Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Творы нашых пісьменнікаў XIX — пачатку XX ст., у тым ліку незафіксаваныя ў друку, дагэтуль жывуць у памяці народа. У гісторыка-літаратурным зборніку «Шляхам гадоў» (вып. 1, 1990) апублікавана каларытная вершаваная антываенная гутарка 1918 г., запісаная ў 1977 г. у Маладзечанскім раёне. Публікатар 3. Санько пісаў у сувязі з гэтым: «Стала ўжо звыклым, што забытыя творы беларускай літаратуры нанава адкрываюцца ў архівах, кнігасховішчах... Безумоўна, пісьмовыя крыніцы — асноўныя, з іх яшчэ доўга будзе чэрпацца скарб, схаваны пакуль што ад нашых вачэй. Але ці не занадта аднабакова скіроўвае сваю ўвагу літаратуразнаўства? Ці не збядняем мы сваё веданне і разуменне літаратурнай творчасці, ігнаруючы такую крыніцу, як чалавечая памяць?» 23 3. Санько звяртаў увагу на тое, што яшчэ зусім нядаўна з вуснаў вяскоўцаў можна было запісаць вершы П. Багрыма і А. Ельскага.
Гэта пытанне дапасавальна да творчай спадчыны Ф. Багушэвіча ставяць іншыя даследчыкі. Напрыклад, Л. Тарасюк піша ў публікацыі «У памяці народнай»: «Вярнуць усё страчанае зараз, відаць, немагчыма. Але застаецца яшчэ народная памяць, рэзервы якой па-сапраўднаму не ўлічаны» 24. Даследчыца пазнаёміла грамадскасць з 5 невядомымі вершаванымі творамі, запісанымі ў 1980 г. на Смаргоншчыне. Блізкасць гэтых вершаў, прынамсі, тыпалагічная, да творчасці Багушэвіча не выклікае сумненняў.
«Творы Францішка Багушэвіча, якія ён ахвотна чытаў — відаць, адразу пасля напісання — сваім суседзям
21 Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966. С. 26.
22 Гл.: Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 161.
23 Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1] С. 175.
24 Тарасюк Л. У памяці народнай // Літ. і мастацтва. 1990. 23 сак.
і знаёмым, мелі вялікі водгалас у людскіх сэрцах. Яны надзвычай лёгка запаміналіся, падоўгу захоўваліся ў народнай памяці» 25,— піша К. Цвірка. Пра тое ж гаворыць У. Содаль: «Многія кушлянцы і жыхары навакольных вёсак да гэтага часу памятаюць змест вершаў, чутых іх бацькамі і дзядамі ад Багушэвіча. Некаторыя з іх яны расказваюць з пэўным захаваннем рыфмы і рытму»26. Нядаўна К. Цвірка расказаў у сувязі з гэтым цікавы выпадак: «У пачатку шасцідзесятых гадоў, калі я працаваў на Беларускім радыё, мне давялося запісаць на плёнку аднаго старога жупранца, здаецца, гэта быў Невядомскі,— ён чытаў па памяці, як рэпу грыз, адзін за адным вершы, якія чуў яшчэ ад самога Багушэвіча. Мне здалося, што асобныя з тых вершаў я не сустракаў у кнігах паэта. Нешта тады перашкодзіла мне дакладна ўсё гэта праверыць. Можа, сярод расказаных вершаў былі і тыя, што склалі потым «Скрыпачку беларускую»? Тую магнітафонную стужку я здаў тады ў фанатэку Беларускага радыё. За такі доўгі час яе там, вядома ж, ужо недзе размагніцілі. Сёння мне застаецца толькі пашкадаваць за гэтакую сваю нядбаласць» 27. Такім чынам, як і для фалькларыстаў, магнітафонныя запісы могуць мець вялікую каштоўнасць і для даследчыкаў літаратуры. Магнітафонныя плёнкі з запісамі невядомых або малавядомых літаратурных твораў таксама трэба ашчадна захоўваць.
Так выглядае кола асноўных тэксталагічных крыніц.
*
* *
Наступную важную групу або катэгорыю гісторыкалітаратурных крыніц складае эпісталярная спадчына — пісьмы, запіскі, пасланні і г. д.
Андрэй Платонаў неяк сказаў: «Па-мойму, дастаткова сабраць пісьмы людзей і апублікаваць іх — і атрымаецца літаратура сусветнага значэння» 28. Сапраўды, пісьмо, як,
25 Цвірка К. Тут грала дудка Бурачка...// Полымя. 1990. № 5. С. 160.
26 Содаль У. 3 памяці народнай//Дзень паэзіі-77. Мн., 1977. С. 172.
27 Полымя. 1990. № 5. С. 160.
28 Платонов А. Однажды любявшне // Лят. газ. 1983. 19 окт.
можа, ніякі іншы дакумент, здольнае спыніць імгненне, паказаць чалавека з усімі яго асабістымі клопатамі і грамадскімі сувязямі ў нейкі адметны момант жыцця. Тым больш цікавыя пісьмы майстроў мастацкага слова — літаратараў. Як выдатную крыніцу ацэньваў пісьменніцкую перапіску В. Бялінскі, які пісаў у 1847 г. у сувязі з публікацыяй у «Московском сборннке» пісьмаў Карамзіна: «Мы знаёмыя з нашымі знакамітымі пісьменнікамі толькі па іх творах, а пра жыццё іх маем звесткі, якія пераважна заключаюцца толькі ў паслужным спісе. Таму абнародаванне хаця кавалачкаў і ўрыўкаў з пісьмаў пісьменніка ў нас з’ява гэтак жа ўцешная, колькі і рэдкая...» 29
У нашы часы пісьмы шырока публікуюцца, пра іх пішуць даследаванні30. Дарэчы, яшчэ ў 1817 г. беларускі і польскі пісьменнік Ігнат Легатовіч апублікаваў у «Тыгодніку віленьскім» «Трактат аб лістах»31.
Пісьмы (ёсць і другі раўназначны беларускі тэрмін — «лісты»), перапіска пісьменнікаў з сябрамі і сучаснікамі — надзвычай каштоўная частка іх рукапіснай спадчыны. Нездарма эпісталярныя дакументы друкуюцца ў зборах твораў побач з вершамі, прозай, драматургіяй і публіцыстыкай. Нярэдка пісьмы маюць самастойную мастацкую каштоўнасць. Але нават і таропкая дзелавая перапіска можа шмат дапамагчы ва ўстанаўленні фактаў біяграфіі пісьменніка, яго сувязей, жыццёвых і творчых планаў і г. д. Вось, напрыклад, кароткае заклапочанае пісьмо В. Дуніна-Марцінкевіча віленскаму выдаўцу А. Завадскаму ад 1 лютага 1852 г.: «Прашу вяльможнага Завадскага выслаць са сваёй кнігарні экземпляраў маёй «Сялянкі», колькі ўвойдзе на пуд, з першай поштай у горад Мінск на адрас вяльможнага Сцыпіёна Беліновіча, падпаручніка, які жыве на Койданаўскай вуліцы ў доме Шапіры. Раблю толькі тую заўвагу, што ад поспеху ў перасылцы шмат чаго ў мяне залежыць, то прашу выслаць адразу пасля атрымання гэтага пісьма» (Пачынальнікі, 114). Ліст сведчыць, што выдадзеная ў 1846 г.
29 Белннскнй В. Г. Собр. соч.: В 9 т. М., 1982. Т. 8. С. 262.
30 Вопросы текстологнн. М., 1964. Вып. 3: Прннцнпы нздання эпнстолярных текстов; Мушынскі М. Слова мастака, грамадзяніна, таварыша: Эпісталярная спадчына Міхася Лынькова // Полымя. 1984. № 11; Калеснік У. Пражскі эпісталярый// Полымя. 1990. № 9—10; Kalkowska A. Struktura skladniowa listu. Wroclaw etc., 1982.
31 Legatowicz I. P. Rozprawa o listach // Tygodnik wileriski. 1817. T. 3. N 78—79.
Завадскім «Сялянка» («Ідылія») Дуніна-Марцінкевіча не была распрададзена да 1852 г. Называецца адзін з мінскіх сяброў-прыхільнікаў пісьменніка — С. Беліновіч. А галоўнае — дакумент адлюстроўвае вялікія клопаты і намаганні Дуніна-Марцінкевіча ў сувязі з пастаноўкай «Сялянкі» ў Мінску 9 лютага 1852 г. (дата гэта, як вядома, залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю беларускай культуры). Так што пісьмо можа выкарыстоўвацца гісторыкамі ў самых розных планах: біяграфія ДунінаМарцінкевіча, гісторыя нашага кнігадрукавання, чытацкага попыту, тэатра і г. д. Трэба згадзіцца з М. Бельчыкавым, які адзначаў: «Пісьмы — амальгама. Звесткі аднаго значэння цесна сплятаюцца ў іх з іншымі. Нярэдка ў межах аднаго пісьма ўскрываецца некалькі разнародных пластоў выказванняў: біяграфічных, літаратурнаграмадскіх, псіхалагічных, ідэалагічных і інш.» .
Эпісталярная спадчына беларускіх пісьменнікаў XIX ст. захавалася і вывучана ў неаднолькавай ступені.
Дарэчы, знаходкі эпісталярных дакументаў найбольш паддаюцца прагназіраванню праз высвятленне разнастайных сувязей пісьменніка. Ведаючы кантакты літаратара, магчымасць перапіскі можна «вылічыць». Тым не менш вынікі не заўсёды задавальняюць.
Калі перапіска некаторых пісьменнікаў свету (сярод іх, напрыклад, Б. Шоу, Л. Талстой, М. Горкі) налічвае многія тысячы нумароў, то дапасавальна да нашага яшчэ досыць сціплага Парнаса мінулага стагоддзя размова ідзе ў лепшым выпадку пра некалькі дзесяткаў эпісталярных адзінак. На ўліку літаральна кожнае пісьмо.
Вялікія страты па розных прычынах на працягу гадоў панесла карэспандэнцыя таго ж В. Дуніна-Марцінкевіча (досыць сказаць, што не захавалася яго сяброўская перапіска з С. Манюшкам). Як паказана ў нашай кнізе «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча», сёння вядома ўсяго толькі 13 яго прыватных пісьмаў і пасланняў да сяброў і выдаўцоў, калі не лічыць даволі значнай колькасці пісьмовых зваротаў у розныя ўстановы тагачаснай адміністрацыі. Зрэшты, апошняя львоўская знаходка ЯЯнушкевіча (два пісьмы Беларускага дудара да Я. Карловіча) 33 дае надзею, што ў будучым корпус пісьмаў пачы-
32 Бельчнков Н. Ф. Лнтературное нсточняковеденяе. С. 146.
33 Янушкевіч Я. Новыя штрыхі жыццяпісу В. Дуніна-Марцінкевіча // Полымя. 1988. № 1. С. 198—200.
нальніка новай беларускай літаратуры будзе істотна папаўняцца.
Што вядома пра «эпісталярны жанр» іншых нашых пісьменнікаў?
«Новы Корбут» (т. 7, с. 130), дзе побач з публікацыямі фіксуецца і рукапісная эпісталярная спадчына, адзначае толькі два пісьмы Яна Баршчэўскага. Адносяцца яны да 1840—1842 гг., адрасаваны Ю. Крашэўскаму і захоўваюцца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве (сігнатура 6456). На гэтыя пісьмы ўказвае таксама польскі даследчык Т. Грабоўскі ў артыкуле «3 польска-беларускага сумежжа»34. У працы прыводзіцца факсіміле пісьма 1840 г. У беларускім літаратуразнаўстве гэтыя пісьмы не выкарыстоўваліся.
31 пісьмо Я. Баршчэўскага да Ю. Шапялевіч-Корсак за 1837—1844 гг. захоўвалася да Вялікай Айчыннай вайны ў Віцебскім краязнаўчым музеі. Вытрымкі з многіх пісьмаў, а таксама з польскіх вершаў Баршчэўскага, што былі сярод пісьмаў, прывёў у сваіх артыкулах 20-х гадоў краязнавец і літаратуразнавец Д. Васілеўскі35, а да яго нехта Wit. F. у кнізе «3 аколіц Дзвіны»36. Лічылася, што пісьмы ў вайну загінулі, але нядаўна Г. Каханоўскі знайшоў іх у фондах таго ж Віцебскага музея. «Кожны з гэтых лістоў,— піша са зразумелым захапленнем наш даследчык,— глядзіцца якузор мастацтва: часцей за ўсё на іх малюнкі гарадскіх пейзажаў Пецярбурга. Кожнае пісьмо — споведзь перад блізкім чалавекам... перажыванні па мілых мясцінах. У іх адлюстравалася сем гадоў жыцця Яна Баршчэўскага. У пісьмах да «шаноўнай сястры» пісаў шмат лірычных вершаў. Пісьмы доўгія і некаторыя даходзяць да 18—20 старонак. I сам паэт вельмі чакаў вестак з мілай Беларусі» 37. Як і даследчыкі-папярэднікі, Г. Каханоўскі прыводзіць характэрныя мясціны з пісьмаў. Аказваецца, там ёсць нават звесткі пра адну з першых у Расіі аварый на
34 Grabowski Т. S. Z pogranicza polsko-bialoruskiego // Ksigga pamigtkowa ku czci Stanislawa Pigonia. Krakow, 1961. S. 445—454.
35 Васілеўскі Д. Паэта Ян Баршчэўскі аб Беларусі: 3 уласных лістоў яго да пані Корсак // Аршанскі маладняк. 1925. № 2. С. 20—22; Ен жа. Новыя матэрыялы творчасці Яна Баршчэўскага//Полымя. 1925. № 5. С. 152—156; Ен жа. Пад аховай роднай песні: 3 перапіскі Яна Баршчэўскага //Маладняк. 1928. № 1. С. 86—97.