• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Абедзве часткі архіва Гурыновіча, якія захоўваюцца ў Вільнюсе і Мінску, патрабуюць яшчэ дадатковага вывучэння. Важна ўстанавіць і характар іх узаемадзеяння. Можна чакаць у гэтых адносінах цікавых крыніцазнаўчых даследаванняў і назіранняў.
    Надзвычай багаты архіў меў, як вядома, Аляксандр Ельскі. Слынны пісьменнік, даследчык і калекцыянер збіраў і захоўваў не толькі ўласныя рукапісы, у сваім маёнтку Замосце на Пухавіччыне ён стварыў сапраўдны гісторыкакультурны музей з багатай карціннай галерэяй і бібліятэ-
    78 ЦДАМЛіМ БССР, ф. 171, воп. 1, спр. 2, л. 13; спр. 3, л. 36 адв. Пра рукапісы Гурыновіча «з крэпастнымі штэмплямі» ўжо даўно гаварылі нашы даследчыкі (Наша Ніва. 1913. 19 верас.).
    кай. Асабліва цікавілі яго духоўныя здабыткі беларускага народа. Вядома, напрыклад, што ў яго зборах былі некаторыя каштоўныя рукапісы В. Дуніна-Марцінкевіча. Дамінантай збіральніцкіх і даследчыцкіх інтарэсаў Ельскага былі Беларусь і Літва, але ў яго калекцыях знаходзіліся таксама рэчы і аўтографы многіх польскіх, заходнееўрапейскіх і рускіх дзеячаў. «У паперах, што засталіся пасля Ельскага,— пісаў яго калега і біёграф Ю. ТалькаГрынцэвіч,— ёсць сотні папак, дзе змяшчаюцца яго нататкі, манаграфіі, запіскі і карэспандэнцыі аб людзях і фактах. 3 цягам часу яны будуць мець вялікую каштоўнасць для гісторыі» '9. Апісанне музея, архіва і бібліятэкі Ельскага, зробленае ў 1931 г. па памяці і на падставе некаторых рэестраў яго ўнукам Генрыкам Ельскім, апублікавана намі ў гісторыка-літаратурным зборніку «Шляхам гадоў» 80.
    Трывогай за лёс замосцкіх збораў прасякнуты ўжо некралог Ельскаму ў беларускай газеце «Гоман» (1916, 29 верас.). «Невядома таксама,— гаварылася ў некралогу,— ці ўцалеюць яго багатыя зборы памятак мінуўшчыны Беларусі, каторыя ён хаваў у сваім дварэ і спадзяваўся знайсці для іх адпаведнае месца ў сталіцы краю — Вільні».
    Трывога гэта аказалася небеспадстаўнай. Цяпер такога комплексу як адзінага цэлага, на жаль, не існуе. Часткова калекцыі А. Ельскага загінулі, часткова рассеяліся па свеце, трапіўшы ў розныя сховішчы нашай краіны і Польшчы. Яшчэ пры жыцці Ельскі перадаў некаторыя свае матэрыялы ў тыя або іншыя навукова-культурныя ўстановы. Мы ўжо гаварылі, што ў 1907 г. ён падараваў Віленскаму таварыству сяброў навукі надзвычай багатую і важную ў гістарычных адносінах карэспандэнцыю А. Кіркора. Мяркуючы па часе ахвяравання, гэта быў як бы ўступны дар Ельскага з нагоды ўтварэння таварыства. У інвентарнай кнізе ахвяраванняў таварыству ёсць цікавая заўвага:
    «Пожертвованне это прннято с условнем, в случае прекраідення деятельностн нлн нзменення характера о[біцест]ва,— возвратнть его жертвователю г. Алек-
    79 Цыі. па: Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. С. 94.
    ° Замосце: скарбы Аляксандра Ельскага: Генрых Ельскі пра музей свайго дзеда / Публікацыя Г. Кісялёва // Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. І|.
    сандру Ельскому (Мннская губ. Узляны, нм. Замость) нлн его наследннкам» 8|.
    Паводле сведчання другога сваяка нашага пісьменніка — Яна Ельскага (Гродна, 1931), два куфры з рукапісамі і кнігамі Аляксандра Ельскага (у адным з іх былі творы самога пісьменніка, дзённік за 1876—1889 і пазнейшыя гады, «беларускія рэчы») прапалі недзе ў Мінску ў віхурныя 1917—1920 гг. 82
    Кнігі з бібліятэкі Ельскага з яго адметнай пячаткай і ўласнаручнымі паметкамі-аўтографамі можна сустрэць часам у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. I. Леніна, куды ўвайшло нямала прыватных кнігазбораў і іх частак83. Асобныя рукапісы Ельскага ёсць цяпер у Львове і Кіеве. Надзвычай цікавы экспанат са збораў Ельскага — шмуцтытул славутага дзекабрысцкага альманаха «Полярная звезда» з аўтографам А. Бястужава-Марлінскага — зберагаецца ў Маскве ў Цэнтральным архіве літаратуры і мастацтва (ЦГАЛН) 84. Група матэрыялаў з колішніх замосцкіх збораў у пасляваенны час была перададзена з ЦГАЛ14 ў Цэнтральны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР, дзе ўтварыла асобны невялікі фонд Ельскага.
    Але найбольш матэрыялаў з Замосця трапіла ў розныя часы ў Польшчу. У згаданым апісанні ўнука ёсць шматлікія характэрныя паметкі: «...цяпер у Кракаве», «Былі 2 міцкевічаўскія партфелі (аўтографы і матэрыялы), падараваныя ў Кракаў», «Самыя каштоўныя аўтографы былі падараваны ў Кракаў», «Прададзены ў Нацыянальны музей у Варшаве»85. Пасля смерці Ельскага яго калекцыямі дальнабачна заапекаваліся адпаведныя ўстановы з Варшавы. У апісанні ўнука, напрыклад, чытаем: «Гэтая мэбля была сфатаграфавана і апісана Варшаўскім аддзелам апекі над помнікамі (1917), а таксама і некаторыя карціны»86. Многае ў гады грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі апынулася ў польскіх навукова-культурных сховішчах. Пра пошукі матэрыялаў Ельскага ў Польшчы цікава расказваў А. Мальдзіс у сваіх папулярных кнігах «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (1969) і «Таямніцы стара-
    81 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 22, спр. 20, л. 4.
    82 Там жа, воп. 21, спр. 64, л. 388.
    83 Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1] С. 296.
    84 Букчнн С. К мечам рванулясь нашн рукн. Мн., 1985. С. 74—76.
    85 Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1] С. 299, 300, 303.
    86 Там жа. С. 299.
    жытных сховішчаў» (1974). У прыватнасці, у фондах Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве ім былі знойдзены каларытная «Кніга для запісу асоб, якія аглядаюць зборы ў Замосці...», рукапіс невядомай паэмы В. ДунінаМарцінкевіча «3-над Іслачы» з пячаткай Ельскага. Некаторыя дакументы са збораў Ельскага адшукаў у польскіх сховішчах У. Казбярук, які пісаў пра лёс калекцый з Замосця: «У перыяд першай сусветнай вайны значная частка гэтых матэрыялаў загінула. Але, як сведчаць польскія крыніцы, у Кракаве — у Ягелонскай бібліятэцы, Нацыянальным музеі, на кафедры археалогіі Ягелонскага універсітэта, у бібліятэцы Польскай Акадэміі навук — захавалася каля 20 тысяч адзінак з матэрыялаў, сабраных Ельскім. Некаторыя рукапісы яго ёсць таксама ў Вроцлаве (Асалінэум), у Варшаве (Галоўны архіў старажытных актаў)» 8'. Да гэтага трэба дадаць Нацыянальную бібліятэку, Нацыянальны музей і Музей Войска Польскага ў Варшаве88. I яшчэ адзін адрас — Віляноўскі музей каля Варшавы, дзе захоўваецца, напрыклад, жывапісны сямейны партрэт Ельскіх і іх сваякоў работы мастака Ф. Смуглевіча — раней партрэт таксама знаходзіўся ў Замосці89. Пэўныя надзеі'ўскладаюцца таксама на архівы Ватыкана 90.
    У будучым надзвычай важна для беларускай культуры ўзнавіць па магчымасці поўную гісторыю замосцкіх збораў. Гэта можа мець адчувальныя практычныя вынікі.
    Такім чынам, мы прасачылі ў агульных рысах лёс рукапіснай спадчыны большасці нашых пісьменнікаў мінулага стагоддзя. Лёс, як правіла, надзвычай драматычны, калі не сказаць трагічны. Захавалася да крыўднага мала. Ва ўсякім разе пералік стратаў куды большы за спіс таго, што ацалела, дайшло да нас. Паўплывалі тут самыя розныя прычыны і акалічнасці: негатыўнае стаўленне ў царскай Расіі і санацыйнай Польшчы да беларускага нацыянальна-культурнага руху, грандыёзныя войны і сацыяльныя катаклізмы, арэнай якіх не раз станавілася
    87 Казбярук У. М. Плённыя кантакты: Некаторыя пытанні беларуска-польскіх сувязей і станаўленне беларускай літаратуры XIX ст. // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970. С. 161.
    88 Гл.: Zbiory rgkopisow w bibliotekach i muzeach w Polsce. Opracowala D. Kamolowa. Warszawa, 1988.
    89 Мальдзіс A. Гісторыі унікальных рэчаў // Беларусь. 1979. № 4. С. 17.
    90 Мальдзіс А. Рымскі дзённік // Беларусь. 1991. №2. С. 14.
    як у мінулым, так асабліва ў нашым стагоддзі Беларусь, сталінскія беззаконні і г. д. Адсюль вынікае задача самага ашчаднага ўліку і выкарыстання таго, што мы маем, пастаянных мэтанакіраваных пошукаў новых матэрыялаў. Размова, такім чынам, зноў ідзе пра надзвычай важную ролю крыніцазнаўчых даследаванняў у нашым літаратуразнаўстве.
    Адзін з перспектыўных напрамкаў, шлях да новых знаходак — далейшае ўдакладненне самой гісторыі літаратурных рукапісаў, рукапіснай спадчыны нашых пачынальнікаў.
    [нвентарызацыя ведаў
    Сістэматызацыя і агляд крыніц
    У раздзеле «Канструяванне навукі» мы пераканаліся, што падыход да класіфікацыі і сістэматызацыі крыніц можа быць самы розны: крыніцы і першакрыніцы; крыніцы і дапаможнікі; крыніцы пісьмовыя, рэчавыя і вусныя; крыніцы мастацкай і немастацкай формы; крыніцы архіўныя і друкаваныя і г. д. Асобна могуць разглядацца такія віды крыніц, як перыёдыка (у агульнай форме і па канкрэтных органах друку) мемуары 2 і інш.
    Ў манаграфіі «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» намі прапанавана наступная сістэматызацыя гісторыкалітаратурных крыніц, звязаных з аўтарам «Гапона» і «Пінскай шляхты»: крыніцы мастацкіх тэкстаў, эпісталярная спадчына, крытычныя матэрыялы, крыніцы да біяграфіі, іканаграфія, памятныя мясціны, асабістыя рэчы. Блізкія групы або катэгорыі намячаюцца і пры сістэматызацыі комплексу крыніц, неабходных для асвятлення жыцця і творчасці іншых пісьменнікаў XIX ст., усёй гісторыі літаратуры гэтага перыяду. Лічым, што такая сістэматызацыя досыць добра адпавядае як задачам крыніцазнаўчага даследавання, так і наяўнасці канкрэтных матэрыялаў. Магчыма, наша сістэматызацыя мела б крыху іншы выгляд, але асобных відаў крыніц (дзённікі, запісныя кніжкі) па беларускай літаратуры гэтага перыяду проста няма.
    Неабходна папярэдзіць яшчэ, што крыніцы некаторых катэгорый могуць быць больш шырокага або вузкага характару, датычыць аднаго або многіх пісьменнікаў. Пэўнай шырынёй у гэтым сэнсе вызначаюцца, напрыклад,
    1 Мархель У. На старонках «Кур’сра...»; Рэзервы даследавання // Мархель У. Крыніцы памяці. Мн., 1990.
    Бушканец Е. Г. Мемуарные нсточннкн: Учеб. пособне к спецкурсу. Казань, 1975.
    хрэстаматыі, у якіх змяшчаюцца мастацкія тэксты многіх пісьменнікаў (з рукапіснымі хрэстаматыямі XIX ст. мы пазнаёмім чытача ніжэй). Творчасці цэлага шэрагу пісьменнікаў або нават ўсёй літаратуры пэўнага перыяду датычаць некаторыя крытычныя матэрыялы (агляднага характару). Такім з’яўляецца, напрыклад, артыкул Р. Падбярэскага «Беларусь і Ян Баршчэўскі» (1844), дзе крытык даў карціну усёй літаратуры Беларусі першых дзесяцігоддзяў XIX ст., каб на гэтым фоне больш выразна паказаць постаць Я. Баршчэўскага. Такі ж характар і артыкула Г. Г. (Генадзі?) «Некалькі слоў аб беларускай народнай паэзіі і беларускіх паэтах» (1866). Досыць шырокай пастаноўкай пытання вызначаецца артыкул I. Цытовіча «Словы два аб мове і пісьменнасці Белай Русі» (1843). Крыніцай агульнага значэння з’яўляецца пісьмо А. Рыпінскага А. Плугу 1883 г., у якім Рыпінскі расказвае пра сваю працу над гісторыяй беларускай літаратуры і прыводзіць спіс вядомых яму пісьменнікаў Беларусі. Падаючы ў зборніку «Пачынальнікі» артыкул Р. Зямкевіча «Стары Мінск у беларускіх успамінах» (1919—1920), мы змясцілі яго ў раздзеле «Агульныя матэрыялы», таму што ў артыкуле гэтым паведамляліся каштоўныя звесткі па розных пытаннях нашай літаратуры і культуры мінулага стагоддзя (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Ельскі, календары М. ДоўнарЗапольскага і А. Слупскага). Агульны інтарэс маюць крыніцы пра літаратурнае жыццё, літаратурныя гурткі. Напрыклад, крыніцамі па гісторыі віленскага літаратурнага гуртка Адама Кіркора, які адыграў важную ролю ў станаўленні беларускай літаратуры і культуры ХіХ ст., з’яўляюцца ўспаміны самога Кіркора (часопіс «Край», 1884), а таксама вядомае адкрытае пісьмо В. Дуніна-Марцінкевіча да Ю. Крашэўскага 1861 г., дзе прыгадваецца «літаратурны сход у пана К...» Пра віцебскі гурток А. Вярыгі-Дарэўскага красамоўна расказвае яго Альбом, пра які неўзабаве мы будзем гаварыць падрабязней.