Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
60 Гл.: Александровіч С. Лісты Ф. Багушэвіча да Э. Ажэшкі // Літ. і мастацтва. 1961. 21 лют.
61 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967. С. 188, 197—198.
62 Содаль У. Лісты да Ажэшкі // Беларусь. 1978. № 3.
63 Пазней, вярнуўшыся да гэтай знаходкі, мы выказалі меркаванне, што паштоўка ад 9 (21) лістапада 1890 г. (гл.: Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967. С. 182) не належыць Ф. Багушэвічу (адрозніваецца почыркам і подпісам) і памылкова трапіла ў гэты скрутак.
(вершаваныя ўстаўкі), асобныя фразы напісаны па-руску. Пераважная большасць пісьмаў адрасавана самому Карловічу, некаторыя пісьмы — яго жонцы і адно (самае ранняе, 1865 г.) — яго маці.
Асаблівая каштоўнасць выяўленых пісьмаў заключалася ў тым, што Багушэвіч не толькі паведамляў сябруадрасату пра сваю паэтычную творчасць, але час ад часу пасылаў яму тэксты сваіх вершаў. Гэта адкрывала новыя магчымасці перад тэкстолагамі.
Агляд знойдзеных пісьмаў быў зроблены намі ў артыкуле «Францішак Багушэвіч і Ян Карловіч», надрукаваным у часопісе «Полымя» №9 за 1961 г.64 Пісьмы Багушэвіча да Карловіча не толькі дазволілі па-новаму, больш поўна асвятліць пытанне аб адносінах паміж гэтымі двума дзеячамі, узнавіць гісторыю іх сяброўства. Гэтыя дакументы значна пашырылі наша ўяўленне пра творчасць пісьменніка, яго погляды, асобу і г. д.65 Яны ярка і жыва малююць яго характар, умовы жыцця і, што асабліва важна, даюць магчымасць пранікнуць у яго творчую лабараторыю. Некаторыя з пісьмаў па сваёй эмацыянальнасці і вобразнасці блізкія да мастацкіх твораў (напрыклад, апісанне сельскагаспадарчай выстаўкі ў Вільні ў пісьме ад 7(19) верасня, відаць, 1891 г.).
Найбольш змястоўныя з гэтых пісьмаў былі апублікаваны С. Александровічам у «Творах» (1967) Багушэвіча. Сюды не паспелі ўвайсці два пісьмы да Карловіча, дадаткова выяўленыя Янкам Саламевічам у тым жа 1967 г. у справах фонда Карловіча з пісьмамі неўстаноўленых аўтараў. Абодва знойдзеныя Саламевічам пісьмы адносяцца да 1890 г. Адно падпісана крыптанімам А. Д., другое скарочаным подпісам — Ф. Багуш. 66
Нарэшце, зусім нядаўна 15 пісьмаў Багушэвіча да Карловіча за 1885—1887 гг. выявіў ЯЯнушкевіч у Львоўскай навуковай бібліятэцы імя В. Стафаніка (як высветлілася, яны трапілі туды разам з часткай архіва Карловіча). У аглядным артыкуле Я. Янушкевіч слушна звяртае ўвагу на блізкасць стылю Багушэвічавых пісьмаў
64 Новая публікацыя артыкула — у кн.: Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. С. 233—283.
65 Гл.: Александровіч С. Перапіска пабрацімаў//Літ. і мастацтва. 1961. 29 верас.
66 Саламевіч I. А. Д.— псеўданім Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1967. 3 кастр.
да мастацкай публіцыстыкі: «...назіральнасць, афарыстычнасць, трапнасць ацэнак, здольнасць адным сказам намаляваць абагульнены вобраз нейкіх значных падзей, у звычайным «бытавым» здарэнні ўбачыць характар эпохі, сутнасць царскага рэжыму, яго хвалёных «свобод»...» 67
Дададзім яшчэ, што ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР выяўлена візітная картка Ф. Багушэвіча з яго кароткай запіскай, адрасаванай мастаку Б. Русецкаму (Пачынальнікі, 441). Тры пісьмы Багушэвіча да сябра Адама Карповіча, датаваныя 1899 г., захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН ЛітССР (так званы «Фонд аўтографаў»). Факсіміле аднаго з іх надрукавана ў 1963 г. У. Абрамавічусам у апісанні рукапісаў акадэмічнай бібліятэкі , тэкст яго ўпершыню пададзены С. Александровічам у «Творах» (1967).
Такім чынам, па нашых падліках, на сённяшні дзень вядомы 86 эпісталярных дакументаў Ф. Багушэвіча прыватнага характару (78 адрасаваны Карловічу і яго блізкім, 4 Ажэшка, 3 Карповічу, 1 Русецкаму). Аддзел «Лісты» «Твораў» (1967) Багушэвіча налічвае 52 нумары, прычым некаторыя пісьмы прыведзены ва ўрыўках. У апошнім выданні творчай спадчыны Багушэвіча (1991) гэты аддзел значна пашыраны.
Разам з тым застаецца актуальнай праблема пошукаў новых эпісталярных (як, зрэшты, і іншых) дакументаў класіка беларускай літаратуры. Пытанне пра гэта слушна ставіў Сцяпан Александровіч у артыкуле «Рэха «Дудкі беларускай». «На маю думку,— піша даследчык,— цікавыя матэрыялы пра Ф. Багушэвіча павінны быцьу кракаўскіх і варшаўскіх архівах, у фондах польскіх літаратараў і вучоных Т. Карзона [Т. Корзана], Ю. Семірадскага, Ю. Растафінскага, А. Карповіча і іншых даследчыкаў, з якімі перапісваўся паэт»69. Янка Саламевіч называе ў гэтай сувязі імя прафесара Ягелонскага універсітэта Ізідара Капярніцкага, факт перапіскі якога з Багушэ-
67 Янушкевіч Я. «Чалавек, які нарадзіўся не ў сваю эпоху...»: Новае з перапіскі Францішка Багушэвіча з Янам Карловічам // Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1] С. 199.
68 Rankrasciu гіпкіпіаі— Собрання рукопнсей: Краткое обозренне рукопнсных фондов XI—XX веков Центральной бнблнотека АН Лнтовской ССР / Сост. В. Абрамавнчюс. Внльнюс, 1963. С. 41.
69 Александровіч С. Кнігі і людзі. Мн., 1976. С. 163.
вічам яму ўдалося ўстанавіць 70. Застаецца таксама надзённай праблема паглыбленага вывучэння ўжо вядомага эпісталярыя, далейшай расшыфроўкі згаданых у перапісцы Багушэвіча імёнаў і падзей, удакладнення асобных датаў і фактаў71.
Пісьмаў другога буйнейшага беларускага пісьменніка гэтага перыяду Янкі Лучыны вядома значна меней.
У аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве захоўваюцца пісьмы Я. Лучыны 80-х гадоў XIX ст. да польскіх літаратараў 3. Пшасмыцкага і А. Валіцкага. Упершыню ахарактарызаваў іх у друку М. Канапацкі72, навуковую публікацыю пісьмаў да 3. Пшасмыцкага зрабіў А. Мальдзіс 73. Пісьмаў да Пшасмыцкага захавалася 9, адносяцца яны да 1887—1889 гг., некаторыя датуюцца ўмоўна. Звесткі наконт пісьмаў да Валіцкага ў працах літаратуразнаўцаў супярэчлівыя: М. Канапацкі гаворыць пра тры пісьмы за 1882—1886 гг., А. Мальдзіс, у прадмове да згаданай публікацыі, называе толькі вершаванае пасланне 1884 г.
Пісьмы да Пшасмыцкага апублікаваны А. Мальдзісам цалкам у перакладзе на беларускую мову (польскія вершаваныя тэксты на мове арыгінала). У прадмове публікатар слушна пісаў: «Пісьмы Янкі Лучыны да яго польскага сябра, якія тут публікуюцца ўпершыню, з’яўляюцца вельмі цікавай старонкай у нешматлікай эпісталярнай спадчыне беларускіх пісьменнікаў XIX ст. У гэтай перапісцы (на жаль, другая яе частка, відаць, назаўсёды страчана разам з архівам Лучыны) ёсць многа новых фактаў аб жыцці і творчасці беларускага паэта — яго матэрыяльных цяжкасцях, адзіноцтве, хістаннях у пытанні аб нацыянальнай належнасці, адносінах да іншых аўтараў. Пісьмы дазваляюць меркаваць аб поглядах Лучыны на паэзію ўвогуле і вершаскладанне ў прыватнасці, на суадносіны мастацтва і рэчаіснасці. Мы даведваемся, хаця і ў самых агульных рысах, што сабой уяўлялі польскія паэмы Лучыны «Андрэй», «Віялета» і «Гануся», якія, відаць, загінулі ў час другой сусветнай вайны разам з асноўнай часткай рэдакцыйнага архіва «Zycia». Пісьмо ад 12 лютага 1889 г.
70 Саламевіч I. А. Д.— псеўданім Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1967. 3 кастр.
71 Янушкевіч Я. Архівы маўкліва чакаюць // Звязда. 1990. 21 сак.
72 Канапацкі М. Пісьмы Лучыны // Ніва (Беласток). 1961. 24 снеж.
73 Мальдзіс А. Пісьмы Я. Лучыны да 3. Пшасмыцкага // Садружнасць літаратур. Мн., 1968. С. 153—166.
дазволіла нам устанавіць, што беларускі паэт з’яўляецца таксама аўтарам празаічнага абразка аб падзеях 1863 г. на Міншчыне «3 крывавых дзён», выдадзенага пад крыптанімам С. [*S] у тым жа 1889 г. у Кракаве... Урэшце, пісьмы адкрываюць нам новага Лучыну: Лучыну — перакладчыка «Іліяды», Лучыну — папулярызатара польскай паэзіі ў Расіі і рускай — у Польшчы, Лучыну — супрацоўніка часопіса «Вестннк Европы» 74.
Шмат зрабіў для далейшага вывучэння перапіскі Лучыны з Пшасмыцкім Уладзімір Казбярук. Уважліва вывучыўшы літаратурнае асяроддзе, з якім быў звязаны адрасат і яго карэспандэнт, ён прапанаваў датаваць апошняе пісьмо з гэтай перапіскі, пазначанае 10(22) верасня (без указання года), 1891-м годам 75. Такім чынам, ставіцца пытанне аб пашырэнні храналагічных рамак гэтай перапіскі. Ен жа прывёў цікавыя згадкі пра Лучыну ў пісьмах паэтэсы 3. Тшашчкоўскай (Адама М-скага) да Пшасмыцкага гэтага ж перыяду. 3 прыведзеных У. Казберуком матэрыялаў відаць, што Я. Лучына падтрымліваў кантакты з 3. Тшашчкоўскай праз паэтэсу Альдону (Раецкую). У адным з пісьмаў Тшашчкоўская прыводзіць нават цэлую выпіску — цытату з пісьма Лучыны да Альдоны. Вучоны знайшоў таксама у паперах Лучыны адрас паэтэсы В. Чумінай (Міхайлавай), творы якой, як вядома, беларускі паэт перакладаў: «Новгород. Тнхвннская улнца № 3. Ольге Ннколаевне Мнхайловой» 7б. He інакш, Лучына перапісваўся з Чумінай. Усё гэта адкрывае новыя напрамкі для пошукаў эпісталярнай спадчыны Лучыны.
Прыгадаем яшчэ два цікавыя пісьмы Лучыны на рускай мове. Першае напісана ў 1887 г. і адрасавана фалькларысту П. Шэйну. Захоўваецца яно сярод папераў Шэйна ў Архіве AH СССР у Ленінградзе. Прыводзіцца і выкарыстоўваецца даследчыкамі пачынаючы з 1945 г.7' Адрасат другога пісьма — ад 25 лютага 1894 г.— М. Доўнар-Запольскі. Яно зберагаецца сярод матэрыялаў
74 Садружнасць літаратур. С. 154—155.
75 Казбярук У. Літаратурныя клопаты Янкі Лучыны // Полымя. 1981. № 8. С. 234.
76 Казбярук У. Заняпад і адраджэнне // Полымя. 1990. № 6. С. 219.
77 Бэндэ Л. Новыя матэрыялы аб Янку Лучыне//Полымя. 1945. № 9; Майхровіч С. Янка Лучына: Жыццё і творчасць // Полымя. 1951. № 5; Соломевнч Н. Неутомнмый собнратель // Нёман. 1973. № 2.
апошняга ў Цэнтральным гістарычным архіве УССР у Кіеве, згадвалася ў свой час В. Бандарчыкам, апублікавана ўпершыню Я. Саламевічам 78. Навуковая публікацыя абодвух пісьмаў зроблена ў зборніку «Пачынальнікі». Гэтыя пісьмы шмат чаго дадаюць да характарыстыкі жыцця і творчасці паэта. Досыць сказаць, што ў пісьме да Доўнар-Запольскага Лучына абмяркоўваў магчымасці выдання зборніка сваіх беларускіх вершаў. У пісьме да Шэйна звяртаюць на сябе ўвагу наступныя радкі: «На днях получнл я пнсьмо от польской поэткн Марнн Конопннцкой, самой даровнтой нз всей парнасской братнн, н еслн бы мог повернть ему, черт знает, какую хвалу на свой счет прннял бы» (Пачынальнікі, 464—465). На жаль, ніякіх пісьмаў да Лучыны, у тым ліку і ад М. Канапніцкай, не захавалася.
Раздзел «Лісты» ў апошнім выданні твораў ЯЛучыны (1988) прадстаўлены згаданымі пісьмамі да 3. Пшасмыцкага, П. Шэйна і М. Доўнар-Запольскага. Вершаванае пасланне да 3. Пшасмыцкага (у перакладзе I. Чыгрына) укладальнік кнігі У. Мархель змясціў у раздзеле «Паэтычныя творы». Тут жа надрукавана вершаванае пасланне да А. Валіцкага (пераклад У. Мархеля). На жаль, іншыя пісьмы Лучыны да Валіцкага ў зборнік не трапілі, хоць яны і згадваюцца ва ўступным артыкуле 79. Засталася таксама няўлічанай прапанова У. Казберука па датаванні перапіскі Лучыны з Пшасмыцкім. У якасці асобнага эпісталярнага дакумента можна было б уключыць у «Творы» згаданую досыць змястоўную цытату з пісьма Лучыны да Альдоны. У пісьме абмяркоўваўся праект выдання калектыўнага зборніка вершаў паэтаў «з Літвы» (пераважна з Беларусі). Яно значна пашырае нашу інфармацыю пра кола асоб, з якімі Лучына падтрымліваў творчыя кантакты і якія траплялі ў «сілавое поле» яго прыцягнення 80.