Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Некаторыя пісьмы і карэспандэнцыі Вярыгі-Дарэўскага захоўваюцца ў музеі Чартарыскіх у Кракаве сярод папер Э. Жалігоўскага, які быў адным з рэдактараў польскай пецярбургскай газеты «Слово». Як піша А. Мальдзіс, 22 лістапада 1858 г. і 12 студзеня 1859 г. Вярыга адправіў
17 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 4, спр. 39І, л. 33.
48 Гл.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., I971. С. 193.
у «Слово» паведамленні аб важнейшых падзеях у Віцебску. 3 Пецярбургам ён звязваў таксама пэўныя выдавецкія надзеі, хацеў надрукаваць там свае творы, у тым ліку беларускія. Ен пытаўся ў Жалігоўскага: «Што мне рабіць са сваім «Конрадам» (перакладам «Конрада Валенрода» — Г. К.) і іншай пісанінай? А ёю я хацеў бы дзяліцца і з Вільняй, і з вамі, прытым па вас нешта » 49
мацнен сумую» .
«Новы Корбут» (т. 8, с. 75) паведамляе наступныя звесткі пра эпісталярную спадчыну Вінцэся Каратынскага:
1) Два пісьмы ў рэдакцыю часопіса «Бібліотэка варшавска» за 1854 і 1859 гг. Захоўваюцца ў бібліятэцы Польскай Акадэміі навук у Кракаве (сігнатура 716).
2) Дзевяць пісьмаў да К. Вуйціцкага за 1857—1864 гг. (там жа).
3) Сем пісьмаў да Ю. Крашэўскага: адно 1857 г., астатнія 1880—1887 гг. (Ягелонская бібліятэка, сігнатуры 6468, 6510).
4) Два пісьмы да Э. Паўловіча за 1861 і 1881 гг. (бібліятэка Асалінскіх, сігнатура 6831/1).
5) Пяць пісьмаў да Т. Ленартовіча за 1886—1888 гг. (бібліятэка ПАН, сігнатура 2028, t. 3).
6) Пісьмо да Т. Вяжбоўскага за 1888 г. (бібліятэка ПАН у Кракаве, сігнатура 1881, t. 9).
У сапраўднасці пісьмаў Каратынскага вядома куды больш.
Яшчэ ў 1863 г. у брашуры I. Ранка «Палякі і рускія», што выйшла ў Празе, быў надрукаваны наступны ўрывак з пісьма Вікенція К(скарачэнне брашуры), напісанага ў 1858 г. вядомаму чэшскаму дзеячу Вацлаву Ганку, у якім параўноўваліся кірункі польскай і чэшскай літаратуры: «Чэшская літаратура, хаця і саступае польскай у багацці і літаратурнай каштоўнасці сваіх здабыткаў, мае, аднак, бясспрэчную перавагу адносна кірунку. Вы пішаце для народа, для ўсёй нацыі, і вы можаце смела сказаць сваім песням:
Ідзіце да хацін, ідзіце ў гарады, Вас пачуюць і стары і дзіця.
Сапраўдныя дзеці нацыі, вы пішаце для народа, і народ вас чытае, і народ гаворыць вам: бог помач! Вы шчаслі-
49 Мальдзіс А. Творчае пабрацімства. Мн., 1966. С. 84.
вейшыя за нас! У нас вясковы народ цалкам чытаць не ўмее; толькі шляхта піша для шляхты, і літаратура, за невялікімі выключэннямі, замест інтарэсаў народа падтрымлівае інтарэс касты, якая адна толькі хоча называцца нацыяй». Ідэя, выказаная ва ўрыўку, настолькі дэмакратычная і смелая, што спачатку мы меркавалі, што аўтарам пісьма быў Кастусь Каліноўскі (яго другое імя, як вядома,— Вікенцій), тым больш што ў брашуры чамусьці (відаць, памылкова) гаварылася, што пісьмо адпраўлена з Пецярбурга . Пазней у выніку дадатковых росшукаў высветлілася, што поўны тэкст пісьма апублікаваны ў 1905 г. у зборніку пісьмаў розных славянскіх карэспандэнтаў да Ганкі51. Аказалася, што яго аўтар — Каратынскі. Звернута пісьмо да «братоў-чэхаў», Каратынскі выказвае ў ім вялікую цікавасць да чэшскай літаратуры, жаданне глыбей пазнаёміцца з чэшскай мовай, каб перакладаць чэшскіх аўтараў.
Такімі ж дэмакратычнымі ідэямі прасякнута і пісьмо Каратынскага да У. Сыракомлі ад 25 кастрычніка 1861 г., змешчанае ў перакладзе ў кнізе «Пачынальнікі». Арыгінал пісьма на польскай мове захаваўся сярод папер Сыракомлі ў Цэнтральным архіве літаратуры і мастацтва ЛітССР. Каратынскі папракае ў ім свайго літаратурнага настаўніка Сыракомлю, што той у біяграфічным нарысе пра пісьменніка I. Ходзьку не адзначыў яго негуманнае стаўленне да сялян.
У зборніку «Пачынальнікі» надрукавана таксама пісьмо Каратынскага да ЯКарловіча за 1890 г. (яго арыгінал — у Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР сярод папер Карловіча). Пісьменнік успамінае ў ім свайго сябра 50—бО-х гадоў літоўскага літаратара і грамадскага дзеяча, удзельніка паўстання 1863 г. М. Акялайціса.
У 1981 г., да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, з’явілася публікацыя У. Мархеля «3 эпісталярнай спадчыны Вінцэся Каратынскага» 52. Надрукаваны ў перакладзе на беларускую мову і пракаменціраваны тры пісьмы. Пісьмо да А. Кіркора ад 21 жніўня 1858 г., выяўленае сярод папер калекцыі А. Заштаўта ў бібліятэцы АН ЛітССР, яшчэ раз даносіць да нас дэмакратычныя
50 Гл.: Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 32—34.
51 Францев В. А. Пнсьма к Вячеславу Ганке яз славянскнх земель. Варшава, 1905. С. 506—509.
52 Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. №4. С. 121 —126.
памкненні, антыпрыгонніцкія перакананні Каратынскага, яго абурэнне тымі, хто лічыць, што «мужыкам нічога болей не патрэбна, акрамя кашы са скваркамі і касторкі пад час хваробы». Што з таго, што нейкі пан «добра корміць і лечыць сваіх сялян? А хіба ўладальнік фургону не корміць добра і не лечыць сваіх коней? Людзям патрэбна чагосьці болей...»53 — пісаў Каратынскі. Два іншыя пісьмы (1871 і 1886 гг.) адрасаваны жонцы У. Сыракомлі — Паўліне Кандратовіч і прысвечаны клопатам па выданню літаратурнай спадчыны паэта. Захоўваюцца яны ў фондзе Сыракомлі ў Цэнтральным архіве літаратуры і мастацтва ЛітССР.
Некалькі пісьмаў Каратынскага зберагаецца яшчэ ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР у зборах таварыства сяброў навукі. Два яго пісьмы да нейкага «каханага Уладзіслава» (як высветлена намі, літаратурны псеўданім адрасата — «Уладзіслаў з Заціша») перадаў у свой час у таварыства археолаг В. Шукевіч 54. У іх гаворыцца пра выданне збору твораў Сыракомлі, пра публікацыю вершаў адрасата, пра пошукі партрэта вядомага філантропа-гуманіста канца XVIII—пачатку XIX ст. П. Бржастоўскага. Сярод карэспандэнцыі А. Кір; кора захоўваецца адрасаванае яму пісычо 1882 г.55 Каратынскі запрашаў у ім былога рэдактара «Тэкі» і «Кур’ера віленьскага» супрацоўнічаць у «Газэце варшавскай».
Даследаванне і публікацыя эпісталярнай ічіадчыны Вінцэся Каратынскага толькі-толькі пачынаепца. Ва ўступным артыкуле да сваёй публікацыі У Мархель намячае некаторыя шляхі далейшых пошукаў, лічыць перспектыўным з гэтага пункту погляду абследаванне архіваў М. Ляскова і М. Акялайціса, з якімі быў звязаны Каратынскі. «Думаецца,— піша даследчык,— каштоўны матэрыял маглі б пачарпнуць гісторыкі літаратуры з перапіскі В. Каратынскага і М. С. Ляскова. Магчыма, нейкія звесткі наконт аўтарства агітацыйных «Гутарак» можна было б знайсці ў пісьмах Каратынскага да М. Акялайціса, які напісаў літоўскамоўны варыянт беларускай «Гутаркі старога дзеда» 5 . Заўважым, што, як мяркуюць
53 Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. № 4. С. 122.
54 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 3, спр. 50, л. 27—29 адв.
55 Там жа. воп. 11, спр. 6, л. 556—556 адв.
56 Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. № 4. С. 122.
біёграфы Акялайціса, пісьмы Каратынскага, Крашэўскага і іншых асоб, напісаныя да 1861 г., Акялайціс знішчыў у сувязі з праследаваннямі царызму 57. Але варта пашукаць лісты больш позняга часу, тым больш што вядома аб інтэнсіўнай перапісцы паміж Каратынскім і Акялайцісам у 70—80-я гады.
На пераломе дзвюх эпох жыў, змагаўся і гераічна загінуў наш вялікі рэвалюцыянер і публіцыст Кастусь Каліноўскі. Яго знакамітыя «Пісьмы з-пад шыбеніцы»— не толькі і, можа, не столькі эпісталярны дакумент у прамым сэнсе слова, колькі публіцыстычна-паэтычны твор надзвычай высокага патрыятычна-рэвалюцыйнага гучання, непасрэдны працяг палымянай «Мужыцкай праўды». Вядома таксама некалькі пісьмаў Каліноўскага, звязаных са справамі канспіратыўнай арганізацыі. У іх часам адчуваецца моцны асобасны пачатак — жарт, іронія, нязломная мужнасць, нават маладая бесшабашнасць. «Не турбуюся ні аб чым,— пісаў Каліноўскі за мяжу паплечніку Б. Длускаму пра сваю смяротную схватку з царскімі ўладамі,— то праз акно на дах, то іншымі спосабамі з іхніх рук выслізгваю. Пакуль бог ахоўвае, а калі прыйдзецца павіснуць, дык хай будзе на пацеху ўсім літоўскім панам і прасветлай Маскве» 58. Ніводнага яго пісьма чыста прыватнага характару, на вялікі жаль, не захавалася, хаця ў крыніцах згадваецца, напрыклад, яго ліст бацьку з Пецярбурга ад 5 снежня 1862 г. 5Э.
Таксама ў неаднолькавай ступені захавалася эпісталярная спадчына нашых пісьменнікаў апошніх дзесяцігоддзяў XIX ст. Мы не ведаем на сёння ніводнага пісьма А. Абуховіча і Ф. Тапчэўскага. Затое досыць паспяхова выяўляецца і вывучаецца даследчыкамі карэспандэнцыя Ф. Багушэвіча, А. Ельскага, ЯЛучыны, А. Гурыновіча.
Пачатак вывучэння эпісталярнай спадчыны Ф. Багушэвіча быў пакладзены артыкулам польскага літаратуразнаўца Эдмунда Янкоўскага «Эліза Ажэшка і Францішак Багушэвіч», надрукаваным у беластоцкай «Ніве» 1 студзеня 1961 г. Э. Янкоўскі выявіў у архіве Ажэшка, які захоўваецца ў Інстытуце літаратурных даследаванняў
57 Janulaitis A. Mikalojus Akelaitis. Vilnius, 1969. P. 56, 87.
э K. Калнновскнй: І4з печатного н рукопнсного наследня. Мн., 1988. С. 76.
59 Кісялёў Г. Летапіс жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага // Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966. С. 133—134.
Польскай Акадэміі навук у Варшаве, 4 пісьмы Багушэвіча да славутай польскай пісьменніцы за 90-я гады XIX ст. Кароткая згадка пра гэта была зроблена Э. Янкоўскім у каментарыях да 3-га тома пісьмаў Ажэшка, які выйшаў у свет у 1956 г. У артыкуле 1961 г. Э. Янкоўскі спыніўся на пісьмах Багушэвіча спецыяльна. Адно з іх было апублікавана ў артыкуле цалкам, два — ва ўрыўках. Выяўленыя дакументы далі беларускім літаратуразнаўцам новыя цікавыя факты з біяграфіі Багушэвіча, у прыватнасці, пра яго сяброўства з Ажэшка 60. У 1967 г. эпісталярныя тэксты Багушэвіча паводле артыкула Янкоўскага былі ўключаны Сцяпанам Александровічам у падрыхтаваны ім збор твораў пісьменніка 6|. Нарэшце, у 1978 г. Уладзімір Содаль прывёў поўныя тэксты двух недастаткова выкарыстаных папярэднімі публікатарамі пісьмаў Багушэвіча да Ажэшка па ксеракопіях, атрыманых з Інстытута літаратурных даследаванняў ПАН 62.
Амаль адначасова з публікацыяй Э. Янкоўскага намі ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР быў знойдзены ёмісты скрутак пісьмаў Багушэвіча да вядомага польскага лінгвіста і этнографа Яна Карловіча.
Пісьмы выяўлены ў багатым архіўным фондзе Карловіча, які дайшоў да нас разам з рукапіснымі зборамі былога таварыства сяброў навукі ў Вільні. Усяго ў пачку 62 эпісталярныя дакументы на 93 лістах, у тым ліку 51 пісьмо, 9 паштовак, 1 тэлеграма, 1 візітная картка б3. 3 іх толькі 26 маюць поўныя даты, напісаныя рукой Багушэвіча. Найбольш ранняе пісьмо датавана 23 мая (4 чэрвеня) 1887 г., самае позняе — 25 сакавіка (6 красавіка) 1896 г. Некаторыя дакументы датуюцца лёгка, бо на іх ёсць паштовыя штэмпелі і іншыя паметкі. Вызначэнне дат іншых — больш-менш складаная справа. Усе пісьмы, на якіх няма дакладных дат, напісаны прыкладна ў той жа час, што і датаваныя, апрача аднаго, якое, мяркуючы па паштоваму штэмпелю і зместу, напісана ў 1865 г. Мова дакументаў польская, часам беларуская