Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Шырока выкарыстоўвае ўспаміны Савіча гісторык А. Смірноў у сваім вядомым нарысе пра беларускага рэвалюцыянера і паэта 128. Аднак грунтоўнага крыніцазнаў-
125 Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 171.
126 Там жа. С. 171 — 172.
127 Там жа. С. 172.
128 Смірноў А. П. Франц Савіч: 3 гісторыі беларуска-польскіх рэвалюцыйных сувязей 30—40-х гадоў XIX ст. Мн., 1961.
чага аналізу гэтых успамінаў яшчэ не рабілася. Была б карыснай у будучым поўная публікацыя гэтай крыніцы ў перакладзе на беларускую мову і з адпаведнымі навуковымі каментарыямі.
Шмат даюць гісторыкам літаратуры мемуары Альгерда Абуховіча, напісаныя ў канцы XIX ст. і надрукаваныя ўпершыню ў газеце «Гоман» у 1916 г. Пісаліся яны паступова, ад выпадку да выпадку, і ўключаюць некалькі запісаў дзённікавага характару. Мы будзем яшчэ мець нагоду спыніцца на іх больш грунтоўна.
Надзвычай карыснымі, а часам проста неабходнымі для ўстанаўлення біяграфічных фактаў з’яўляюцца і названыя раней катэгорыі крыніц: тыя ж выданні і рукапісы твораў, эпісталярныя дакументы, прыжыццёвыя крытычныя водгукі.
Да ліку вельмі важных біяграфічных крыніц адносяцца цэнзурныя матэрыялы (яны называліся ўжо намі ў групе крытычных водгукаў), метрычныя і генеалагічныя дакументы, матэрыялы аб вучобе і службе. Такія матэрыялы могуць быць як архіўнымі, так і друкаванымі. У прыватнасці, звесткі аб службе змяшчаліся ў разнастайных памятных кніжках, адрас-календарах, газетах. Так, 12 сакавіка 1860 г. «Внтебскне губернскне ведомостн» апублікавалі кароткае паведамленне, што Фелікс Тапчэўскі, канцылярскі служыцель Віцебскага земскага суда, звольнены са службы «по прошенню по домашннм обстоятельствам». Перад намі рэдкі, каштоўны факт з малавывучанай біяграфіі вядомага нашага паэта.
Трывалае месца сярод біяграфічных крыніц займаюць некралогі, успаміны сучаснікаў і нашчадкаў. Вядомы цэлыя выдавецкія серыі літаратурных мемуараў, выданняў тыпу «Пісьменнік ва ўспамінах сучаснікаў». Па беларускай літаратуры XIX ст. мемуарных крыніц значна менш, але тое-сёе ёсць. Прыкладам могуць служыць вельмі змястоўныя ўспаміны I. Яцкоўскага пра П. Багрыма, А. Плуга пра В. Дуніна-Марцінкевіча, 3. Нагродскага пра Ф. Багушэвіча, Т. Кулешы (Я. Дылы) пра А. Абуховіча. Іх ніяк не можа абмінуць біёграф гэтых пісьменнікаў. Асаблівасць успамінаў у тым, што яны даносяць жывы вобраз пісьменніка і яго акружэння, а нярэдка нават змяшчаюць каштоўны тэксталагічны матэрыял —невядомыя па іншых крыніцах радкі, варыянты і цэлыя вершы.
Часам успаміны могуць мець форму пісьмаў, адказаў на пытанні і г. д. Цікавым укладам у багушэвічазнаўства
была, напрыклад, публікацыя У. Содалем пісьмаў унучкі Ф. Багушэвіча С. Тамашэўскай, з якой публікатар перапісваўся ў 1975—1979 гг. 9
Больш падрабязна на біяграфічных крыніцах, іх ролі ва ўзнаўленні жыццяпісаў нашых літаратараў мы спынімся ў раздзеле «Прага дакладнасці».
*
* *
Наступнай адметнай катэгорыяй гісторыка-літаратурных крыніц, якая, дарэчы, таксама шырока выкарыстоўваецца і біёграфамі, з’яўляюцца іканаграфічныя матэрыялы — партрэты і здымкі пісьменнікаў і іх блізкіх. Зразумела, што з партрэтаў нас у даным выпадку найбольш цікавяць зробленыя мастакамі-сучаснікамі з натуры або па памяці. I гэта не дзіўна — у адрозненне ад партрэтных прац мастакоў больш позняга часу (нават самых удалых) такія выявы маюць характар непасрэдных дакументальных сведчанняў. Надзвычай каштоўныя для нас і апісанні знешнасці пісьменніка (паводле ўспамінаў сучаснікаў або ў выглядзе афіцыйных «прыкмет» — пашпартных ці вышукных).
У кнізе «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» побач з апісаннямі знешнасці мы разгледзелі вядомыя фатаграфіі Беларускага дудара (па сутнасці, іх пакуль што ўсяго дзве — партрэтная і групавая), паспрабавалі ўдакладніць час і акалічнасць іх стварэння. Пры гэтым высветлілася дадатковая каштоўнасць фатаграфій як крыніцы для ўстанаўлення грамадскіх сувязей і сімпатый пісьменніка. Зробленыя на пачатку бурнага 1863 г. здымкі дакументуюць яго сувязі з удзельнікамі вызваленчага руху і паўстання Кастуся Каліноўскага. Ды і сам аўтар здымкаў — першы мінскі фатограф А. Прушынскі за падазроныя сувязі быў неўзабаве сасланы ў Сібір. Іканаграфія Беларускага дудара можа служыць павучальным прыкладам таго, якімі шляхамі і метадамі вырашаюцца праблемы датавання здымкаў і ідэнтыфікацыі знятых асоб.
Як выглядае справа з іканаграфічнымі матэрыяламі іншых пачынальнікаў беларускай літаратуры новага часу?
129 Лісты Станіславы Тамашэўскай / Публікацыя У. Содаля // Нолымя. 1990. № 3. С. 159—171.
Партрэты П. Багрыма, Ф. Савіча, Я. Вуля да нас не дайшлі, і мы не ўяўляем сабе, як Савіч або Вуль выглядалі. Што да Багрыма, то Сцяпан Александровіч запісаў пра яго ўспаміны аднавяскоўцаў: «Росту ён быў вышэй сярэдняга, сутулаваты, твар круглы, вусы сівыя, барада брытая,— такім застаўся ён у памяці крошынцаў» |30. 3. Азгур, кіруючыся гэтым апісаннем і інтуіцыяй, стварыў скульптурны партрэт Багрыма, які ў пэўнай ступені носіць, зразумела, умоўны характар 1 .
Алейны партрэт Вікенція Равінскага, якога мы лічым сёння аўтарам «Энеіды навыварат», знаходзіўся да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў радавым маёнтку Спас-Вуглах на Смаленшчыне. Цяпер ён невядомы. Але захавалася апісанне партрэта, зробленае ў наш час праўнукам паэта. Есць таксама партрэт паэтавага брата, фатаграфіі нашчадкаў. На падставе гэтых разнастайных матэрыялаў мастак П. Драчоў стварыў у 1989 г. верагодны партрэт пачынальніка нашай літаратуры. Спроба аказалася надзвычай удалай 132.
Выявы іншых беларускіх пісьменнікаў дарэформеннага перыяду прадстаўлены ў выглядзе фатаграфій або прыжыццёвых мастацкіх партрэтаў, выкананых у рознай тэхніцы.
Цудоўны літаграфаваны партрэт Яна Баршчэўскага, выкананы мастаком Каралем Жукоўскім, апублікаваны ў 1844 г. у другім томе «Рочніка літэрацкага» Р. Падбярэскага. Ен неаднойчы рэпрадуктаваўся '33. КЖукоўскаму належыць таксама гравюра «Ян Баршчэўскі над берагам Нявы ў Пецярбургу» 134. Больш рэдкі, але таксама вельмі добры жывапісны партрэт Баршчэўскага, напісаны мастаком Каралем Рыпінскім, захоўваецца ў Мастацкім музеі ЛітССР у Вільнюсе (рэпрадукцыю гл. у зборніку «Пачынальнікі»). Мастацтвазнаўцы адзначаюць, што творчаму метаду Рыпінскага была ўласціва вялікая
130 Александровіч С. Незабыўнымі сцежкамі. 2-е выд. Мн., 1962. С. 17.
131 Рэпрадукцыю гл.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971. С. 65; Лойка A. А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мн., 1977. Ч. 1. С. 69.
132 Кнселев Г. Портрет классяка // Нёман. 1992. № 5.
133 Гл.: Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 2. С. 39; Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. С. 26.
134 Зямкевіч Р. Ян Баршчэўскі — першы беларускі пісьменнік XIX ст. Вільня, 1911. С. 4.
дакладнасць. «Рыпінскі зусім не ідэалізаваў партрэтуемыя твары,— спецыяльна адзначае Л. Дробаў.— Ен даваў аб’ектыўнае адлюстраванне сваіх сучаснікаў. У гэтых адносінах партрэты Рыпінскага ўяўляюць пэўную каштоўнасць для гісторыі як іканаграфічны матэрыял» 135.
Нарэшце, паясны партрэт Баршчэўскага з гусіным пяром у руцэ быў апублікаваны ў 1912 г. у кнізе «3 аколіц Дзвіны», што выйшла ў Віцебску (с. 226). Хутчэй за ўсё ён належаў мясцоваму калекцыянеру В. Федаровічу. Цяпер лёс партрэта невядомы.
Надзвычай падрабязнае, рэалістычнае апісанне знешняга выгляду Яна Чачота лепельскага перыяду прыводзіць польскі гісторык Г. Масціцкі паводле рукапісных успамінаў С. Каверскага: «У той час Чачот мог мець каля 40 год. Быў менш як сярэдняга росту, трохі пахілы, вельмі павольных рухаў. Валасы меў цёмныя, ужо добра парадзелыя і гладка прычасаныя, рысы няправільныя, задоўгі падбародак, задоўгі просты нос, скулы занадта выдаваліся. Гэтую непрыгожую постаць асвятлялі вельмі блакітныя вочы, поўныя тугі і слодычы. Меў чароўную ўсмешку і вялікі пукаты лоб, пакрыты заўчаснымі зморшчынкамі. Няправільнасць рысаў кідалася ў вочы тым больш, што Чачот не насіў ні вусоў, ні барады. Звярталі ўвагу таксама маленькія, амаль жаночыя, зграбныя, але заўсёды надзвычай чырвоныя рукі, баязлівая паходка, сціпласць, лагоднасць, дабрыня і дзіцячая чуллівасць» '36. Такі выдатны «слоўны партрэт» варты самых лепшых мастакоўскіх адлюстраванняў і фатаграфій.
3 партрэтных выяваў Яна Чачота адзначым вядомую літаграфію (або дрэварыт?) Г. Робера па малюнку мастака Ю. Палькоўскага. У добрай кніжцы К. Цвіркі «Той курган векавечны...» (1985), а таксама ў падрыхтаваным ім зборніку твораў Чачота «Наваградскі замак» (1989), на жаль, подпіс недакладны: «Ян Чачот. Дрэварыт па малюнку Польскага». Рэпрадукцыі і перамалёўкі з літаграфіі друкаваліся яшчэ ў XIX ст. (гл., напрыклад, перамалёўку ў польскай «Вялікай агульнай ілюстраванай энцыклапедыі», т. 14, 1895, с. 797). Някепская рэпрадукцыя літаграфіі прыведзена ў «Гісторыі
130 Дробов Л. Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. Мн., 1974. С. 66—67.
136 Moscicki Н. Pod znakiem Orla і Pogoni: Szkice historyczne. Wyd. 2. Lwow; Warszawa, 1923. S. 227.
польскай фалькларыстыкі. 1800—1863» (Асалінэум, 1970) са спасылкай на бібліятэку Інстытута літаратурных даследаванняў ПАН (спецыяльныя зборы, сігн. D13). Гэта выкананы ў класіцыстычным стылі профільны партрэт у выглядзе барэльефа ў авальнай рамцы. Як і кожны класіцыстычны партрэт, адлюстраванне тут ідэалізаванае. Да таго ж мастак-варшавянін Юзаф Палькоўскі (1820— 1895), можна думаць, асабіста з Чачотам не сустракаўся і карыстаўся пры стварэнні партрэта нейкімі дапаможнымі матэрыяламі. Той жа гісторык Масціцкі адзначаў: «Вядомая пагрудная выява, па малюнку Палькоўскага, непадобная, больш верагодным з’яўляецца малюнак Р. Вільчынскага 1847 года...» 137
Маецца на ўвазе падкрэслена бытавая, рэалістычная замалёўка аблічча Чачота, надрукаваная ў 1898 г. у «Памятнай кнізе на ўшанаванне сотай гадавіны са дня нараджэння Адама Міцкевіча», якая выйшла ў Варшаве (т. 1, с. 337). Пісьменнік адлюстраваны напаўляжачым у ложку на высока ўзбітых падушках. Ен схуднелы і зарослы барадою. Пад малюнкам подпіс па-польску: «Ян Чачот, народжаны ў 1794 г. (у сапраўднасці ў 1796.— Г. К.) —памёр у Друскеніках 11 жніўня г [ода] г[этага] 1847— пахаваны ў Ротніцы. Рысаваў з натуры 27 ліпеня г[ода] г[этага] 1847. Р. Вільчынскі». Малюнак змешчаны таксама праз тры гады ў «Біяграфічным альбоме заслужаных палякаў і полек XIX стагоддзя» (т. 1, 1901) з каштоўнай для нас заўвагай: «Пададзеная вышэй акварэль знаходзіцца ў зборах Аляксандра Ельскага ў Замосці» (новае пацверджанне вялікай каштоўнасці замосцкіх збораў Ельскага). Пры публікацыі гэтага малюнка ў газеце «Літаратура і мастацтва» за 11 жніўня 1967 г. другая частка подпісу зроблена недакладна: «Ян Чачот на смяротным ложку. Малюнак невядомага мастака. (Публікуецца ўпершыню)». У сапраўднасці малюнак, як мы бачылі, ужо не адзін раз публікаваўся, вядомы і мастак. У 1969 г. рэпрадукцыя была змешчана ў кнізе А. Мальдзіса «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (с. 24) з правільным подпісам: «Ян Чачот за некалькі дзён да смерці. Малюнак Р. Вільчынскага».