• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ОРДЭНА ДРУЖБЫ НАРОДАЎ ІНСТЫТУТ ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
    Г.В. Кісялёў
    Ад Чачота да Багушэбіча
    ПРАБЛЕМЫ КРЫНІЦАЗНАЎСТВА I АТРЫБУЦЫІ беларускай ЛІТАРАТУРЫ XIX ст.
    МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» I'.t'U
    ББК 83.3Бел
    К.44
    Монографня посвяіцена нсторян накопленяя знаннй о лятературе XIX в., делается попытка снстематнзацня ясточняков, уточнення нх авторства.
    Рассчятана на научных работняков, преподавателей н студентов, учнтелей, шярокяй круг любятелей белорусской лнтературы.
    Рэдактар
    кандыдат філалагічных навук В. А. Чамярыцкі
    Рэцэнзенты: кандыдаты філалагічных навук У. М. Казбярук, I. У. Саламевіч
    4603020100— 026
    M316(03)-93
    13—92
    ISBN 5-343-00950-6
    © Г. В. Кісялёў, 1993
    Як адкрывалі стагоддзе
    Гістарыяграфічны ўступ
    Пісьмовыя і іншыя крыніцы — неабходная ўмова, аснова ўсякага гістарычнага даследавання, у тым ліку гісторыка-літаратурнага. «Вучонаму патрэбны крыніцы, без крыніц ён працаваць не можа. Ен павінен звяртацца, як Святагор да зямлі, да архіваў, да рукапісаў» — сказаў у адным са сваіх выступленняў выдатны савецкі літаратуразнавец акадэмік Д. Ліхачоў.
    Даследчыкі беларускай літаратуры XIX ст. балюча адчуваюць недастатковасць крыніц, што дайшлі да нашага часу.
    Гэта тлумачыцца многімі прычынамі.
    Новая беларуская літаратура, якая рабіла ў мінулым стагоддзі свае першыя крокі, развівалася ў вельмі неспрыяльных умовах. Сустрэтая варожа царскім урадам і рэакцыйнымі коламі грамадства, уся яна была па сутнасці на нелегальным, у лепшым выпадку паўлегальным, становішчы. Беларускія літаратары, гаворачы сучаснай мовай, не мелі неабходнай выдавецкай базы, друкаванай трыбуны. На працягу стагоддзя былі выдадзены лічаныя кніжкі беларускіх пісьменнікаў. He было нацыянальнай перыёдыкі, калі не лічыць падпольнай «Мужыцкай праўды», якая ў сямі сваіх невялікіх нумарах паспела сказаць народу толькі самае неабходнае. Пісьменнікі былі вымушаны хавацца за псеўданімамі або выпускаць у свет свае творы ананімна. Творы пашыраліся часцей за ўсё ў рукапісным выглядзе, што не спрыяла іх захаванню.
    Беларуская літаратура з самага пачатку свайго ўзнікнення была цесна звязана з перадавым грамадскім рухам.
    1 Проблемы научного опясання рукопясей я факснмнльного язданяя памятннков пнсьменностя: Мат-лы Всесоюз. конф. Л., 1981. С. 254.
    Многія пісьменнікі (Ф. Савіч, К. Каліноўскі і інш.) былі рэвалюцыянерамі і не захоўвалі архіваў з канспірацыйных меркаванняў.
    Да таго ж, асабліва напачатку, некаторыя з іх не надавалі сур’ёзнага значэння сваім беларускім творам і лічылі іх толькі прыдаткам да творчасці на польскай або рускай мове.
    У такіх умовах губляліся творы, губляліся імёны.
    Ужо гэтага аднаго было б дастаткова, каб беларускія гісторыка-літаратурныя дакументы дайшлі да нас з вялікімі, непапраўнымі стратамі.
    А ўспомнім, колькі грозных навальніц пранеслася з таго часу над беларускай зямлёй, колькі адбылося грамадскіх і сацыяльных катаклізмаў — сусветныя войны, акупацыі, сялянскія бунты, паўстанні, рэвалюцыі, бежанства, рэпатрыяцыі, сталінскія беззаконні.
    Кожны чацвёрты беларус загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. А што казаць пра матэрыяльныя страты, гібель помнікаў гісторыі і культуры, неацэнных духоўных каштоўнасцей? Яны незлічоныя.
    Вось чаму крыніц па гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. у нас мала. Вось чаму мы павінны весці самы строгі ўлік таго, што захавалася, нястомна шукаць новыя матэрыялы, удасканальваць метады здабывання вывераных фактаў з ужо вядомых крыніц.
    На пачатку нашай размовы зробім экскурс у гістарыяграфію беларускай літаратуры XIX ст., прасочым, як паступова збіраліся, адкладваліся крыніцы, неабходныя сёння для ўзнаўлення яе гісторыі.
    Артыкулы, публікацыі, прысвечаныя новай беларускай літаратуры, пытанням яе развіцця і гісторыі, пачалі з’яўляцца яшчэ ў першай палове мінулага стагоддзя.
    Адна з першых публікацый — артыкул I. Цытовіча «Словы два аб мове і пісьменнасці Белай Русі», які з’явіўся ў 1843 г. у пецярбургскім часопісе «Маяк» і захаваў для нас тэкст беларускага віншавальнага верша «Чалом, чалом, ацец, татулька».
    Але гісторыю нашага літаратуразнаўства XIX ст. з поўнай падставай прынята пачынаць з артыкула Рамуальда Падбярэскага «Беларусь і Ян Баршчэўскі», надрукаванага, як вядома, у 1844 г. у выглядзе прадмовы да кнігі Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». У гэтым артыкуле (на тытульным лісце ён характарызуецца як «Беглы кры-
    тычны погляд на беларускую літаратуру») Падбярэскі даў першы агульны нарыс літаратурнага руху, літаратурнага жыцця Беларусі (пераважна ўсходняй), прывёў звесткі пра беларускіх пісьменнікаў Я. Баршчэўскага і I. Манькоўскага, якога ён лічыў аўтарам паэмы «Энеіда навыварат». Крытык зарэгістраваў ажыўленне літаратурна-грамадскага жыцця на Беларусі, дзе, паводле яго слоў, «з некаторага часу выразна назіраецца незвычайны інтэлектуальны рух» 2. Ен апублікаваў вялікі ўрывак з «Рабункаў мужыкоў» Баршчэўскага, прыцягнуў увагу грамадскасці да паэмы «Энеіда навыварат», тэксту якой расшукаць яму тады яшчэ не ўдалося. Р. Падбярэскага можна з поўнай падставай назваць першым гісторыкам і летапісцам беларускай літаратуры XIX ст.
    Артыкул Р. Падбярэскага меў даволі шырокі грамадскі рэзананс, выклікаў з’яўленне іншых артыкулаў, паслужыў для іх крыніцай.
    Мы маем на ўвазе перш за ўсё дзве публікацыі Л. Кавеліна пад рубрыкай «Помнікі беларускага пісьменства» ў часопісе «Маяк» у 1845 г. Яны абапіраліся галоўным чынам на матэрыялы артыкула Падбярэскага, але мелі і самастойнае значэнне дзякуючы таму, што Кавеліну ўдалося адшукаць і апублікаваць тэкст беларускай «Энеіды».
    У 1866 г. матэрыялы артыкула Падбярэскага былі шырока выкарыстаны ў артыкуле Г. Г. «Некалькі слоў аб беларускай народнай паэзіі і беларускіх паэтах» (Нллюстрнрованная газета, №20—21), які меў рэтраспектыўны характар і не прыводзіў звестак аб развіцці беларускай літаратуры ў 50—60-х гадах 3.
    Назапашванне матэрыялаў з гісторыі новай беларускай літаратуры, звестак аб жыцці і творчасці асобных беларускіх пісьменнікаў працягвалася і ў апошняй трэці XIX ст.
    У 1874 г. кароткі нарыс развіцця новай беларускай літаратуры даў у сваіх кракаўскіх лекцыях А. Кіркор. Ім былі прыведзены даныя аб творчасці В. Дуніна-Марцін-
    2 Пачынальнікі: 3 гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. Мн., 1977. С. 53. У далейшым спасылкі на зборнік «Пачынальнікі» падаюцца ў тэксце (Пачынальнікі, старонка).
    3 Аўтарам артыкула лічыцца вядомы рускі бібліёграф Рыгор Генадзі, але могуць быць і пярэчанні супраць такой атрыбуцыі (гл.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 41—43; Кнселев Г. Разыскнвается класснк...: Нсторнко-лнтературная днлогяя. Мн., 1989. С. 55—60).
    кевіча, А. Вярыгі.-Дарэўскага і іншых пісьменнікаў. У 1882 г. гэтыя звееткі былі паўтораны ў 3-м томе славутага выдання П. Сямёнава-Цян-Шанскага «Жнвопнсная Россня».
    Вядома, што гісторыю літаратурнага руху на Беларусі пісаў у 80-х гадах А. Рыпінскі (Пачынальнікі, 176—178), але яго праца не была апублікавана і не захавалася. Важнае значэнне як гісторыка-літаратурная крыніца мае складзены ім спіс беларускіх і беларуска-польскіх пісьменнікаў (55 прозвішчаў)На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў ён рупліва збіраў.на Віцебшчыне беларускія фальклорныя і літаратурныя матэрыялы, перапісаўшы ў свае сшыткі шэраг выдатных мастацкіх тэкстаў 4.
    У 80-х гадах пачынае збіральніцкую дзейнасць Б. Эпімах-Шыпіла. Яго славутая Хрэстаматыя захавала для нас мноства твораў беларускай музы XIX ст., напрыклад вершы Ф. Тапчэўскага. У 1893 г. ён зрабіў копію з «Залётаў» В. Дуніна-Марцінкевіча. Па яго копіі нам і вядомы цяпер гэты выдатны твор.
    3 публікацый 80—90-х гадоў варта ўказаць на напісаны А. Ельскім або„ лепей сказаць, па матэрыялах Ельскага некралог В. Дуніну-Марцінкевічу ў часопісе «Край» (1885). Ельскі быў яшчэ аўтарам больш падрабязнай біяграфіі Дуніна-Марцінкевіча, якая да нас не дайшла, а таксама «Ўспамінку аб Вінцэнтым ДунінеМарцінкевічу, беларускім пісацелю і аўтару» (1909), шырока выкарыстанага ў свой час польскім славістам Ю. Галомбакам. Ельскі вядомы як заўзяты калекцыянер беларускіх рукапісаў і іншых гісторыка-літаратурных матэрыялаў. Яму належаць таксама першыя падрабязныя бібліяграфіі беларускай літаратуры і літаратуры аб Беларусі, у якіх прыведзены вялікі матэрыял і па XIX ст.
    У гэты ж час з’явіліся працы А. Слупскага і М. ДоўнарЗапольскага пра Дуніна-Марцінкевіча 5, публікацыі тэкстаў ананімных п’аэм «Энеіда навыварат» і «Тарас
    4 Піятуховіч М. М. Рукапісы А. Рыпінскага // Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1]	"
    5 Слупскяй А. Старый Мннск // Мннскнй лясток. 1895. № 35; Запольскнй М. «Гапон», повесть в етмхах на белорусском языке В. Дуняна-Марцннкевнча: йз, ясторнн белорусской пнсьменностн // Календарь Северо-Заітадного края на 1889 г. М., 1889; ДовнарЗапольскнй М. В. Дунцн-Марцянкевяч в его поэма «Тарас на Парнасе»: Очерк нз всторяя 'белорусской этнографнн. Вятебск, 1896.
    на Парнасе» 6, адбываюцца цікавыя дыскусіі аб аўтарстве «Тараса на Парнасе», у якіх удзельнічалі М. ДоўнарЗапольскі, Е. Раманаў і інш. 7
    Прачулымі і змястоўнымі некралогамі аматары і шанавальнікі роднага слова развІталіся з Я. Лучынай (1897). Яшчэ болыц багатай на звесткі біяграфічнага і творчага характару была некралогія Ф. Багушэвіча, смерць якога ў 1900 г. як бы падвяла рысу пад беларускай літаратурай XIX ст. (Пачынальнікі, 413—422, 474—476).
    Пачатак XX ст. выклікаў да жыцця масавы беларускі нацыянальна-вызваленч-ы рух. Узніклі беларускія выдавецтвы і перыёдыка. Ва ўмовах рэвалюц-ыі 1905—1907 гадоў адбыўся новы ўзлёт беларуска^ літаратуры, прадстаўленай такімі бліскучымі імёнамі, як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. I цікава, што тым, хто ў новых умовах ствараў на пачатку нашага сТагбддзя беларускую літаратуру, захацелася адразу ж азірнуцца на сваіх папярэднікаў, пісьменнікаў XIX ст. У «Нашай Ніве» друкуецца артыкул В. Ластоўскага «Памажыця!» з просьбай збіраць і прысылаць звесткі пра ранейшы літаратурны рух, пра часам ужо забытых або напаўзабытых літаратараў нядаўняга мінулага. Асаблівы клопат быў пра збіранне пашыранай у народзе «рукапіснай літаратуры». «Побач са збіраннем рукапісаў,— гаварылася ў артыкуле,— нам удавалася вылаўлійацьі імёны аўтараў. Аказваецца, што праз усё XIX сгалецце беларускія пісьменнікі не зводзіліся;-людзі пісАлі f працавалі над развіццём беларускай літаратуры, над; утрымдннем беларускай свядомасці» 8. Вядомы спробы іа'іпай Нівы» адшукаць беларускія творы У. Сыра'квмЛІ. Ў «Нашай Ніве», тагачасных беларускіх календарах, альманаху «Маладая Беларусь», пазней у «Гомане» з^яўляюцца публікацыі, звязаныя з «Тарасам на Парнасе», П. Багрымам, В. Каратынскім, В. Дуніным-Марцінкевічам, Я. Вулем, Ф. Багушэвічам, Я. Лучынай, А. Абуховічам.