• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    У той жа час гісторыку літаратуры надзвычай важна выявіць і даследаваць тыя крыніцы, якімі карыстаўся пісьменнік пры напісанні свайго твора. Без гэтага нельга раскрыць «творчую кухню» літаратара.
    Нарэшце, літаратуразнаўчае крыніцазнаўства даследуе ўвесь комплекс гісторыка-літаратурных крыніц у поўным аб’ёме.
    Можна сказаць, што літаратуразнаўчае крыніцазнаўства ўтваралася (ці яшчэ ўтвараецца) на сутыку
    3 Лнхачев ,Д. Лнтература — реальность—лнтература. Л., 1984. С. 212—213.
    4 Гумнлев Л. Н. Может лн пронзведенне нзяшной словесностн быть нсторнческнм нсточннком?//Рус. лнт. 1972, № 1; КарабеловаПанова М. Художественная лнтература как нсточннк нсторнческой ннформацнн // Pamiptnik slowianski. Wroclaw etc., 1989. T. 36/37.
    дзвюх сустрэчных ліній развіцця навук: адпачкавання спецыфічных галін ад агульнагістарычнага крыніцазнаўства і фарміравання адпаведнай галіны ў нетрах самога літаратуразнаўства.
    Апошнія дзесяцігоддзі характарызуюцца павышанай цікавасцю да крыніцазнаўчых праблем. На нашых вачах мяняецца, паглыбляецца, удакладняецца змест і сэнс саміх паняццяў «крыніца», «літаратуразнаўчае крыніцазнаўства», «літаратурнае крыніцазнаўства».
    У 1930 г. М. Бельчыкаў у артыкуле пра крыніцазнаўства, напісаным для тагачаснай «Літаратурнай энцыклапедыі», разумеў пад крыніцамі толькі тыя матэрыялы, якія выкарыстоўвае пісьменнік пры напісанні таго або іншага твора. Крыніцазнаўства вызначалася ім у якасці «адной з прыватных дысцыплін літаратуразнаўства, што вывучае літаратурны твор з боку яго крыніц» 5.
    Больш шырокі погляд на крыніцазнаўства выказаў у 1955 г. праф. П. Беркаў у сваёй кнізе «Уводзіны ў тэхніку літаратуразнаўчага даследавання», якая мела падзагаловак «Крыніцазнаўства. Бібліяграфія. Росшук». Літаратуразнаўчае крыніцазнаўства разглядалася П. Беркавым у шэрагу іншых дапаможных літаратуразнаўчых дысцыплін, якія характарызаваліся ім наступным чынам: «Дапаможнымі літаратуразнаўчымі дысцыплінамі называюцца такія галіны навуковых ведаў, якія адносяцца не непасрэдна да вывучэння літаратурнага працэсу ў цэлым або асобных літаратурных з’яў, а толькі да розных бакоў гэтых з’яў і гэтага працэсу і якія, у той жа час, вельмі неабходныя для існавання і далейшага развіцця навукі. Мэта іх — дапамагчы літаратуразнаўцу, аблягчыць яго працу, указаць, дзе і як трэба шукаць патрэбныя матэрыялы, як правільна імі карыстацца, як апрацоўваць іх для далейшага даследавання, як будаваць навуковы твор і г. д.» 6
    Вучоны налічыў адзінаццаць такіх дапаможных дысцыплін: 1. Літаратуразнаўчае архівазнаўства. 2. Літаратуразнаўчае бібліятэказнаўства. 3. Літаратуразнаўчае музеязнаўства. 4. Літаратуразнаўчая бібліяграфія з бібліяграфічнай эўрыстыкай. 5. Літаратуразнаўчая археаграфія з археаграфічнай эўрыстыкай. 6. Палеаграфія. 7.
    5 Лнтературная энцнклопедвя. М., 1930. Т. 4. Стб. 637.
    6 Берков П. Н. Введенне в техннку лнтературоведческого нсследовання. Л., 1955. С. 46.
    Тэксталогія. 8. Крытычная інтэрпрэтацыя (каменціраванне тэксту, вытлумачэнне помніка). 9. Эдыцыйная тэхніка (тэхніка падрыхтоўкі да друку навуковага выдання тэкстаў). 10. Храналогія і сінхраністыка. 11. Літаратуразнаўчая гістарыяграфія.
    «Калі ўгледзецца ў гэты пералік,— пісаў П. Беркаў,— можна лёгка заўважыць, што першыя тры дысцыпліны даюць нам звесткі пра месцы знаходжання і захоўвання крыніц для нашай работы; таму зручна аб’яднаць іх пад агульнай рубрыкай літаратуразнаўчага крыніцазнаўства (крыніцазнаўчы цыкл). Чацвёртая і пятая дысцыпліны могуць быць вызначаны як эўрыстычны цыкл (з раздзелам бібліяграфічнага і археаграфічнага крыніцазнаўства). Шостая, сёмая, восьмая і дзевятая дысцыпліны маюць справу з тэкстамі крыніц, рукапіснымі і друкаванымі, якія трэба ўмець прачытаць, зразумець і правільна выдаць; іх можна аб’яднаць у тэксталагічны цыкл. Дзесятая і адзінаццатая дысцыпліны на першы погляд маюць мала агульнага паміж сабой; аднак аб’ядноўвае іх тое, што яны дапамагаюць зразумець літаратурны і літаратуразнаўчы працэс. Відаць, для агульнага абазначэння іх правільна будзе прымяніць рубрыку — гістарыяграфічны цыкл» 7.
    Прапанаваная П. Беркавым класіфікацыя дапаможных дысцыплін атрымала шырокае прызнанне і пашырэнне. Яна прыведзена, напрыклад, Б. Мейлахам у артыкуле «Літаратуразнаўства», надрукаваным у 1967 г. у «Кароткай літаратурнай энцыклапедыі» 8 з адной толькі папраўкай: «літаратуразнаўчае музеязнаўства» набыло тут больш шырокі профіль — «літаратуразнаўчае краязнаўства і музеязнаўства». Між тым гэтая класіфікацыя мае свае недахопы. Звяртае на сябе ўвагу залішняя дробнасць падзелу, дысцыпліны пра сховішчы крыніц («крыніцазнаўчы цыкл») не зусім апраўдана аддзяляюцца ад дысцыплін пра пошукі крыніц («эўрыстычны цыкл»). Па сутнасці ўсё гэта, мабыць, часткі таго ж самага літаратуразнаўчага крыніцазнаўства.
    Этапнае значэнне для выпрацоўкі правільнага погляду на літаратуразнаўчае крыніцазнаўства мелі артыкулы
    7 Берков П. Н. Введенне в техннку лнтературоведческого нсследовання. С. 49.
    8 Краткая лнтературная энцнклопедня. М., 1967. Т. 4. Стб. 331 — 332.
    праф. М. Бельчыкава «Крыніцазнаўства як навуковадапаможная дысцыпліна літаратуразнаўства» (1963), «Праблемы літаратурнага крыніцазнаўства» (1969), «Наспелыя пытанні літаратуразнаўчага крыніцазнаўства» (1974). Пазней матэрыялы гэтых артыкулаў увайшлі ў яго кнігу «Літаратурнае крыніцазнаўства» (1983), якая не была завершана і выйшла пасля смерці вучонага.
    М. Бельчыкаў падтрымаў агульнае разуменне навукова-дапаможных дысцыплін, прапанаванае П. Беркавым, і адзначыў прагрэсіўную тэндэнцыю апошняга часу да іх адасаблення і самавызначэння. «У галіне дапаможных дысцыплін,— пісаў вучоны,— праяўляецца тэндэнцыя да адасаблення, апрача бібліяграфіі, архіяграфіі і архіўнай справы, якія ўжо вызначыліся па метадах апрацоўкі матэрыялу,— яшчэ такіх падсобных дысцыплін, як тэксталогія і крыніцазнаўства.
    Самавызначэнне кожнай з гэтых дысцыплін, бясспрэчна, будзе спрыяць развіццю навукі і забяспечыць дакладнасць метадалогіі навуковага даследавання»9.
    У названых артыкулах 60-х гадоў М. Бельчыкаў адмовіўся ад ранейшага вузкага погляду на крыніцазнаўства, якога ён прытрымліваўся ў 1930 г. у артыкуле для «Літаратурнай энцыклапедыі», і выказаўся за «больш шырокае разуменне крыніцазнаўства». «Яно,— паводле новага вызначэння М. Бельчыкава,— мае сваім прадметам вывучэнне і выкарыстанне ўсёй сукупнасці крыніц як друкаваных, так і рукапісных, як апублікаваных у акадэмічным, поўным або выбраным выданні твораў пісьменніка, так і тых, што яшчэ не ўбачылі свет» '°. «Агульнапрызнана, што ўсякая дысцыпліна павінна мець пэўны аб’ект для свайго вывучэння,— пісаў ён у іншым месцы.— Літаратурнае крыніцазнаўства ставіць сваёй мэтай вывучэнне складу гісторыка-літаратурных крыніц і вызначэнне значэння кожнага віду крыніц для літаратурнай’ навукі» Крыніцы, выкарыстаныя пісьменнікам пры напісанні твора,— частка гісторыка-літаратурных крыніц, якую таксама нельга пакі-
    9 Бельчнков Н. Ф. Нсточннковеденне как научно-вспомогательная днсцвплвна лнтературоведення // Нзв. AH СССР. Отд-нне лнт. в яз. 1963. Т. 22. С. 89.
    10 Там жа. С. 90.
    11 Бельчнков Н. Ф. Проблемы лнтературного нсточннковедення // От «Слова о полку Нгореве» до «Тнхого Дона»: Сб. статей к 90-летню Н. К. Пнксанова. Л., 1969. С. 27.
    даць без увагі. У прыватнасці, забыццё крыніцазнаўчых праблем у манаграфіях аб гістарычнай прозе не дае магчымасці прасачыць «надзвычай цікавы працэс ператварэння гістарычных дакументаў у тканіну мастацкага твора»12,— адзначаў М. Бельчыкаў. Зноў закрануў ён гэта пытанне ў артыкуле «Праблемы літаратурнага крыніцазнаўства»: «Крыніца ўваходзіць у літаратуру праз мастацка-літаратурны твор. Аналіз тканіны твора — шлях да вызначэння крыніцы і пазнання яе функцыі ў творы. Крыніца «гібее», пакуль яна ляжыць спакойна ў архіве або існуе на старонках друкаваных публікацый. Але яна ажывае і блішчыць усімі фарбамі, калі пісьменнік уплятае яе ў тканіну свайго твора. У творы крыніца набывае іншую якасць — літаратурна-паэтычную і грамадскую. Зразумела, не кожны жанр успрымае крыніцу і не кожны пісьменнік абапіраецца на крыніцу, бо часцей за ўсё пісьменнік выкарыстоўвае аўтабіяграфізм» 13. Згаджаючыся з асноўным пафасам гэтага выказвання, трэба ўнесці папраўку, што сёння «аўтабіяграфізм», г. зн. асабістыя жыццёвыя назіранні аўтара, таксама лічаць крыніцай.
    М. Бельчыкаў бачыў тры аспекты крыніцазнаўчага аналізу:
    1)	Вывучэнне крыніц, што ўвайшлі ў мастацкі твор.
    2)	Вывучэнне крыніц як матэрыялу для літаратуразнаўчага даследавання.
    3)	«Трэці аспект,— паводле яго слоў,— прадугледжвае вывучэнне крыніцы як такой у сэнсе асвятлення яе жанравых асаблівасцей і гісторыка-літаратурнага значэння. Тут — непачаты край работы, якая абяцае шмат каштоўных і значных адкрыццяў, такія крыніцы, як матэрыялы да раманаў, замыслы пісьменнікаў, пісьмо, мемуар, дзённік, чакаюць даследчыкаў» '4. Думаецца, што якраз гэты трэці аспект з’яўляецца галоўным у літаратуразнаўчым крыніцазнаўстве.
    Вучоны адзначаў, што лёс крыніцазнаўства быў складаны і не аднолькавы на розных этапах. У перыяд росквіту філалагічнага метаду крыніцазнаўства нязменна прысутнічала ў навуковых даследаваннях, нават назіралася «змяшэнне даследавання з крыніцазнаўствам, свайго роду
    12 Нзв. AH СССР. Отд-нне лнт. н яз. 1963. Т. 22. С. 95.
    13 От «Слова о полку Нгореве» до «Тнхого Дона». С. 31—32.
    14 Там жа. С. 32.
    падмена даследавання крыніцазнаўствам». У часы перавагі, як сказаў М. Бельчыкаў, «публіцыстычнага дыдактызму» крыніцазнаўства адыхо^зіла на задні план і гэта адмоўна адбівалася на развіцці грамадскіх навук, у прыватнасці і на літаратуразнаўстве. «За апошнія гады пачаўся пэўны паварот да крыніцы...— адзначалася ў артыкуле 1969 г.— Крыніцазнаўства набыло ўсе правы грамадзянства ў нашай навуцы, толькі не атрымала сістэматызаванага асэнсавання свайго аб’екта, сваіх прынцыпаў і праблем, назапашаных у досыць' вялікай колькасці.
    Такім чынам, чарговая задача ў галіне крыніцазнаўства — гэта канструяванне самой дысцыпліны, вызначэнне яе прадмета, шляхоў і прынцыпаў вывучэння» 15.
    Аднак адасабленне і самавызначэнне не азначае страту сувязей. М.Бельчыкаў выказаў плённыя думкі аб узаемадзеянні ўсіх галін літаратуразнаўства. Ен пісаў: «Усе літаратуразнаўчыя дысцыпліны — асноўныя і дапаможныя — суіснуюць і ўзаемна ўзбагачаюць адна адну. Вядучымі для навукова-дапаможных дысцыплін з’яўляюцца гісторыя і тэорыя літаратуры. Для развіцця, напрыклад, крыніцазнаўства самая цесная сувязь і ўзаемадзеянне з гісторыка-літаратурнай навукай мае велізарнае значэнне. Тэорыя і гісторыя літаратуры, напрамак навуковых інтарэсаў у пэўную эпоху адбіваюцца самым рашучым чынам на метадах вывучэння і апрацоўкі крыніц, на пошуках матэрыялаў, неабходных для асвятлення наспелых навуковых праблем.