Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Як адзначалася ў друку, асобныя здымкі пісьменніка і яго блізкіх знаходзяцца ў нашчадкаў Багушэвіча ў Польшчы '71. У 1982 г. унучаты пляменнік Багушэвіча Я. Тарчэўскі, прыехаўшы пагасцяваць на радзіму, перадаў У. Содалю экземпляр вядомага здымка Багушэвіча 1863 г. і партрэтны здымак брата Францішка Казіміравіча Апалінара 1876 г. 172
У 1974 г. супрацоўнік Беларускай Савецкай Энцыклапедыі М. Шавыркін выявіў у хатнім архіве Пятра Глебкі, што захоўваўся ў яго жонкі Н. Глебкі, тры невядомыя здымкі Багушэвіча. Зроблены яны ў Кушлянах ўлетку 1898—1899 гг.: два на ганку кушлянскага дома (побач з Багушэвічам 3. Нагродскі, жонка, дачка, нейкі гімназіст або рэаліст — як потым было прызнана, сын Тамаш). Яны апублікаваны ў БелСЭ і газеце «Літаратура і мастацтва» 1 3. На трэцім, паводле першапачатковага апісання У. Содаля, Багушэвіч сфатаграфаваны на нейкім
168 Содаль У. Здымак №2: 3 сямейнага альбома Ф. Багушэвіча // Звязда. 1984. 26 жн.
169 Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1957. Уклейка пасля с. 144.
170 Майхровіч С. Творы Францішка Багушэвіча на польскай мове // Літ. і мастацтва. 1956. 29 верас.
171 Канапацкі М. Інтэрв’ю з унучкамі Багушэвіча // Ніва (Беласток). 1962. 28 студз.
172 Содаль У. Пяць дзён з Багушэвічавым унукам // Літ. і мастацтва. 1982. 19 лют.
173 БелСЭ. Мн., 1975. Т. 12. С. 546; Содаль У. Невядомыя здымкі Францішка Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1975. 4 крас.
узгорку, ён стаіць у профіль і «дзівіцца на працу людзей, што завіхаюцца каля вялізных камянёў — ці не тых, што пасля пойдуць на будаўніцтва гумна» і74. Потым здымак ідэнтыфікаваўся так: «Ф. Багушэвіч на Лысай гары (стаіць злева). 1898 або 1899 г.» 175. Здымкі цікавыя таксама тым, што паказваюць, як выглядаў кушлянскі дом пры жыцці Багушэвіча. Хутчэй за ўсё гэтыя здымкі былі атрыманы ад сваякоў пісьменніка ў 1940 г. літаратурнай брыгадай, што выязджала на радзіму Багушэвіча '76.
Надзвычай багаты выяўленчы матэрыял сабраны ў альбоме «Францішак Бенядзікт Багушэвіч: Жыццё і творчасць», выпушчаным у 1986 г. выдавецтвам «Народная асвета». У прадмове У. Содаль піша: «Пад адной вокладкай ніколі яшчэ не збіралася іканаграфічная спадчына паэта.Гэты альбом — першая такая спроба» |77. Такія ж альбомы варта выдаць і пра іншых пісьменнікаў XIX ст. (Я.Чачот.В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Лучына) або выпусціць агульны альбом па літаратуры XIX ст.
Апошнім часам У. Содаль пазнаёміў грамадскасць з яшчэ адным унікальным здымкам Багушэвіча: пісьменнік зняты на ўлонні прыроды з удзельнікамі вядомай экскурсіі на лодках па Віліі ў Коўна (1897). На здымку дзевяць чалавек, пакуль ідэнтыфікаваны двое — сам паэт (надзвычай рэалістычная, чымсьці нечаканая выява) і Г. Радзевіч. «Безумоўна, хацелася б аканкрэтызаваць і іншых удзельнікаў вандроўкі, — піша У. Содаль.— Усе яны Багушэвічавы прыяцелі, яго сімпатыкі. Усе яны вартыя нашай увагі. Вядомыя нам і іхнія імёны. Але для апазнавання іх нам не стае адпраўных здымкаў, дакументальна вывераных, якія б дапамаглі нам звесці ў адно імёны з выявамі людзей. Думаецца, агульнымі намаганнямі даследчыкаў нам гэта ўдасца неўзабаве зрабіць...»178 Словам, выяўленчая Багушэвічыяна паступова папаўняецца, даследуецца і расшыфроўваецца. Гэта ж, хоць
174 Літ. і мастацтва. 1975. 4 крас.
175 Францішак Бенядзікт Багушэвіч: Жыццё і творчасць / Склад. У. Содаль і Е. Мацюш. Мн., 1986. С. 79.
176 Гл.: На радзіме Ф. К. Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1940. 23 крас.
177 Содаль У. Праўдашукальнік // Францішак Бенядзікт Багушэвіч: Жыццё і творчасць. С. 3.
178 Содаль У. Ажылі радкі // Беларусь. 1986. № 7. С. 25.
і ў рознай ступені, датычыць і іншых пісьменнікаў — сучаснікаў Багушэвіча.
Доўгі час беларускім літаратуразнаўцам была вядома толькі адна фатаграфія паэта-рэвалюцыянера Адама Гурыновіча. На здымку —малады чалавек у студэнцкім мундзіры. Галава павернута ў левы бок. Акуляры ў тонкай аправе. Ледзь пазначана маладая бародка, якую добра відаць на рэтушаваных рэпрадукцыях179. Пра пошукі здымкаў і іншых матэрыялаў Гурыновіча расказваў Я. Шутовіч, які, паводле ўласных слоў, «летам 1935 года» наведаў родныя мясціны паэта. «У Кавалях,— пісаў Я. Шутовіч,— дзе жыла сястра Адама Канстанцыя Странкоўская з мужам, я знайшоў толькі фотакартку паэта, якую пазней змясціў у друку»180. А ці не адбылася гэта паездка крыху раней? Бо, як вядома, фотапартрэт Гурыновіча Шутовіч апублікаваў у газеце «Беларуская крыніца» яшчэ ў сакавіку 1934 г.181, а таксама ў 1-й кніжцы часоіііса «Калоссе» за 1935 г.
Вельмі важнай для іканаграфіі паэта была публікацыя А. Мальдзіса182, які атрымаў з бібліятэкі Торуньскага універсітэта копіі сямі здымкаў, што знаходзяцца ў сямейным альбоме Гурыновічаў (архіў прафесара Яніны Гурыновіч). Усе гэтыя здымкі рэпрадуктуюцца А. Мальдзісам. Даследчык наступным чынам характарызуе іх: «Адзін з іх ([№] 5) аказаўся вядомы. На ім паэт сфатаграфаваны ў мундзіры студэнта Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута. Другі (6) зроблены, відаць, адначасова з першым і адрозніваецца ад яго толькі паваротам галавы183. На трэцяй фатаграфіі (7) паэт таксама ў форме таго ж інстытута184. Чыясьці рука засведчыла, што на здымку менавіта Адам Гурыновіч і што памёр ён 14 (26) студзеня 1894 г. (гэта мае значэнне ў сувязі з тым,
179 Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1957. Уклейка пасля с. 400; Лушчыцкі I. Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX ст. Мн„ 1958. С. 327.
180 Шутовіч Я. Адам Гурыновіч//Полымя. 1966. № 11. С. 156.
181 Шутовіч Я. Адам Гурыновіч: У 40-я ўгодкі смерці // Беларуская крыніца. 1934. 18 сак.
182 Мальдзіс A. I. Невядомыя здымкі Адама Гурыновіча // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 4. С. 18—20.
183 3 рэпрадукцыі відаць, што здымак зроблены ў Вільні, у майітэрні Р. Бачанскага.
184 Унізе — фірменная паметка фатографа: Борель, Невскнй пр.,
што ў некаторых крыніцах указваецца іншая дата 17(29) студзеня). Найбольш цікавыя здымкі 3 і 4, невядомыя дагэтуль даследчыкам. На першым з іх А. Гурыновіч зняты ў час вучобы ў Віленскім вучылішчы (хутчэй за ўсё ў 1887 г.). Другі зроблены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Са здымка відаць, што Гурыновіча пры допытах білі. А фатаграфіі ж пад нумарамі 1 і 2 даюць нам уяўленне пра сядзібу ў Крыстынопалі, дзе жыла сям'я Гурыновічаў. Гэта быў драўляны дом на два канцы, крыты дранкай і ўпрыгожаны ганкам з калонамі — дом сярэдняй рукі засцянкоўца. Варта звярнуць увагу, што вокны і ганак на другім здымку іншыя, чым на першым. Можа, тут мы маем справу з рознымі дамамі — старым і новым, а можа, на фатаграфіі пад нумарам два іншая сядзіба..»185
У адрозненне ад іканаграфічнай спадчыны Багушэвіча або Гурыновіча вядомая нам іканаграфія Янкі Лучыны і Аляксандра Ельскага пакуль што вельмі бедная.
Адзіны вядомы фотапартрэт Я. Лучыны быў апублікаваны ўпершыню разам з некралогам у «Краі»186. Гэты ж партрэт пададзены ў «Кароткай гісторыі» В. Ластоўскага (1910), а таксама ў прысвечанай Лучыне паштоўцы, выпушчанай у 1906 г. выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша аконца» . Пад партрэтам на паштоўцы подпіс: «Янка Лучына (Іван Неслухоўскі). Пясняр Беларусі, напісаў «Вязанку». Змешчаны таксама тэкст верша Лучыны «Роднай старонцы». Графічную перамалёўку паводле гэтай фатаграфіі змясціў у 1920 г. у сваёй «Гісторыі...» М. Гарэцкі188. 3 мадыфікацыямі рэтушораў фотапартрэт шырока выкарыстоўваецца і цяпер у выданнях па гісторыі беларускай літаратуры.
Фотапартрэт А. Ельскага змешчаны ў кнізе, прысвечанай 25-годдзю літаратурнай дзейнасці Э. Ажэшка, дзе надрукаваны публіцыстычны артыкул Ельскага «Вязанка заўваг земляўласніка» |89. У беларускім друку партрэт пакуль не рэпрадуктаваўся. Думаецца, што з цягам часу будуць выяўлены і іншыя партрэты Ельскага. У прыват-
185 Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 4. С. 20.
186 Kraj. 1897. 12(24) wrzesnia. Dzial informacyjno-ilustrowany.
187 Рэпрадукцыю гл.: Пачынальнікі. С. 466.
188 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920. С. 118.
189 Upominek: Ksiqzka zbiorowa na czesc Elizy Orzeszkowej (1866—1891). Krakow; Petersburg, 1893. S. 259.
насці, фатаграфія групы асоб з Ельскім, змешчаная перад першай сусветнай вайной у адным з польскіх тыднёвікаў, успамінаецца ў кнізе «Уняхоўскі расказвае»І90.
Такім чынам, пісьменніцкая іканаграфія мінулага стагоддзя, нягледзячы на яе адносную сціпласць, прадстаўлена разнастайнымі ў тэхнічных адносінах матэрыяламі: малюнкі, жывапісныя партрэты, літаграфіі, гравюры. 3 50-х гадоў як вялікая навіна XIX стагоддзя з’яўляюцца фатаграфіі, спачатку строгія, парадныя, а ў канцы стагоддзя і бытавыя, блізкія да аматарскіх (кушлянскія здымкі Ф. Багушэвіча, яго ж здымак з таварышамі на беразе Віліі пад час экскурсіі на лодках у Коўна).
У той жа час выявы далёка не ўсіх беларускіх літаратараў XIX ст. мы маем. Калі паставіць задачу стварыць поўную партрэтную галерэю пачынальнікаў нашай літаратуры, то ў некаторых месцах прыдзецца павесіць пустыя рамы: часам да нас не дайшло абсалютна ніякіх выяў. У асобных выпадках удаецца запоўніць прабелы партрэтамі, створанымі сёння на падставе апісанняў знешнасці і іншых дадатковых крыніц. Гэта датычыць партрэтаў В. Равінскага, П. Багрыма, А. Абуховіча.
*
* *
Нарэшце, звернемся да такіх катэгорый гісторыка-літаратурных крыніц, як памятныя мясціны, асабістыя рэчы пісьменнікаў. Як бачым, тут мяняецца сам характар крыніц. Раней мы мелі справу з пісьмовымі, дакументальнымі крыніцамі, цяпер з крыніцамі рэчавымі або нават геаграфічным асяроддзем. Іканаграфічныя матэрыялы ў гэтым сэнсе маюць як бы пераходны характар ад пісьмовых да рэчавых крыніц.
Агульнапрызнана, што родныя мясціны пісьменніка, уцалелыя будынкі з усім наваколлем, самі краявіды, дарогі і сцежкі, з якімі было звязана яго жыццё, маюць вялікае значэнне для разумення творчасці пісьменніка, узнаўлення яго жыццёвай і творчай біяграфіі. Геаграфічнае асяроддзе ў даным выпадку — гэта таксама адметная, надзвычай каштоўная першакрыніца, якая дапамагае наблізіцца да пісьменніка, пранікнуць у яго унікальны мастацкі свет.
190 Uniechowska К. Uniechowski opowiada, czyli tajemnice mafii antykwarskiej. Warszawa, 1975. S. 24.