Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Што да вершаваных пасланняў, якія знаходзяцца як бы на сумежжы эпісталярыя і паэтычнай творчасці, то тут магчымы розны падыход. У свой час мы прапанавалі аднесці сяброўскія вершаваныя пасланні В. Дуніна-Марцін-
78 Бандарчык В. Спадчына гісторыка і этнографа //Літ. і мастацтва, 1960. 20 снеж.; Саламевіч Я. «Без надзеі на друкаванне...*: Ліст Янкі Лучыны Доўнар-Запольскаму // Літ. і мастацтва. 1976. 9 ліп.
79 Мархель У. Пісалася ў добрай веры...//Лучына Я. Творы. Мн., 1988 С. 14.
80 Полымя. 1981. № 8. С. 232.
кевіча, адрасаваныя У. Сыракомлю, да эпісталярнай спадчыны . Яны даволі арганічна ўвайшлі і ў раздзел «Лісты і пасланні» апошняга выдання твораў ДунінаМарцінкевіча (укладальнік Я. Янушкевіч). Так што адзінага рэцэпта тут, мабыць, няма.
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў збіраецца і даследуецца навукоўцамі эпісталярый паэта-рэвалюцыянера Адама Гурыновіча.
У 1956 г. Р. Гульман выявіла ў архівах шэраг цікавых матэрыялаў, звязаных з Адамам Гурыновічам, у тым ліку яго пісьмо 1892 г. за мяжу да Станіславы Пяткевіч са спісам літаратуры, патрэбнай польска-літоўскага-беларуска-ўкраінскаму рэвалюцыйнаму гуртку ў Пецярбургу. Дакладней, гэта паліцэйская выпіска-пераклад пісьма, якая захавалася ў справе аб гэтым гуртку (фонд Дэпартамента паліцыі, Цэнтральны гістарычны архіў СССР у Маскве, цяпер Цэнтральны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі). Гэта надзвычай важны гістарычны дакумент, які паказвае цікавасць Гурыновіча і яго таварышаў да марксісцкай літаратуры, да твораў I. Франко і Ф. Багушэвіча 82.
Асноўная частка эпісталярнай спадчыны Адама Гурыновіча захоўваецца цяпер у асабістым фондзе паэта ў Цэнтральным архіве-музеі літаратуры і мастацтва БССР у Мінску. Гэта тыя матэрыялы, якія зберагла пляменніца паэта Яніна Гурыновіч і якія паводле яе завяшчання былі атрыманы ў 1971 г. з Торуні.
Пачатак вывучэння гэтай часткі эпісталярыя Гурыновіча паклаў у 1966 г. Я. Шутовіч, які прывёў у часопісе «Полымя» фрагменты з трох пісьмаў Гурыновіча да маці 1887 г. Яны пісаліся ў Пецярбургу, калі паэт паступіў у Тэхналагічны інстытут. «У маім распараджэнні, на жаль, толькі ўспомненыя тры пісьмы, дасланыя мне ў фотакопіях паважанай праф. Янінай Гурыновіч» 83,— паведаміў Шутовіч.
81 Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. С. 59.
82 Публікацыі: Архіўныя дакументы аб Гурыновічу // Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст.: 36. тэкстаў. Мн., 1956. С. 325—326; Гульман Р. I. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча // Беларуская літаратура: Даследаванні і публікацыі. Мн., 1958. Вып. 1. С. 238—240.
83 Шутовіч Я. Адам Гурыновіч: Паводле старых і новых архіўных матэрыялаў//Полымя. 1966. № 11. С. 157.
У 1971 г., будучы ў Польшчы, з матэрыяламі Гурыновіча, якія якраз тады перадаваліся ў СССР, пазнаёміўся Адам Мальдзіс, які спецыяльна адзначыў, што «найбольшую важкасць у архіве Гурыновіча маюць пісьмы» . Асабліва шмат сярод рукапісаў Гурыновіча пісьмаў, напісаных яму сябрамі і іншымі карэспандэнтамі. У гэтых адносінах спадчына Гурыновіча выдзяляецца на фоне іншых пісьменніцкіх архіваў XIX ст. (вядомы большменш значныя комплексы пісьмаў хіба толькі да ЯЧачота і А. Вярыгі-Дарэўскага ды асобныя пісьмы да А. Ельскага).
Цяпер карэспандэнцыя Гурыновіча размеркавана нашымі архівістамі наступным чынам:
Адзінка захавання № 11: пісьмы Гурыновіча да маці за 1887—1888 гг. Усяго 7 пісьмаў. Тут жа чамусьці пісьмо Гурыновічу ад сакратара Антрапалагічнай Камісіі Акадэміі навук у Кракаве Р. Завілінскага, датаванае 1894 г.
Адз. зах. № 12: пісьмо Гурыновіча з Пецярбурга да сваякоў.
Адз. зах. № 13 мае на вокладцы загаловак: «Перапіска Адама Гурыновіча з неўстаноўленымі асобамі аб фінансавых і сямейных справах. У некаторых пісьмах — вершы на польскай і рускай мовах». У папцы захоўваюцца 3 дакументы на 4 лістах. Але пісьмо на лісце 2-м. не належыць Адаму. Нават знешні агляд выклікае пярэчанні супраць такой атрыбуцыі, бо сама папера адносіцца да часу, не ранейшага за 1900 г. I сапраўды — знаходзім на пісьме прыпіску чырвоным чарнілам: «Пісьмо св [ятой] п[амяці] стрыя Станіслава перад смерцю. Пакончыў з сабой 8/V 1903...» Размова ідзе пра брата паэта (у фондзе ёсць і іншыя матэрыялы Станіслава, якія ўвайшлі ў адз. зах. № 17).
Далей ідуць пісьмы да Гурыновіча.
Адз. зах. № 14: пісьмы Б. Пяткевіч за 1890—1892 гг. Па падліках архівістаў, як пазначана на вокладцы, 10 дакументаў на 23 лістах.
Адз. зах. № 15: пісьмы С. Пяткевіч за 1890—1893 гг. 21 пісьмо, 75 лістоў.
Адз. зах. № 16: пісьмы Р. Швайніцкай за 1890—1894 гг. Па падліках А. Мальдзіса, 27 пісьмаў, на вокладцы пазначана: 23 пісьмы, 62 лісты.
84 Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974. С. 65.
Нават з гэтага пераліку відаць, што перапіска Гурыновіча ўпарадкавана недастаткова. Тое ж датычыць і яе вывучэння, хоць першыя крокі ў гэтых адносінах зроблены Я. Шутовічам, А. Мальдзісам, нарэшце, Р. Семашкевічам, які прывёў цікавы ўрывак з пісьма С. Пяткевіч да Гурыновіча ў рэцэнзіі на «Гісторыю беларускай літаратуры» А. Лойкі . Навуковае выданне эпісталярнай спадчыны з архіва Гурыновіча — адна з бліжэйшых задач беларускіх літаратуразнаўцаў.
Фалькларыстычныя захапленні паэта-рэвалюцыянера Гурыновіча адлюстроўваюць два яго пісьмы да ЯКарловіча, выяўленыя і апублікаваныя ў свой час Я. Саламевічам86. Пісьмы датаваны няпоўнымі датамі (без года), але Саламевічу ўдалося ўстанавіць год напісання па змесце— 1890-ы. Гэтыя пісьмы пададзены таксама ў зборніку «Пачынальнікі» (с. 478—480).
Такім чынам, усяго вядома цяпер 13 пісьмаў Гурыновіча, не лічачы шматлікіх пісьмаў да яго.
Завершым наш агляд эпісталярнай спадчыны пачынальнікаў новай беларускай літаратуры звесткамі пра пісьмы А. Ельскага, 3. Тшашчкоўскай і В. СавічаЗаблоцкага.
Цікава, што на пісьмы Аляксандра Ельскага сталі спасылацца ўжо ў некралогах. У «Беларускім календары на 1917 год», дзе быў змешчаны некралагічны артыкул «Нашы страты», прысвечаны памяці Цёткі і Ельскага, гаварылася: «У адным з пісем, пісаных колькі год таму назад, Ельскі выказваў шчыры жаль з прычыны таго, што расейскія законы не даюць яму споўніць старую яго думку: усе свае грошы памясціць такім спосабам, каб за іх пасля яго смерці можна было наладзіць карысную для акалічных беларускіх вёсак установу — ратунковы камітэт, бальніцу ці іншае»87. Ці захавалася і дзе цяпер знаходзіцца гэтае цікавае пісьмо, падобнае на завяшчанне, — невядома.
Аднабаковы погляд на Ельскага як на рэакцыянера, які ўсталяваўся на пэўны час у нашым літаратуразнаўстве,
85 Семашкевіч Р. Пераканаўчасць гістарызму//Літ. і мастацтва. 1980. 14 ліст.
86 Саламевіч Я. Адам Гурыновіч — фалькларыст: Да 100-годдзя з дня нараджэння // Полымя. 1969. № 1. С. 236—239.
87 Беларускі каляндар на 1917 год. Вільня, 1916. С. 37.
замінаў вывучэнню яго дзейнасці і творчасці, у тым ліку і эпісталярыя.
Зрух адбыўся толькі ў апошні час. Вялікая падборка пісьмаў Ельскага да Я. Карловіча надрукавана ў зборніку «Пачынальнікі». Аўтографы гэтых пісьмаў захаваліся ў фондзе Карловіча ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР. 3 25 пісьмаў за 1888—1901 гг., якія зберагаюцца адным пачкам у паперах Карловіча, у зборніку апублікавана 18 найбольш змястоўных. Яны раскрылі цікавы, шматфарбны свет Ельскага, чалавека, які хоцьі стаяў у баку ад рэвалюцыйных памкненняў часу, але тым не менш шчыра спачуваў беларускаму народу, марыў пра яго адраджэнне, выказваў надзею, «што Беларусь дачакаецца яшчэ свайго Шаўчэнкі» (Пачынальнікі, 355). Апрача гэтай асноўнай групы пісьмаў у фондзе Карловіча ёсць яшчэ паасобныя пісьмы Ельскага, якія захоўваюцца ў іншых справах, напрыклад пісьмо 1903 г. са спачуваннем у сувязі са смерцю Карловіча88. У Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР выяўлены таксама пісьмы Ельскага да Кіркора89, Аскеркаў90, Івашкевіча91 і інш. У даследаваннях успаміналася пра пісьмы Ельскага да Крашэўскага (захоўваюцца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве) і да Гжэгажэўскага (у бібліятэцы Польскай Акадэміі навук у Кракаве)92. У 1874 г., у сувязі з работай над перакладам кнігі Ю. Ахаровіча, Ельскі звярнуўся з пісьмом да М. Стасюлевіча, рэдактара часопіса «Вестннк Европы». Дакумент зберагаецца ў Ленінградзе, у Інстытуце рускай літаратуры AH СССР (Пушкінскі дом)93. У акадэмічнай бібліятэцы ў Вільнюсе ёсць 7 пісьмаў Ельскага да калекцыянера А. Заштаўта за 1883—1888 гг. (ф. 273—1133), 29 пісьмаў да гісторыка і калекцыянера Л. Уземблы за 1893—1913 гг. (ф. 151—203). Але спецыяльна пералічаныя пісьмы не вывучаліся і не публікаваліся.
Думаецца, што многае з эпісталярнай спадчыны Ельскага яшчэ не выяўлена, а сеё-тое беззваротна загі-
88 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 116, л. 343.
89 Там жа, воп. 11, спр. 4, л. 71—71 адв.
90 Там жа, воп. 20, спр. 515.
91 Там жа, спр. 295.
92 Мальдзіс А. Творчае пабрацімства. С. 149; Ен жа. Таямніцы старажытных сховішчаў. С. 101.
93 Выпіскі зроблены Л. А. Бэндэ. Гл.: ЦДАМЛІМ БССР, ф. 66, воп. 1, спр. 550.
нула. «Пан Ал. Ельскі з некаторага часу завязаў са мною перапіску ... »94, — паведамляў Ф. Багушэвіч Я. Карловічу 2(14) снежня 1891 г. Дорага мы далі б цяпер за гэтую перапіску, але да нас яна не дайшла нават часткова.
У Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве захавалася частка пісьмаў да Ельскага, атрыманых ім ад розных адрасатаў. У даследаванні «Плённыя кантакты» (1970) У. Казбярук прывёў цікавыя фрагменты з пісьмаў А. Касмоўскага і Я. Ціхінскай канца XIX— пачатку XX ст., якія сведчылі пра жывое дыскутаванне беларускага пытання ў тагачасным грамадстве, пра паступовае выспяванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці95.
У. Казберуком выяўлены і даследаваны таксама каштоўныя пісьмы беларускай паэтэсы і перакладчыцы другой паловы XIX ст. 3. Тшашчкоўскай (псеўданім Адам М-скі) да Ф. Зянковіча (Асалінэум у Вроцлаве) і 3. Пшасмыцкага (Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве)96. Паэтэса перасылала адрасатам з гэтымі пісьмамі свае творы, паведамляла біяграфічныя звесткі, расказала аб патрыятычнай прывязанасці да беларускай зямлі. У пісьме Ф. Зянковічу ў 1886 г. 3. Тшашчкоўская, у прыватнасці, гаварыла пра свае беларускія пераклады польскіх песень: «Аднойчы, у мінулым годзе, я пачала спяваць «Каліну» амаль міжвольна на нашай сялянскай беларускай мове і паўтарыла дзяўчатам-служанкам — гэта выклікала захапленне, яны па начах вучыліся... Пасылаю Вам дзве песні — гэта толькі пачатак — я забыла беларускую мову, хаця вяртаюся да яе цудоўна як да нянькі дзіцячых гадоў — у вушах іграе мне ранейшая — без заганы»97.