сутнасці і больш карыснай для даследчыцкай практыкі. Крыніца (напрык-
    52 Краткая лятературная энцяклопедяя. Т. 9. Стб. 487.
    53 Радянське літературознавство. 1977. № 10. С. 80.
    лад, архіўны дакумент) адрозніваецца карэнным чынам па сваёй прыродзе ад напісанай сёння літаратуразнаўчай працы. Зразумела, мы ўзялі найбольш характэрны выпадак. На практыцы ж здараюцца выпадкі, калі дэмаркацыйную лінію паміж крыніцамі і дапаможнікамі пазначыць цяжэй. Тым больш што, як заўважыў яшчэ П. Беркаў, дапаможнікі могуць пераходзіць гэту лінію і станавіцца такім чынам крыніцамі.
    Літаратуразнаўчая праца можа стаць крыніцай, калі яна абапіралася на матэрыялы, што да нас не дайшлі. Згубіліся крыніцы, і даследаванне, у якім найбольш поўна яны пададзены, само становіцца крыніцай, набывае дадатковую каштоўнасць. Зноў знайшліся матэрыялы, што лічыліся згубленымі, і праца зноў атрымлівае статус дапаможніка.
    Падобнае змяненне статуса, як слушна адзначаў П. Беркаў, залежыць і ад павароту тэмы даследавання. Калі, напрыклад, мы даследуем гісторыю літаратуразнаўства і крытыкі, то крыніцамі для нас, зразумела, паслужаць у першую чаргу якраз тэксты літаратуразнаўчых і крытычных прац таго перыяду, які даследуецца.
    Наогул жа крытычныя матэрыялы адносна іх крыніцазнаўчага статуса, на нашу думку, трэба разбіваць на дзве группы: а) прыжыццёвыя водгукі на творчасць пісьменніка, б) пазнейшыя артыкулы і працы аб ім. Першыя мы адносім да крыніц: такія водгукі ўплывалі на пісьменніка, станавіліся часткай яго біяграфіі. Пазнейшыя артыкулы пры даследаванні жыцця і творчасці пісьменніка трэба разглядаць як дапаможнікі.
    Крыніцамі па сваёй сутнасці, праўда, крыніцамі асобага роду, з’яўляюцца памятныя мясціны, асабістыя рэчы пісьменніка. Яшчэ Гётэ гаварыў — хочаш зразумець паэта, адпраўляйся на яго радзіму. Калі гісторыкі спрачаюцца, ці адносіць да гістарычных крыніц геаграфічнае асяроддзе, у якім адбываліся гістарычныя падзеі54, то для літаратуразнаўцаў абсалютна ясна, што памятныя мясціны пісьменніка — выдатная крыніца для разумення яго асобы і творчасці. Тут крыніцазнаўства збліжаецца з так званым літаратурным краязнаўствам 55.
    54 Пушкарев Л. Н. Класснфякацяя русскнх пвсьменных нсточннков по отечественной нсторнн. М., 1975. С. 74—86.
    55 Мнлонов Н. А. Лнтературное краеведенне. М., 1985; Ляшук В. Я. Літаратурнае краязнаўства ў школе. Мн., 1991.
    Нават магіла пісьменніка можа стаць крыніцай нейкіх дадатковых ведаў, звестак пра дзеяча літаратуры далёкага мінулага. Вядомы савецкі антраполаг і скулыітар М. Герасімаў распрацаваў метад узнаўлення партрэтных рысаў па чэрапе. На аснове гэтага метаду ім створаны скульптурны партрэт таджыкскага і персідскага паэта Рудакі, які жыў у IX—X стст. Літоўскія даследчыкі па астанках К. Данялайціса, які пахаваны ў 1780 г. у Талмінкемісе (зараз Чыстыя Пруды Калінінградскай вобл.), узнавілі сапраўднае аблічча свайго класіка (ніводнага аўтэнтычнага партрэта яго да нас не дайшло). У нашым друку ставілася пытанне аб адшуканні і наступным даследаванні магілы выдатнага асветніка XVI ст. В. Цяпінскага 56. Надпісы на адшуканых надмагільных помніках дапамаглі істотна ўдакладніць гады жыцця пісьменнікаў XIX ст. А. Абуховіча і Ф. Тапчэўскага.
    Трэба адзначыць, што і само літаратуразнаўчае крыніцазнаўства натуральна падзяляецца паводле розных прыкмет: нацыянальных (крыніцазнаўства беларускай, рускай, польскай і г. д. літаратуры), храналагічных (крыніцазнаўства пэўнага гістарычнага перыяду, напрыклад, старажытнарускай літаратуры, якое мае сваю спецыфіку і багатыя традыцыі57). М. Бельчыкаў асобна выдзяляў крыніцазнаўства рускай літаратуры XIX ст. «У цяперашні час,— пісаў ён,— наспела неабходнасць абагульніць вопыт вывучэння крыніцазнаўчай базы рускай літаратуры XIX ст., якая адыграла вельмі актыўную ролю ў станаўленні рэалізму, у развіцці жанраў»58. Гэта меркаванне падмацавалася ў далейшым агульна-тэарэтычнай думкай аб адрозненнях саміх крыніц у розныя перыяды. «Зразумела, — гаварыў вучоны,— што ў сувязі з развіццём літаратуры склад крыніц, разуменне іх істотна змяняліся. Крыніцы рускай літаратуры XIX ст. адрозныя ад крыніц старажытнарускай літаратуры. З’яўленне новага віду твораў або ўваходжанне ў навуковы ўжытак раней невядомых узбагачаюць заўсёды ўяўленне пра крыніцы і саму літаратуру, як было, напрыклад, у сувязі з адкрыццём A. М. Пыпіным у 60-я гады мінулага стагоддзя помнікаў апавядальнай
    56 Беляжэнка Б. Тайна цяпінскіх магільнікаў//Літ. і мастацтва. 1990. 8 чэрв.
    57 Нсточняковеденне лятературы Древней Русн Л., 1980.
    58 Нзв. AH СССР. Отд-няе лят я яз. 1963. Т. 22. С. 95.
    літаратуры XVII ст.» 59 Розныя перыяды могуць вылучацца і ў крыніцазнаўстве беларускай літаратуры.
    Існуе таксама крыніцазнаўства асобных пісьменнікаў і літаратурных помнікаў (напрыклад, ананімных твораў). Сістэма крыніц, звязаных з В. Дуніным-Марцінкевічам, прапанавана намі ў кнізе «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988). Рускія літаратуразнаўцы мараць пра поўны збор (свод) усіх крыніц пушкіназнаўства. Вось што гаварыў пра гэта П. Паліеўскі ў інтэрв’ю для «Лнтературной газеты»: «Сюды ўвайшлі б рукапісы, прыжыццёвыя выданні (іх копіі), успаміны — гэта значыць усе маючыя права на «прыжыццёвасць» сведчанні, ацалелыя прадметы, дамы, маршруты і г. д., іканаграфія, той жа Летапіс [жыцця і творчасці], занава вывераны слоўнік Л. Чарэйскага [«Пушкін і яго акружэнне»], радаводная схема накшталт той, што складае цяпер А. Чаркашын, і да т. п., словам, усе зыходныя даныя, на якія абапіраецца любое даследаванне» ео.
    Старэйпіы даследчык роднай літаратуры У. Казбярук у надзвычай багатых на назіранні і думкі артыкулах «3 клопатам пра спадчыну» (Літ. і мастацтва, 1988, 24 чэрв.) і «Заняпад і адраджэнне» (Полымя, 1990, № 6) ставіць пытанне пра «энцыклапедычны збор помнікаў беларускай літаратуры», заклікае «падрыхтаваць і ажыццявіць факсімільнае выданне ўсіх вядомых нам помнікаў беларускай літаратуры XIX стагоддзя». Вучоны мае пры гэтым на ўвазе не толькі першадрукі і рукапісы мастацкіх тэкстаў, але і крытычныя матэрыялы XIX -— пачатку XX ст., а таксама архіўныя матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменнікаў, развіццём беларускай літаратуры. У. Казбярук перакананы: «Ажыццяўленне такога мерапрыемства стварыла б надзейную, фундаментальную аснову для асэнсавання гісторыка-літаратурнага працэсу на прынцыпова новым узроўні. Кожны даследчык атрымаў бы магчымасць мець пад рукамі ўсе неабходныя яму для плённай працы матэрыялы» 6|.