• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Найбольшая ўвага ў артыкуле аддаецца прозе Баршчэўскага — яго «Шляхціцу Завальні». Крытык вельмі глыбока разумеў сутнасць працы пісьменніка. «Тое, што піша п. Баршчэўскі прозай,— адзначаў Падбярэскі,— не датычыць прама ні гісторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але рэчы больш важнай, а менавіта духу і паэзіі народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літаратура, і мова. Ухапіўся ён за самую жыццёвую аснову і вырашыў паказаць у мастацтве вялікі народны вобраз» (Пачынальнікі, 68). Крытык спрабуе разабрацца ў суадносінах фальклорнага і літаратурнага ў творчасці Баршчэўскага: «Ен мае перад сабою народ, часта з усёй прывабнасцю фантазій з язычаскіх часоў, якія ён апраменьвае сваім, так сказаць, беларускім гафманізмам. Як у баладах ён стараўся паказаць пачуццёвы бок паэзіі народа, так у апавяданнях — яго творчасць і нібыта нейкую філасафічнасць паняццяў пра быт, авеяных уласнай яго фантазіяй. У гэтых апавяданнях... толькі адно ядро належыць простаму народу, уся карціна — фантазія аўтара, сатканая на аснове нацыя-
    нальных колераў» (Пачынальнікі, 68). Блізкасць да народа дапамагае Баршчэўскаму пранікаць у самую сутнасць народнай паэзіі, паспяхова разгадваць яе таямніцы: «У народа няма вымыслу без далейшай акрэсленай думкі, толькі часта цяжка яе адгадаць, асабліва не ведаючы яго звычаяў. П. Баршчэўскі не збіральнік паданняў, але выразнік іх у мастацтве» (Пачынальнікі, 69). Асабліва падкрэслівае Падбярэскі прастату і натуральнасць стылю Баршчэўскага, яго майстэрства ў абмалёўцы прыроды роднага краю. Адзначаюцца і недахопы. У мастацкіх адносінах яго апавяданні «недастаткова развіты, маюць рысы нейкай недавыказанасці, што з’яўляецца вынікам яго імправізатарскай манеры... У ранніх апавяданнях занадта выпірае штучнае выкарыстанне чыста фантастычнага вымыслу для дасягнення мэты, для маральнага павучання, што часта аслабляе эфект і паказвае недахоп мастацкага такту ў апрацоўцы, які разаўецца з вопытам» (Пачынальнікі, 69).
    Уважлівае і глыбокае прачытанне твораў Баршчэўскага, спалучанае з шырокім кругаглядам, дазволіла крытыку зрабіць вывад: «У апавяданнях Баршчэўскага я бачу першае праяўленне духу беларускага простага народа, як у даследаванні пана Храпавіцкага — першае выяўленне філасофскіх паняццяў аб паэзіі гэтага народа, а ў паэтычных творах Т. Лады-Заблоцкага — пачуццёвы бок беларускай паэзіі ў цяперашні момант.
    Місія пана Баршчэўскага не апошняя; як бы там ні было, ён адкрывае новы край,— таму прычыняецца да развіцця і поступу думкі» (Пачынальнікі, 70).
    Крытык В. Пракаповіч у рэцэнзіі на «Шляхціца Завальню», надрукаванай у «Тыгодніку петэрсбурскім» у 1845 г., праводзіў аналогію ў прыёмах кампазіцыі паміж гэтым творам і казкамі Шахеразады або апавяданнямі Сервантэса. Як і ў названых творах, апавяданні Баршчэўскага вядуцца ад імя розных асоб, якія, нібы ў панараме, праходзяць перад чытачом, а слухач — нязменны, гэта значыць Завальня. Аўтар таксама з’яўляецца сведкам і адначасова каментатарам. Гэтым самым ён яднае нас са светам сваіх думак 107.
    Гісторык і літаратуразнавец Юльян Барташэвіч у некралагічным артыкуле «Ян Баршчэўскі» («Дзённік варшавскі», 1851) таксама вылучыў сярод усяго напісанага
    107 Гл.: Перкін Н. Абсягі думкі. Мн., 1980. С. 214.
    ім «Шляхціца Завальню»; «Гэты арыгінальны твор, па форме апрацоўкі сваёй адзіны ў нашай літаратуры, сапраўды дае Баршчэўскаму права на прызнанне. Вершы, якія наш аўтар выдаў асобным томікам, не маюць і сотай часткі тых станоўчых якасцей, што «Шляхціц Завальня» (Пачынальнікі, 82).
    Першымі крытыкамі Яна Чачота былі яго таварышыфіламаты.
    Вершаваныя стылізацыі Чачота ў духу народнай паэзіі карысталіся нязменным поспехам у філамацкім асяроддзі. Адам Міцкевіч заахвочваў яго да далейшай творчасці ў гэтым жанры. У пісьме ад 9 снежня 1819 г. ён пісаў Чачоту: «Што мяне не менш абрадавала і што павінен я выказаць як філамат, дык гэта песня, дакладней кажучы — твае песенькі; бачу ў іх шпаркі і нязмерны рост з часу твайго ўступлення ў кар’еру пісьменніка. Лёгкасць, пры гэтым сапраўдны піндараўскі агонь — перавысілі нават надзеі, якія ўскладаў на цябе; ...не занядбай: злітуйся! Штораз будзе атрымлівацца ўсё лепей; жадаў бы, каб паспрабаваў свае сілы на якім-небудзь прадмеце лірычным» 108.
    Немалы водгалас у грамадстве, як паказаў У. Мархель, мелі «Сялянскія песенькі...» Я. Чачота. Крытычныя водгукі на Чачотавы зборнікі з’яўляліся ў «Тыгодніку петэрсбурскім», «Бібліотэцы варшавскай», «Рубоне». Сярод аўтараў гэтых водгукаў былі Ю. Крашэўскі, I. Храпавіцкі, якія бачылі ў працах Чачота своеасаблівую адзнаку часу, атрымлівалі магчымасць у сувязі з Чачотавымі выданнямі паразважаць аб багацці і каштоўнасці беларускага фальклору і яго выкарыстанні ў літаратуры |09. Адзначым таксама ранні пасмяротны водгук У. Сыракомлі пра Чачота ў артыкуле 1855 г., прысвечаным В. Дуніну-Марцінкевічу. Сыракомля, які яшчэ не пазнаёміўся з Вярыгам-Дарэўскім, ведаў тады толькі двух беларускіх пісьменнікаў — Чачота і Дуніна-Марцінкевіча. «Першы з іх,— пісаў Сыракомля,— у сваіх кніжачках пад назвай «Сялянскія песенькі з-пад Нёмана і Дзвіны» захапляўся, можна сказаць, мовай і паэзіяй крывічанскага народа, сабраў яго песні, перакладаў іх удзячным польскім вершам, выдаў іх арыгінальны тэкст, спрабаваў сам ствараць песенькі на гэтай
    108 Цыт. па кн.: Перкін Н. Абсягі думкі. С. 261.
    109 Мархель У. I. «Сялянскія песенькі...» Яна Чачота: Творчы білінгвізм, успрыняцце сучаснікаў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1988. № 6. С. 108—109.
    мове, сабраў народныя прыказкі і, зрабіўшы над мовай шмат глыбокіх назіранняў, заклаў першы падмурак яе граматыкі. За далейшай працай смерць заспела дабрачыннага Чачота» (Пачынальнікі, 294—295). Як бачым, «вясковы лірнік» выказваў глыбокае знаёмства з творчасцю Чачота і разуменне яе значэння.
    Да крытычных матэрыялаў належаць таксама матэрыялы цэнзурныя, якія змяшчаюць ацэнку творчасці таго або іншага пісьменніка з боку царскіх улад. Некаторыя цэнзурныя дакументы змешчаны ў хрэстаматыі крытычных матэрыялаў беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст. (1978; укладальнікі С. Александровіч, В. Александровіч). Паводле слоў акадэміка А. Бялецкага, «заўвагі цэнзараў часам дапамагаюць зразумець сучаснае твору гучанне», расшыфраваць, прасвятліць схаваны для нашчадкаў сэнс твора "°. У зборніку «Пачынальнікі» апублікаваны архіўны цэнзурны матэрыял, звязаны са спробай Аляксандра Рыпінскага надрукаваць у Расіі сваю беларускую баладу «Нячысцік», якая выйшла перад гэтым за мяжою. Пецярбургскі цэнзурны камітэт перадаў кнігу на разгляд вядомаму славісту прафесару 1. Сразнеўскаму. У дакладзе ад 7 снежня 1853 г. Сразнеўскі пісаў, што «кніжка гэта не можа быць ухвалена да друку рускай цэнзурай,— па-першае, таму што аўтар яе Аляксандр Рыпінскі вядомы як пісьменнік, адданы бунтоўным ідэям, і выказаў іх, між іншым, і ў адносінах да Беларусі ў кніжцы «Bialorus»;— па-другое, таму што яго балада «Niaczyscik» прапануецца да друку лацінскімі літарамі, тады як яна напісана па-руску на мясцовай гаворцы праваслаўных жыхароў Беларускага краю і хаця б і без шкоднай наўмыснай мэты, дык усё-такі не без магчымасці пашырэння ў народзе пісьменнасці лацінскай» (Пачынальнікі, 182).
    Прыцягвала ўвагу сучаснікаў і «Беларусь» Рыпінскага. Нейкі барон Сталь (Астоя) напісаў пра гэту кнігу цэлае даследаванне, якое, здаецца, так і не з’явілася ў друку .
    Адзіным прыжыццёвым водгукам на творчасць Паўлюка Багрыма з’яўляюцца вядомыя старонкі з кнігі I. Яцкоўскага «Аповесць з майго часу» (Лондан, 1854; Познань, 1858). Яцкоўскі прывёў тэкст верша «Заграй, заграй, хлопча малы...» у арыгінале і мастацкім перакладзе на поль-
    110	Белецкнй A. 14. Нз последннх тетрадей // Лнт. газ. 1984. 31 окт.
    111	Гудас А. [Мальдзіс A ] Беларускі том Кольберга // Полымя. 1970. № 8. С. 239.
    скую мову (відаць, уласным?) і паставіў талент Багрыма на адзін узровень з талентам славутага на ўвесь свет шатландца Р. Бёрнса. Але які ў іх розны лёс: «Бёрнс, парабак англійскі, пры менш цяжкіх акалічнасцях, уласным талентам, не падтрыманым ніякай навукай, забяспечыў сабе неўміручае імя, а сваёй сям’і — пашану і дастатак; Пётрак [Павел] з Крошына за талент, дадзены яму ад бога, зазнаў самае жорсткае няшчасце!» (Пачынальнікі, 189).
    Кнігу Арцёма Вярыгі-Дарэўскага на польскай мове «Гавэндка аб сваяку» крытыка сустрэла даволі прыхільна. Рэцэнзент варшаўскай «Газэты цодзеннай» (1859, 13 (25) кастр.) адзначаў талент аўтара, хоць і наракаў, што ў кнізе мала характэрных рысаў Беларусі і незусім чыстая мова. У рэцэнзіі гаварылася: «Хоць сціплы палёт не абяцае, каб аўтар «Беларускай тэкі» (падзагаловак «Гавэндкі».— Г. К.) заняў з часам месца поруч з арламі нашай паэзіі, аднак у далейшым, калі талент, які відавочна прабіваецца ў гэтых недастаткова цесна звязаных паміж сабой урыўках, дойдзе да самапазнання і мастацкага роздуму, будзем слухаць яго з прыемнасцю, як жаўранка, што чуллівай ранішняй песняй вітае вясну, ад якой павявае цяплом спакою і дабрыні».
    Высокую ацэнку беларускім творам Вярыгі даў А. Кіркор, які пазнаёміўся з імі ў рукапісах. У 1874 г., калі Вярыга знаходзіўся ў сібірскай ссылцы, Кіркор успомніў пра яго ў сваіх лекцыях «Аб літаратуры братніх славянскіх народаў» як пра галоўнага паплечніка В. Дуніна-Марцінкевіча: «...другім з выдатнейшых беларускіх народных паэтаў і празаікаў з’яўляецца Арцём Дарэўскі-Вярыга. Ен апублікаваў (у сапраўднасці пералічаныя творы апублікаваны не былі.— Г. К.): «Гутаркі з пляндроўкі па зямлі латышскай», «Паўрот Міхалка», «Быхаў», драму «Гордасць», паэму «Астульго» [«Ахульго»] і, урэшце, ідучы за прыкладам Марцінкевіча, пераклаў на беларускую мову ўсяго «Конрада Валенрода», ды пераклаў так цудоўна, што сілай і ўзнёсласцю радка здзівіў бы самога неўміручага песняра. Пераклад гэты, аднак, не быў ужо надрукаваны, ды і наогул пасля 1859 г. ні адзін твор на беларускай мове не выйшаў у свет...» Далей Кіркор гаварыў: «Пералічылі тут толькі найбольш 'значныя працы Дудара [Дуніна-Марцінкевіча] і Вярыгі. Аднак найвялікшая іх заслуга — гэта народныя песні, дастасаваныя да бягучых хвілін і патрэб; яны хоць і не друкаваліся, але шырока
    разышліся па ўсёй Белай Русі» 112 Праз восем гадоў гэтыя ж звесткі і ацэнкі Кіркор паўтарыў у скарочаным выглядзе ў «Жнвопнсной Росснн». «Як Марцінкевіч, так і Вярыга сваімі перакладамі абодва даказалі, колькі багацця і моцы ў беларускай мове» "3,— сцвярджаў Кіркор.