• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Альбом, такім чынам, дае шырокую панараму культурна-грамадскага жыцця таго часу, з’яўляецца важнай крыніцай па гісторыі беларускай літаратуры і мовы, для вывучэння жыццяпісу Вярыгі-Дарэўскага. Хоць твораў і іншых запісаў самога Вярыгі ў ім няма, тым не менш гэта выдатная тэксталагічная крыніца, якая данесла да нас, у прыватнасці, тэксты такіх шэдэўраў айчыннай лірыкі XIX ст., як вершы «Далібог-то, Арцім...» Карытынскага, «К дудару Арцёму...» Вуля.
    He меншае значэнне мае Хрэстаматыя Эпімах-Шыпілы ‘°. Выдатны беларускі вучоны і грамадскі дзеяч Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1859—1934) распачаў яе ў чэрвені
    9 Гл.: Кісялёў Г. В. Віленскія запісы ў альбоме А. Вярыгі-Дарэўскага // Нз ясторня кннгн в Белорусснн: Сборннк статей. Мн., 1979. С. 86—97; Ен жа. Героі і музы. Мн., 1982. С. 71—81.
    10 Гл.: Семашкевіч Р. М. Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Мн., 1968. С. 17—35.
    1889 г. На тытульным лісце напісана лацінскімі літарамі па-беларуску: «Беларуская хрэстаматыя. Сабраў і ўлажыў Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Піцярборак [Пецярбург]. 1889 г.» Асноўную частку яе складаюць творы, перапісаныя вучоным у 1889—1890 гг. у Пецярбургу і на Віцебшчыне з вуснаў землякоў, з розных выданняў і рукапісаў, што мелі хаджэнне сярод аматараў беларушчыны. Апошнія запісы зроблены ў 1931 г. He можа не ўражваць сама храналогія запісаў, засведчаная датамі аддадзенасць Эпімах-Шыпілы справе захавання духоўных каштоўнасцей нацыі.
    Найбольшае значэнне сярод змешчаных у Хрэстаматыі тэкстаў маюць творы Ф. Тапчэўскага, верш I. Тамашэвіча «Езусу Цвяцінскаму скарга на Даўмантаў», прысвечаны Ф. Багушэвічу ананімны верш «На памяць зычліваму для сям’і» (як лічаць сённяшнія даследчыкі, верш належыць 3. Нагродскаму). Перапісаны ў Хрэстаматыі асобныя творы Я. Лучыны, У. Сыракомлі, А. Плуга, А. Шункевіча (М. Марозіка), а таксама «Тарас на Парнасе», «Гутарка старога дзеда» і інш. Прыведзены цікавы беларускі пераклад верша 3. Красінскага «Да Дальфіны Патоцкай» (перакладчык С. Гласка). У гады першай расійскай рэвалюцыі Хрэстаматыя пайоўнілася ўклеенымі ў яе друкаванымі лістоўкамі з бунтарскімі вершамі Цёткі «Мора» і «Хрэст на свабоду».
    Заслугоўвае ўвагі і далейшая гісторыя гэтай Хрэстаматыі. Як сведчаць надпісы на ёй, у 1934 г., незадоўга да смерці, Эпімах-Шыпіла перадаў яе на захаванне ленінградскаму вучонаму-беларусу К. Пушкарэвічу. Ад апошняга ў 1936 г. Хрэстаматыя перайшла да Л. Бэндэ. Пасля вайны разам з архівам Бэндэ яна трапіла ў НДАМЛіМ БССР, дзе цяпер і зберагаецца . Адзін з першых даследчыкаў гэтага унікальнага літаратурнага помніка Рыгор Семашкевіч пісаў: «Беларуская хрэстаматыя» Эпімах-Шыпілы — рукапісны дакумент, які засведчыў няўхільнае развіццё беларускай літаратуры, самога літаратурнага працэсу... ажно да пачатку XX ст.; яна ўключае як віднейшых прадстаўнікоў літаратуры, так і паэтаў-самавукаў; сам рукапісны спосаб складання хрэстаматыі гаворыць аб перашкодах, якія стаялі на шляху развіцця літаратуры. I апошняе. Яна паказв.ае
    11	Кісялёў Г. «Паслухайце, браткі, Навума старога!..» // Свнтязь: Альманах бнблнофнлов Белорусснн. Мн., 1989. С. 129.
    вялікую дасведчанасць, настойлівую цярплівасць і глыбокую зацікаўленасць... самога складальніка «Хрэстаматыі», які пакінуў нам гэты цікавейшы дакумент» |2.
    Каштоўную хрэстаматыю беларускіх літаратурных і фальклорных твораў збіраў таксама на Віцебшчыне ў другой палове XIX ст. А. Рыпінскі. Самі яго рукапісныя зборнікі да нас, на вялікі жаль, не дайшлі, але захавалася іх падрабязнае апісанне, зроблевае ў канцы 20-х гадоў прафесарам М. Піятуховічам. Рукапісы Рыпінскага ў свой час выкарыстаў таксама у сваёй ненадрукаванай дысертацыі літаратуразнавец В. Мачульскі. Дзякуючы пасрэдніцтву Піятуховіча і Мачульскага мы маем цяпер тэксты многіх цікавых твораў нашай літаратуры XIX ст.: надзвычай каштоўны спіс паэмы «Тарас на Парнасе» з подпісам К. Вераніцына, другую паэму гэтага ж аўтара — «Два д’яўлы», арыгінальную беларускую п’есу Г. Марцінкевіча «Адвячорак» і інш.13
    Вядомы таксама рукапісны зборнік беларускіх твораў (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Рыпінскі, I. Мігановіч, варыянт ананімнага верша «Вясна гола перапала...» пад назвай «Вот свабоду дадуць скора»), які складаў на пачатку 80-х гадоў у Пецярбургу студэнт-гоманавец С. Нясцюшка-Буйніцкі . Зборнік захоўваўся ў Беларускім музеі ў Вільні, цяпер у Цэнтральнай бібліятэцы АН ЛітССР (ф. 21 — 132). Там жа зберагаецца другі зборнік з рускімі вершамі і беларускімі гутаркамі, звязаны з Нясцюшкам-Буйніцкім і яго сваякамі (ф. 21—52). Пра сацыяльную накіраванасць гутарак гэтага зборніка красамоўна сведчыць назва адной з іх: «Таму дворнаму войту Крываносу Міхайле, каторы крутнёй убіўся ў панскую ласку, мужыцкая рада, як нада жыць». Адзін з рускіх вершаў адрасаваны Францу Пчыцкаму. He выключана, што гэта аўтар вядомай беларускай гутаркі 1863 г. «Крыўда і праўда» 1 . Цэлы шэраг беларускіх твораў («Тарас на Парнасе», «Як былі пад панамі» і інш.) змяшчаецца ў сшытку пад шыфрам ф. 21—927. Усё гэта багацці былога Беларускага музея.
    12 Семашкевіч Р. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе: Канец XIX— пачатак XX ст. Мн„ 1971. С. 58.
    13 Гл. публікацыю В. Скалабана ў зб.: Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1]
    14 Кісялёў Г. В. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1988. С. 24—26.
    15 Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн„ 1978. С. 200—201.
    Рукапісны зборнік з літаратурнымі творамі XIX ст. захоўваецца ў віленскім гістарычным архіве сярод матэрыялаў Я. Карловіча |6. Большасць твораў на польскай і рускай мове. Есць вершы У. Сыракомлі і ўсё той жа, відаць, надзвычай папулярны беларускі верш «Вясна гола перапала...» Тут ён перапісаны ўжо лацінкай, мае назву «Хлюба Мужыцка» (лл. 20—21). Літаратурныя густы і грамадскія сімпатыі гарадскіх нізоў адлюстроўвае самаробны сшытак, які напярэдадні і ў перыяд паўстання 1863 г. запаўняў у Мінску рамеснік-пераплётчык П. Мацкевіч. У сшытку перапісана беларуская «Песнь на божы час» вострага рэвалюцыйнага гучання '7.
    На мяжы XIX і XX ст. у нас з’яўляюцца першыя, спачатку невялікія, друкаваныя зборнікі-хрэстаматыі. У 1900 г. Е. Раманаў выдаў такі зборнік у Магілёве пад назвай: «Тарас на Парнасе» н другне белорусскне стнхотворення». Ахарактарызуем яго склад паводле другога выдання (1902; пакідаем асаблівасці арфаграфіі): I. Тарас на Парнасе. II. Панское йгрйіце. III. Отказ на «Панское йгрйіце» [Ф. Багушэвіча]. IV. Шум, крйк, гомон у корчме [з «Гапона» В. Дуніна-Марцінкевіча]. V. В могйлевском прйеме [адтуль ж-a]. VI. Весна гола перепала. VII. Женйтьба Сопрона. Усё гэта каштоўныя тэксталагічныя матэрыялы, асабліва калі мы маем саправу не з тэкстамі, узятымі з друкаваных кніг (як у выпадку з Багушэвічам і Дуніным-Марцінкевічам), а з публікацыямі на аснове рукапісных і вусных крыніц. Як вядома, Е. Раманаў быў заўзяты збіральнік духоўных скарбаў беларускага народа і разнастайных запісаў у яго ставала.
    Нярэдка здараецца так: няма ні аўтографаў, ні спісаў, ні прыжыццёвых публікацый, якія можна было б звязаць з аўтарскай воляй. Есць толькі больш позняя публікацыя. У такіх выпадках гэтая публікацыя становіцца для нас важнай тэксталагічнай першакрыніцай. Шмат твораў В. Дуніна-Марцінкевіча, Я-Лучыны, іншых пачынальнікаў нашай літаратуры ў свой час апублікаваў, напрыклад, Р. Зямкевіч, які меў унікальную калекцыю рукапісаў з гісторыі беларускага пісьменства. Зборы яго загінулі пад час апошняй вайны, але засталіся шматлікія публікацыі ў часопісах і газетах з паметкай «3 архіва Р. Зям-
    16	ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 36.
    17	Кісялёў Г. Стары сшытак // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982. С. 136—141.
    кевіча». Тэкстолагі з пэўным даверам ставяцца да гэтай досыць аўтарытэтнай «фірмы».
    Горай, калі пра публікатара нічога ці амаль нічога невядома. У 1923 г. у Гродна выходзіла малапрыкметная газета даволі правага кірунку «Сялянская гутарка», у якой з нумару ў нумар публікаваліся невядомыя па іншых крыніцах вершы Я. Лучыны, Я. Коласа, 3. Бядулі, іншвіх нашых паэтаў. Пад кожнай публікацыяй паметка— «3 архіва Е. Міткевіча». Гэта Яўген Міткевіч, сам выдавец газеты. Пра яго вядома толькі, што некалі працаваў на пошце ў Мінску. Пазней абвінавачваўся левай заходнебеларускай прэсай у палітычным «круцельстве». Непасрэдных сувязей з літаратарамі не выяўлена. Адкуль жа ў яго невядомыя мастацкія тэксты?.. Падробка-містыфікацыя? He падобна. Тэксты даволі высокага літаратурнага ўзроўню, адпавядаюць творчай манеры пазначаных аўтараў. Так або інакш нельга проста адмахнуцца ад гэкай крыніцы. Арсень Ліс заклікае тэкстолагаў прыгледзецца да гэтых публікацый |8. Уладзімір Мархель змясціў узяты адсюль верш Я. Лучыны «Дзень за днём» у аднатомніку Лучынавых твораў (1988), хоць і з некаторымі агаворкамі: «...не выключана, што твор кімсьці дапаўняўся пазней або быў прыпісаны Я. Лучыну» '9.
    Яшчэ адна своеасаблівая тэксталагічная крыніца — вусная традыцыя, непасрэдная памяць людзей, якая, аказваецца, можа данесці да нас не толькі падзеі мінулага (дакладней, звесткі пра іх), але і цэлыя літаратурныя творы. Свежы прыклад — нядаўняе ўзнаўленне па памяці страчанага тэксту п’есы М. Чарота (Полымя, 1982, № 2). Вуснае бытаванне асабліва характэрнае для вершаў. «На шчасце,— піша літаратуразнавец і архівіст М. Чудакова,— вершаваны тэкст дапускае неабмежаваную колькасць аўтарскіх чытанняў на памяць, а таксама робіць магчымай і даслоўнасць яго запамінання слухачом. I гэтыя ўласцівасці тэксту і памяці аказваюцца часам надзвычай важнымі для гісторыі літаратуры — як вядома, некаторыя вершаваныя тэксты змаглі быць з цягам часу надрукаванымі толькі таму, што захаваліся ў памяці тых, хто іх чуў» 20.
    18 Ліс А. Невядомыя паэтычныя творы // Літ і мастацтва. 1986. 15 жн.
    19 Лучына Я. Творы. Мн., 1988. С. 205.
    20 Чудакова М. О. Рукопнсь н княга: Рассказ об архявоведеннн, текстологня, храннляшах рукопясей пнсателей. М., 1986. С. 13.
    Для Беларусі, у сувязі з цэнзурнымі перашкодамі і іншымі цяжкасцямі друкавання, такі спосаб пашырэння літаратурнных твораў быў асабліва характэрны. Нават непісьменнымі сялянамі запаміналіся не толькі вершы, а цэлыя кавалкі «Мужыцкай праўды» К. Каліноўскага 2І. «3 дзіцячых гадоў памятаю, як дзесяткі людзей, праслухаўшы доўгі верш «Горад і вёска» [Якуба Коласа?], запаміналі яго на ўсе жыцце» ,— сведчыць выдатны гісторык М. Улашчык, выхадзец з дарэвалюцыйнай вёскі Міншчыны