Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Кола крытычных матэрыялаў, звязаных з творчасцю Каратынскага, пазначана ў артыкуле У. Мархеля «Творчасць Вінцэся Каратынскага ў ацэнцы сучаснікаў і нашчадкаў» ||4.
Першае выступленне Каратынскага ў друку — публікацыя верша «Над калыскай» (Бібліотэка варшавска, 1856, т. 2) — было падтрымана апякунчым словам У. Сыракомлі ў адным з тыднёвых аглядаў-гебдамадаліяў «Газэты варшавскай» (№ 149). Сыракомля ж благаславіў сваёй прадмовай выхад у свет зборніка вершаў «Чым хата багата...» (1857), у якой падкрэсліваў самастойнасць таленту Каратынскага: «Колькі гадоў жывучы ў маім доме, з тых жа вясковых крыніц, любові да народа, прыроды, кнігі, долі і нядолі чэрпаў ён натхненне, што і мы самі. Надзелены ад нараджэння здольнасцю, ад нас, можа, пераняў ён ахвоту да песні, пры нас, можа, развіў яе, але развіў самабытна».
У № 205 «Газэты варшавскай» за 1856 г. друкуецца нізка вершаў Каратынскага са змястоўнымі -рэдакцыйнымі каментарыямі. Першынство сярод твораў Каратынскага рэдакцыя аддавала «сельскім песням», бо на гэтай ніве бадай не было «яшчэ таленавітых працаўнікоў, якія патрапілі б падхапіць настрой народнай песні... і развіць на яго аснове ўласны талент». У каментарыях выказвалася слушная думка, што ў гутарках, «форму якіх стварыў Ул. Сыракомля і валодае ёю непараўнана, самабытнасць таленту маладога пісьменніка крыху страчваецца».
На выхад зборніка «Чым хата багата...» адгукнуўся А. Н[евяроўскі] ў «Газэце варшавскай» (1856, № 301), які сказаў, што кніга з’яўляецца «ўдалым наследаваннем Сыракомлю». Віленскі паэт і крытык Е. Ляскарыс у артыкуле «Успаміны з галіны мастацтва ў Літве ў 1857 г.» (Тэка віленьска, 1858, № 4) выказаў у сувязі з апубліка-
112 Кйког A. Н. О literaturze pobratymczych narodow siowiaiiskich. Krakow, 1874. S. 54.
113 Жнвопнсная Россня. Спб., 1882. T. 3. С. 327.
114 Белороссака: Кннговеденне, нсточннкн, бнблнографня. Мн., 1980. С. 53—61.
ваннем паэмы «Таміла» надзею, што Каратынскі вызваліцца ў будучым ад гэтага ўплыву. У разгорнутай рэцэнзіі на паэму (Кроніка вядомосьці краёвых і загранічных, 1858, № 5) Ляскарыс высока ставіў творчыя магчымасці аўтара «Тамілы», здольнага глыбока пранікнуць у народнае жыццё і выявіць на гэтай глебе «смелыя палёты духа». «Новы Корбут» адзначае яшчэ рэцэнзію К. Кашэўскага на «Тамілу» ў «Бібліотэцы варшавскай» (т. 2 за 1859 г.).
Станоўчыя водгукі на перакладзеную Каратынскім і Сыракомлем кнігу вершаў французскага паэта-песенніка П. Беранжэ з’явіліся ў 1859 г. у літаратурных аглядах «Кронікі вядомосьці...» (№ 15; аўтар F. S. D.— Дмахоўскі) і «Бібліотэкі варшавскай» (т. 4; Кашэўскі).
3 водгукаў на нарысы і даследаванні Каратынскага У. Мархель адзначае два. Па-першае, гэта гарачы водгук «Пшэглёнда львовскага» (1878, т. 15) на жыццяпіс Ігната Дамейкі, змешчаны Каратынскім у 1877 г. у «Клосах». Па-другое, «Ліст... у справе пра роднае месца Адама Міцкевіча» I. Дамейкі ў «Тыгодніку ілюстрованым» (1877, № 258), дзе высока ацэньваліся міцкевічазнаўчыя працы Каратынскага.
Беларускі верш Каратынскага «Уставайма, браццы!..» разам з усім так званым «Віленскім альбомам» А. Кіркора і іншых дзеячоў быў непрыхільна сустрэты значнай часткай польскай грамадскасці, якая ўбачыла ў гэтым акце адмаўленне ад ідэалаў нацыянальна-вызваленчага руху. Пазней у пісьме да У. Сыракомлі 1861 г. Каратынскі прызнаваўся, што за ўдзел у «Віленскім альбоме» ён «быў адхвастаны як апошні адступнік» (Пачынальнікі, 319).
Прыжыццёвых крытычных водгукаў на творчасць беларускіх пісьменнікаў другой паловы XIX ст. вельмі няшмат — куды меней, чым, скажам, водгукаў на творчасць Дуніна-Марцінкевіча. Гэта звязана з тым, што і кніг іх ва ўмовах узмацнення русіфікатарскай палітыкі царызму выдавалася надзвычай мала, а тыя, што выходзілі, былі часцей за ўсё бесцэнзурнымі выданнямі замежных друкарняў.
Першыя водгукі на творчасць Францішка Багушэвіча выявілі ў свой час у рускай і польскай прэсе С. Александровіч і А. Мальдзіс 11 . Цяпер галоўныя з іх сабраны ў хрэста-
115 Александровіч С. Першая рэцэнзія на «Дудку беларускую» Ф. Багушэвіча // Беларусь. 1958. № 3; Мальдзіс А. Творчае пабрацімства. С. 145.
матыі крытычных матэрыялаў С. Александровіча і В. Александровіч.
Найперш гэта вельмі добразычлівая рэцэнзія на «Дудку беларускую», надрукаваная ў маі 1892 г. у кракаўскім часопісе «Пшэглёнд повшэхны». «Гэта нібы сумнае рэха скаргі, якая далятае з далёкага і амаль забытага літоўскага краю паміж Дзвіною, Дняпром і Прыпяццю, лёс якога доўгі час звязаны быў з лёсам Польшчы»,— піша рэцэнзент Тытус Саподзька (Хрэст. Ал., 88). Рэцэнзент хваліць прадмову, «у якой аўтар імкнецца абгрунтаваць права на развіццё роднай мовы», знаёміць чытача са зместам зборніка, адзначае дасканалую перадачу паэтам мясцовага каларыту, трапную абмалёўку ўзаемаадносін сялян з царскімі ўладамі. «Хто ведае мясцовае жыццё, той згодзіцца, што тыпы царскіх чыноўнікаў паказаны з сапраўдным талентам і псіхалагічнай глыбінёю»,— адзначалася ў рэцэнзіі (Хрэст. Ал., 89). Указаўшы ў агульнай форме на «моўныя агрэхі, паланізмы і русіцызмы», рэцэнзент у цэлым дае станоўчую ацэнку кніжцы Мацея Бурачка (сапраўднага прозвішча паэта ён, паводле ўласных слоў, не ведае; псеўданім чамусьці падаўся яму «не вельмі трапным»), «Як бы там ні было, але тэндэнцыя зборніка ёсць сумленная і прыхільная да селяніна, таму шкада, што ў даных умовах цяжка нават думаць аб тым, каб «Дудка» магла распаўсюджвацца сярод беларускага народа, якому прынесла б не проста забаву, а сапраўдную карысць»,— такімі словамі завяршаецца гэты цікавы гісторыка-літаратурны дакумент (Хрэст. Ал., 90).
Спачатку мы не мелі ніякіх звестак пра асобу рэцэнзента, які, па ўсім відаць, грунтоўна ведаў Беларусь і беларускую мову, лічыў выхад беларускай літаратуры на грамадскую арэну з’явай цалкам натуральнай і заканамернай. «Саподзька Тытус — польскі журналіст, відаць, родам з Беларусі»,— такі агульны каментарый даюць укладальнікі хрэстаматыі крытычных матэрыялаў (Хрэст. Ал., 90). Сёння некаторыя звесткі ўжо ёсць. Як паведаміў нам Г. Каханоўскі, Т. Саподзька нарадзіўся каля 1845 г хутчэй за ўсё ў Гродзенскай губерні, даследаваў помнік; археалогіі, перапісваўся з Акадэміяй навук у Пецярбургу. Памёр 27 мая 1896 г. У будучым было б цікава выявіць пра Т. Саподзьку дадатковыя матэрыялы. Думаецца, шт< ён павінен быў час ад часу вяртацца да тэматыкі, звязанай з беларускай літаратурай.
Цікава, што на з’яўленне «Дудкі беларускай», якую
можна вобразна назваць маніфестам новай беларускай літаратуры, адгукнуліся і кансерватыўныя галіцыйскія дзеячы. Адказам на «Дудку» была брашура гісторыка і этнографа А. Петрушэвіча «Новы «самастойны» рускі народ», выдадзеная ў Львове ў 1892 г. 116 Аўтар вымушаны прызнаць, што «вершы Мацея Бурачка вызначаюцца сваім гумарыстычным зместам і характарызуюць беларускі просты народ у яго нацыянальным жыцці-быцці». Асноўны жа пафас брашуры заключаецца ў бязглуздых палітычных абвінавачваннях. Апанент бачыў у выданні кніжкі перш за ўсё польскую інтрыгу, адмаўляў беларусам у праве на развіццё ўласнай літаратуры і культуры, сцвярджаў, што «кракаўскаму Мацею Бурачку не ўдасца для палітычных мэт праз фанетыку і польскі правапіс стварыць беларускі народ і літаратуру».
У 1894 г. рэцэнзію на «Дудку» змясцілі «Внтебскне губернскне ведомостн». Неўзабаве яе перадрукавалі «Гродненскне губернскне ведомостн» (Хрэст. Ал., 91—92). Падпісана яна крыптанімам «-ь». Як устаноўлена В. Бандарчыкам "7, яе аўтарам быў выдатны фалькларыст і этнограф Е. Раманаў. Цікава, што Раманаў убачыў у «Дудцы» штосьці супрацьлеглае ўбачанаму Петрушэвічам. У рэцэнзіі гаварылася: «З’яўленне гэтага зборнічка, нам здаецца, сведчыць аб тым, што абудзілася-такі, нарэшце, руская самасвядомасць у нашых спольшчаных беларусаў... Страціўшы веру ў польскую культуру, што звабіла іх продкаў, яны пачалі імкнуцца да зліцця са сваёй старой радзімай — Белай Руссю і перш за ўсё пачалі гаварыць і пісаць на сваёй роднай мове. Радасная з’ява гэта не павінна прайсці незаўважанай намі. Скажу больш: ва ўсведамленні сваёй сілы мы павінны памагчы ёй развіцца, павінны падтрымаць маласільных і хісткіх і па-сяброўску працягнуць руку аблудным братам, якія зноў стукаюцца ў дзверы дома роднай маці Русі» (Хрэст. Ал., 91). Як бачым, Раманаў больш слушна, а галоўнае, цалкам прыхільна ацэньвае феномен зараджэння новай беларускай літаратуры, хоць і яго погляд таксама ў нейкай • меры аднабаковы. Думаецца, што сам Багушэвіч, калі ён
116 Гл. пра гэта: Александровіч С. Рэха «Дудкі беларускай» // сАлександровіч С. Кнігі і людзі. Мн., 1976. С. 161.
Бондарчнк В. К. Е. Р. Романов как белорусскнй этнограф: Автореф. днс. ... канд. нст. наук. Мн., 1958. С. 9; Ен жа. Еўдакім Раманавіч Раманаў. Мн., 1961. С. 99—100, 285.
знаёміўся з гэтай рэцэнзіяй, не пагадзіўся б з настойлівым і ваяўнічым супрацьпастаўленнем культур беларускай і польскай.
Да недахопаў зборніка рэцэнзент аднёс грамадскасацыяльную «тэндэнцыйнасць» паэта, паланізмы, нявытрыманасць, на яго думку, беларускай гаворкі, узятай за аснову. Як непажаданы быў адзначаны польскі шрыфт. Разам з тым Раманаў праявіў добразычлівасць і пэўную шырыню поглядаў, лічыў, што недахопы падобнага роду «часовыя і пры далейшым развіцці кірунку, што пачаўся, непазбежна знікнуць». На думку рэцэнзента, зборнік «уяўляе немалую цікавасць і выяўляе ў аўтары як паэтычную жылку, так і неабходную назіральнасць» (Хрэст. Ал., 92). Для азнаямлення чытачоў з музай Бурачка-Багушэвіча Раманаў прывёў у рэцэнзіі поўны тэкст верша «У судзе».
Як меркаваў С. Александровіч, крытычны струмень у рэцэнзіі свядома перабольшаны рэцэнзентам. «Магчыма, аўтар пад такой звышдыпламатычнай заслонай выкарыстаў афіцыйнае выданне, каб пазнаёміць беларускую грамадскасцьз кнігай на роднай мове, якая лічылася афіцыйна забароненай» ІІ8. 3 гэтым можна пагадзіцца толькі часткова. Несумненна, гэта быў смелы ўчынак з боку Раманава, прадыктаваны яго шчырай зацікаўленасцю ў развіцці беларускай культуры. Разам з тым і сапраўды лібералу Раманаву далёка не ўсё павінна было падабацца ў творчасці паэта, які стаяў на цвёрдых пазіцыях рэвалюцыйнага дэмакратызму.
Вядома таксама кароткая рэцэнзія-анатацыя на апавяданне «Тралялёначка», якая з’явілася ў 1893 г. у часопісе «Край». Рэцэнзія надрукавана без подпісу, пад рубрыкай «Новыя кнігі, атрыманыя рэдакцыяй «Краю». Рэцэнзент коратка і павярхоўна пераказаў змест апавядання і ў канцы рэзюміраваў: «Якая мэта той кніжачкі і для каго яна напісана,— адгадаць цяжка» (Хрэст. Ал., 91). Для нас сёння відавочна, што аўтар нататкі не ўбачыў мастацкай і ідэйнай значнасці твора Ф. Багушэвіча (дарэчы, апавяданне выйшла ананімна і імені аўтара рэцэнзент не ведаў). Твор якраз вельмі трапна і чуйна падмячаў важнейшыя сацыяльныя зрухі ў беларускай парэформеннай вёсцы, адлюстроўваў у мастацкіх формах расслаенне сялянства, нараджэнне сельскай буржуазіі.