Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
36 Z okolic Dzwiny. Witebsk, 1912. S. 226—229.
3' Каханоўскі Г. Вандраванні // Маладосць. 1984. № 10. С. 155.
чыгунцы Пецярбург— Царскае Сяло ў 1838 г.38 Надзвычай карыснай для нашага літаратуразнаўства ды і гістарычнай навукі наогул была б поўная навуковая публікацыя эпісталярыя Баршчэўскага.
Багата прадстаўлена ў публікацыях і даследаваннях эпісталярная спадчына Яна Чачота. Каля 100 яго пісьмаў 1820—1822 гг. да сяброў-філаматаў надрукавана ў 1913 г. Я. Чубакам у зборніку «Карэспандэнцыя філаматаў» з серыі «Архівум філаматаў». Публікацыя філамацкай карэспандэнцыі была працягнута ў 1973 г. у зборніку «Архівум філаматаў. Т. 1. У ссылцы». Тут апублікавана 13 пісьмаў Чачота да А. Петрашкевіча за 1825— 1830 гг., якія захоўваюцца ў музеі літаратуры ў Варшаве, і асобныя пісьмы да Чачота (А. Петрашкевіча, Ю. Вэнцкага) за 1820—1823 гг., што знаходзяцца ў бібліятэцы Люблінскага каталіцкага універсітэта.
Перапіска Чачота друкавалася таксама ў выданнях, прысвечаных А. Міцкевічу. Яго пісьмы да Марылі Верашчакі (Путкамер) за 1823—1836 гг. апублікаваў у 1890 г. У. Міцкевіч у дадатку да першага тома сваёй вядомай манаграфіі «Жыццё Адама Міцкевіча». Пісьмы да філамата Ф. Малеўскага за 1823 г. апублікаваны ў трэцім томе выдання «Карэспандэнцыя А. Міцкевіча» (1884).
Чатыры пісьмы Чачота да археолага К. Тышкевіча за 1844—1846 гг. з’явіліся ў 1948 г. у варшаўскім часопісе «Паментнік літэрацкі» (публікацыя 3. Кжыжаноўскай паводле копій са збору Р. Зямкевіча) 39.
Нарэшце, 18 пісьмаў Чачота да Марылі Верашчакі (Путкамер), Антона і Юзэфы Вяржбоўскіх і Юзэфы Дамейка за 1833—1839 гг., пераважна лепельскага перыяду, захоўваюцца ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР, у архіўным фондзе Тамаша Зана, які дайшоў да нас у складзе матэрыялаў Віленскага таварыства сяброў навукі40. Гэта аўтографы на польскай мове, пераплеценыя разам з карэспандэнцыяй Т. Зана і блізкіх яму асоб. Два з іх у перакладзе на беларускую мову былі надрукаваны ў зборніку «Пачынальнікі». Гэта пісьмо да
38 Валка А. Першыя пасажыры і першая... аварыя // Звязда. 1987. 22 снеж.
39 Krzyzanowska Z. Listy Jana Czeczota do Konstantego Tyszkiewicza (1844—46) //Pamigtnik Literacki. 1948. Roczn. 38. S. 507—521.
40 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 9, спр. 28.
М. Путкамер ад 9 сакавіка 1833 г. (год устаноўлены па змесце), у якім Чачот расказвае аб сваім пасяленні ў Лепелі, і пісьмо ад 9 лютага (год не пазначаны) да Ю. Дамейка. Чачот просіць яе дапамагчы ў зборы народных песень. «Простанародныя песні, мала кім чутыя і заўважаныя, вельмі прыгожыя і дзівосныя»,— пісаў Чачот і дадаваў: «Прашу толькі настойліва захоўваць у запісах вымаўленне вясковых слоў, а таксама заўсёды пытаць і занатоўваць, калі і пры якіх абрадах і забавах спяваюць якую песеньку» (Пачынальнікі, 102). Цытату з яшчэ аднаго пісьма Чачота да М. Путкамер з занаўскага збору прыводзіць Л. Малаш: «Я яшчэ, як лебедзь перад сваім скананнем, думаю выступіць з гэтымі вясковымі песьнямі, хачу гэтым хісткім спосабам, да якога часта ставяцца зняважліва, зарабіць кавалак хлеба ў надзеі нейкі час быць вольным ад гэтай агіднай службы»41.
Апошнім часам 26 Чачотавых пісьмаў да Ю. Дамейка, Ю. Завадскага, Ф. Малеўскага, А. Міцкевіча, А. Петрашкевіча, М. Путкамер, К. Тышкевіча, Ю. Яжоўскага за 1819—1844 гг. надрукаваў у беларускіх перакладах К. Цвірка ў падрыхтаваным ім зборніку выбраных твораў Чачота «Наваградскі замак» (1989). Яны маюць вялікую цікавасць для даследчыкаў гісторыі літаратуры і культуры. Узяць хаця б надзвычай каларытнае апісанне паездкі ў Мінск і мінскага тэатра ў пісьме ад 15(27) мая 1819 г., або паказальныя словы з пісьма Чачота 1825 г. з ссылкі: «Цяпер аранбургская лінія, можна сказаць, запруджана палякамі (так нас называюць тут і за такіх прымаюць)» Гэтыя словы добра дапасоўваюцца да нашых роздумаў пра лёс беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, пра паступовае складванне самасвядомасці маладой нацыі. Нельга не пагадзіцца з КЦвіркам, які піша адносна эпісталярыя Чачота: «3 пісем да сяброў-філаматаў, да знаёмых, да дзеячаў культуры Беларусі паўстае перад намі вельмі прывабны вобраз нашага першага сапраўднага паэта, чалавека высокай культуры, які ведаў многія еўрапейскія мовы (французскую, нямецкую, англійскую, латынь, польскую і рускую), які да канца дзён застаўся верны свайму беларускаму народу» 43.
41 Матервалы научной конференцнн: К сорокалетвю б-кв. [АН БССР] Мн., 1965. С. 109.
42 Чачот Я. Наваградскі замак: Творы. Мн., 1989. С. 273.
43 Там жа. С. 25.
Вядома таксама шмат пісьмаў сяброў да Чачота. Асаблівае значэнне для гісторыі маюць пісьмы вялікага Адама Міцкевіча, кранальныя сведчанні трывалай і сардэчнай дружбы землякоў-аднадумцаў. У адной з лірычных мініяцюр іх успамінае ЯБрыль: «Ад артыкула пра Чачота — у пісьмы Міцкевіча да «каханага Яна». На сорак шэсць пісьмаў з Вільні і Коўна, з Масквы і Жэневы двойчы зварот па-мясцоваму, па-наваградску: «Янко».
Цёпла гаворыць гэта пра іхняе нам зямляцтва. Нават трошкі больш...» 44.
Адно з такіх пісьмаў, з ацэнкай творчасці Чачота, будзе цытавацца намі ніжэй.
Нядаўна выбраная перапіска філаматаў, у тым ліку Чачота, выдадзена асобнай кнігай у Варшаве. Кніжка добра чытаецца, успрымаецца як нешта цэласнае. Укладальніца М. Зяліньска слушна адзначае ў прадмове: «Змешчаная тут выбраная карэспандэнцыя дазваляе ўбачыць філаматаў у новай і даволі нечаканай ролі: аўтараў арыгінальнай «аповесці», напісанай у форме лістоў,— пра маладосць, дружбу, каханне, пра Вільню, нарэшце, пра штодзённае жыццё геніяльнага паэта. Аііовесці да таго ж цалкам праўдзівай, такой, што сапраўды некалі здарылася» 45.
Мы прывялі некаторыя факты аб публікацыі і выкарыстанні эпісталярыя Чачота як на Беларусі, так і ў Польшчы. У цэлым жа багатая і разнастайная перапіска Чачота яшчэ недастаткова ўводзіцца беларускімі вучонымі і літаратарамі ў сённяшні навукова-культурны ўжытак.
3 эпісталярнай спадчыны Аляксандра Рыпінскага найбольшае значэнне для беларускай навукі і культуры мае пісьмо, напісанае ім пад канец жыцця ў Строганах (Страганах) на Віцебшчыне і адрасаванае Адаму Плугу. Яго тэкст апублікаваны ў 1898 г. у «Памятнай кнізе на ўшанаванне сотай гадавіны са дня нараджэння Адама Міцкевіча» (т. 1), якая выйшла ў Варшаве. Дзе знаходзіцца арыгінал, невядома. Пісьмо датавана 1883г. безмесяца і дня. Хутчэй за ўсё арыгінал быў без даты, і год прастаўлены рэдакцыяй «Памятнай кнігі». Упершыню на існаванне гэтага пісьма ў беларускім літаратуразнаўстве ўказаў
44 Брыль Я. Хлеб надзённы // Полымя. 1987. № 7. С. 4.
45 Korespondencja filomatow (1817—1823) / Wybor і opracowanie М. Zielinska. Warszawa, 1989. S. 5.
А. Мальдзіс 4б. Цалкам, у перакладзе на беларускую мову, пісьмо змешчана ў кнізе «Пачынальнікі». Каларытны дакумент сведчыць аб узмацненні ў Рыпінскага беларускай нацыянальнай свядомасці. «Можа, дарэмна мы горнемся да гэтай няшчаснай Польшчы як народжаныя на Русі...»,— пісаў Рыпінскі аб сабе і іншых беларускапольскіх пісьменніках (Пачынальнікі, 176). 3 пісьма відаць, што Рыпінскі пад канец жыцця займаўся гісторыяй беларускай літаратуры (дакладней, літаратуры Беларусі) і напісаў біяграфічныя нарысы пра Я. Баршчэўскага, Ф. Князьніна, Г. Марцінкевіча, В. Рэута, Ф. Рысінскага, Т. Заблоцкага і інш. У пісьме прыводзіцца надзвычай цікавы спіс 55 «пісьменнікаў, якія або нарадзіліся на Белай Русі, або таксама пра яе пісалі на абедзвюх мовах нашай правінцыі, як польскай, так і русінскай» (Пачынальнікі, 176). Пра некаторых з іх (Ф. Глінскі, Ю. Лускіна, А. Магучы) сёння мы не маем ніякіх звестак.
Шматлікія пісьмы Рыпінскага перыяду эміграцыі згадваюцца ў апісанні збораў Раперсвільскай бібліятэкі ў Швейцарыі, выдадзеным А. Левакам (1929). Потым, як вядома, гэтыя зборы былі перавезены ў Варшаву, у Нацыянальную бібліятэку, і ў большасці сваёй загінулі ў часы другой сусветнай вайны.
Эпісталярная спадчына А. Вярыгі-Дарэўскага даволі багата прадстаўлена ў зборніку «Пачынальнікі». Гэта пісьмо да У. Сыракомлі ад 22 кастрычніка 1857 г., арыгінал якога захоўваецца ў Цэнтральным архіве літаратуры і мастацтва ЛітССР, і 10 пісьмаў да А. Кіркора за 1858— 1862 гг., што зберагаюцца ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР, у папцы з матэрыяламі Вярыгі, пра якую размова ішла ў папярэднім раздзеле. Гэтыя пісьмы цікавыя перш за ўсё тым, што дазваляюць устанавіць назвы твораў Вярыгі (у тым ліку беларускіх), якія не дайшлі да нас. Апрача таго, яны шмат даюць для характарыстыкі поглядаў пісьменніка, яго разнастайнай грамадскай дзейнасці. Пісьмы яскрава паказваюць, што Вярыга-Дарэўскі свядома працаваў над нацыянальным і сацыяльным адраджэннем беларускага народа. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, ён упарта не саступаў з абранага шляху. «3 Беларушчынай не разбратаўся,— пісаў ён Кіркору напярэдадні
46 Мальдзіс А. Гартаючы забытыя старонкі: Знаходкі бібліяфіла // Літ. і мастацтва. 1964. 2 чэрв. Параўн.: Ен жа. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 182—183.
паўстання, 13 кастрычніка 1862 г.— Гэта мой ідэал. Можа, дарэмна на яе трачуся. Што ж рабіць — «Па Хомку шапка» (Пачынальнікі, 243).
Некаторыя пісьмы — гэта па сутнасці карэспандэнцыі Вярыгі ў «Кур’ер віленьскі», рэдактарам якога быў Кіркор. Пісьмо ад 23 снежня 1859 г. пачынаецца адпаведным афіцыйным зваротам «Шаноўны рэдактар» і завяршаецца літаратурным подпісам «Б. Д..а» (БеларускаяДуда), хоць узаемаадносіны паміж Вярыгам і Кіркорам былі больш блізкія і звычайна пісьменнік звяртаўся да свайго карэспандэнта «Дарагі мой (або наш) Адаме», падпісваючыся «Твой Арцём Вярыга», «Твой Арцём», «Заўждытвой верны Арцём». I сапраўды высвятляецца, што гэта пісьмо было надрукавана ў якасці карэспандэнцыі з Віцебска ў № 8 «Кур’ера віленьскага» за 26 студзеня 1860 г. Прычым не абышлося без асобных скарачэнняў і скажэнняў, што выклікала незадаволенасць Вярыгі (гл. яго пісьмо Кіркору ад 15 сакавіка 1860 г.).
У згаданай папцы ЦДГА ЛітССР з матэрыяламі Вярыгі захоўваецца яшчэ яго пісьмо да невядомай жанчыны ад 19 кастрычніка 1861 г.47, якое не друкавалася, бо мае больш прыватны характар, тры пісьмы Кіркора да яго (адно без даты — па зместу 1859 г., два другія — ад 8 чэрвеня і 9 жніўня 1860 г.) і пісьмы шматлікіх іншых карэспандэнтаў да Вярыгі, якія многае даюць для жыццяпісу беларускага пісьменніка, для характарыстыкі яго сяброўскіх і дзелавых сувязей. Напрыклад, высвятляецца, што Вярыга быў звязаны з польскім паэтам і рэвалюцыйным дзеячом Апалонам Кажанеўскім, пры дапамозе якога разлічваў апублікаваць свае беларускія творы. У прыватнасці, увосень 1861 г. Кажанеўскі пісаў з Варшавы: «Прысылайце, што маеце нават найменшага на беларускай мове... Асабліва хацеў бы мець драмку, думка якой мне невымоўна падабаецца...» 48 Размова, відавочна, ідзе пра драму «Гордасць», рукапіс якой, а таксама іншыя матэрыялы Вярыгі варта пашукаць у архіве Кажанеўскага.