Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Наша праца вельмі блізкая да гэтых задум. Мы ставім перад сабой задачу сістэматызаваць і ахарактарызаваць
59 От «Слова о полку Нюреве» до <Тяхого Дона>. С. 28.
60 [ІІаляевсквй П., Селнванова C ] Пушкннская академня // Лнт. газ. 1987. 4 февр. (Складзены А. Чаркашыным пушкінскі радавод гл.: Временняк Пушкннской комяссня. Л., 1991. Вып. 24.)
61 Казбярук У. Заняпад і адраджэнне: Ля вытокаў новай беларускай літаратуры // Полымя. 1990. № 6. С. 229.
усе асноўныя крыніцы, што адносяцца да гісторыі беларускай літаратуры мінулага стагоддзя, вызначыць іх тыпы і катэгорыі, метады вывучэння і выкарыстання, намеціць даследчыцкія праблемы, якія ўзнікаюць у сувязі з гэтым.
He будзем шкадаваць намаганняў. Трывалы будынак нельга пабудаваць без надзейнага падмурка. Такім падмуркам для гісторыкаў літаратуры з’яўляюцца як самі крыніцы, так і разнастайныя крыніцазнаўчыя даследаванні, пры дапамозе якіх павышаецца эфектыўнасць выкарыстання крыніц.
Разгледзім перш за ўсё пытанне, як захаваліся пісьменніцкія архівы, рукапісная спадчына пачынальнікаў нашай літаратуры.
Ці шмат застаецца з напісанага?
Да праблемы паўнаты гісторыка-літаратурных крыніц
Ёсць у Барыса Пастарнака вядомыя парадаксальныя радкі:
Быть знаменнтым некраснво.
He это подымает ввысь. He надо заводнть архнва, Над рукопнсямн трястясь. 1
He пагодзімся ў апошнім выпадку з выдатным паэтам. У сапраўднасці архіў, рукапісы — надзвычай каштоўная частка творчай спадчыны пісьменніка. Іх трэба ўсяляк берагчы. Толькі не заўсёды гэта ўдаецца.
Жыццё кожны божы дзень паказвае, што, насуперак папулярнаму выразу, рукапісы гараць (ды яшчэ як гараць!) і ў звычайных бытавых, і ў планетарных (войны, рэвалюцыі) пажарах. Іх лёс складваецца на перасячэнні індывідуальных жыццяпісаў і гісторыі народа з усімі яе бурамі і навальніцамі.
Лёс большасці беларускіх пісьменнікаў XIX ст., а таму і іх архіваў, драматычны, нярэдка трагічны.
У кнізе «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» мы па магчымасці падрабязна прасачылі гісторыю рукапіснай спадчыны першага нашага класіка, аўтара «Гапона» і «Пінскай шляхты». Як высветлілася, архіў пісьменніка ў асноўнай сваёй частцы згарэў у 1901 г. разам з сядзібай у Люцынцы. Некаторыя важныя аўтографы трапілі яшчэ да пажару ў багатыя зборы Аляксандра Ельскага ў Замосці. Але і гэтыя зборы не ацалелі, загінулі або рассеяліся па свеце ў гады грамадзянскай вайны. Балазе, што з аўтографа «Залётаў» паспеў зняць копію другі аматар беларушчыны — Б. Эпімах-Шыпіла. Аўтограф «Пінскай шляхты» захаваў для гісторыі ў сваім архіве сябра бела-
' Пастернак Б. Стнхотворення н поэмы. М., 1988. С. 441.
рускай культуры ЯКарловіч. Словам, сёння размова ідзе аб асобных ацалелых рэштках, шчаслівых знаходках, якія кожны раз успрымаюцца як нейкі цуд, неспадзяваны падарунак лёсу.
Звернемся цяпер да гісторыі рукапіснай спадчыны іншых нашых пісьменнікаў мінулага стагоддзя, спачатку дарэформеннага часу.
Далёка ад радзімы, на Украіне, скончыў свае дні Ян Баршчэўскі. Апошнія гады ён жыў на ласкавым хлебе ў графоў Ржавускіх. Яго архіў, неапублікаваная частка яго рукапісаў, «знаходзіцца, здаецца, у зборах сям’і графоў Ржавускіх» 2,— гаварылася ў выдадзенай на пачатку XX ст. кнізе. У нашы дні праблема пошукаў архіва Баршчэўскага, цяпер невядомага, ставілася на канферэнцыі па вывучэнню беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей 3.
3 той жа кнігі «3 аколіц Дзвіны» відаць, што асобныя рукапісы Баршчэўскага (пісьмы да Ю[ліі] К[орсак-Шапялевіч] з далучанымі да іх вершамі) знаходзілася ў той час у зборах віцебскага калекцыянера Вацлава Федаровіча, які якраз напярэдадні выхаду кнігі памёр. 3 гісторыі музейнай справы на Віцебшчыне вядома, што багатыя калекцыі Федаровіча захоўваліся да 1920 г. у яго нашчадкаў, а потым былі перададзены дзяржаве 4. У 20-х гадах пісьмы Баршчэўскага зберагаліся ў Віцебскім краязнаўчым музеі, дзе над імі працаваў Д. Васілеўскі, які зрабіў на іх аснове некалькі публікацый. Доўгі час лёс пісьмаў быў невядомы. Меркавалася нават, што яны загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. I толькі зусім нядаўна іх адшукаў Г. Каханоўскі ў тым жа Віцебскім музеі5.
Удзельніка паўстання 1831 г. Аляксандра Рыпінскага эмігранцкія пуцявіны закінулі ажно ў Лондан. У 1859 г. ён вярнуўся на радзіму, памёр на Віцебшчыне ў глыбокай старасці каля 1900 г., захаваўшы да канца жыцця творчыя інтарэсы, але яго архіў бясследна знік. Зрэшты, адзін
2 Z okolic Dzwiny. Witebsk, 1912. S. 229.
3 Мальдзіс A. I. Украінскі перыяд жыцця Яна Баршчэўскага // Мат-лы першай навук. канф. па вывучэнню беларус.-укр. літ. і фальклорных сувязей: Тэз. дакл. Гомель, 1969. С. 37—40.
4 Падліпскі А. Для нас, нашчадкаў // Літ. і мастацтва. 1971. 24 верас.; Ен жа. Складаў гісторыю краю // Голас Радзімы. 1983. 27 студз.; Цыбуля В. А. Прыватныя бібліятэкі, архівы і музеі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1982. № 3. С. 37—38.
5 Каханоўскі Г. Вандраванні // Маладосць. 1984. № 10. С. 155—157.
след усё-такі ёсць. Як высветлілася, асобныя яго рукапісныя сшыткі знаходзіліся ў канцы 20-х гадоў у прафесара М. Піятуховіча, цяпер лёс іх невядомы. Добра яшчэ, што Піятуховіч паспеў зрабіць іх навуковае апісанне 6.
He засталося ніякіх рукапісаў пасля першага сялянскага паэта Беларусі Паўлюка Багрыма, як сцвярджае традыцыя, здадзенага царскімі ўладамі ў салдаты. He знойдзены сшытак з яго творамі, які, паводле слоў сучасніка гэтых падзей I. Яцкоўскага, быў адабраны ў Багрыма ў Крошыне папячыцелем Віленскай навучальнай акругі Навасільцавым і рэктарам Віленскага універсітэта Пеліканам (некаторыя даследчыкі называюць і большую колькасць сшыткаў).
В. Каратынскі і Вуль апошнія гады жыцця пражылі ў Варшаве. Ніякіх звестак пра рукапісную спадчыну Вуля (маецца на ўвазе яго асабісты архіў) няма. У Каратынскага быў багаты архіў, які старанна зберагалі яго сыны, таксама літаратары. Польскі даследчык Т. Туркоўскі паведамляў у 1937 г., што паперы В. Каратынскага паранейшаму захоўвае яго сям’я. Аднак большая частка гэтага надзвычай каштоўнага збору загінула ў другую сусветную вайну, у часе варшаўскага паўстання 1944 г.7 Напрыклад, гаворачы пра лёс часопісных адбіткаў з навелай М. Ляскова «Жыціе адной бабы», падораных аўтарам В. Каратынскаму, сын Вінцэся Бруна Каратынскі пісаў: «На жаль, пасля таго, як немцы 6 кастрычніка 1944 года вывезлі мяне з Варшавы, гэта каштоўная для мяне памятка загінула разам з вялікай колькасцю іншых кніг і рукапісаў» 8. Захаваліся толькі рэшткі. У прыватнасці, вядома, што 31 пісьмо да Каратынскага літоўскага пісьменніка і грамадскага дзеяча М. Акялайціса за 70—80-я гады зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве9.
Цікава, што кніга з асабістай бібліятэкі Каратынскага («Пісмо збёровэ віленьске» на 1859 г.), з яго акуратным подпісам-аўтографам на тытуле, нейкім чынам трапіла
6 Піятуховіч М. М. Рукапісы А. Рыпінскага // Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1]
7 Канапацкі М. Над мемуарамі Бруна Каратынскага // Ніва (Беласток). 1961. 8 кастр.; Мальдзіс А. Пісьменнік і публіцыст// Літ. і мастацтва. 1962. 27 сак.
8 Гапава В. Вінцэсь Каратынскі і М. С. Ляскоў // Літ. і мастацтва. 1970. 30 студз.
9 Janulaitis A. Mikalojus Akelaitis. Vilnius, 1969. P. 88.
ў Мінск, у ЦНБ АН БССР. Можа, з часам адкрыюцца і іншыя сляды яго кнігазбору?
Найбольш з пісьменнікаў першай паловы XIX ст. у сэнсе захаванасці рукапісаў пашанцавала, відаць, Яну Чачоту. Разам з іншымі філаматамі ён спазнаў царскія рэпрэсіі, але яму ўдалося ўсё ж вярнуцца на радзіму, убачыць надрукаванымі свае кніжкі.
I ў яго рукапіснай спадчыне ёсць немалыя прабелы. Тым не менш многае ўсё ж захавалася, хоць і аказалася рассеяным па розных сховішчах.
Вялікая колькасць рукапісаў і пісьмаў Чачота зберагалася доўгі час у так званым «Архіве філаматаў», які рупліва збіраў вядомы дзеяч філамацкага руху Ануфрый Петрашкевіч. Пасля смерці Петрашкевіча (1863) архіў захоўвалі яго віленскія сваякі.
Гэты надзвычай каштоўны збор перад Вялікай Айчыннай вайной або ў часе вайны прапаў, часткова разышоўся па розных архівах, музеях і бібліятэчных сховішчах (асобныя фрагменты яго цяпер знаходзяцца ў Вільнюсе і ў Польшчы), але, на шчасце, галоўныя дакументы з яго былі ў 1913—1934 гг. апублікаваны ў шматтомным выданні пад назвай «Archiwum filomatow».
Частку I — «Карэспандэнцыя філаматаў 1815— 1823 гг.» — склалі пяць тамоў, якія выдаў у 1913 г. ЯЧубак.
Частка II носіць назву «Матэрыялы да гісторыі таварыства філаматаў». Два тамы з гэтай часткі выдалі ў 1920—1921 гг. С. Шпатанскі і С. Петрашкевічуўна, трэці ў 1934 г. С. Петрашкевічуўна.
У частку III — «Паэзія філаматаў» — увайшлі два тамы, выдадзеныя ў 1922 г. Я. Чубакам.
Ва ўсёй гэтай серыі апублікавана шмат рукапісаў Чачота і звязаных з ім матэрыялаў.
У нашы дні публікацыя была працягнута на аснове фрагментаў філамацкага архіва, якія знаходзяцца ў Польшчы (Музей літаратуры ў Варшаве, бібліятэка Люблінскага каталіцкага універсітэта). Выйшла кніга: Archiwum filomatow. Т. 1. Na zeslaniu. Wroclaw etc., 1973. Сюды трапілі i асобныя чачотаўскія матэрыялы (перапіска з А. Петрашкевічам).
У 1922 г., калі разгортвалася публікатарская дзейнасць Я. Чубака, другі польскі даследчык В. Клінгер знайшоў у Лодзі ў сямейных паперах Карпінскіх комплекс матэрыялаў, які атрымаў пазней назву «Малога архіва
філаматаў». Сярод іх былі тры рукапісныя зборнікі Чачота, у тым ліку зборнік пад назвай «Zosine piosnki do not piosnek narodpwych gminnych zastosowane z muzyk^, 1823». У гэтым зборніку Чачот запісаў беларускія наррдныя і польскія дррбнашляхецкія песні, напрыклад вядрмую беларускую песню «Да цераз мой двор...», якую любілі Адам Міцкевіч і Марыля Верашчака. Да зборніка далучаны характэрны «Дадатак», у якім Чачот падкрэсліваў неабходнасць збірання народных песень і этнаграфічных матэрыялаў 10. Як сцвярджаюць даследчыкі, гэта першы ў творчасці Чачота і адзін з самых ранніх у народазнаўчай навуцы Беларусі і Польшчы артыкулаў такога роду.
Восем польскіх балад Чачота філамацкіх часоў («Бекеш», «Наваградскі замак», «Радзівіл, або Заснаванне Вільні» і г. д.) разам з некаторымі іншымі творамі захаваліся ў рукапісе, які называецца «Raptularz Czeczota». Пасля смерці паэта рукапіс перайшоў да яго прыяцеля Адольфа Кабылінскага, які праз Э. Паўловіча перадаў яго ў 1888 г. у Асалінэум. На рукапісе ёсць адпаведны надпіс: «Вышэй названы «Збор розных твораў» і г. д. як дар Адольфа Кабылінскага з Цешаўлі, Наваградскага пав. Мінскай губ., учынёны Музею Нац. Установы імя Асаліньскіх у 1888 годзе, перадаў Э. Паўловіч...» Першыя звесткі аб чачотаўскіх баладах з фрагментамі тэкстаў падаў у 1886—1887 гг. у польскім перыядычным друку Ян Рыхтэр. Пазней пра гэта рэдка ўспаміналі, а сам рукапіс, памылкова заінвентарызаваны ў Асалінэуме, лічыўся загінуўшым. Паводле ўдалага выразу польскага даследчыка С. Свіркі, памылка архівістаў адыграла для «Раптуляра» і разам з тым для Чачотавых балад ролю казачнай шапкі-невідзімкі, якая на некалькі дзесяцігоддзяў схавала іх ад вачэй навукоўцаў 1Толькі пасля вайны ў 1953 г. манускрыпт адшукаў, як бы паўторна адкрыў Ч. Згажэльскі.