Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
А вось яшчэ адзін цікавы след для даследчыкаў беларускай пісьменніцкай іканаграфіі XIX ст.: нейкая мініяцюрная выява Чачота з прыватнай калекцыі экспа-
137 Moscicki Н. Pod znakiem Orla і Pogoni. S. 227.
навалася ў 1912 г. на выставе мініяцюр у Варшаве |38. Магчыма, размова ідзе пра медальён работы Р. Слізня, звесткі пра які можна знайсці ў навуковай літаратуры |39. У Рафала Слізня, мастака-аматара, Чачот жыў некаторы час у апошні перыяд свайго жыцця.
Добрае партрэтнае адлюстраванне маладога Аляксандра Рыпінскага з’явілася ў 30-х гадах у альбоме Ю. Страшэвіча «Палякі і полькі ў рэвалюцыі 29 лістапада 1830 г.», які выйшаў у Парыжы. Перад намі прафесійна зроблены групавы літаграфаваны партрэт А. Рыпінскага і трох яго таварышаў па Дзінабурскай школе прапаршчыкаў (Л. Плятар, Я. Клёт, А. Пангоўскі). Іх прозвішчы пазначаны ў нізе літаграфіі, прыведзены таксама факсіміле іх подпісаў. Апошнім часам рэпрадукцыя з гэтай літаграфіі апублікавана ў кнізе «Пачынальнікі».
Фатаграфія Рыпінскага ўпрыгожвала лонданскі двухтомнік яго паэзіі 1853 г. Есць усе падставы думаць, што гэта наогул першая па часе фатаграфія беларускага пісьменніка. Дзіва што — сам Рыпінскі захапляўся фотамастацтвам, быў піянерам фатаграфіі. Згаданы двухтомнік Рыпінскага цяпер вялікая рэдкасць. А. Мальдзіс, які пазнаёміўся з гэтым выданнем у Лондане, апісвае выяву так: «Рыпінскага мы бачым ужо лысага, з доўгімі валасамі збоку, з вусамі і барадой. У нечым ён мне здаўся падобны на Дон Кіхота, якім яго традыцыйна малююць у выданнях Сервантэса» '40.
Паясны партрэт Рыпінскага ў сталым узросце, з гусіным пяром у руцэ, часта рэпрадуктуецца ў нашых гісторыка-літаратурных працах: «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), хрэстаматыя літаратуры XIX ст. (1971, 1988), «Нсторня белорусской дооктябрьской лнтературы» (1977).
Як мы ўжо згадвалі, фатаграфію Арцёма ВярыгіДарэўскага расшукваў у 1913 г. яшчэ Рамуальд Зямкевіч. Доўгі час гісторыкі беларускай літаратуры мелі ў сваім распараджэнні толькі адзін яго партрэт — графічную перамалёўку з фатаграфіі, арыгінал якой некалі знаходзіўся ў Беларускім музеі ў Вільні. Упершыню ён апублі-
138 Moscicki Н. Pod znakiem Orla і Pogoni. S. 227.
139 Bieliriski J. Uniwersitet wileriski (1579—1831). Krakow, 1899— 1900. T. 2. S. 764.
140 Мальдзіс A. 3 літаратуразнаўчых вандраванняў. Мн., 1987. C. 103.
каваны, наколькі вядома, у «Гісторыі» М. Гарэцкага 4 . Дзе арыгінал цяпер, невядома. Хутчэй за ўсё ён прапаў. Прынамсі, ў Гісторыка-этнаграфічным музеі ЛітССР, куды трапіла большая частка іканаграфічнага матэрыялу з Беларускага музея і куды мы звярталіся ў свой час з адпаведным запытаннем, такой фатаграфіі не аказалася.
У 60-х гадах у судова-следчай справе віленскага палявога аўдытарыята намі знойдзены групавы здымак 12 асоб, у тым ліку А. Вярыгі-Дарэўскага, вядомага гітарыста М. Сакалоўскага, піяніста А. Хадэцкага, удзельніка рэвалюцыйнага руху Б. Люткевіча і інш. 142 Фатаграфія была далучана да справы паліцыяй пасля арышту Вярыгі. На адвароце рукой Вярыгі пазначана: «Д[ня] 18 студзеня 1860 г. Віцебск» і пералічаны знятыя асобы. Здымак быў зроблены ў сувязі з прыездам у Віцебск музыкантаў Сакалоўскага і Хадэцкага. Ен не толькі даносіць партрэтныя рысы пісьменніка, але, як і ў выпадку з фатаграфіямі В. Дуніна-Марцінкевіча, дае дадатковы матэрыял пра яго грамадскія сувязі. Упершыню здымак апублікаваны ў нашай кнізе «Загадка беларускай «Энеіды» (1971), рэпрадуктаваўся таксама ў зборніку «Пачынальнікі» (1977).
Найбольш пашыраны партрэтны здымак Вінцэся Каратынскага ў пажылым узросце (гл. «Гісторыю беларускай дакастрычніцкай літаратуры», т. 2, с. 47; кнігу А. Мальдзіса «Падарожжа ў XIX стагоддзе», с. 68; хрэстаматыю літаратуры XIX ст., 1971, с. 118). Малюнак (гравюра?) выдатнай якасці паводле гэтай фатаграфіі змешчаны ў 1902 г. у другім томе «Біяграфічнага альбома заслужаных палякаў і полек XIX стагоддзя». Пад партрэтам факсіміле подпісу Каратынскага. Малады Каратынскі адлюстраваны на групавым здымку супрацоўнікаў «Кур’ера віленьскага», змешчаным у свой час у польскім часопісе «Літва і Русь» (1912, т. 3, сш. 2), а таксама ў кнізе М. Бранштэйна «Адам-Ганорый Кіркор, выдавец, рэдактар і ўладальнік друкарні ў Вільні» (Вільня, 1930). Паводле інфармацыі У. Мархеля, арыгінал гэтага здымка ёсць у фондзе У. Сыракомлі ў Цэнтральным архіве літаратуры і мастацтва ЛітССР у Вільнюсе. Партрэт Каратынскага, «вычленены» з гэтага здымка, друкаваўся ў газеце
141 Гл.: Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920. С. 95.
142 ЦДГА ЛітССР, ф. 1248, воп. 2, спр. 1247, л. 259.
«Літаратура і мастацтва» за 14 жніўня 1981 г. (публікацыя У. Мархеля). У польскай прэсе (часопіс «Кроніка Варшавы», 1982, №2, с. 66) рэпрадуктаваўся таксама акварэльны партрэт Каратынскага работы мастака Ф. Кастшэўскага: аброслы барадой і прыгнуты гадамі пісьменнік задумліва сядзіць за сталом, на падлозе сям-там старыя вялікія тамы. Арыгінал партрэта — ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
У парэформенны перыяд фатаграфаванне шырэй пранікла ў грамадскі ўжытак, зрабілася справай паўсядзённай, тым не менш аўтэнтычных партрэтаў (ні мастацкіх, ні фатаграфічных) Фелікса Тапчэўскага і Альгерда Абуховіча не захавалася. Г. Каханоўскі запісаў толькі ад пляменніцы Тапчэўскага С. Бацяноўскай яго слоўны партрэт:
«— Сярэдняга росту. Чарнявы. Маленькія вусікі і кліночкам бародка. На даволі прыгожым твары выдзяляўся доўгі нос. Паэт вельмі рухавы быў, характарам настойлівы» 143.
Гэта застаецца пакуль што адзіным сведчаннем пра знешні выгляд і характар таленавітага паэта.
У кнізе Р. Родчанкі пра Абуховіча ёсць спецыяльны раздзел пад загалоўкам «Партрэт пісьменніка». «Спачатку я спадзяваўся адшукаць у Слуцку фотаздымак ці партрэт Абуховіча-Бандынэлі, а потым такую надзею страціў,— піша краязнавец.— Горад пасля смерці пісьменніка неаднаразова гарэў... Таму дарэвалюцыйных фотаздымкаў захавалася мала» |44.
Як вядома, Язэп Дыла ў сваіх вельмі каларытных і каштоўных успамінах пра Абуховіча не паведаміў, як пісьменнік выглядаў.
Балазе Родчанка здагадаўся звярнуцца да Дылы са спецыяльнай просьбай пра гэта. Той адказаў: «Крыху пра надворны яго (Абуховіча.— Г. К) выгляд. Чуць ніжэй так званага «сярэдняга росту». На галаве капялюш «з прагібам» яго верху, невялічкая бародка і адпаведныя ёй вусы. Спакойная, ветлівая міна твару. Вопратка — «пінжачная пара», добра ўжо паношаная, але заўсёды чыстая» |45. Далей у сваім пісьме Дыла расказваў пра манеры і звычкі пісьменніка, яго ўнутраны свет, узаема-
143 Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. С. 90.
144 Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. Мн., 1984. С. 62.
145 Там жа. С. 63.
адносіны з вучнямі: «...любіў часта стрыгчыся ў цырульні. Манера гаварыць спакойная, без спешкі. Лёгкая пры гэтым дабрадушная ўсмешка. Пры спрэчках нечаканы для апанента паказ абсурду, недарэчнасцей. (Тая ж рыса, калі ён высмейваў чынушаў і «герояў» сваіх баек.) Вельмі ўмеў мяняць голас «удзельнікаў сваіх баек» І46. На падставе гэтага трапнага апісання мастак М. Вецік стварыў даволі каларытны графічны партрэт Альгерда Абуховіча, рэпрадуктаваны ў кнізе Родчанкі 147.
Некалі існавалі партрэты Францішка Багушэвіча і яго жонкі, напісаныя сябрам песняра, удзельнікам паўстання 1863 г., вядомым мастаком Эльвіра Андрыёлі (1836— 1893). Пра іх расказала А. Мальдзісу ў 1960-х гадах унучка Багушэвіча К. Пшаднікоўская. Паводле яе слоў, партрэты засталіся ў Кушлянах пасля вайны, калі нашчадкі Багушэвіча выехалі ў Польшчу |48. Мабыць, гэтыя ж самыя партрэты бачыў у Кушлянах М. Ларчанка ў 1940 г. Ен пісаў пра ўбачанае наступным чынам:
«Ва ўнука Багушэвіча захаваліся рэдкія і каштоўныя фатаграфіі і партрэты як самога пісьменніка, так і яго сям’і — жонкі, дачкі і сына.
Асаблівую цікавасць прадстаўляе фотакартка дачкі паэта Туні. На адвароце гэтай фатаграфіі ўласнай рукой Багушэвіча напісана на польскай мове: «Фатаграфія Туні пры паступленні ў 4-ты клас. Памятай вечна, нішто так не аздабляе чалавека, як прыгажосць душы, як глыбіня мыслі». Пад гэтымі словамі подпіс «Айцец Багушэвіч».
Значную каштоўнасць прадстаўляюць вялікія партрэты Багушэвіча і яго жонкі, напісаныя маслам невядомым мастаком. Гэтыя партрэты абавязкова трэба набыць і паставіць у карцінную галерэю» |49.
Пасля вайны след партрэтаў (як і згаданай фатаграфіі) згубіўся, хутчэй за ўсё яны не захаваліся. (Вышэй мы ўжо цытавалі лімаўскае паведамленне ад 21 жніўня 1948 г.: «Два вялікія партрэты — самога Багушэвіча і яго жонкі былі там (у кушлянскай сядзібе.— Г. К-) яшчэ летась. Адтуль яны былі перанесены на гару суседняй хаты і цяпер ад іх засталіся адны толькі рамы».)
146 Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. С. 64.
147 Там жа, на ўклейцы пасля с. 64.
148 Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. С. 172.
149 Ларчанка М. На радзіме Ф. К. Багушэвіча//Звязда. 1940. 26 верас.
Вядома, што здольным мастаком быў сын Багушэвіча Тамаш Францавіч |50. У 1940 г. газета «Літаратура і мастацтва» змясціла рэпрадукцыю з яго малюнка «Ф. КБагушэвіч у дзень смерці», атрыманага ад сваякоў пісьменніка літаратурнай брыгадай, якая выязджала на радзіму Багушэвіча ў Ашмянскі раён '5|. На малюнку мы бачым пісьменніка на перадсмяротным ложку. Добрае апісанне замалёўкі зрабіў У. Содаль: «Высокая гара падушак... Коўдра ссунута з грудзей... Правая схуднелая рука ляжыць на левай, выцягнутай уздоўж цела. Твар павернуты да святла. Вочы прагнуць ухапіць апошнія праявы жыцця. На думку мастакоў, малюнак зроблены даволі прафесійна і пранікнёна перадае апошнія хвіліны жыцця пісьменніка» *52. Арыгінал малюнка цяпер невядомы, рэпрадукцыя ў газеце «Літаратура і мастацтва» зрабілася, такім чынам, каштоўнай іканаграфічнай першакрыніцай.
Вялікі жывапісны партрэт Багушэвіча стварыў у 1930 г. мастак Язэп Драздовіч. На адвароце ёсць цікавая заўвага мастака: «Партрэт Багушэвіча (М. Бурачка). Маляваў з памяці з 1897 г. у фальварку Кміты, на Дзісеншчыне». На думку Арсеня Ліса, надпіс сведчыць пра асабістую сустрэчу мастака з паэтам, пра тое, што паэт бываў на Дзісеншчыне '53. Акалічнасць гэта вымагае дадатковай праверкі. У 1929 г. мастак наведаў радзіму паэта і стварыў серыю малюнкаў «Памятныя мясціны Францішка Багушэвіча» |54. Яны маюць значэнне крыніц для ўзнаўлення знешніх акалічнасцей жыцця пісьменніка. Мы вернемся яшчэ да іх у адпаведным месцы.